На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Праз гадзіну мы былі на Арбаце. Арбат — раён Масквы, дзе жылі калісьці багацейшыя масквічы, арыстакраты... Забудаваны ён быў прыгожымі, розных стыляў будынкамі. У адным з гэткіх «панскіх» асабнякоў абсталяваўся клуб і Саюз пісьменнікаў СССР. Нас чакалі і неўзабаве запрасілі да стала. Пасярэдзіне пасадзілі Купалу, побач са старшынёю Саюза Фадзеевым. Фадзееў і ўзняў першы тост за беларускую літаратуру і «ейнага лепшага апекуна і натхніцеля... мудрага з наймудрэйшых». Рэшта была такая, як гэта звычайна бывае на савецкіх банкетах. Сардэчна, як, зрэшты, было загадана, прамаўляў Гарадзецкі, добрую прамову сказаў Катаеў. Сівавалосы «камсамолец» Безыменскі, падобны да пратадыякана, грымеў магутным голасам на ўсю залу. Хацелася смяяцца, гледзячы на паэтку Веру Інбер, што, старая і размаляваная, як танны абразок, сакатала, бы птушка, удаючы наіўнае дзіцянё...
Тыдзень беларускае літаратуры пачаўся паседжаннем праўлення Саюза пісьменнікаў СССР, прысвечаным
«брацкай культуры БССР, што з дапамогаю вялікага расейскага народа выйшла на ўзровень перадавых культураў». Вёў паседжанне сам старшыня Фадзееў. Відаць, згары было загадана, каб на пахвалы не скупіліся, асабліва Купалу. А тады пачалася праца. Дзеля гэтага было вызначана колькі месцаў: Політэхнічны інстытут, Маскоўскі універсітэт, Дом Чырвонае Арміі... Удача ўсюды была вялікая. Хочацца трохі спыніцца тут на нашым выступе ў Політэхнічным інстытуце — найбольш знаным і папулярным будынку для навуковых, музычных і грамадскіх рэфератаў, лекцыяў і дакладаў. Праз эстраду Політэхнічнага інстытута прайшло ці мала выдатных людзей. Тут у рэвалюцыю грымеў Маякоўскі, што сваёю пастаццю і моцным голасам (а таксама і сталёвымі кулакамі) «граміў» ясеніншчыну, дэкламуючы:
В нашей жнзнн умереть не ново, Сделать жнзнь значнтельно трудней,
што не выратавала, аднак, і гэтага «лепшага паэта нашае эпохі», як ахрысціў Маякоўскага Сталін, ад капітуляцыі перад жыццём і самагубствам.
Цяпер на гэтай самай эстрадзе давялося выступаць нашаму Янку Купалу. Ен ані не быў падобны да Маякоўскага і стаяў перад залай з пахіленай галавою, ціхенька, аднаму хіба сабе чытаючы свае вершы. Велізарная зала была паўная, аж трашчала.
* * *
Колькі тыдняў пасля пераходу мяжы савецкімі войскамі ў 1939 г. вялікі аўтатранспарт «зісаў» і «эмачкаў» адышоў пад вечар ад будынка менскага ЦК. Ехалі гэтым транспартам колькі адказных прадстаўнікоў партыі і даволі вялікая група беларускіх мастакоў — кампазітараў, актораў ды пісьменнікаў. Заданне гэтае групы было яснае, чыста прапаганднае — пазнаёміць грамадзянаў Заходняе Беларусі з Савецкаю Беларуссю.
У гэтай групе апынуўся і ЯКупала, а з ім пашчасціла ехаць і мне. Настрой у нас усіх быў крыху ўсхваляваны, бо каму ж не хацелася пабачыць тое нядаўняе яшчэ «замежжа», што, недаступнае пару тыдняў таму, сталася цяпер неад’емнаю часткаю нашае БССР.
Ужо цямнела, калі мы мінулі былую дзяржаўную мяжу Польшчы ў НегарэлымНашаю мэтаю былі насамперш Стоўбцы. Дарога ішла лесам. Там-сям гарэлі вайсковыя вогнішчы, ад часу да часу то зблізку, то здалёку чуліся адзіночныя стрэлы. Мы ўсе прыльгнулі да вакенцаў самахода і пільна сачылі за навакольнымі краявідамі. Купала ажно рукамі абняў шыбу, нібы гэта магло дапамагчы яму лепей бачыць. Пачалі паказвацца вёскі. Купала штурхнуў мяне ў бок, быццам гаворачы: «Бачыш, братку?» Я, ведама, бачыў. Вёскі былі прыгожыя, чыстыя. Хаты добра крытыя, з выразанымі, маляванымі аканіцамі, добра зашклёнымі вокнамі, з вясёлымі гародчыкамі, поўнымі пышных вяргіняў і мальваў. Усё гэта было так не падобнае да бедных, шэрых калгасных вёскаў савецкае зямлі, што не заўважыць розніцы было немагчыма.
Да Стоўбцаў даехалі мы, калі ўжо зусім сцямнела. Нас падзялілі на невялікія групкі і пачалі размяркоўваць на ноч. Мне давялося зноў трапіць у аднух хату з Купалам. Мы меліся начаваць у аднаго настаўніка гімназіі — беларуса. Ен меў кватэру з колькіх пакояў. Былі тут і кабінет, і зала, і сталовая, і спальня... Усё добра абсталяванае, з дыванамі, абразамі на сценах. Гаспадары замітусіліся, прырыхтавалі гарбату, сухарыкі. Гаспадыня вінаватым голасам перапрашала:
— Даруйце, госцейкі, цяпер вайна, у нас ужо цяжка што-колечы дастаць.
Купала ўстаў, выйшаў і праз колькі часінаў вярнуўся, паклаўшы на стале пакунак з булкамі, кілбасой і цукрам — увесь той запас, які ўдалося наскрэбці яму на дарогу цётцы Уладзі з «зачыненных размеркавальнікаў». Гаспадары, не ведаю, ці шчыра, ці толькі так, для вока, здзівіліся. Айзік Кучар, без якога, ведама, не абышлася нашая кампанія, з гонарам прамовіў: «У нас усё ёсць! Хутка і ў вас тутака ўсё чыста будзе!»
Пачалася на гэтую тэму даўжэйшая гутарка. Мы распытвалі гаспадароў аб іхным жыцці, яны пыталіся ў нас аб нашым. Гаспадар прызнаўся, што ён зарабляў каля 400 злотых і што, адлічыўшы ўсе выдаткі на кватэру і пражыццё, у яго заставалася каля 150 злотых у месяц. Грошы гэтыя складаліся, а ўлетку яны за іх ездзілі ў горы ці на мора адпачыць. Мы, як кажуць, і вушы развесілі. У нас настаўнікі таксама атрымоўвалі па
400—500 рублёў, але гэтага хапала ім з сям’ёй адно на хлеб ды бульбу.
— А колькі каштаваў у вас мужчынскі гарнітур?— запытаўся Кучар, аматар добра апрануцца.
— Сярэдняе якасці — каля 70 злотых,— адказаў гаспадар.
Мы толькі глянулі адзін на аднаго. У нас мужчынскі гарнітур каштаваў не менш 1000—1500 рублёў. Тут, пабачыўшы нашыя невыразныя міны, Кучар пачаў ужо хлусіць без аніякага сораму:
— У нас таксама кожны працоўны мае ўсё неабходнае. Адклаўшы грошы, ездзіць на курорты, ходзіць ледзь не штодня ў тэатры, мае шмат вольнага часу...
Цяпер ужо гаспадары наставілі былі вушы і ўважліва заслухаліся ў Кучараву гутарку. Мы ж сядзелі моўчкі. Нам было сорамна глядзець адзін аднаму ў вочы. Выратаваў справу Купала, што, паклаўшы руку на плячо Кучара, прагаварыў тонам, якім гавораць дарослыя да недалеткаў:
— Ну, годзе, братку, байкі баяць, час і класціся.
Гаспадары кінуліся слаць ложкі. Нас было шэсць чалавек, і кожнаму з нас знайшлося месца. Спалі гэтую ноч мы на чыстых, свежых посцілках, пад узорнымі, шоўкам пацягнутымі коўдрамі.
На другі дзень мы былі ў Беластоку, дзе спыніліся ў будынку былога ваяводства. Хутка пасля нас у Беласток прыехалі акторы. Мы выступалі на сцэнах Беластока, Горадні, Берасця і інш. гарадоў. Кучар кожны раз выходзіў насамперш з прамовай аб савецкай культуры, а потым ужо выступалі мы. Купала чытаў свае вершы. Чытаць ён вельмі любіў, асабліва калі быў у добрым настроі, хоць чытаў дрэнна, як, зрэшты, велізарная бальшыня паэтаў наогул. Купалаву манеру чытаць вельмі ўдала паказваў Любан, і Купала сам шчыра і вясёла смяяўся з наследавальніка, просячы Любана яшчэ і яшчэ паўтарыць, як гэта ён, Купала, чытае свае вершы.
Да Купалы на працягу ўсяго гэтага часу прыходзіла вельмі шмат дэлегацыяў, прасілі яго выступіць і тут і там. Але Купалу найбольш цягнула на родную Вілейшчыну. Аднак, хоць ён і абяцаў шмат каму прыехаць выступіць, хоць і вельмі хацеў наведаць родныя мясціны, яму нікуды не давялося паехаць. Аднойчы ж яго паклікалі ў партыйнае бюро і там «ветліва» папрасілі
не даваць нікому ніякіх абяцанак, бо гэта... парушае план. Дзеля ж узгаднення Купалавых учынкаў з партыйным планам... да яго прыдзяляецца сакратар Кучар. Гэткім чынам да Купалы быў прыстаўлены афіцыйны камісар. I Купала цяпер на ўсе просьбы і запросіны, адно сумна і збянтэжана ўсміхаючыся, адказваў:
— Ведама, я б вельмі цешыўся... ды вось не ведаю, як план у нас... Звярнецеся, браткі, да майго сакратара.
Назіраючы за Купалам, я, ведама, усведамляў сабе той нутраны боль, што даўно быў звіўшы гняздо ў сэрцы паэта, але я не ведаў ягонае трагічнае тайны. Цікава, што нават ніхто з блізкіх, што ўсцяж былі з Купалам і, пэўна ж, бачылі гэтую ягоную дзіўную задуму, не аддавалі ёй належнае ўвагі. Адзін Самуйлёнак, што ведаў аб сваёй цяжкой хваробе, ад якой не маглі яго ўжо выратаваць ніякія лекі, толькі Самуйлёнак, што стаяў ужо тады адною нагою на парозе смерці, першы, а мо і наогул адзіны, разгадаў, вычуў Купалаву таямніцу. Калі, бывала, Купала забудзецца аб навакольнай рэчаіснасці, засумуе, задумаецца, Самуйлёнак падыходзіў да яго, абымаў рукою і казаў:
— Нічога, стары, нічога.
Тады я не ўдумляўся ў гэты просты сказ, але цяпер перад маімі духовымі вачыма ўстае тое глыбокае, івусцішнае, таямнічае пачуццё «таго свету», якое ахапляла ў тыя часіны аж двух людзей з нашага асяроддзя.
Перад самаю вайною Купала выехаў з колькімі беларускімі пісьменнікамі ў Рыгу на з’езд латвійскіх пісьменнікаў. Калі нечакана пачалася вайна з немцамі і нам, выпадкам прысутным у Менскім Доме пісьменнікаў, палітрук Модэль абвесціў, што нямецкія самалёты ўжо бамбяць Беласток, Баранавічы і Берасце, мы ўсе былі як громам аглушаныя. Адразу ж успомнілі аб нашай дэлегацыі, якая магла трапіць у страшэнную небяспеку. Аднак лёс яшчэ раз ці злітаваўся, ці мо насмяяўся, хто ж гэтае ведае, з Купалы. Ен вярнуўся ў Менск, каб гадзіны праз дзве выехаць адсюль у сваё алошняе падарожжа ў Маскву. Па праўдзе кажучы, Купала не самахоць пакінуў родны Менск, наадварот, ён быў нават абвесціўшы сваім хатнім, што ні'куды
адгэтуль не паедзе, але яго-станоўка, у вялікім паспеху, ледзь не сілком адгэтуль вывезлі, нат не даючы часу на зборы. Падарунак савецкага ўрада — аўтамашына Купалы, саслужыла яму ў гэтым ап'ошнюю службу.
Больш я Янкі Купалы не бачыў.
Перад Купалам мы ўсе ў вялікім даўгу. Усе мы яшчэ замала ведаем і разумеем Купалу і як чалавека і як творцу. Некаторыя ягоныя рысы робяцца зразумелымі толькі сёння, а ёсць, пэўна, і гэткія, што яшчэ толькі будуць зразумелымі.
Купала — усцяж поўная скарбніца нацыянальнага багацця, вартая належнага пазнання і вывучэння. Постаць Купалы нагэтулькі магутная, што нат і фізічная смерць не патрапіць аддаліць, схаваць ягоны вобраз перад вачамі беларускага народа, які вінен яму адно — незабыўныя памяць, пашану і гонар*.
* Упершыню ўспаміны пад псеўданімам М._ Менскі апублікаваны ў газ. «Беларус», № 5(11-11), 17 за 29 чэрвеня-—20 верасня 1952 г.
10. Зак. 1056.
ЮРКЛ ВІЦЬБІЧ
Завулак імя Янкі Купалы
У нас, безумоўна, няма аніякіх падставаў, каб адчуваць крыўду да газеты «Новое русское слово». Газета гэтая, як падкрэслівае самая ейная назва, не беларуская, а расейская. Таму, калі мы, беларусы, ведаем гісторыю і літаратуру Расеі, дык расейцам, а тым больш на эміграцыі, зусім неабавязкова цікавіцца гісторыяй і літаратурай суседняе Беларусі. Адсюль зусім натуральна, што, разгарнуўшы нумар «Нового русского слова» ад 12 лістапада г. г., мы пабачылі і вялізны артыкул «Снлуэты старой Москвы» і бюлетэнь Керэнскага, або «Лпгн борьбы за Народную Свободу»,— «Грядуіцая Россня». А беларускае імя, такое дарагое ўсім нашым суродзічам ад калыскі да труны, мы знайшлі сярод абвестак. Там на бізнесавай старонцы побач з рэкламай расейскага кабарэ «Две гіітары» мы заўважылі: