На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
14 лістапада 1926 года ў Менску адкрылася Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу. На канферэнцыю былі запрошаны і прынялі ў ёй удзел не толькі шматлікія выдатныя славісты, але і беларускія нацыянальна-культурныя дзеячы з эміграцыі і Заходняй Беларусі. Спаміж іх Францішак Аляхновіч.
Паэт У. Жылка, які прыехаў з Чэхаславаччыны, назваў канферэнцыю «першым святам беларускай думкі». На канферэнцыі госці віталі беларускі народ і ягоную навуку, выступалі з навуковымі рэфератамі ці ў дыскусіях. Канферэнцыя мела велізарны поспех. Нашыя дзеячы з-за мяжы пачыналі верыць, што ў БССР маж-
ліва працаваць для адраджэння роднага краю. На жаль, пазней усе тыя, хто гэтаму паверыў і пераехаў жыць у Савецкую Беларусь, згубілі свабоду, а бальшыня — і жыццё. Першай ахвярай у гэтым быў Ф. Аляхновіч.
Амаль штовечара, пасля паседжанняў канферэнцыі, усе ганаровыя ўдзельнікі атрымлівалі запроеіны на канцэрт ці тэатральны паказ. Ф. Аляхновіч быў захоплены Першым беларускім дзяржаўным тэатрам (БДТ1). Калі гасцей запрасілі ў Віцебск на адкрыццё БДТ-2, ён яшчэ да выезду туды пачаў рабіць захады перад уладамі, каб яму дазволілі застацца жыць у БССР. Спаткаўся з народным камісарам асветы А. Баліцкім, які быў больш беларусам, чымся камуністам. Той прыватна парадзіў яму не заставацца і не аддаваць свайго польскага пашпарта.
Адкрыццё БДТ-2 святкавалася не менш урачыста за адкрыццё Акадэмічнай канферэнцыі. 3 усіх канцоў БССР у Віцебск ехалі прадстаўнікі беларускага мастацтва і культуры. 3 Менска туды паехалі Купалы, Лёсікі, Я. Колас, шмат маладых паэтаў, акторы і г. д. Грамыкі таксама паехалі, пакінуўшы мяне даглядаць іхную малую дачку.
Праз колькі дзён па іхным звароце дадвму да нас завіталі ЯКолас і Я. Лёсік. Разам з імі прыйшла незяаёмая кабета. Яна была старэйшага веку, невысокая, у даўгім чорным бтарамодным паліто і бэжавай ваўнянай хустцы на галаве. Я тады зразумела, што кабета — маці Ф. Аляхновіча. Яна жыла ў нашым раёне горада, дзесь бліжэй да Вайсковых могілак на Даўгабродскай вуліцы. У яе Ф. Аляхновіч і спыніўся, калі прыехаў на канферэнцыю.
Выдаўся рэдкі для лістапада ясны, пагодны дзень. Яны засталі ўсю нашу сям’ю ў садку каля хаты. Сястра запрасіла іх зайсці ў хату. Адмовіліся. Вельмі спяшаліся. Была нядзеля, і яны хацелі паспець наведаць шмат яшчэ каго з беларусаў. Паабяцалі зазірнуць пазней.
Размову вялі ЯКолас і Я. Лёсік. Кабета больш маўчала, адно часам выцірала рукою слёзы, што набягалі на ейныя вочы. Я. Колас меў з сабою партфель. Выцягнуў з яго заяву ў абароне Ф. Аляхновіча. Папрасіў Міхасёвага подпісу. Міхась падпісаўся. Дарэчы, гэтая заява з подпісамі вялікай колькасці выдатных бе-
ларусаў не дапамагла. Ф. Аляхновіча саслалі на Салаўкі.
Увечары таго ж самага дня Я. Колас з Я. Лёсікам, як і абяцалі, зазірнулі да нас. Ад іх мы даведаліся, што з Віцебска Ф. Аляхновіч ехаў з імі ў адным вагоне. Урачыстае адкрыццё тэатра, дасканалыя дэкарацыі сцэны, выкананне акторамі роляў, тэатральная зала, перапоўненая энтузіястычнымі гледачамі,— усё гэта не толькі радасна ўразіла, але і пераканала Ф. Аляхновіча застацца ў БССР, не вяртацца назад у Польшчу.
У А^енск яны прыехалі пахмурным халодным ранкам. 3 вакзала дахаты вырашылі браць рамізніка (трамвая ў Менску тады яшчэ не было). Прапанавалі Ф. Аляхновічу ехаць разам. Ен адмовіўся. Паведаміў, што ў Відебску яму наказалі па звароце ў Менск не адкладаючы зайсці ў ГПУ. Там дэкляравалі выдаць дакументы на права жыць у Савецкім Саюзе.
Яны паехалі. Ф. Аляхновіч пайшоў пехатою. На СавецкеЛ вуліцы зайшоў у ГПУ, адкуль ужо і не вярнуўся.
* * *
У кастрычніку 1928 года Я. Колас быў выбраны віцэ-прэзідэнтам Беларускай Акадэміі Навук. У 20-я гады на адкрытых навуковых сходах ІнстьЦтута беларускае культуры, а пазней Беларускай Акадэміі Навук любілі прысутнічаць студэнты. Трэба адзначыць, шго ў тую пару менавіта там знаходзілася нашая нацыянальная навуковая трыбуна для абмену думкамі, для дыскусіяў. Асабліва мнагалюднымі і папулярнымі былі пашыраныя сходы кафедраў жывой беларускай мовы і літаратуры ў аддзеле гуманітарных навук. Мы ішлі туды, каб пачуць Я. Коласа, Я. Купалу, Я. Лёсіка, П. Бузука, С. Некрашэвіча і іншых. Усе яны са шчырым захапленнем працавалі над духовым скарбам нашай нацыі — над мовай.
Аднак такі стан працы ў Беларускай акадэміі навук трываў нядоўга. Надышоў 1929 г., з ім так званы «перыяд пераходу да сацыялізму», «перыяд пералому», які цяжкою хваляю пракаціўся па ўсяму Савецкаму Саю-
зў і з асаблівай лютасцю абрушыўся на Беларусь.
У часопісах і газетах з’явіліся артыкулы пра тоег што беларускае мовазнаўства ператварылася ў зброю змагання ў варожых руках беларускіх нацыянал-дэмакратаў. Вокамгненна ў акадэміі ўзнялі голас апаненты-фальсіфікатары тыпу С. Вальфсона, Л. Бабровіча, Я. Мацюкевіча. Пад іхным націскам адкрытыя сходы абярнуліся ў зацятыя бойкі за «чысціню марксісцкаленінскай ідэалогіі». Склалася напружаная, неспрыяльная для навуковае працы атмасфера. Над беларускімі моваведамі, над Я. Коласам навісла навала цяжкіх выпрабаванняў.
У той неспакойны час Я. Коласа і ЯЛёсіка можна было асабліва часта бачыць разам. Яны былі крэўныя, пляменнік і дзядзька, і блізка сябравалі. Тыя, хто іх добра ведаў, уважалі, што Я. Лёсік меў вялікі ўплыў на пляменніка. Калі ЯКолас заходзіў да ЯЛёсіка, яны звычайна заставаліся ўдвух. Нярэдка да познае начы сядзелі ў кабінеце гаспадара і пра штось сам-насам паціху гутарылі.
Аднойчы да Лёсікаў неспадзявана прыйшоў Аляксандр Цвікевіч. Ен прыйшоў не сам, а з братам свае жонкі. Гаспадары запрасілі іх і мяне ў сталовую на шклянку гарбаты (я тады кватаравала ў Лёсікаў). Крыху пазней з’явіўся Я. Колас і далучыўся да ўсіх.
Я. Колас скардзіўся, што папярэдняе начы зусім не спаў. А. Цвікевіч пажартаваў:
— He даюць супакою бойкі на ідэалагічным фронце?
— Ды не,— запярэчыў ЯКолас.— 3 музаю позна заседзеўся... А калі лёг, дык да рання сон не браў.
— Трэба спрабаваць лічыць, калі не спіцца,— парадзіў хтось.
— Спрабаваў, не дапамагае.
Я. Колас і Я. Лёсік рыхтаваліся на наступны дзень да «сутычкі» з сваімі апанентамі ў Акадэміі. Таму і размова хутка перайшла на тое, што найбольш варушыла іхныя душы. ЯЛёсік хваляваўся:
— Натуральна, усё, над чым мы працуем, патрабуе абмеркавання, патрабуе дыскусіі. Мы не супраць навуковае крытыкі. Гэта правідловы шлях для дасягнення станоўчых вынікаў у працы. Але, калі зробленае намі ганяць без разбору, калі нас 'таўруюць агентамі польскай інтэрвенцыі, ворагамі, шкоднікамі...
Я. Лёсік раптам змоўк, нібы ад абразы яму дух заняло.
— Уявіць сабе не магу... Ворагі беларускае навукі? Ці ж гэта не глум? He здзек?— з нязвыклым узбуджэннем уставіў рэпліку Я. Колас.
Таўро «ворагі» і «шкоднікі» асабліва балюча абражала іх. Яны абодва ўважалі сябе заўзятымі праціўнікамі самаўладства, абодва з «нашаніўскіх» часоў бралі ўдзел у рэвалюцыйным нацыянальна-адраджэнскім руху, абодва за гэтую дзейнасць пацярпелі. Я. Лёсік ад 1906 г. і да сакавіка 1917 г. адбываў ссылку ў Сібіры. Я. Колас тры гады сядзеў у менскім астрозе.
— Ворагі... 3 глузду з’ехалі нашыя апаненты, дый толькі... Што ім на гэта сказаць?— знайшоў ізноў у сабе голас Я. Лёсік.
— А я вам параджу,— нечакана азваўся швагер А. Цвікевіча (я не памятаю ягонага прозвішча, але ведаю, што ён быў адвакатам).
За сталом усе павярнулі галовы ў ягоны бок.
— Прыгадайце сваім праціўнікам,-— сказаў ён і змоўк на часінку, як гэта робяць дасведчаныя прамоўцы, калі жадаюць выклікаць да сябе найбольшую ўвагу ў слухачоў,— прыгадайце ім, што на той дарозе, па якой яны прыйшлі да перамогі, ёсць кроплі і вашае крыві.
У ліпені 30-га года ЯЛёсіка і іншых арыйітавалі. У 42-м годзе ЯКупала скончыў самагубствам. Я. Колас без усіх сваіх блізкіх сяброў застаўся сам паміж жорсткіх жорнаў савецкага ідэалагічнага млына. I паступова, з году ў год, ён паслабляе свой супраціў тым жорнам, ідучы на кампраміс з уласным сумленнем і перакананнем*.
Янка Купала і Якуб Колас. ЗША, 1982.
A. C.
Ha Лысай Гары
Улетку 1926 года я з мужам наведала дом Ядвігіна Ш. у Карпілаўцы.
Паблізу, у Акопах, гасцяваў у сваіх родзічаў Янка Купала з жонкаю. Мы разам хадзілі па квяцістых лугах, узмежках, палявых дарожках. Купала вельмі любіў такія паходы і ведаў цудоўныя маляўнічыя мясцінкі.
Аднаго разу Купала папытаўся, хто вытрывалы, падтрымае таварыства на далёкую экскурсію. Выйсці трэба рана, з расою. Пэўна ж, я адазвалася.
Назаўтра раніцою — была гэта нядзеля — мы выправіліся. Купала, Купаліха і я. Ішлі па дарогах і межах, праз росныя лугі. Рачулкі і раўчукі пераходзілі па дрыготкіх мастках і зыбкіх кладках або слізкіх бярвеннях, перакінутых праз канавы. Купала ішоў моўчкі паперадзе, апіраючыся на сваю неадлучную ляску. Ішоў упэўнена, відаць, шДо ці раз хадзіў і добра ведаў дарогу нацянькі. Мы з цёткай Уладзяй ледзь надужвалі за ім, перакідаючыся нязначнымі слоўкамі.
Сонца ўзнялося і пачало прыемна аграваць прамочаныя расою ногі, калі мы падышлі да падножжа стромкага ўздыму.
— Ну, вось вам і Лысая Гара!— сказаў ЯКупала.
— Лысая Гара?!— здзіўлена-пытальна глянула я на Купаліху.
— Але ж,— адказала яна кіўком галавы.
— Што ж вы раней не сказалі, куды ідзем. Я б пільней прыглядалася дарогі, a то думала, што ідзем браць баравікі.
— Ну во, баравікі! У чэрвені баравікі! (А трэба сказаць, што Купала вельмі любіў збіраць грыбы і надзвычайна вычуваў баравіковыя мясціны ды нас вучыў гэтай штуцы, калі даводзілася быць разам увосені.)
Мы пачалі ўзбірацца на гару. Спачатку проста і
лёгка ішлося паміж нізкіх сасонак, але пасля часінаў 10—12 уздым стаўся больш стромкі, сасонкі радзейшыя, месца больш адкрытае. Сонца, што ўнізе пачало ўжо добра прыграваць, тут здавалася халаднейшым, бо вецер, якога зусім не адчувалася ў даліне, веяў тут бесперашкодна. Камяні, што ніжэй на схоне ледзь тырчэлі з грунту, прыкрытыя расцінамі, тут пачалі выступаць вялікімі валунамі, абшліфаваныя ветрам або парослыя сухім мохам з паўночнага боку.
На адным з такіх валуноў Купала сеў, выразна змораны, і абапёрся барадою на зложаныя на кійку рукі, углядаючыся ў даль. Я хацела спыніцца тут жа, але Купаліха дала зразумець, што трэба Купалу пакінуць аднаго.