• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    1950 г.
    * Шыпшына. Нямеччына, 1950. № 9.
    АНТОН ЛЕСІК
    3 жыцця Язэпа Лёсіка
    Змест маіх успамінаў аб брату Язэпу Лёсіку абумоўлены тымі абставінамі, пры якіх яны пісаліся. Справа ў тым, што сектар навуковых працаўнікоў у інспектарыяце школ паводле сваёй іпіцыятывы пастанавіў збіраць матэрыялы аб беларускіх дзеячах як р/анейшых, так і сучасных. Гэта ініцыятыва была прынята і кіраўнікамі інспектарыята.
    Выходзячы з гэтага, калі збіраць матэрыялы аб Язэпу Лёсіку, то зразумела, матэрыял гэты павінен даць, галоўным парадкам, абраз яго як дзеяча палітычнага ці грамадскага і навуковага, інакш кажучы, трэба было даць нарыс таго, што зрабіў Язэп Лёсік для Беларусі, беларускага народа і для беларускай справы наогул. Але мае 70 гадоў і стан здароўя, як чалавека, які ў сваім жыцці перанёс пяць разоў запаленне лёгкіх і ў бясконца цяжкую зіму не раз занепадаў, накіравалі маю думку ў іншы бок. 3 маёю смерцю шмат якія моманты з жыцця Язэпа Лёсіка засталіся б ні для кога невядомымі. А ён заслугоўвае таго, каб хоць галоўнейшае з жыцця ягонага захавалася ў памяці будучых пакаленняў, бо жыццё Язэпа Лёсіка можа мець і выхаваўчае значэнне. Гэта жыццё можна ахарактарызаваць адным словам — змаганне, з.маганне з тымі перашкодамі, якія спатыкалі яго бадай што на кажным важным кроку ягонага жыццёвага шляху. I гэта змаганне загартавала характар Язэпа Лёсіка, дало моцу волі, упорыстасць у працы і вялікую працаздольнасць.
    Беручы пад увагу, што аб грамадскай і навуковай дзейнасці Язэпа Лёсіка захавалася шмат матэрыялаў у друку ды, апрача таго, жыве нямала сведкаў яго дзейнасці, якія могуць ахарактарызаваць яе лепш за мяне, я наважыў пакінуць на памяць малодшаму пакаленню свае ўспаміны «3 жыцця Язэпа Лёсіка».
    Я спяшаўся, покі ёсць сіла,— занесці на паперу тое, што захавалася ў маёй памяці з жыцця брата Язэпа, галоўным чынам 'факты біяграфічнага характару, і толь-
    кі ў сувязі з гэтым закрануў некаторыя моманты з палітычнай і навуковай дзейнасці яго. Гэты свой нарыс «3 жыцця Язэпа Лёсіка» я і падаю.
    Язэп Лёсік нарадзіўся 6 лістапада 1884 г. у сяле Мікалаеўшчына Менскага павета, у сям’і селяніна. Ен быў малодшы з сямі братоў і апошняе дзіця ў бацькоў. Як самы малодшы ў сям’і, зразумела, Язэп быў пестуном маці і бацькі, братоў і сёстраў. Маленства Язэпа, значыцца, прайшло для яго добра, без усякіх турбот і асаблівых абавязкаў, бо былі старэйшыя браты, якія выконвалі ўсе гаспадарскія справы; нават не прымушалі Язэпа пасвіць гусі, што звычайна ўскладалася на малых. Язэп жыў вольна і праводзіў час як хацеў. Гэта трэба адзначыць, бо ў далейшым жыцці Лёсіка, бадай што на кажным важным кроку жыццёвага шляху, спатыкалі перашкоды і цяжкі лёс.
    Першы раз ён спаткаўся з такімі перашкодамі на экзаменах у Нясвіжскую семінарыю. Нягледзячы на тое, што Язэп быў здольны, добра скончыў народную школу і яшчэ два гады рыхтаваўся да паступлення ў семінарыю, яго ўсё ж такі «зрэзалі» на экзаменах, як у тыя часы гаварылі.
    Прычынаю гэтай няўдачы Язэпа міжвольна быў я. Здарылася так, што інспектар народных вучылішчаў Т. з Менска на рэвізіі маёй школы ў Койданаўскай воласці ў 1892 г. зрабіў такі запіс у класным журнале: «Настаўнік не толькі не папраўляў вучняў, калі яны гаварылі па-беларуску, але і сам гаварыў па-беларуску, як, прыкладам: «пяць», «чытаць», «хадзіць» і г. д.»-. Значыцца, у віну мне інспектар паставіў беларускае цеканне і Дзбканне, чаго не магла выбіць у семінарскіх выхаванцах ніякая русіфікацыя. Гэты запіс з дырэкцыі народных вучылішчаў пераслалі ў Нясвіжскую семінарыю, якую я скончыў. Дырэктар вельмі абурыўся. Гэтаму факту надалі палітычны характар. Раней адносіны дырэктара да мяне як да прыкладнага вучня былі вельмі добрыя.
    Пасля прыведзенага факту гэтыя адносіны змяніліся на варожыя. Звычайна калі адзін брат вучыўся ў семінарыі добра, дык і другі мог лёгка вытрымаць экзамен. Так было б і з Язэпам, каб не выйшла азначанага здарэння са мною. У выніку такога здарэння са мною
    Язэпа на экзамене «зрэзалі». Русіфікатар-інспектар не мог прадбачыць, што ягонаму сыну давядзецца вывучаць беларускую мову, а ягоным унукам — вучыцца ў беларускіх менскіх школах. Ужо першы крок Язэпа на ягоным жыццёвым шляху сустрэў вялікую перашкоду. Зразумела, гэта вельмі цяжка адбілася на хлопцы, які так імкнуўся да навукі і толькі марыў аб гэтым. У далейшым нечага было думаць пра паступленне Язэпа ў Нясвіжскую семінарыю, трэба было ехаць у другую:
    У 1898 г. Язэп без усялякіх перашкод паступіў у Маладзечанскую семінарыю. Але ён быў юнак свавольны, не паддаваўся суроваму семінарскаму рэжыму, часта рабіў сутычкі з настаўнікамі. Такім парадкам у семінарыі Язэп стаўся за непажаданага выхаванца, і яго звольнілі з другога класа без права паступлення ў другія навучальныя ўстановы. Таму яму не давялося скончыць семінарыі. Другі раз ён спатыкнуўся на сваім жыццёвым шляху. Калі Язэп вярнуўся з семінарыі дадому, у Мікалаеўшчыну, бацькі, асабліва маці, сустрэлі яго з вялікім жалем і сумам, іх апанавала несупыннае гора, і яны не ведалі, што з Язэпам рабіць, бо ад гаспадаркі ён быў зусім адарваны, а навука яго, на думку бацькоў, была скончана. Аб сваім горы бацькі напісалі мне ў Ноўгарад-Северск на Чарнігаўшчыне, дзе я быў за настаўніка гарадскога вучылішча. Я напісаў, каб Язэп прыехаў да мяне ў Ноўгарад-Северск вучыцца ў гарадскім вучылішчы. Паступіў Язэп у апошні клас вучылішча і ў 1902 г. скончыў яго.
    Тут ён болып захапляўся чытаннем кніг з бібліятэкі вучылішча. На шчасце Язэпа, бібліятэка ў НоўгарадСеверскім вучылішчы была вялікая і каштоўная, бо гэта школа пад назовам «Малое вучылішча» заснавалася яшчэ пры царыцы Кацярыне П, калі Ноўгарад-Севсрск уважаўся за губернскі горад. У бібліятэцы вучылішча меліся ўсе выданні таго часу. Язэп праводзіў у ёй больш часу, чымся траціў яго на вучэнне.
    Далей я хацеў паставіць Язэпа на той шлях, на якім стаяў сам, і таму меўся рыхтаваць яго да пастуш лення ў настаўніцкі інстытут. Але для гэтага Язэпу трэ было стаць за настаўніка народнага вучылішча. 3 гэтаю мэтаю яму давялося пры Ноўгарад-Северскай гімназіі трымаць экзамен на годнасць настаўніка народнае школы. Гэты экзамен ён лёгка вытрымаў, яму
    далі пасведчанне, што ён мае права быць за настаўніка ў народным вучылішчы. Язэп пажадаў працаваць на Меншчыне, адкуль ён родам. Яго прызначылі выкладчыкам расейскае мовы ў Бабруйскую сельскагаспадарчую школу.
    Працаваў ён у Бабруйску толькі адзін год і ў 1903 г. зноў прыехаў да мяне ў Ноўгарад-Северск і выказаў жаданне працаваць у Ноўгарад-Северскім павеце.
    Яго прызначылі настаўнікам у добрую школу ў мястэчку Грамяч, якое на старой этнаграфічнай карце Беларусі ўважалася, але не зусім правільна, за апошні пункт беларускае мовы (на самай справе беларуская мова гучыць у большай частцы Ноўгарад-Северскага павета і даходзіць з аднаго боку да Чарнігава).
    У Грамячы Язэп хутка наблізіўся да народа, зрабіўся для яго вялікім аўтарытэтам і цалкам увайшоў у грамадскае жыццё Грамяча. Надыходзіў 1905 год. У Расіі сталі падымацца хвалі пратэстаў супроць царскага самаўладства.
    Язэп, будучы ўжо хлапцом 20 гадоў, вельмі захапіўся палітычнымі справамі і стаў знаёміць з палітычнымі пытаннямі грамяцкіх сялян. Сяляне збіраліся ў школу, дзе Язэп чытаў ім газеты. Зразумела, што гэтыя зборышчы сталіся ведамымі паліцыі. Паліцэйскія заходзілі ў школу і слухалі, што чытаў Язэп, як ён выясняў сялянству несправядлівасць валодання вялікімі абшарамі зямлі і нястачу зямлі ў сялян і даводзіў да выніку, што неабходна перадаць панскую зямлю сялянству. Такая неасцярожнасць у сваёй палітычнай дзейнасці прывяла да таго, што Язэпа ў 1905 г. арыштавалі і пасадзілі ў ноўгарад-северскую турму. Ужо трэці раз спаткаў яго сумны лёс. Тагачасны турэмны рэжым не быў вельмі суровы: дазвалялася прыносіць з волі розныя кнігі і яду.
    Праседзеў Язэп у турме больш году і за гэты час прачытаў шмат кніг.
    Арышт Язэпа вельмі абурыў жыхарства Грамяча, бо яго ўсе любілі і шанавалі, і таму ўзнікла імкненне вызваліць Язэпа з турмы. Да мяне ў Ноўгарад-Северск прыйшлі прадстаўнікі з Грамяча з парадаю, як вызваліць Язэпа з турмы. Паводле іхнае прапановы меркавалася, што прыйдзе сялянства з Грамяча да турмы арганізаваным парадкам і патрабуе вызвалення Язэпа з турмы.
    Лле беручы пад увагу, што такое з’явішча, як падыход да турмы грамадою, забаранялася і таму магло скончыцца стралянінай у грамаду і вялікімі ахвярамі, а не вызваленнем Язэпа з турмы і што гэта ма;гло павесці да значнага пагоршання далейшага лёсу Язэпа,— зважаючы на гэта, я не толькі не параіў здзейсніць план вызвалення Язэпа з турмы, але нават прасіў гэтага не рабіць. Ды і прадстаўнікі з Грамяча самі пераканаліся, што іх план вызвалення Язэпа не дасягне мэты і не палепшыць лёсу Язэпа.
    Калі маці даведалася, што Язэпа пасадзілі ў турму, то ўдалася ў роспач, бо ні дзяды, ні прашчуры нашы не ведалі такога выпадку, каб хто-небудзь з мікалаеўцаў сядзеў у турме. У Мікалаеўшчыне ніхто не карыстаўся замком, усё дабро было адчынена і нічога не прападала і ніхто ніякай кары не нёс, а тут яе сын Язэп, ды яшчэ ж адукаваны чалавек,— у турме. У галаве сялянскае жанчыны не знаходзілі месца такія, як ёй здавалася, несумяшчальныя рэчы, як ейны сын і турма. Несуцешнае гора паскорыла заўчасную смерць нашай маці.
    У 1907 г. Язэпа перавезлі на суд у Старадуб на Чарнігаўшчыне. Тут яму ўдалося збегчы з горада і такім чынам унікнуць суда. Пасля гэтага Язэп некаторы час хаваўся ў Стоўбцах, адкуль напісаў да мяне ліст з просьбаю выслаць яму сто рублёў, каб ён мог выехаць за граніцу.
    Я выслаў сто рублёў і пасля таго колькі месяцаў не меў ад яго ніякіх вестак і таму думаў, што Язэпу ўдалося выехаць за граніцу. Але нечакана я атрымаў ліст ад старэйшага брата — начальніка ст. Красноўка, недалёка ад Луганска на Украіне. У тым лісце брат пісаў, што да яго з Пецярбурга прыехаў Язэп з вялікай колькасцю кніжак.
    У Красноўцы Язэп пражыў каля двух гадоў. Тут ён галоўным парадкам займаўся чытаннем купленых кніжак. Але далей заставацца нелыа было, бо чыгуначпы жандар пачаў браць увагу на маладога чалавека без асаблівых заняткаў. А між тым да мяне ў Ноўгарад Северску часта заходзілі паліцэйскія і наводзілі даведкі, дзе Язэп. Гэтае наведванне было часта яшчэ і таму, што я жыў пад наглядам паліцыі, бо як дэпутат працоўнай групы сялянства ў 2-й Дзяржаўнай думе быў зволены з настаўніцкай пасады, прычым працаваць у школе было забаронена. Пры такіх умовах Язэпу да