На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Памерла ў 1991 г.
Мікола НІыла — настаўнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага ру-
ху. Нарадзіўся ў 1888 г. на Міншчыне. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. Быў членам Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Удзельнічаў у выданні «Нашай нівы», у арганізацыі Усебеларускага кангрэсу. Неаднаразова арыштоўваўся. Потым жыў у Заходняй Беларусі, прымыкаў да розных плыняў нацыянальна" вызваленчага руху. У 1944 г. выехаў у Германію, дзе і памёр 6 красавіка 1948 г.
Эдуард Будзька — настаўнік, выдавец, дзеяч нацыянальнавызваленчага руху. Нарадзіўся 22 сакавіка 1882 г. у Будславе на Вілейшчыне. Вучыўся ў Пецярбургу, выдаваў газету «Светач» (1916). Быў сакратаром'Камісіі па ўтварэнню Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1918). Прымаў удзел у арганізацыі беларускіх школ у Латвіі, Заходняй Беларусі.
У 1944 г. выехаў у Германію, потым — у ЗША. Памёр у Чыкага 14 жніўня 1958 г.
А. А-к — Антон Аўсянік — інжынер, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся ў 1888 г. у в. Кабылле на Вілейшчыне ў сялянскай сям’і. Скончыў тэхнічны інстытут у Харкаве і караблебудаўнічы інстытут у Пецярбургу. Член Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Займаў розныя пасады ва ўрадах БНР, быў віцэ-старшынёй Беларускай Вайсковай Камісіі. Удзельнічаў у нацыянальнавызваленчым руху Заходняй Беларусі, абіраўся паслом у Польскі сейм.
А. Эссон — выхадзец з Паўночнага Каўказа, разам з А. Гаруном (А. Прушынскім) адбываў пакаранне ў Сібіры. Іншых звестак пра яго няма.
Францішак Кушаль ■— вайсковы дзеяч. Нарадзіўся ў 1895 г. у Пяршаях Валожынскага павета. Вучыўся ў Івянцы. У 1915 г. даслужыўся да штабс-капітана царскай арміі. У 1919 г. працаваў у Беларускай Вайсковай Камісіі БНР. Пасля перайшоў на службу ў польскую армію. 3 1939 г. — у палоне. У час Вялікай Айчыннай вайны, апынуўшыся ў Мінску, удзельнічаў у арганізацыі батальёнаў самааховы, быў камандзірам беларускіх афіцэрскіх курсаў, начальнікам штаба. 3 1944 г. — камандзір Беларускай Краёвай абароны. Па даручэнню БЦР арганізоўваў дывізію (брыгаду) «Беларусь», якая ў канцы красавіка 1945 г. здалася ў Баварыі амерыканцам.
Памёр у 1968 г. у ЗША.
Аляксандр Уласаў — журналіст, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся ў 1874 г. на хутары каля Радашковіч Скончыў тэхнічны інстытут у Рызе. Ен і браты Луцкевічы былі заснавальнікамі Беларускай Рэвалюцыйнай (Сацыялістычнай) Грамады, «Нашай нівы» і многіх іншых арганізацый і выданняў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Усебеларускага кангрэсу, ва ўтварэнні БНР. Пасля Рыжскага мірнага дагавору (1921) жыў у Заходняй Беларусі. Быў абраны паслом у Польскі сейм, працаваў у Таварыстве Беларускай Школы (ТБІІІ).
У 1939 г. быў арыштаваны, сядзеў у мінскай турме. Памёр у 1941 г. у Марыінску (Сіблагер).
Іна Рытар (яна ж Аляксандра Саковіч, Іна Каханоўская) — празаік, малодшая сястра жонкі пісьменніка і вучонага М. Грамыкі. Нарадзілася 14(27) снежня 1906 г. у Адэсе. Жыла ў Мінску, Маскве. Скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт.
3 1944 г. у Германіі, потым — у ЗША. Выдала кнігу прозы
(апавяданні, аповесці) «У пошуках праўды» (Нью-йорк — Кліўленд, 1986).
A. С. — Апалонія Савёнак (дзявочае прозвішча Раткевіч) — аўтар некалькіх падручнікаў для дзяцей, разам з жонкай Я. Купалы Уладзіславай Францаўнай выдала невялікі спеўнік. Іншых звестак пра яе няма.
Аўген Калубовіч — працаўнік на ніве асветы, вучоны, палітычны дзсяч. Нарадзіўся 5 сакавіка 1912 г. у мястэчку Ціхінічы на Рагачоўшчыне. Скончыў сямігодку ў Рэчыцы, вучыўся ў педтэхнікуме ў Бабчыне (Хойніцкі раён). У маі 1930 г. быў арыштаваны. Адбыў трохгадовае пакаранне ў адным з лагераў на Далёкім Усходзе. Вярнуўшыся ў Беларусь, працаваў настаўнікам, вучыўся ў Мінскім педінстытуце. 3 1939 г. — кансультант-метадыст у Наркамасветы БССР.
У гады вайны ўзначальваў так званае Беларускае культурнае згуртаванне, «сябра» Беларускай Рады Даверу і Беларускай Цэнтральнай Рады.
У 1944 г. выехаў у Германію, жыў у ЗША.
За мяжою напісаў і выдаў кнігі: «Пясняр свабоды і красы (у 30-я ўгодкі смерці М. Багдановіча)» (Баварыя, 1947); «Мова ў гісторыі беларускага пісьменства», кн. 1 (Мюнхен — Лондан, 1975), кн. 2 (Кліўленд, 1982); «Айцы БССР і іхны лёс» (Кліўленд, 1982); «На крыжовай дарозе» (Кліўленд, 1986).
Памёр 25 мая 1987 г. у Кліўлендзе (ЗША).
Масей Сяднёў — беларускі паэт, празаік, публіцыст. Нарадзіўся 1 верасня 1913 г. у в. Мокрае на Магілёўшчыне. Вучыўся ў Мінскім педінстытуце, аднак не скончыў — быў арыштаваны і высланы на Калыму. Перад самай вайною М. Сяднёва прывезлі на перагляд справы ў Мінск, дзе яго і заспела вайна.
Працаваў на гаспадарцы ў бацькоў у Мокрым, потым быў карэктарам у газеце «Новая дарога» ў Беластоку.
3 1944 г. у Германіі, потым пераехаў у ЗША, дзе жыве і цяпер.
Выдаў кнігі паэзіі «У акіяне іючы» (Мюнхен, 1946), «Спадзяванні» (Рэгенсбург, 1948), «Ля ціхай брамы» (Ватэнштэт, 1956),. «Патушаньія зоры» (Нью-йорк — Мюнхен, 1975), «Ачышчэнне агнём» (Глен-Коў, 1985), «А часу больш, чым вечнасць» (Глен-Коў, 1989), раманы «Раман Корзюк» (Нью-Йорк ■— Мюнхен, 1985), «I той дзень надышоў» (Глен-Коў, 1987), «Патушаныя зоры» (Мн, 1992).
У 1990 г. наведаў Савецкую Беларусь, быў у Мінску.
Мікала Шчаглоў (сапраўднае прозвішча Куліковіч) •— беларускі кампазітар. Нарадзіўся ў 1897 г. Першы значны твор — опера «Кацярына».
У час Вялікай Айчыннай вайны пісаў музыку для пастановак у Мінскім тэатры, апрацоўваў народныя песні. 3 1944 г. — у Германіі, дзе арганізаваў Беларускі тэатр эстрады, потым — у 3LLIA. Выдаў кнігу «Беларуская музыка. Кароткі нарыс гісторыі беларускага музычнага мастацтва» (1953), а таксама некалькі спеўнікаў. Пісаў таксама вершы.
Памёр у 1969 г.
Юрка Віцьбіч (Г. Шчарбакоў) — пісьменнік, публіцыст. Нарадзіўся 15 чэрвеня 1905 г. у г. Вяліж у сям’і папа. Вучыўся ў гімназіі і педтэхнікуме. У 1922—1933 гг. працаваў у Маскве на хі-
мічны.х заводах. Першае апавяданне надрукаваў у 1929 г. на старонках «Узвышша». Выдаў кнігі прозы «Смерць Ірмы Лаймінг» (Мн., 1932) і «Формула супраціўлення касцей» (Мн., 1937).
У час Вялікай Айчыннай вайны, апынуўшыся ў Мінску, супрацоўнічаў з нямецка-фашысцкімі ўладамі, быў членам так званага Цэнтральнага ўрада Беларускага культурнага згуртавання, часта выступаў у друку з артыкуламі асветніцкага характару. Быў прызначаны рэдактарам тоўстага літаратурна-мастацкага часопіса «Узвышша», які меўся выдавацца ў Мінску.
Адступіў разам з немцамі. Жыў некаторы час у Германіі, потым — у ЗІІІА. Памёр у 1975 г.
За мяжою выдаў кнігу-нарыс «Плыве з-пад Святое Гары HeMan» (Мюнхен, 1956) і кнігу публіцыстыкі «Мы дойдем» (на рускай мове, Ныо-йорк, 1975).
Антон Лёсік — старэйшы брат Язэпа Лёсіка. Нарадзіўся ў в. Мікалаеўшчына на Стаўбцоўшчыне. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Працаваў у Ноўгарад-Северску на Чарнігаўшчыне, у Інбелкульце, выкладаў беларускую мову ў сярэдніх навучальных установах Беларусі. Памёр у 1949 г. Пахаваны ў в. Мікалаеўшчына.
Яўхім Кіпель — настаўнік, вучоны, палітычны дзеяч. Адзін з арганізатараў «Клуба беларускай моладзі», «Беларускай хаткі». Працаваў у Беларускай акадэміі навук. У 1930 г. быў арыштаваны і высланы на 5 год у Нолінск. Па адбыцці ссылкі арыштаваны зноў і высланы ў Байкала-амурскія канцлагеры. Кіраўнік Навуковага аддзела БЦР, старшыня Другога Усебеларускага кангрэса ў Мінску ў 1944 г.
Эміграваў у Германію, жыў у ЗША. Памёр у 1969 г.
Уладзімір Клішэвіч — беларускі паэт. Нарадзіўся 27 лютага 1914 г. у в. Краснадворцы на Случчыне. Скончыў педагагічныя курсы ў Слуцку, працаваў настаўнікам. У 1933 г. паступіў у Мінскі педагагічны інстытут. У 1936 г. быў арыштаваны і высланы на Калыму.
У час Вялікай Айчыннай вайны працаваў у «Газэце Случчыны». 3 1944 г. у Германіі, потым — у ЗША.
Выдаў зборнік паэзіі «Далячынь» (Саўт-Рывэр, 1964), паэму «Васіль Каліна» (Лондан, 1965), а таксама зборнік вершаў і паэм «Сняцца сны мне залатыя» (Мн., 1973).
Двойчы наведваў Савецкую Беларусь. Памёр 14 лістапада 1978 г.
Міхась Забэйда-Суміцкі — беларускі спявак. Нарадзіўся 1(14) чэрвеня 1900 г. у в. Несцяровічы. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі, скончыў эканамічнае аддзяленне ХарЙнскага універсітэта. Спяваў у Харбінскім, Міланскім і Познаньскім оперных тэатрах, доўгі час жыў у Чэхаславакіі, дзе і памёр 21 снежня 1981 г. Пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.
Наталля Арсеннева — беларуская паэтэса. Нарадзілася 20 верасня 1903 г. на Каўказе (г. Баку). Жыла ў Вільні, вучылася ў Віленскай гімназіі, у Віленскім універсітэце. Працавала настаўніцай. У 1927 г. выдала кнігу паэзіі «Пад сінім небам».
У 1940 г. разам з дзецьмі была вывезена ў Казахстан. Вярнулася на Беларусь у маі 1941 г. У час вайньг працавала ў «Беларускай газэце», была «кіраўнічкай» аддзела літаратуры Беларускага культурнага згуртавання. 3 1944 г. у Германіі, потым — у ЗША.
У 1949 г. выдала вялікі том паэзіі «Між берагамі» (Нью-йорк — Таронта).
Міхась Кавыль (Язэп Лешчанка) — беларускі паэт. Нарадзіўся 1 лістапада 1915 г. у в. Покрашаў на Случчыне. Скончыў Грэскую сямігодку, паступіў на пазашкольнае аддзяленне Мінскага Белпедтэхнікума. 23 лютага 1933 г. быў арыштаваны і асуджаны на тры гады няволі за «прыналежнасць да Саюза вызвалення Беларусі», якога, як вядома, не існавала. Адбыў пакаранне на Далёкім Усходзе (4-е аддзяленне Дальлага). У канцы кастрычніка 1936 г. датэрмінова быў вызвалены за «ўдарную працу і добрыя паводзіны».
Нейкі час жыў у Варонежы: вучыўся ў педінстытуце на літаратурным факультэце, працаваў настаўнікам.
3 першых дзён вайны — на фронце. Ваяваў на Украіне, у маі 1942 f. трапіў у палон.
3 1944 г. у Германіі. У 1950 г. выехаў у ЗША, дзе жыве і цяпер.
Вершы пачаў пісаць рана. Першы свой паэтычны твор «Гудкі» змясціў у газеце «Беларуская вёска » ў 1929 г. Друкаваўся ў «Піянеры Беларусі», у дадатку да бабруйскага «Камуніста» «Вясне», у часопісе «Маладняк». Быў сябрам «Маладняка». У друку выступаў пад псеўданімам Язэп Маёвы.
На эміграцыі выдаў кнігі паэзіі: «Ростань», (Рэгенсбург, 1947), «Першая рана» (Манчэстэр, 1960), «Пад зоркамі белымі» (Ныойорк, 1954), «Цяжкія думы» (ЗША, 1961), «Міжагнёўе» (Нью-йорк, 1990). Пшіа таксама прозу (раман «Із агню ды ў полымя»),
Леў Акіншэвіч — прафесар-гісторык. Нарадзіўся ў 1898 г. у Рэчыцы. Скончыў у Кіеве гімназію і універсітэт. Працаваў у АН УССР, падтрымліваў сувязь з Інбелкультам, быў сталым супрацоўнікам часопіса «Полымя».