• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    БЕЛАРУСКІЯ СУВЯЗІ
    He зважаючы на працу ў украінскім асяроддзі, у якім я быў трактаваны як свой ды роўны, і ўсё большае зацікаўленне сваёю тэмай, якая належала да гісторыі ўкраінскага права, я не забываўся пра краіну майго бацькі і пачуваўся да абавязку дапамагчы ейнаму нацыянальнаму адраджэнню. Я сістэматычна працаваў над вывучэннем беларускае мовы і ўдасканаленнем
    свайго яе знання. Гэтыя заняткі далі мне магчымасць зрабіць нешта для беларускае навукі.
    Ад 1925 года я супрацоўнічаў у беларускім літаратурна-навуковым часопісе «Полымя». У гэтым часопісе была надрукавана мая праца «Казацтва на Беларусі». Яна выклікала зацікаўленне, не зважаючы на тое, што пабудавана была на друкаваных, хоць да гэтага часу і не выкарыстаных матэрыялах. У «Полымі» было надрукавана і колькі маіх меншых артыкулаў ды рэцэнзіяў на ўкраінскія выданні, што датычыліся Беларусі.
    Адначасна з гэтым у ўкраінскіх часопісах «Чырвоны Шлях» і «Украіна» я памясціў колькі рэцэнзіяў на беларускія выданні. У «Чырвоным Шляху» быў надрукаваны мой артыкул «Творчы шлях Цішкі Гартнага», прысвечаны ўгодкам 3. Жылуновіча, беларускага пісьменніка, першага старшыні Рады Народных Камісараў Беларусі, а ў часе напісання артыкула кіраўніка дзяржаўнага выдавецтва Беларусі ды рэдактара часопіса «Полымя». Падпісаў я гэты артыкул «Л. Воронпч» — украінізаваная форма прозвішча маёй бабкі па бацьку.
    Недзе каля 1928 года, калі аднаго дня прыйшоў з Акадэміі дамоў, знайшоў запіску Жылуновіча, у якой ён пісаў, што ён праездам у Кіеве і хацеў бы> бачыць кіеўскага супрацоўніка свайго часопіса. Назаўтра я яго адведаў у ягоным гатэлі і пару гадзінаў мы правялі ў цікавай для мяне бяседзе пра бягучыя праблемы беларускага культурнага жыцця.
    У часе маіх трох ці чатырох паездак да Менска я меў нагоду сустрэцца з класікамі беларускай літаратуры Янкам Купалам і Якубам Коласам. Да Купалы мяне прывёў Янка Марук, сакратар «Полымя», сябра камсамолу і патрыёт Беларусі.
    Mae адведзіны Купалы адбыліся колькі месяцаў пасля ягонага выхаду з шпіталя, калі ён пробаваў пакончыць жыццё самагубствам. Калі быў у яго, адчуваў глыбокую трагедыю гэтага светлага чалавека, нацыянальнага прарока, «беларускага Шаўчэнкі», якому жыць і тварыць давялося ў суровую, жорсткую эпоху «пралетарскай рэвалюцыі».
    Якуба Коласа я адведаў «напаўафіцыйным» спосабам. Гэта было каля 30-га года, калі акадэмік М. Краўчук і я — ён ад агульнага сходу акадэміі, я ад калектыву ейных супрацоўнікаў як старшыня лакальнае акадэмічнае секцыі навуковых працаўнікоў,— прыехалі для
    падпісання дамовы пра «сацыялістычнае спаборніцтва» Украінскае акадэміі з Беларускай акадэміяй навук. Пад час нашага прабывання ў Менску Якуб Колас, які быў сябрам управы Беларускае акадэміі, запрасіў нас да сябе на вечар. Прыйшоўшы да яго, мы засталі колькіх іншых прадстаўнікоў беларускага культурнага свету. Сярод іх з асаблівай цікавасцю я прыглядаўся да Я. Лёсіка, актыўнага дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння.
    У той самы прыезд давялося нам пабачыць і В. Ластоўскага, вядучага беларускага вучонага, аўтара манаграфіі з гісторыі беларускага друку ды колішняга старшыню ўраду Беларускае Народнае Рэспублікі, які на сваю пагібель вярнуўся з эміграцыі ў БССР. Нас запрасілі наведаць этнаграфічны музей, дзе Ластоўскі ў той час працаваў навуковым супрацоўнікам. Паказваў нам музёй ягоны дырэктар, малады чалавек, не беларускага тыпу. У працэсе агляду экспанатаў музея Ластоўкі падышоў да нас і хацеў уступіць у гутарку, але быў брутальна адсунуты дырэктарам музея.
    У часе маіх прыездаў да Менска я навязаў кантакт з беларускімі гісторыкамі 3. Даўгялай, В. Дружчыцам, А. Бурдзейкам і Т. Забелам ды быў гасцінна імі прыняты. Тодара Забелу я знаў яшчэ з Кіева, дзе ён быў актыўным сябрам беларускага студэнцкага гуртка «Зорка», а пасля кіеўскай беларускай арганізацыі. 3 прыемнасцю таксама ўспамінаю свае спатканні з С. Некрашэвічам, віцэ-прэзідэнтам Беларускае акадэміі навук.
    Некраіпэвіч ці раз ставіў пытанне, што было б пажадана, каб я пераехаў да Менска і на Беларускім дзяржаўным універсітэце выкладаў гісторыю беларускага права. Гэтыя прапановы дайшлі, ясна, да ведама і рэктара універсітэта прафесара Ул. Пічэты. Калі аднаго разу я з ім сустрэўся ў Беларускай акадэміі навук, ён запрасіў мяне да сябе на абед. За бутэлькай чырвонага віна справу выкладання гісторыі беларускага права ён паставіў адкрыта.. Ен казаў, што яму даводзіцца жыць на два дамы, бо ягоная сям’я ў Маскве, і гэта вымагае дадатковых выдаткаў. Дзеля гэтага ён хоча захаваць сабе плату за рэктарства, за выкладанне гісторыі Беларусі на гістарычным факультэце і гісторыі беларускага права на юрыдычным факультэце. Я запэўніў яго, што не прэтэндую на занятге месца.
    Гіічэта казаў мне, што ён піша гісторыю Беларусі ў 5-ці тамах. Першы том быў складзены, і з даручэння дзяржаўнага выдавецтва Беларусі я быў адным з ягоных рэцэнзентаў. Гэты том быў прысвечаны пераважна беларускай археалогіі ды данарманскаму перыяду. Я горача вітаў гэтую фундаментальную працу.
    У часе маіх камандзіровак да Масквы, працуючы там у архівах «Древлехраннлнша», я ці раз бачыў новыя матэрыялы да тэмы пра казацтва ў Беларусі за часоў хмяльніччыны. Асабліва шмат іх было ў фондах «Разр-яду» (прыказу, які ў Маскоўскім гаспадарстве 17 ст. кіраваў вайсковымі справамі) і, чамусьці, у Сібірскім Прыказе. Гэтыя матэрыялы давалі тое-сёе для цэнтральнай тэмы пра «Беларускі полк», але больш характарызавалі дзейнасць партызанскіх аддзелаў на тэрыторыі Віцебшчыны, Смаленшчыны і Рослаўшчыны, у паасобных выпадках каардынаваную з акцыяй Беларускага палка. Я занатаваў сабе паказанні на гэтыя дакументы ў рэестрах архіўных фондаў.
    Будучы ў Менску на пачатку 1930-х гадоў, я запрапанаваў Беларускай акадэміі навук напісаць большую манаграфію пра казацтва ў Беларусі за часоў хмяльніччыны і дадаць да яе том архіўных матэрыялаў. Скантактаваўшыся ў гэтай справе з дзяржаўным выдавецтвам Беларусі, яны пагадзіліся. Была складзена ўмова, у якой выдавецтва абавязалася прыняць на сябе абавязак аплаціць выдаткі на перапіску архіўных матэрыялаў. Гэтую перапіску я даручыў сёстрам Шуйскім, дазнаным перапісчыцам маскоўскага архіва.
    Па колькіх месяцах, па заканчэнні працы над сваёй манаграфіяй пра «Знатнае вайсковае таварыства на Украіне-Гетманшчыне», я спарадкаваў том маскоўскіх архіўных матэрыялаў і пачаў пісаць працу пра беларускае казацтва. Але былі напісаныя толькі тры першыя раздзелы. Далейшая праца абарвалася ў сувязі з маім адыходам з Украінскае акадэміі навук. На пачатку другое сусветнае вайны гэтыя матэрыялы загінулі ў Смаленску ў пажары.
    ЗАПАЛОНЕНАЯ НАВУКА
    Палажэнне ў Украінскай акадэміі навук на пачатку 30-х гадоў рэзка змянілася. Шмат супр.ацоўнікаў было арыштавана і саслана, шмат было «вычышчана» і
    звольнена. Заміж іх да Акадэміі прыйшло шмат партыйных. Новая кафедра марксізму-ленінізму з вялікім лікам партыйных аспірантаў сталася дамінантнай установай Акадэміі. Пры гэткіх умовах усё больш ставалася ясным, што пагляд, быццам трэба старацца здаволіць вымогі ўдзелу ў «будаўніцтве сацыялізму», каб гэтым захаваць пачатую ў 20-х гадах даследную працу, сябе не апраўдаў. Гэткі пагляд не ўлічыў, што азначэнне прапорцыі паміж студыямі, якія мелі за мэту развіццё ўкраінскае (і беларускае) культуры і працы па «будаўніцтве сацыялізму», будзе залежыць ад тых, хто мае рэальную ўладу. А яе мела Камуністычная партыя.
    Частка партыі была прыхільная нацыянальнаму адраджэнню свайго народа. Але «нацыянальна сведамыя» камуністы былі ў партыі заўсёды меншынёю. Бальшыня ж належала да людзей, не зацікаўленых у нацыянальным развіцці народа і часта яму варожых. Пачатак 30-х гадоў быў часам, калі нацыянал-камуністы згубілі свой уплыў. Бальшыня іх закончыла жыццё вязнямі савецкіх канцэнтрацыйных лагероў. Уладу ў нацыяналыіых рэспубліках перабралі людзі абыякавыя, а часта і варожыя да развіцця нацыянальных культураў.
    СУСТРЭЧА 3 ГПУ
    Аднаго дня, на пачатку 1932 года, папрацаваўшы дома, я, як звычайна, пайшоў у Акадэмію. Каля ейных дзвярэй да мяне падыш<іі двое людзей, апранутых у цывільную вопратку, якія сказалі, што яны супрацоўнікі ГПУ, ды запрапанавалі ісці з імі. Было каля 11-й гадзіны раніцы. Дзіўна, што хоць добр(а помню падзеі таго дня, не магу прыпомніць, як мяне давезлі ці давялі да будынку ГПУ на Банковай вуліцы. Далей усё прыпамінаецца яскрава.
    Мы ўвайшлі ў будынак з бакавых дзвярэй, падняліся на другі паверх. Там мяне пакінулі на лаўцы ў другім калідоры. Было злавесна ціха. Часам цішыню перарывалі крокі канваіраў, якія вялі арыштаваных да дзвярэй кабінетаў следчых ГПУ. На калідоры я прасядзеў каля дзвюх гадзін. Пачуццё было непаўторнае: сведамасць таго, што тагачаснае ГПУ не было нічым звязанае ў вырашэнні долі сваіх ахвяраў.
    Урэшце два канваіры падышлі да мяне і правялі да
    кабінета аднаго з следчых. За колькі часінаў следчы прыйшоў, і я з здзіўленнем пабачыў, што я яго знаў. Дарма, што цяпер ён быў у уніформе афіцэра войска ГПУ, а перад тым я яго бачыў у цывільнай вопратцы. Бачыў я яго ў Акадэміі навук, дзе ён быў аспірантам кафедры марксізма-ленінізма. Ягонае прозвішча было Пагрэбінскі. Гэта быў малады яўрэй, гадоў 23—25, інтэлігентны і, прынамсі ў першай частцы нашае з ім гутаркі, ветлівы.
    Гутарка была даўгая, цягнулася 9 гадзінаў, да позняга вечара. Перарвалася яна толькі на абед, які далі і мне.
    Хутка мне стала ясна, што ішло пра маё супрацоўпіцтва з ГПУ. Гэтая прапанова, аднак, была выказана не адразу. Падрыхтоваю да яе была гутарка пра маё «палітычнае аблічча». На маё сцверджанне, што я Лаяльны грамадзянін савецкае дзяржавы, следчы адказаў, што ГПУ мае вялікія сумлевы ў гэтым — я хутчэй ейны асцярожны вораг. На довад гэтага ён дастаў даво'іі тоўстую папку з матэрдяламі пра мяне ды прачытаў колькі прыкладаў. Усе яны зводзіліся да сітуацыяў, калі нейдзе нехта з прысутных выяўляў сваё крытычнае настаўленне да савецкае ўлады, а я не даваў гэтаму адпору. Цяпер, казаў следчы, мне даецца магчымасць давесці сваю лаяльнасць ды прыхільнае настаўленне да савецкае ўлады.
    Пасля' таго як я адмовіўся падпісаць згоду на тайнае супрацоўніцтва з ГПУ, пачалося даўгое намаўленне «падумаць» пра кансеквэнцыі адмовы. Пад час гэтых намаўленняў следчы перайшоў з украінскае мовы, якою ён валодаў беззаганна, на мову расейскую.