На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
ЯКупала быў дужа паранены гэтым выпадкам. 3 Менска збіраўся ехаць на сваю дачу ў Ляўкі.
Калі ён адышоў, я яшчэ колькі часінаў стаяў, праважаючы яго вачыма. Я бачыў, як ён мінуў педагагічны тэхнікум, дзе ў 20-х гг. працаваў Я. Колас, і крута на пад’ёме вуліцы пачаў падымацца ўгару, насустрач нерухомым слупам чорнага дыму, што стаялі над загарадным аэрадромам. Ужо пазней я не раз думаў: была якаясь таямнічая сувязь паміж тымі слупамі чорнага дыму і хуткай пасля таго трагічнай смерцю ЯКупалы.
* * *
Ад тых часоў ужо шмат разоў ападала лісце з дрэваў... I Я. Купала і ЯКолас даўно памерлі. Але мне думаецца, што іхная смерць — гэта толькі пачатак іхнай несмяротнасці*.
* Беларуская Думка. Нью-Йорк— Саўт-Рывер, 1973. № 15.
МАСЕЙ СЯДНЕУ
Юбілейныя сустрэчы
(Зблізку ад Коласа і Купалы)
1
Можна смела сказаць, што ЯКолас і Я. Купала адразу ж, яшчэ ў школьныя гады вызначылі ў ладнай меры маю жыццёвую пуцявіну — у нацыянальным і літаратурным сэнсе. Праўда, тое «нацыянальнае» та* ды не ўсведамлялася: яно было самой існасцю. Уважаю, што калі каго трэба ўсведамляць, дык гэта ўжо не зусім добра само па сабе — такая «ін’екцыя» не заўсёды ўдаецца. I мяне ніхто не ўсведамляў. Я самаўсве’ даміўся. I ўсё ж немагчыма ўявіць майго самаўсведамлення без Коласа і Купалы.
Я паставіў Коласа на першае месца. Думаю, што ўздзеянне Коласава на школьнікаў большае, чымся Купалава. А калі вы і самі спрабуеце пісаць, дык гэта яшчэ тым больш зразумела: у Коласа (празаіка і паЭ’ та) ёсць вобразы, сіла ўздзеяння якіх досыць вялікая і прывабная, каб загаварыць маладога летуценніка. Вы можаце ўявіць сябе Сымонам-музыкам з усёй ягонай рамантычнасцю. Больш эмацыяналыіага вобраза, чымся Сымон-музыка, цяжка знайсці ўва ўсёй беларускай ль таратуры. Дый не толькі ў беларускай. Вы можаце ўявіць сябе, нарэшце, Сцёпкам за парогам (так завецца другая частка Коласавага твора «На прасторах жыцця»). Асабіста я плакаў, чытаючы гэтыя творы, хоць мне цяпер і сорам за тыя слёзы. Сам толькі партрэт Коласа (у чытанках, на сценах у школе) «валодаў» мною цалкам.
Купала дайшоў да мяне пасля і заняў Коласава першае месца, не ведаю, чым і як. Кажуць, незагартаваная сталь яшчэ не сталь. Дык вось Купала гартаваў мяне — пад кожным паглядам. Я не хачу, аднак, сказаць, што з мяне выйшла загартаваная сталь.
Падагульняючы — ЯКолас і ЯКупала былі для мяне болей, вышэй, чым літаратура. Ніводзін з самых вялікіх класікаў свету, якіх я тады ведаў, не прамаў-
ляў да мяне так, як яны. Помню, я зусім холадна ўспрымаў Пушкіна і Лермантава. Першая кніжыца Пушкінава, якую я прачытаў,— «Песнм западных славян»— так і засталася незразумелай для мяне, і я дзівіўся, што яе напісаў Пушкін. Пушкін і Лермантаў былі для мяне толькі імёнамі, хоць тое-сёе з іхнага я ўжо і чытаў тады. Без Коласа і Купалы немагчыма ўявіць нашай Бацькаўшчыны, немагчыма пазнаць сябе. Для мяне, як нейкага Сымона-музыкі, што хацеў ляцець у свет,— Колас і Купала былі ўзлётам, песняй, наймацнейшым жаданнем і самым тым светам, у які ішоў, але які быў яшчэ недзе далёка, за даляглядам.
Можна ўявіць сабе маё жаданне пабачыць Коласа і Купалу зблізку (не гавару «жывымі», бо такімі яны былі для мяне заўсёды), калі я апынуўся ў Менску, пра які я сніў, як пра Мекку, і які, здавалася мне, выясніць маю долю на шляху Сымона-музыкі. I Менск сапраўды вызначыў маю долю. Але гэта іншая тэма.
Першая, найлепшая нагода пабачыць Коласа і Купалу выдарылася мне ў часе іхных юбілеяў у сувязі з 30-годдзем літаратурнае дзейнасці, адзначаных адзін па адным, урачыста, шырака. Я і перад тым бачыў ужо іх у Менску, але толькі назіркам: за Купалам аднойчы цёгся па Савецкай, каб разгледзець яго, Коласа ўгледзеў, калі ён ішоў з Акадэміі навук узімку ў высокай шапцы. Але гэта ўсё за сустрэчу я не ўважаў.
Дык пра іхныя юбілеі.
Пасля таго як яны адбыліся «афіцыйна» ў менскім тэатры БДТ-1, юбіляраў пачалі запрашаць «прадпрыемствы і ўстановы». Запрасіла іх і нашая ўстанова — Вышэйшы педагагічны інстытут (ВПІ), спачатку — Янку Купалу.
Актавая зала галоўнага корпуса універсітэцкага гарадка поўная студэнтамі. Вечар. Я сяджу на сцэне, недзе на апошняй лаўцы. Наперадзе, за сталом,— Купала разам з «галоўкай» інстытута. У сярэдніх радах — выкладчыкі і іншыя, усяго чалавек 35. Я трапіў на сцэну, у «прэзідыум», як чалавек, які будзе таксама вітаць юбіляра. «Лішніх» у «прэзідыум» не бяруць. Пасля афіцыйных прывітанняў з дакладам пра творчасць юбіляра выступіў акадэмік 1. Замоцін. Заміж Янка Купала, ён часамі гаворыць Янка Купала. Я сяджу і чакаю свае радоўкі, пакуль пачнуць вітаць ад студэнтаў. Усе, хто на сцэне, нешта мусяць сказаць. Назіраю,
як пасля прывітання падыходзяць да Купалы, каб паціснуць яму руку, вучуся. Некаторыя, відавочна, блізка знаёмыя Купалы, пасля прывітання ў дадатак яшчэ цалуюць яго ў шчокі, абняўшыся, старым звычаем. Я разважаю, ці падыходзіць мне да Купалы пасля вітання ці не? He падысці — можа, будзе няветліва. А як падысці, калі баішся? Пра тое, каб пацалаваць яго ў шчокі, пэўна ж, нават і думкі не было. Нарэшце даюць і мне слова. Іду да трыбуны. Заміж прывітальнай прамовы дастаю з кішэні верш. Абвяшчаю назоў не зусім пэўным голасам: «Янку Купалу», а сам ледзь стаю на нагах. «Што падумае Янка Купала?» Пачынаю, набраўшыся духу, чытаць. Верш — усяго, здаецца, тры звароткі — прачытаўся хутка. Чакаю, замёршы, як сустрэне сама зала. I вось — энтузіястычныя воплескі (мусіць, болей таму, што я «свой»). У ненаважанасці стаю каля трыбуны, не ведаючы, што рабіць далейЦі падысці да Купалы, ці сесці на сваё месца? Павярнуўшыся тварам да Купалы, але як укопаны стаю ўсё яшчэ ля трыбуны. Тады Купала, відавочна бачачы маю сарамлівасць і ■страх, узняўся і сам першы працягнуў руку ў кірунку да мяне. Я ўжо смялей, хоць усё яшчэ збянтэжаны, зрабіў тыя колькі крокаў, на якія не ставала адвагі раней. He глянуўшы ў вочы, паціснуў Купалаву руку, хацеў ужо пайсці на сваё месца, як, на немалое здзіўленне «прэзідыуму», Купала паціснуў мяне за плячо і пасадзіў каля сябе. Радасці, гордасці мае не было канца, хоць і прасядзеў я ўвесь час каля Купалы моўчкі.
Прысвечаны ЯКупалу верш быў надрукаваны ў «Полымі рэвалюцыі» (цяпер «Полымя»), У бібліятэцы імя Пушкіна ў Менску на выстаўцы, прысвечанай Купалу, гэты юбілейны нумар быў адкрыты маім вершам, і я цэлы тыдзень хадзіў туды, каб паглядзець на яго. Як потым я даведаўся, разгарнула гэты часопіс сама Купалава жонка, якая працавала тады ў гэтай бібліятэцы і зладзіла купалаўскую выстаўку.
3 юбілею ў ВПІ Купала запрасіў увесь «прэзідыум» да сябе ў госці. ЯКупала быў заняты гасцямі, і я не меў выпадку загаварыць з ім, хутчэй хацеў пайсці дахаты, але не ведаў як, і ўсё сядзеў, і ўсё чакаў канца. Як бы за ўсе мае пакуты ў канцы я быў шчодра ўзнагароджаны: Купала на развітанне падараваў мне колькі сваіх кніжак з аўтографам.
Колькі часу пасля, калі я быў арыштаваны, памя-
таю, на допыце ўначы мой «следчы» Цімафееў, разглядаючы падараваныя мне з подпісамі кнігі, забраныя разам з іншымі маімі рэчамі пры арышце, іранічна папытаўся: «Што гэта, Янка Купала ваш хросны бацька?»
Як я ганарыўся тады гэтымі словамі майго «следчага»!
2
I
Сустрэча з Коласам была таксама юбілейная. Юбілей Коласаў быў ужо не ў актавай зале, а ў нейкай аўдыторыі, меншай за актавую залу. Юбілей быў сціплейшы за Купалаў, і мне здавалася, што Колас, хоць не быў на Купалавым юбілеі ў ВПІ, вычуваў гэтую сціпласць і быў таму як бы не ў гуморы. Мне асабіста было крыўдна за Коласа. Пра юбіляраву творчасць гаварыў усё той жа I. Замоцін і гэтаксама, як і ў выпадку Купалы, імя Коласава вымаўляў не як Якуб Колас, а як Якуб Колас. У «прэзідыуме» было ўсяго колькі чалавек. Я сядзеў з Коласавай жонкай на адной лаўцы, на нейкіх падмостках. He ўмеў з ёю гаварыць, як і з Купалам у «прэзідыуме». Сын Коласаў, студэнт БДУ, палыселы ўжо, сядзеў на першай лаўцы доле. Здаецца, ці не гэты сын Коласаў загінуў у часе вайны пад Смаленскам, і страту яго Колас цяжка перажываў, як гэта відаць з лістоў ягоных да Броўкі і іншых, апублікаваных у «Полымі».
Пасля казённых прывітанняў я выступіў з вершам Я. Коласу. Калі я прачытаў яго і сеў зноў побач Коласавай жонкі, яна падзякавала за верш і назвала яго «сардэчным» (верш быў надрукаваны потым у газеце «Літаратура і мастацтва»), Дарма што я цэлы вечар праседзеў з Коласавай жонкай, я нічога не здолеў бы сказаць пра яе: як яна выглядала, якая яна наогул, я толькі памятаю той голас яе, з якім яна сказала «сардэчным». Я не чуў, не бачыў яе, я глядзеў увесь час на Коласа, асабліва тады, калі ён чытаў свае вершы, на жаль, казённыя толькі. Але ўсё роўна, вобраз Коласаў застаўся для мяне ўсё тым жа: недасягальным, неперавершаным, занадта апаэтызаваным, каб ставіцца да яго крытычна. Чытаў Колас трохі пісклява, але лепей, чымся Я. Купала. Калі Купала чытаў, кожны ягоны радок, якраз на самай рыфме, як бы сцякаў з правага, ніжэй-
шага кутка вуснаў, Купала як бы цягнуў радок і пяяў.
3 юбілею пайшлі ціха дахаты. На развітанне Колас паціснуў руку «прэзідыуму», у тым ліку і маю, падзякаваўшы за верш.
Той вечар застаўся ў мяне як нейкі развітальны, сумны, апошні. Адчуванне было не юбілейнае — кожны, здавалася, гэта вычуваў, а чаму, ніхто не мог бы сказаць.
Па нейкім часе я сеў у турму, у якой сядзеў некалі і Я. Колас. Колькі разоў я ўспамінаў Коласа, і заўсёды ад гэтых успамінаў мне было лягчэй. Я «ўзвышаўся», гарэў і гас, бадай шчаслівы. Шчаслівы, што ведаю гэтага чалавека, шчаслівы ў няшчасці той доляю «пяснярскай каляіны», якая напаткала мяне і за якую даводзіцца расквітвацца*.
* Беларуская Моладзь, Нью-Йорк, 1963. № 19;
МІКОЛА ШЧАГЛОУ (Куліковіч)
Mae ўспаміны
(Янка Купала)*
Праз увесь час свайго жыцця пад Саветамі Янка Купала, нібы човен на ўзбураным моры, то ўзнімаўся на хвалі, то ляцеў уніз. Бо не трэба забывацца на тое, шго ў савецкую літаратуру Я. Купала прыйшоў як ужо ведамы змагар за нацыянальную беларускую справу, іншымі словамі, быў тым, каго тады ахрысцілі «буржуазнымі нацдэмамі» і каго тады так старанна выкарчоўвалі. Імя Купалы ўжывалася савецкімі валадарамі адно дзеля спекуляцыі, і былі моманты, калі Купала сядзеў у хаце, баючыся выйсці, і чакаў «чорнага ворана». I сапраўды ўсе сябры Купалы былі вынішчаны і загінулі або былі выкінутыя на выгнанне. Памятаю, як сёння, гэткія дні... Менск быў як у агні. Усе пахаваліся. У Саюзе пісьменнікаў — пустэльня. Немаведама адкуль з’явілася хутка, што вось-вось будуць арыштаваныя «старыя» (Купала і Колас). Чутка была гэткая ўпартая, што ёй усе верылі. Верылі і, хвалюючыся, чакалі... Аднак мінула...