На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
— Супярэчлівая, трагічная асоба,— выказаўся аб ім мой швагра М. Грамыка.
— А па-мойму, дык палітычны авантурыст,—безапеляцыйна сказаў ЯЛёсік.
Словы Я. Лёсіка ўзрушылі Я. Купалу. Ен аж узняўся са свайго месца.
— He кажыце так, Язэп, не можна!— запярэчыў ён востра.
На момант запанавала ціша: была нязвыклай узрушанасць заўсёды зраўнаважанага Я. Купалы.
— He трэба так казаць,— паўтарыў ён ужо звычайным нягучным голасам і сеў.— Мо Гурын не такі ўжо і вінаваты, і суд гісторыі яго апраўдае.
«Суд гісторыі яго апраўдае»— гэтыя словы і ўзрушанасць ЯКупалы засталіся дагэтуль у маёй памяці. У дзень, калі я пачула аб ягонай смерці, я адразу
прыгадала іх. I мне думаецца, што адной з прычынаў ягонага самагубства было жаданне апраўдацца перад судом гісторыі.
* * *
Першы раз я пабачыла Я. Купалу і ягоную жонку ў 1921 годзе на каляднай ялінцы ў дзіцячым доме. Калі не памыляюся, гэты невялікі прытулак для дзяцей малодшага веку мясціўся на рагу Правіянцкай вуліцы.
Чатыры маладзенькія настаўніцы і госці, паміж якіх і я са сваёй старэйшай сястрой Лідай, зышліся ў невялікай зале. Святочна прыбраная, зала выгладала пасвойму ўтульна. Зіхацела вышараваная да белага нефарбаваная падлога, было цёпла, а ад свежае ялінкі пахла лесам. Каля сцяны, паміж двух вокнаў, красавалася ялінка, уся рознакаляровая ад папяровых цацак, зробленых самімі дзецьмі.
У зале стаяў вясёлы гоман. Уздоўж сценаў на лавах і крэслах ужо сядзелі госці і найменшыя гадунцы. Настаўніца, Ніна Шарамеццева, расстаўляла хор і іншых удзельнікаў паказу ля ялінкі. Усё было гатова. Чакалі толькі Я. Купалу.
Ен прыйшоў разам са сваёй жонкай. Малыя пасаскоквалі з лаваў і цесным колам абступілі Купалаў. Відаць было, што дзеці не першы раз бачаць паэта і ягоную жонку і што Купалам прыемная блізіня дзяцей.
Я глядзела на Янку Купалу ўва ўсе вочы. Бачыла светлыя мяккія валасы, акуратна расчасаныя на радок, правільныя рысы твару і ласкавую ўсмешку вачэй. Я, памятаю, падумала: «Гэта ж Купала зусім яшчэ малады». Выглядала вельмі міла і ягоная жонка. Уся нейкая ясная, яна мела тады даўгія льняныя косы, прыгожа ўкладзеныя на галаве, вельмі белую скуру твару і сінія вясёлыя вочы. Любасць дзяцей да яе выяўлялася не меншаю, як да Я. Купалы. Адразу яны абое рабілі ўражанне людзей чулых, якім ад першага спаткання пачынаеш верыць.
Я. Купала заняў месца на лаве паміж дзецьмі, ягоныя рукі — на плячах двух малых, што селі, цесна прытуліўшыся да яго. ён вясёла ўсміхаўся, уважліва
сачыў паказ маладых актораў і шчодра, разам з усімі пляскаў ім.
Слухаючы, як дзеці спяваюць і дэкламуюць Купалавы вершы, я ўспо.мніла выступы беларускага клуба ў Адэсе: хор, «Паўлінку», чытанне вершаў. У іх бралі ўдзел мае сёстры і брат, а я з бацькамі прыходзіла глядзець. Мяне заўсёды дзівіла, што мая маці і шмат іншых людзей у зале, гледзячы вясёлую «Паўлінку» ці слухаючы хор, пачыналі плакаць. «Чаго ты плачаш?»— пыталася я ў маці, і яна адказвала: «Бо чую нашую мову са сцэны». Я не зусім разумела тады сваю маці.
Я блізу не памятала Беларусі. Але мая маці не любіла зыркае Адэсы і часта ўспамінала лагодную Бацькаўшчынуч Яна расказвала мне пра Нёман, пра лясы, пра сакавітую, ніколі не выгаралую зялёную траву, пра снег, што не сходзіць праз усю зіму. Я любіла слухаць маці, ды ўсё ж мне больш рэальным быў шумны паўдзённы горад, стэпавая роўнядзь навокала яго, Чорнае мора і на ўзбярэжжы высушаныя сонцам і ветрам голыя скалы. Беларусь, наш край, месца, куды мы ўсёй сям’ёй збіраліся некалі вярнуцца, заставалася нерэальнай, як прыгожая казка.
У лістападзе 1921 года мяне з Адэсы, што памірала ад голаду, забрала да сябе ў Менск старэйшая сястра. Нарэшце я апынулася ў Беларусі... толькі без бацькоў. Менск здаўся мне сцюдзёным... Ці раз я паціху плакала, каб ніхто не бачыў, бо была ў асяроддзі людзей, дзе кожны цешыўся, што вярнуўся на Бацькаўшчыну. Адкрыта выявіць сваю тугу мне здавалася не годным добрага беларускага патрыёта.
Таго вечара Янка Купала сказаў мне:
— Першы раз апынуцца далёка ад бацькоў заўсёды маркотна.
Я хацела запярэчыць, але ягоныя вочы плядзелі на мяне ўважліва — добрыя інтэлігентныя вочы, якія, здавалася, чытаюць усе твае думкі і спачуваюць табе. Перад такімі вачыма немагчыма маніць.
— Маркотна,— прызналася я.
Пасля дзіцячых выступаў усіх запрасілі на вячэру ў сталовы пакой. Госці селі паміж гадунцоў за даўгімі нічым не засланымі сталамі. На вячэру падалі салодкі рыс з малаком і ледунцы. Я. Купала адмовіўся ад цукерак, а рыс еў і паважна запэўняў дзяцей, што рыс яму вельмі смачны, што так смачна згатаванага ён ні-
колі яшчэ не еў. Дзеці верылі яму і чуліся шчаслівымі гаспадарамі.
Калі я прыгадваю ЯКупалу з гадунцамі дзіцячага дома, мне прыходзіць на памяць і любасць да Я. Купалы маіх малых пляменніцаў. Як толькі бачылі Я. Купалу, яны беглі яму напярэймы так, як беглі да сваіх найблізкіх. ЯКупала быў частым госцем у сям’і Грамыкаў. Замілаванне да яго нарадзілася яшчэ той парой, калі дзеці былі зусім малыя і лезлі да яго на рукі. Ен вясёла ўмеў забаўляць іх. Шчуплую Расціслаўку ставіў на сваю нагу і, разгойдваючы то павольна, то шпарка, прыгаворваў: «Едзе, едзе пан, пан, пан на коніку сам, сам, сам; а за панам жыд, жыд, жыд на коніку дрыг, дрыг, дрыг...» Для тлусценькай Марынкі меў іншы жарт. Наставіўшы два пальцы, як казіныя рогі, палохаў: «Ідзе каза рагатая, бадае дзіця пузатае».
*
На веснавыя канікулы ў першым годзе майго настаўніцтва я ехала ў Менск вельмі ўзрадаваная: я везла Я. Купалу ліст ад маіх вучняў. Яны прасілі дазволу назваць сваю школу ягоным імем.
Канікулы прыпалі якраз на Вялікдзень, і калі мы са шваграм прыйшлі да Купалаў, заспелі ў іх гасцей. У пярэднім пакоі спаткаліся мы з групай маладых пісьменнікаў, якія адыходзілі ўжо. Было відаць, ш.то яны выпілі. Наперадзе найвышэйшым і найвесялейшым — іх было чатырох — выглядаў М. Зарэцкі. Ен нахінуўся да мяне і сказаў паціху: «Шкада, я не дачакаўся вас». Твар і вочы ягоныя смяяліся. Я не была знаёмая з ім і разумела, што ён жартуе.
— Аб чым ён табе там шэпча?—папытаўся швагра.
— Гэта ейны сакрэт, і яна дзядзьку Міхасю не скажа,— адказаў за мяне М. Зарэцкі.
Я. Купала, які праводзіў гасцей, наглядаў усю гэтую сцэну моўчкі, усміхаючыся. Мы прывіталіся з ім.
— Як жа самастойна працуецца?— папытаўся ён у мяне.
— He магу жаліцца,— сказала я,— .маю добрых вучняў.
Ува ўтулыіым сталовым пакоі Купалаў, за вялікім, прыгожа засерваваным сталом, застаўленым пітвом і за-
кускамі, разам з Купаліхай сядзелі праф. Грэдынгер з жонкаю. Купаліха была рухлівая і гаваркая, як заўсёды. I хаця таго дня, як мы даведаліся пасля, у іхнай хаце перабыло шмат людзей з велікоднымі наведзінамі, яна не выглядала зморанай. Твар у яе забтаўся ружовы, ясныя вочы вясёла іскрыліся.
Мы заседзеліся ў Купалаў позна. He хацелася ісці дадому, бо сястра тае вясны павезла дзеці на паўдня адведаць дзеда і бабу ды засталася там да восені. Між іншага, пару месяцаў пасля паехалі ў Адэсу і Купалы з Лёсікамі.
Я перадала Я. Купалу ліст ад вучняў. Ен адразу прачытаў яго.
— Ці яны самі зажадалі мяне?— папытаўся ён, дапытліва ўглядаючыся ў мае вочы і выразна падчыркваючы слова «самі».
— Пэўна, самі,— адказала я.
Пярэвіцкая сямігодка, дзе я выкладала беларускую мову і літаратуру, была невялікая і досыць далёка ад чыгункі. Настаўнікі ў бальшыні былі людзі сямейныя і старэйшыя за мяне. Напачатку я вельмі адчувала там нястачу сваіх блізкіх і сяброў. Але гэта трывала, пакуль я не пазнала маіх вучняў.
Перад тым я знала толькі гарадскую школу. Мяне ўразіла розніца паміж гарадской і вясковай школай. Як цікавіліся, як лавілі кожнае слова настаўніка вясковыя вучні, як хацелі аб усім даведацца, як яны верылі настаўніку!
Пазашкольнымі гадзінамі ў мяне і ў маіх вучняў было шмат вольнага часу. Вечарамі мы зыходзіліся ў школе, каб чытаць творы з беларускае літаратуры. Старэйшыя вучні збіралі фальклор і выдавалі школьны краяведны часопіс.
Калі я пра ўсё гэта расказвала ЯКупалу, дык бачыла ізноў перад сабою вялікі, слаба асветлены газніцаю школьны пакой. Бачыла юнацкія твары, узнятыя да мяне, і на тварах радаснае здзіўленне. Яны мелі здаровую, чыстую душу, мае малодшыя сябры.
Больш за ўсё яны любілі слухаць, калі я расказвала Ім пра Менск, пра універсітэт, пра нашых паэтаў і пісьменнікаў. Я таксама расказвала ім і пра Акадэмічную канферэнцыю, на якую прыехалі і вядомыя навукоўцы нават з-за мяжы. Сведамасць, піто нашай мовай цікавяцца і яе вывучаюць не толькі свае, але і замежныя
вучоныя, захапляла іхнае ўяўленне, абуджала пачуццё нацыянальнае годнасці.
Я казала Я. Купалу праўду. I з собскае ініцыятывы вучні Пярэвіцкае школы, што перад тым насіла імя Луначарскага, зажадалі змяніць яго на імя Янкі Купалы.
Таго вечара Я. Купала не толькі даў згоду, а і падараваў вучням школы «Шляхам жыцця» са сваім надпісам.
Я прывезла і перадала кніжку школе. Вучням кніжка, надпісаная для іх «самім» Янкам Купалам, выдавалася проста цудам. Першага дня, шчасліва ўсхваляваныя, яны не маглі спакойна сядзець на лекцыях: круціліся, перагаварваліся, бясконца распытваліся пра ЯКупалу. Я не спыняла выяву іхнае радасці, бо разумела іх.
Падараваў Я. Купала кніжку мне таксама, але гэта сталася колькі месяцаў пасля, калі я вярнулася ў Менск і жыла ў Лёсікаў.
* * *
Ад сярэдзіны 20-х гадоў і да самае высылкі Міхася Грамыкі з Менска ў 1931 годзе мы жылі на Шпітальнай вуліцы, адразу за гарадскім садам. У вельмі блізкім суседстве да нас былі Гарэцкія, Лёсікі, Я. Колас і д-р I. Серада. Лёсікі мелі прыгожы вялікі дом. Калі ў сям’і Грамыкаў падраслі малыя і пачало рабіцца цесна, Лёсікі прапанавалі мне пакой. Я перайшла да іх, і ад таго часу маё жыццё праходзіла паміж двума дамамі — Грамыкаў і Лёсікаў.
Цётка Ванда, жонка Язэпа Лёсіка, ад першага дня, як толькі я ўсталявалася ў іх, празвала мяне «Казачонкам» і ўзяла пад сваю апеку, не менш, чымся мае дзве старэйшыя сястры.
Яна шмат апавядала мне пра свайго бацьку, нашага пісьменніка Ядвігіна III,, і пра Янку Купалу. Гэта ейны бацька першы вычуў паатычны талент нікому яшчэ тады не вядомага юнака — Янкі Луцэвіча.
Сама Ванда Лёсік была жанчына рэдкае дабрыні. Усё, што звязана з сардэчнасцю, з людскою цеплынёю, было ў яе. Сваёй вясёласцю, жвавасцю, пачуццём гумару, яна, як і Купалава жонка, адразу выклікала сім-