На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Гэты яўрэй вельмі абурыўся на ЯЛёсіка за тое, што ён пабудаваў усе свае граматыкі вылучна ў беларускай народнай мове і зусім не карыстаўся моваю бальшавікоў і іхнымі лозунгамі. Значыцца, выходзіла, што гра-
матыкі Я. Лёсіка нібыта складзеныя не ў савецкай Беларусі, бо ў іх нічога савецкага не было.
Знайшліся партыйныя «філолагі», якія даводзілі, што Язэп Лёсік не садзейнічаў развіццю беларускай мовы, а псаваў яе, нават дайшлі да такой бязглуздзіцы, што абвінавачвалі яго ў сведамым псаванні мовы, бо ён пісаў толькі па-беларуску і ўжываў толькі беларускія словы і формы, а ўхіляўся ўжываць словы расейскія. З’явіліся ў друку наспех зляпаныя, без усякага абгрунтавання артыкулы аб тым, як псаваў беларускую мову Язэп Лёсік і ягоныя сябры. Пайшоў моцны націск на беларускую культуру наагул. 3 другога боку, пайшлі абвінавачванні і за палітычны светапагляд Язэпа. Але бальшавікі не ведалі яшчэ, што Язэп быў за сябра Беларускае Рады, якая была створана ў 1918 г., не ведалі, што ён пісаў супроць бальшавікоў у беларускім друку, бо ўсе такія выданні былі захаваныя, але, на вялікі жаль, захаваныя нядобра і ляжалі ў нізе бібліятэчных шафаў.
У бальшавіцкім друку 1927—1929 гадоў сталі з’яўляцца шматлікія артыкулы супроць Язэпа і ягоных сяброў дзейнасці: Сцяпана Некрашэвіча, Смоліча, Ластоўскага і др.
Усіх беларускіх дзеячаў сталі называць нацыяналдэмакратамі, або, скарочана, «нацдэмамі», і гэта слова ў бальшавікоў стала ганебным, бо пад гэтым словам яны разумелі «ворагаў народа», за якіх уважалі ўсіх, хто не спяваў дыфірамбаў бальшавізму.
Беларускіх дзеячаў абвінавачвалі ў тым, што яны нібыта імкнуліся прадацца панскай Польшчы, але да трасенняў на кватэрах у бальшавікоў было яшчэ мала абвінаваўчага матэрыялу. Толькі ведалі бальшавікі, што Язэп Лёсік, як і ягоныя сябры, быў супроць бальшавіцкай улады.
У 1930 г. Язэп Лёсік у канцы ліпеня быў нечакана арыштаваны на курорце ў Мацэсце (на Каўказе), дзе ён лячыўся ад ішыясу: ужо два гады не мог ён хадзіць без палкі.
Закончыць курс лячэння яму не далі, з Каўказу арыштаваным прывезлі ў Менск і пасадзілі ў тур-му ГПУ, так званую «амерыканку». Адначасна з яго арыштам у ягоным доме пры Гашпітальнай вуліцы трэслі. Пачалі трэсці а 10-й гадзіне ўвечары і трэслі аж да 8-й гадзіны раніцы. Спачатку зайшліся да мяне (я
жыў у доме Язэпа) і прымусілі мяне быць за сведку пры вобыску брата.
Вобыск быў гэткі старанны, што літаральна не засталося нічога на кватэры, на гары і ў халодных пабудовах, чаго б не зачапілі агенты ГПУ. Нават разабралі на паасобныя часткі маленькі, але высокі вытачаньг столік і чагось шукалі ў тых круглых вытулінах, якія былі ў мясцох, дзе столік звінчваўся. Hi Язэпу, ні каму другому і ў галаву не прыходзіла, што гэты столік. разбіраецца.
Асаблівую ўвагу бралі на ўсё тое, што напісана рукою. Уся перапіска Язэпа, як асабовая, так і службовая, і ўсякія другія рукапісы былі забраныя. 3 бібліятэкі ўзятыя кнігі старых выданняў і ўсе старыя часо* пісы і газеты, у тым ліку і тыя, якія друкаваліся пры нямецкай і польскай уладах.
Апошняе было горш за ўсё, бо з гэтых выданняў бальшавіцкі пракурор знайшоў шмат абвінаваўчага матэрыялу. У гэтых выданнях знайшлі артыкулы Язэпа супроць бальшавікоў.
Было ўзята гэтулькі матэрыялу, што давялося везці' на кані.
Беручы пад увагу, што ў гэтую ноч рабіліся арышты ўсіх дзеячаў і вобыскі ў іх, зразумела, якую вялікую' колькасць абвінаваўчага матэрыялу знайшлі бальшавікі супроць беларускіх дзеячаў.
У часе вобыску адбылося непрыемнае для агентаў ГПУ здарэнне. Якраз у гэты вечар ішла ў тэатры такая пастаноўка, у якой патрэбна была страляніна ў гарадскім садзе, недалёка ад кватэры Язэпа. Гэта страляніна так напужала тых, хто рабіў вобыск, што яны прыпынілі сваю «працу». На спалоханых тварах відаць было, што агенты ГПУ палічылі страляніну ў тэатральнай пастаноўцы за адкрытае выступленне прыхільнікаў беларускіх дзеячаў, якіх у гэты час арыштоўвалі f ў якіх трэслі.
Дзесяткі бальшавіцкіх следчых і пракурораў «працавалі» над здабытым матэрыялам для абвінаваўчага’ акту. Гэты акт ГПУ «змайстравала» ўжо ў кастрычніку. Ен быў надрукаваны ў газеце «Звязда», і ў той жа дзень, калі быў апублікаваны матэрыял, далі загад па прафесіянальных саюзах збірацца ў дом асветы на мі* тынг. Гэта быў адзін з метадаў бальшавіцкай агітацыі. На мітынгу выступалі партыйныя бальшавікі: рэдактар
«Звязды» Будніцкі і Валабрынскі з Цэнтральнага Камітэту партыі.
Якіх толькі праклёнаў не ўзводзілі гэтыя брахуны і на галовы беларускіх дзеячаў і якімі ганебнымі імёнамі не называлі іх! Асаблівы напад рабіўся на Язэпа Лёсіка. Агонь, што называецца, быў накіраваны супроць Язэпа, і цэнтрам усёй увагі гэтых прыспешнікаў ГПУ быў Язэп Лёсік: з яго пачыналася і з яго канчалася.
Вельмі здзекваўся з Язэпа яўрэй Валабрынскі. Ен насміхаўся нават з таго, што Язэп камусь калісь сказаў: «Я вельмі жадаю, каб каля хаты кожнага беларуса былі садок і кветнік, а сама хата была добрая, светлая і чыстая».
Гэтыя словы Язэпа палічылі за «кулацкія» імкненні.
I ўсе гэтыя здзекі і кпіны рабіліся смакуючы і з асаблівай злараднасцю.
Цяжка гэта ўспамінаць, бо было вельмі прыкра і агідна слухаць, як змешвалі з гразёю вялікія імкненні беларускіх дзеячаў, палкіх патрыётаў, якія аддалі ўсе свае сілы, а некаторыя і жыццё на карысць сваёй Бацькаўшчыны.
На мітынгу была адмысловая брахня ад пачатку да канца. Дагаварыліся да таго, што іх называлі здраднікамі. Але каму яны здрадзілі?
Галоўныя абвінавачванні былі лжывымі і прыдуманыя следчымі і пракурорамі-паслугачамі ДПУ.
Так беларускіх дзеячаў абвінавачвалі ў тым, што яны імкнуліся далучыць Беларусь да панскай Польшчы і з гэтаю мэтаю зносіліся і трымалі лучнасць з Віленскім цэнтрам і што ўжо быў складзены спіс будучых міністраў Беларусі, прычым Язэпу Лёсіку прапанавалася пасада міністра асветы. На самой жа справе ў часы бальшавіцкай улады яму зусім не было часу думаць і рабіць што іншае, апроч працы над падручнікамі беларускае мовы для школ, над беларускім правапісам і ў дабавак — чытанне лекцыяў ва універсітэце і педагагічным тэхнікуме і на розных курсах. Сюды трэба аднесці яшчэ працу ў штодзённым друку і ў часопісах. Але бальшавікам трэ было змайстраваць тэатральны працэс, падобны да працэсу ў Маскве над так званымі «шкоднікамі» і «ворагамі народу».
На падобных працэсах тыя, каго абвінавачвалі, пад
прымусам і катаваннем узводзілі на сябе ўсялякія паклёпы і абвінавачвалі сябе ў тым, у чым яны былі зусім невінаватыя. Гэтага дабівалася ГПУ зрабіць і ў Менску. На чале ГПУ стаяў яўрэй Рапапорт, і бальшыня агентаў былі яўрэі. Вёў справу беларускіх «нацыяналістаў» прысланы з Масквы яўрэй Агураў. Гэты яўрэй рабіў усе захады, каб «тэатральны» працэс удаўся, але нічога зрабіць не змог.
У лютым 1931 г. прадбачыўся судовы працэс над беларускімі дзеячамі, але прайшоў люты, прайшоў сакавік, а працэсу не ўдалося зрабіць. У канцы красавіка сталася ведама, што ўсе беларускія дзеячы ў адміністрацыйным парадку будуць высланыя з Беларусі. Так і было зроблена. Язэпа Лёсіка выслалі на пяць гадоў у Саратаўскую губерню у г. Аткарск на Волзе. Тут яму было дазволена працаваць у педагагічным тэхнікумё, дзе ён выкладаў расейскую мову і літаратуру. Потым Язэп перайшоў у такі ж тэхнікум у Дубоўцы, таксама на Волзе. Жыў ён там у матэрыяльных адносінах нядрэнна і толькі ў першы год атрымоўваў некаторую дапамогу ад родных. Калі скончылася пяць год ссылкі, Язэп думаў, што можна будзе вярнуцца на Беларусь. 3 гэтаю мэтаю ён у 1935 і 1936 гадах прыязджаў у Менск і быў у НКУС, але, як і трэ было думаць, нічога не дабіўся: яму і пасля пяці гадоў высылкі не дазволілі жыць на Беларусі.
Мяне цікавіла, якім чынам ён падпісаўся пад такім абвінаваўчым актам, калі за сабою такой віны не адчуваў. Беручы пад увагу, што было сурова забаронена пад пагрозай пакарання смерцю гаварыць аб тым, як адбываліся ў бальшавікоў выпыты, Язэп на гэтую тэму не гаварыў, толькі сказаў: «Калі б падалі мне падпісаць свой смяротны прысуд, то я падпісаў бы».
У апошні раз бачыў я Язэпа ўлетку 1936 г. Ен значна ўзмацнеў, хадзіў без палкі і выглядаў зусім здаровым. Відаць, стэповы волжскі клімат быў на карысць ягонаму здароўю, і ў той час ніяк нельга было думаць, што праз два гады ён можа памерці.
Працаваў Язэп у ссылцы таксама напружана, бо прыйшлося выкладаць ужо расейскую мову і літаратуру. ён і там карыстаўся вялікім аўтарытэтам і пашанаю як з боку настаўніцкага складу, так і з боку студэнтаў, якія з глыбокім жалем праводзілі яго, калі ён пераходзіў у другі педагагічны тэхнікум.
He адчуваючы ў ссылцы матэрыяльнай нястачы, ён вельмі адчуваў адарванасць ад роднае глебы, ад сваёй дарагой для яго Бацькаўшчыны, ад роднай прыроды і ўсяго роднага і сумаваў аб гэтым. Гледзячы на безлясныя стэповыя роўпядзі волжскага саратаўскага краю, Язэп Лёсік з вялікім сумам пераносіўся на далёкую радзіму, на родныя палеткі, у сасновыя лясы і зялёныя гаі. Перад ягонымі вачыма заўсёды ўставалі прыгожыя малюнкі роднага краю, беларуская вёска з яе жыхарамі, лясы і пералескі, рэчкі і азёры і ўсё тое, у чым ён ■быў так замілаваны.
I здавалася яму, што ён чуе і мілагучную беларускую мову, якую ў Менску «слухаў, як музыку». Асабліва было яму цяжка пераносіць высылку з Беларусі і ягонае сям’і. Змагаючыся за чысціню беларускае мовы, жывучы на Беларусі, Язэп і ў сваёй сям’і ахоўваў беларускую мову ад засмечвання расейшчынай і таму не любіў, калі да ягоных дзяцей заходзілі другія дзеці, якія гаварылі па-расейску. А ў ссылцы дзецям Язэпа прыйшлося вучыцца па-расейску, а потым і быць за настаўнікаў у расейскіх школах. Страціўшы надзею вярнуцца на Беларусь, Язэп стаў імкнуцца хоць наблізіцца да яе. Выпадкова ён сустрэўся з навуковым працаўніком з Бранска, які адразу ўбачыў у Язэпе значную навуковую сілу і таму прапанаваў яму перавесціся ў Бранск, значыцца, бліжэй да Беларусі. Язэп гэтую прапанову прыняў з вялікай радасцю.
У Бранску яму не ўдалося знайсці падыходзячага становішча, і яго накіравалі ў Навазыбкаў, дзе прапанавалі становішча настаўніка ў школе каля станцыі Злынка. Гэта было ў 1936 г. Ад Злынкі недалёка да Гомеля, і таму Язэп з сям’ёй часта ездзіў у Гомель, каб паглядзець беларускія тэатральныя пастаноўкі і хоць такім чынам адчуць сваю блізкасць да роднай Беларусі. Але Язэпу не давялося тут закончыць і навучальнага года. НКУС патрабаваў неадкладнага выезду туды, куды быў высланы, г. зн. зноў у Саратаўскую губерню, дзе ён пражыў пасля гэтага не больш двух гаДоў.