На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Кннгн н з СССР
Е. Мозольков — Янка Купала. Жнзнь н творчество. 181 ст. В переплете. Цена 75 центов. Кннга посвяіцена родоначальннку белорусской лнтературы, поэту-революцнонеру, лауреату Сталнпской премнн.
Янка Купала як лаўрэат Сталінскае прэміі? 3 узварушанага паклёпам мінулага ўсплыла нізка жывых непасрэдных успамінаў.
1919 год. Вяліж. Былая мужчынская гімназія, перайменаваная ў 5-ю школу 2-й стунені. Сярод настаўнікаў яе асабліва вылучаецца Міхаіл Навіцкі. Пазней яго бальшавікі закатуюць ужо як протаіерэя за тое, што ён разам з мітрапалітам Мэльхісэдэкам падпіша ў 1924 г. зварот аб арганізацыі Беларускае аўтакафедральнае царквы. А цяпер ён кідае выкладаць расейскую мову і літаратуру і, насуперак праграм Наркомпрэса РСФСР, чытае нам лекцыі па геаграфіі, гісторыі і літаратуры Беларусі. Аднойчы Навіцкі прыходзіць на
лекцыю надзвычай усхваляваны і, разгарнуўп,ы апошні нумар «Правды», голасна чытае:
Демьян Бедный
Янкнн голос соловьнный Превратнлся в шнп зменный, Да, в зменный, Да, в зменный.
I, чытаючы, Навіцкі добрасумленна стараецца данесці да нас і падкрэсліць усю нянавісць крамлёўскага прыдворнага пісакі да нашага роднага паэты. 3 паўхвіліны ён маўчыць і раптам, узняўшы да гары рукі, з вялізным натхненнем чытае:
На сход, на усенародны грозны, бурны сход Ідзі, аграблены, закованы народі
Навіцкі чытае з такім пачуццём, што твар ягоны стаўся белым, але голас не згубіў моцы:
Як Бацькаўшчыну тваю рэжуць на кускі, Як гібнеш з дзецьмі ты ад катняе рукі <— Аддаці ўсё на суд, на ўсенародны сход, Ідзі, аграблены, закованы народ.
Навіцкі закрыў далонямі твар і хутка выйшаў, амаль выбег, з класа. Шмат разоў пазней чуў я, як чыталі «На сход» Янкі Купалы, але ніколі ён не прагучаў для мяне з такой сілай, як тады, у 1919 годзе, у старадаўнім беларускім Вяліжы, што сцякаў крывёю, змагаючыся з расейскім бальшавізмам.
1924 год. Віцебск, які пасля ўпартых цатрабаванняў насельніцтва толькі што далучаны да БССР. Педагагічны інстытут, у сцены якога зляцелася моладзь з усяе маляўнічае азёрнае Віцебшчыны — з берагоў азёраў Няшчэрда і Езерышча, з наддзвінскіх салаўіных вёсак, з яблыневых хутароў пад Бешанковічамі і Чашнікамі, з-пад Цяпіна, дзе тварыў калісьці Васіль Цяпінскі, з Полацка Францішка Скарыны. Успамінаецца літаратурны вечар, на які адмыслова запрошаны з Менска Янка Купала. Перад вечарам паэта з уласцівай яму сціпласцю звяртаецца з просьбай да пачынаючых пісьменнікаў з мясцовае філіі «Маладняка»:
— Вы ўжо, хлопцы, як-небудзь без мяне. А я вось пасяджу ў прэзідыі і разам з усімі паслухаю вас. Га?
Аднак сталася зусім інакш. Калі перапоўненая да
краёў аўдыторыя пабачыла свайго паэту, дык здалося — усе дзвінскія парогі ўварваліся ў залю:
— Купала! Янка Купала!!. Купала!!!
Паэта ўзняўся з месца і пачаў чытаць. Голас ягоны быў глухі, і чытаў ён свае творы заўсёды манатонна. Аднак ён заўсёды даносіў да слухача тое натхненне, у якім гэтыя творы нарадзіліся. Ен прачытаў толькі адзін верш, але трэ было мець вялікую мужнасць, каб прачытаць яго. На пярэдніх крэслах сядзелі мясцовыя камуністы. Значная частка іх пазней загіне ў савецкіх ка,тавальнях за падтрымку, як адзначаць суддзі, мясцовага нацыяналізму. Але ж паміж імі сядзелі чэкісты, на руках якіх не высыхала беларуская кроў. Янка Купала не бачыў іх, калі чытаў:
Чужак-дзікун, крывёю упіўшысь свежай, Запрог цябе ў няволю, ў батракі, I тваю маці-бацькаўшчыну рэжа, Жывую рве на часці, на кускі.
I калі Янка Купала скончыў, дык зноў зашумелі ранейшыя дзвінскія парогі. Сінявокія студэнткі ў даматканай вясковай вопратцы, так-сяк пераробленай на гарадскі ўзор, падносілі яму звычайныя беларускія палявыя кветкі — васількі, рамонкі. А цотым нечакана на крэсла ўскочыў высокі, дужы, зграбны юнак у вышывапай кашулі. Пазней ён — Сцяпан Такеля, як нацдэм знікас назаўсёды ў капальнях Сібіры. А цяпер ён запяяў — уся аўдыторьія падхапіла ягоны моцны голас:
He пагаснуць зоры ў небе, Пакуль неба будзе.
He загіне Край забраны, Пакуль будуць людзі.
1932 год. Менск. Дом пісьменніка. Ен двухпавярховы з мезанінам і падвалам. На гэтых двух паверхах месціліся рэдакцыі «Полымя рэвалюцыі» і «Літаратура і дастацтва», Літаратурпы фопд, кабінет сакратара парткома Гурскага, кабінет старшыні Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР Клімковіча, зала для агульных пасяджэнняў і г. д. У падвале знаходзіўся рэстаран. У той самы дзень паверсе ў зале адбывалася агульнае пасяджэнне, прысвечапае абгаварэнню Сталінскае кансты,туцыі*. Адсутяічаць на такім пасяджэнні не рэкаменда-
* Ю. Віцьбіч памы.іяецца. Абмеркаванне і прыняцце новай, «Сталінскай» Канстытуцыі СССР праходзіла ў 1936 г. (Заўв. складал'ьліка:) '■
валася. Таму ўнізе ў рЭстаране за адным з ягоных столікаў сядзелі толькі Алесь Дудар, Уладзімір Хадыка і Валеры Маракоў. Алесь Дудар незадоўга перад гэтым вярнуўся з ссылкі, якую адбываў за свой верш «Вецер з Усходу». Пазней яго расстраляюць. Таксама праз некалькі год жорсткая скала на беразе Байкала раздушыць у часе выбуху савецкага катаржаніна Уладзіміра Хадыку. Звар’яцее ў адным з сібірскіх лагераў Валеры Маракоў*. А тады яны моўчкі пілі горкае піва. Час ад ч'асу да іх даляталі зверху выкрыкі Клімковіча:
— Вялікі Сталін... Адзіная ў свеце Канстытуцыя.. Вялікі брацкі рускі народ...
Маракоў адштурхнуў убок кухаль і, працягнуўшы да гары руку. амаль шэптам прыгадаў Блока:
Ты будешь доволен собой н женой, Своей констнтуцней куцей, А вот у поэта всемнрный запой, Н мало ему констнтуцнй.
Нечакана адчыніліся дзверы, і ўвайшоў Янка Купала. Ён прыйшоў не з залы, бо на ягоным паліто яшчэ не паспелі растаяць сняжынкі. Трох маладзейшых паэтаў агарнула радасць. Яны цяпер тут не адны. 3 імі Янка Купала. Яны сустрэлі яго з тэй непаўторнай цеплынёй, з якой сустракалі толькі Янку Купалу. Крыху счакаўшы, Уладзімір Хадыка звярнуўся да яго з просьбай:
— Дзядзька Купала, прачытайце нам што-небудзь сваё новае.
I Купала прачытаў першы радзел свае новае паэмы «Над ракой Арэсай». Паэма была прысвечана будаўкіцтву камуны на Палессі і з’яўлялася спробай паэты зразумець савецкую рэчаіснасць. Тры маладзейшыя паэты ніколі яшчэ нічога не чулі больш убогага па форме і па зместу. Ім сталася сумна і страшна. Ім сталася балюча за Янку Купалу. Скончыўшы, ён запытальна паглядзеў на іх, што стараліся не глядзець яму ў вочы. Яны вельмі любілі Янку Купалу, каб сказаць яму няпраўду. I тады ён хутка ўстаў.
— Дзякую за шчырасць,— падняўшы руку да паверхаў, дадаў:— А там ёю захапляюцца.
I раптам, ужо ўзяўшыся за клямку дзвярэй, звярнуўся да Алеся Дудара радкамі ягонага верша:
* В. Маракоў быў расстраляны 29 кастрычніка 1937 г. (Заўв. складальніка.)
Ішлі людзі праз Себеж на захад, He згубіўшы, шукалі чагосьці.
I пад замчышчам сохнуць і чахнуць Беларускія белыя косці.
Ніхто ніколі не бачыў, каб мужны, нягнуткі, зацяты Алесь Дудар плакаў, але тады, у той вечар, у тым сутарэнні Дома пісьменніка, ён плакаў.
1936 год. Менск. Той жа Дом пісьменніка. Толькі замест таленавітае сям’і беларускіх песняроў у ім засталіся толькі тымчасовыя недабіткі і «ўдарнікі, закліканыя ў літаратуру». У калідоры сустракаю Янку Купалу.
— Чуў, Юрка, што вы ездзілі ў Полацк,— кажа ён.— Я вось збіраюся туды і ніяк не збяруся. Раскажыце, што цікавага там бачылі?
Я расказваю, што, вандруючы па полацкіх вуліцах, зусім выпадкова трапіў на завулак імя Янкі Купалы. Ён маленькі і здаецца фіялкавым ад бэзу, што з абодвух бакоў звісае над ім. Ен парослы травой, бо канчаецца абрывам. А пад гэтым абрывам цячэ Палата — тая самая, якое дзеля «прозвашася полочане». Направа відаць старадаўняя царква Спаса, пабудаваная Ефрасінняй, князёўнай полацкай. Налева, за ўзвышшам Ніжняга Замка, выглядаюць купалы Святое Сафіі. А крыху далей, за Дзвіной, усталі сцяной лясы і пайшті, пайшлі далёка, далёка, на дзесяткі кіламетраў аж да самых Браслаўскіх азёраў. I з аднаго боку канчаецца завулак імя Янкі Купалы Палатой, а з другога — вуліцай імя Міхаіла Калініна.
— Завулак Янкі Купалы?— здзіўляецца паэта.— Няўжо яшчэ яго не перайменавалі?
1941 год. Смаленшчына. Стромкі ўзгорак невядомае рэчкі. Пачатак другое сусветнае вайны. Гараць паводле сталінскага і гітлераўскага загадаў тысячагадовыя беларускія гарады. Адным з апошніх пакідае Менск Янка Купала. I вось у Смаленшчыны, на стромкім узбярэжжы невядомае рэчкі, ён вылазіць з машыны. Падышоўшы да абрыву, ён нізка, нізка, да самае зямлі, кланяецца Беларусі, ахутанай у незлічоны раз за сваю гісторыю вайсковым дымам. А потым, звярнуўшыся да прысутных, кажа:
— Лепш мне кінуцца ўніз галавой з гэтага абрыву, чым ехаць далей.
1942 год. 28 чэрвеня ў адной з маскоўскіх гасцініцаў нечакана памірае Янка Купала. Пройдзе час, і гісторыя
падыме заслону, за якой памёр на чужыне, у эміграцыі, наш нацыянальны Прарок. Нам сёння ягоная смерць здаецца і перадчаснай і загадкавай. Усяго 10 дзён заставалася да ягонага 60-годдзя, і па самамускладу свае натуры ён належаў да людзей даўгавечных. Тым часам нам застаюцца толькі прыпушчэнні. Яшчэ ў 1930 г. Янка Купала спрабаваў забіць сябе... Магчыма, трапіўшы ў сталіцу турмы народаў, ён у стане душэўнай дэпрэсіі забівае сябе. А магчыма, яго забіў кат у белым доктарскім халаце. Сваіх паэтаў расейцы калісьці забівалі на дуэлях, а ў нашыя часы атручвалі медыкамент тамі, дык ці можна чакаць ад іх літасці да небяспечнага чужога паэта.
1 ліпеня хавалі Янку Купалу. Цярушыў дождж. Па вузкіх завулках сунуўся чорны фургон. Сустрэчныя масквічы не звярталі аніякае ўвагі на ўбогую пахавальную працэсію. Чорны фургон рушыў паволі з целам вялікага Народнага Паэты Беларусі не да сцяны Крамля, дзе хаваліся вялікія людзі краіны. Хіба ж так хавае Масква сваіх адданых наймітаў — сапраўдных сталінскіх лаўрэатаў, як хавала Янку Купалу? Але дарма
He зрабіць нікому гэткай дамавіны I не вырыць ямы гэтакай глыбіны, Каб у іх з вачэй мне Беларусю-Маці, Як людзей хаваюць, гэтак пахаваці. А хоць дасць мне доля ў дамавіне месца, Устане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца I ў той бок глядзеці будзе век нязводна, Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.
Янка Купала як лаўрэат Сталінскай прэміі? Хлусня! Недарэчнасць! Мана! Янка Купала ў той ступені з'я-ўляецца сталінскім лаўрэатам, у якой Аляксандр Пушкін з’яўляецца толькі і вылучна камер’юнкерам «двора его нмператорского велнчества государя нмператора Ннколая Первого»*.