• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Апошнімі гадамі свайго існавання «Наша ніва» мела ўжо ладна платных падпісчыкаў. 3 году ў год матэрыяльны стан газеты папраўляўся. Тады пачалася і выдавецкая праца. Было заложана Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні. Тады ж паўстала і Беларуская кнігарня ў Вільні, якую вёў Вацлаў Ластоўскі як ейны собснік — аж даі 1918 г. Ен і жыў пры кнігарні з жонкай і дзвюма дачкамі ды там жа складаў зборы старасветчыны (збіраць іх навучыўся ў Івана Луцкевіча).
    У Пецярбурзе Вацлаў Іваноўскі арганізуе і спачатку фінансуе выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца...». Там выдаюцца галоўна літаратурныя творы і папулярныя брашуры для сялянства. 3 цягам часу гэтае выдавецтва пакрывала свае выдаткі, і яно добра разраслося б, як мне апавядаў пасля праф. Вацлаў Іваноўскі, калі б не выбухнула вайна. Зразумела, што і Беларускае выдавецкае таварыства ў Вільні трэба было спачатку паставіць на ногі і фінансаваць яго. I тут зноў без грашовай дапамогі Івана Луцкевіча не абышлося.
    Калі ў 1914 годзе выбухла вайна і Вілыія адчула блізіню фронту, магчымасці здабывання грошай Іванам Луцкевічам звузіліся. Сувязі з замежжам былі перапыненыя, пошукі антыкварных рэчаў на правінцыі спыніліся дзеля блізіні фронту. Трэба было абмежыцца да малых купоўляў і продажаў у самой Вільні. Асабліва цяжкі быў 1915 год, калі фронт падышоў пад самую Вільню. Шмат беларусаў было мабілізавана ў армію, а сярод іх і супрацоўнікі «Нашай нівы». Шмат падпісчыкаў было адрэзана фронтам. Дзеля ўсяго гэтага давялося спыніць далейшае выдаванне «Нашай нівы».
    Аб сваіх удалых антыкварных трансакцыях апавядаў мне Іван Луцкевіч у часе нямецкай акупацыі, калі наракаў, што мусіць абмежыцца дд дробных трансакцыяў. Нямецкія вайсковыя ахвоча куплялі антыкі, але Іван Луцкевіч мала што мог прадаць, калі беларускія экспанаты пакідаў для беларускага музея. Я і так дзіўлюся, як ён мог пакрываць хатнія выдаткі праз увесь час нямецкай акупацыі, утрымваючы сябе і брата ды яшчэ падтрымваючы матэрыяльна беларускую справу. Праўда, браты Луцкевічы жылі вельмі ж сціпла (пра гэта гл. Кветка Вітан: «Мае ўспаміны»)*.
    * Конадні. Нью-Йорк, 1963. № 7.
    5. Зак. 1056.
    МІКОЛА ШЫЛА
    Mae сустрэчы
    Было гэта ў 1909 годзе, у познюю восень.
    Па адбыцці кары ў астрозе я спыніўся на жыццё ў Вільні, дзе, дзякуючы старанням Яна Луцкевіча, дастаў працу ў вайскова-аружнай майстэрні КЯнкоўскага. Па-сля працоўнага дня, а 6-й гадзіне вечара, я амаль заўседы накіроўваўся ў рэдакцыю «Нашай нівы». У той час рэдакцыя была для беларусаў свайго роду клубам, месцам сустрэчаў і знаёмстваў. Тут жа я пазнаёміўся і пасябраваў з Янкам Купалам.
    Яшчэ да знаёмства я зачароўваўся ягонымі вершамі, развучваў іх і часта з захапленнем дэкламаваў у прыватных дамах. Чытаючы Купалавы вершы ў астрозе, я ўяўляў яго зусім інакшым. Паводле ягоных тагачасных твораў, поўных запалу, змагання клічаў і лозунгаў, ён здаваўся мне ўвасабленнем рэвалюцыянера, трыбунам, поўным энергіі і сілы. На гэтую тэму ў менскай турме я часта гутарыў з Я. Коласам, А. Гаруном і А. Бурбісам, якія асабіста ЯКупалу ў той час таксама не ведалі, бо апошнія два трапілі ў астрог яшчэ раней за мяне. Але іхная думка больш-менш сходзілася з маёю.
    Гадзіна сёмая вечара. Пры газавым асвятленні Ядвігін III. расказвае мне аб сваіх студэнцкіх гадахх у Маскве. А расказваў ён па-мастацку. Я ўвесь — слух і ўвага. Адчыняюцца дзверы. У рэдакцыю не то ўваходзіць, не то ўсоўваецца малады, вышэй сярэдняга росту чалавек у паношаным паліто. Вітаецца. Ядвігін Ш. нас знаёміць. У мяне расчыняюцца вочы. «Дык вось ты які...» Як быццам нешта абарвалася ўва мне. Пачынаецца гутарка. Я пільна сачу за ЯКупалам. Нічога рэзкага ў ягоных манерах і жэстах, няўзрушана спакойна гаворыць, час ад часу прамільгне ўсмешка, заіскрацца вочы, і зноў спакой пануе на ягоным твары.
    Загаварылі аб паэзіі, аб новых яе формах. Тут Я. Купала, як відаць, сеў на свайго коніка. Трэба было чуць, як ён з узбуджэннем, ажыўлена стаў на абарону
    праўдзівага мастацтва, выступаючы супраць спробаў розных наватараў у паэзіі.
    — Я лічу сапраўднай паэзіяй толькі тую, якая здольна разварушыць заснуўшыя сілы ў народзе, якая здольна разбудзіць народ ад спячкі,— казаў ён.— Гэта не паэзія, якую сёння прачытаў, а заўтра па ёй ніякага следу ў душы, як і не было. Праўдзівая паэзія — гэта тая, якая пакідае след, нібы зазубрынкі ў душы чалавека, і цягне сэрца чалаведа да тых ідэалаў, да якіх кліча паэт.
    На гэта Ядвігін Ш. заўважыў, што ў нас такіх няма, што мы, на жаль, не маем Байранаў, Гётэ, Пушкінаў...
    — Калі няма, дык будуць,— лаканічна адказаў Я. Купала.
    Працаваў ён тады ганарова ў рэдакцыі, дзе правіў усе вершы, прысыланыя ў «Нашу ніву». Праца гэтая рабілася вечарамі. Іншы раз ён браў папку з сабою ці то дадому, ці на месца свае платнае працы ў бібліятэку В. Даніловіча «Знанне», якая месцілася на Юр’еўскім праспекце, № 4. Там, між іншага, часта адбываліся і нашыя беларускія рэпетыцыі.
    3 натуры маўклівы, задумлівы, неразгаворлівы, Я. Купала рэдка калі прымаў удзел у спрэчках. Затое сам заўсёды ўважна прыслухоўваўся, каб не прапусціць ніводнага слова. 3 кнігаю ён ніколі не разлучаўся. ён не чытаў, а еў іх, як казаў В. Ластоўскі. I гэта была праўда. Кожны вечар ён расказваў нам змест якогась апавядання ці вершаў, каторыя за дзень прачытаў.
    — Гэта мая школа,— гаварыў ён.
    ...Жыў Я. Купала на Зарэччы. Блізу кожную суботу мы з ім наведвалі польскі тэатр «Лютня». Тэатр ён любіў неяк асабліва, «па-купалаўску», я.к гаварыў А. Уласаў. Як толькі адчынялася заслона, ягоных вачэй ніякім чынам нельга было адарваць ад сцэны. Ен, здавалася, разам з акторамі перажываў самую п’есу. Аднойчы мы загадзя купілі білеты на «Дзяды» А. Міцкевіча. Трэба аддаць справядлівасць, што ігра актораў была цудоўная. Пакінула яна на нас вельмі вялікае ўражанне. Ідучы дадому, ЯКупала казаў:
    — Бачыш, геній выхапіў з нашага беларускага жыцця такі маленькі кавалачак і стварыў з яго цудоўны твор. He, не! Трэба вучыцца, трэба працаваць, каб чужынцы не рабавалі нашых скарбаў, нашага жыцця;
    трэба паказаць ім, што і мы патрапім «людзьмі звацца».
    Кожны добры спектакль, кожнае якое-кольвек выдатнае мастацкае з’явішча, каторае пакідала па сабе след у душы, выклікала ў ім падобныя гутаркі.
    Трэба было бачыць, як ён правіў вершы нашых песняроў, якія прабавалі свае сілы на літаратурным полі.
    — Во, паглядзі, колькі новых маладых талентаў паўстала з нашага народа за якіх-небудзь два-тры гады дзейнасці нашае газеты. А што было б, каб даць нам свабоду, даць школы нашыя, скінуць з нас ланцугі няволі,— часта гаварыў ён.
    Першыя вершы Ц. Гартнага, 3. Бядулі, А. Гурло, X. Чарнышэвіча, Старога Уласа і шмат, шмат іншых прайшлі праз здольныя рукі ЯКупалы. He памятаю, хто гэта быў, але адзін з пачынаючых паатаў прыслаў у рэдакцыю свой верш. Я. Купала прачытаў і, сказаўшы, што верш вельмі добры, сеў правіць. Верш быў надрукаваны. Праз некаторы час ізноў прыйшоў ліст з вершам. Аўтар пісаў, што ён нават і не думаў, што можа так прыгожа і гладка пісаць.
    У канцы 1909 ці пачатку 1910 года (добра не памятаю) у Вільню прыехаў Карусь Каганец. Прыехаў ён як і заўсёды хадзіў, у кажушку і беларускай світцы. Світка была падпяразаная рэменем, на якім вісеў прывязаны да раменьчыка нож і шабалтас. Спакойная, зраўнаважаная гутарка яго рабіла моцнае ўражанне. Ягоны выгляд — малы рост. і горб, вялікая галава з пасівеўшай бародкай і жывымі, праніклівымі вачыма — цягнуў да сябе кожнага. Пасяліўся ККаганец у мяне, на Набярэжнай, каля шпіталя Св. Якуба. 3 гэтага дня кожны вольны вечар Я. Купала праводзіў у гутарках у нас. На якія толькі тэмы неі ішла размова: літаратура, і тэатр, і малярства (К. Каганец у поўным значэнні гэтага слова быў маляр і скульптар), але кожная тэма зводзілася на нашае беларускае жыццё і ягоныя праблемы.
    У гэтым часе адбываліся рэпетыцыі да рыхтаванае беларускае вечарынкі. У праграме — п’еса М. Крапіўніцкага «Па рэвізіі», хор пад дырыжыраваннем кампазі-Гара Л. Рагоўскага і беларускія танцы пад кіраўніцтвам I. Буйніцкага. Хоць Я. Купала ўдзелу не прымаў,
    бо ўжо збіраўся ехаць у Піцер на курсы Чарняева, але без ягонай прысутнасці не адбылася ніводная рэпетыцыя ці спеўка.
    — Эх, братка, як добра выходзіць! Шкада, што еду. Але, дасць Бог, пабачу і я. Дзядзька Карусь,— гаварыў ён К. Каганцу, — трэба пісаць свае арыгінальныя п’есы. Пазычаць добра, ды пазычанае заўсёды трэба аддаваць... Няхай лепш у нас пазычаюць.
    Праз некалькі дзён пасля гэтага мы гуртам правялі яго на станцыю. Ехаў ён у Піцер, каб, як ён сам казаў, вучыцца, як найбольш прынесці карысці і славы нашаму народу*.
    * Шляхам Жыцця. Ватэнштэт (Нямеччына), 1947. № 8 (20>.
    А. УЛАСАУ
    Якуб Колас і «Наша ніва»
    (Успаміны)
    Мне ўжо 62 гады. Я належу да пакалення, якое адышло ў гісторыю. 90 працэнтаў маіх равеснікаў ужо скончылі зямную кар’еру. Я яшчэ на пару гадоў затрымаўся. Варта было б мне напісаць свой «кінематограф» на працягу якіх 35 гадоў для беларускай моладзі. Можа, і ўдасца гэта зрабіць перад смерцю. Малады пясняр Жылка (ён ужо на тым свеце!) мне купіў; тоўсты сшытак на гэта.
    Калі я быў студэнтам, то мне прарочылі кар’еру літаратара-гумарыста, а я якраз усё жыццё пісаў на праклятыя палітычныя і эканамічныя тэмы. I цяпер прасілі мяне напісаць пра Якуба Коласа. Я па старой паганай прывычцы (як жартавалі з ваеннага пісара, каторы ўмеў танцаваць толькі ад печкі!) мушу трохі паглядзець на жыццё кругом. На свет гляджу з заходнебеларускіх земляў. Хацелася б мне пабываць яшчэ ў Менску. Калісь старая Беларуская рэвалюцыкная грамада ў пракламацыях нясмела пісала ў 1905—1906 г.: «Аўтаномія Беларусі з соймам у Вільні альбо ў Менску». Менск неспадзявана выскачыў першы на сталіцу. Вось я хацеў бы паглядзець на новае там жыццё і «напіцца вады са Свіслачы». Кідаць мае бедныя, заняпалыя, з сумным жыццём народа, заходнебеларускія землі я не хачу. У мяне астаўся сантымецт да скрыўджаных... У нас тут у хаду песня:
    Rolnik nasz poczciwy, Jaki on jest kciwy: Pije liter z da.iatuiy, A w butach ma dziury...
    * * *
    Мне трэба адысціся ад цяперашніх часоў і з 1936 года пераскочыць на трыццаць гадоў назад. Бачыце, ніяк не магу адразу перайсці на «зададзеную тэму».