• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Гэта ўсё была чыстая мана. Пачну з М. Пакроўскэга. Пагляды гэтага савецкага гісторыка — зацятага і часта дасціпнага крытыка расейскае «буржуазнае гістарыяграфіі» — тады крытыкаваліся як «не ленінскія». Пра гэта я знаў і на яго не паклікаўся. Дарэчы, суладнае схемы працэсу расейскае гісторыі Пакроўскі ў сваіх працах не вырабіў — пра гэта я меў нагоду пісаць у артыкуле «Перыядызацыя расейскае гісторыі», надрукаваным у зборніку Rewriting Russian History (Ньюйорк, 1956).
    Украінскія гетманы ў савецкай гістарыяграфіі тады не былі папулярныя, і я рэдка ўспамінаў іхнія імёны. Толькі іранічна, што якраз Багдан Хмяльніцкі за гадоў колькі стаў улюбёным героем савецкіх гісторыкаў і «даслужыўся» да таго, што ягоным імем быў названы савецкі ордэн за вайсковыя заслугі.
    Што да прапагандавання ідэяў Грушэўскага ды Слабчанкі, магу толькі сказаць, што я вельмі хацеў бы верыць, што савецкія дзейнікі сапраўды гэтак думаюць ды што ў іхніх словах ёсць доля праўды. Гэтыя артыкулы — балонка з гісторыі «запалоненае» савецкае навукі, калі адмова іх напісаць блізу немінуча азначала арышт, муку ды ссылку ў лагеры, з якіх на волю вярнуўся адзін з дзесяці сасланых.
    Ніякім сувязным між беларускімі і ўкраінскімі нацыяналістамі я, пэўна ж, не быў, ніякіх даручэнняў ад адных да другіх не браў і ніякае інфармацыі не перадаваў. Mae адведзіны Менска мелі на мэце толькі жаданне не зусім адарвацца ад беларускага руху. Пра гэтыя паездкі я блізу нікому не гаварыў. Тэрмін «сувязны» мог бы з нацяжкай быць ужыты толькі да маіх, вельмі нялічных, артыкулаў у ўкраінскіх і беларускіх часопісах пра тыя ці іншыя праблемы беларускай ці ўкраінскай культуры. Ды, пэўна ж, звінавачванне мела на ўвазе не гэтыя спробы культурнае інфармацыі.
    Звінавачванне ў прапагандзе незалежнасці Укрдіны і разрыву яе з Савецкім Саюзам, пэўна ж, было самым цяжкім ды самым небяспечным — яно аўтаматычна ставіла мяне ў катэгорыю «ворага народа». Яно таксама было беспадстаўнае. У ўмовах таго часу на Украіне прапаганда ўкраінскае незалежнаеці немінуча азначала б арышт і, як тады казалі, «ліквідацыю» таго, хто гэткую ідэю выказвае. Я не мог гэтага рабіць проста з нежадання перадчасна загінуць. Як беларус, я ўважаў, што Украіна мае права на незалежнасць. Але, ясная рэч, публічна гэтую думку я не выказваў нават у гутарках з прыяцелямі.
    Мушу прызнаць, што калі ход пра мае друкаваныя працы, звінавачанне гэтае мела часткова рацыю. Артыкул пра «Навуку гісторыі ўкраінскага дзяржаўнага права», прымаючы канцэпцыю М. Грушэўскага, выразна стаіць на пазіцыі адрознага ўкраінскага гістарычнага працэсу. У сваіх працах пра генеральную раду і раду старшыні на Украіне 17—18 стст., я прыраўноўваў гэтыя інстытуцыі з аналагічнымі ўстановамі іншых еўрапейскіх дзяржаваў, улучаючы расейскую. Гэтым падчырквалася іхная незалежнасць ад расейскіх дзяржаўных інстытуцыяў ды раўнапраўнасць з імі. Але мае працы не былі ведамыя па-за вузкім колам гісторыкаў і гісторыкаў права, і звінавачванне выразна мела на ўвазе не іх.
    Пры канцы загаду было зазначана, што мне даецца тры дні на звальненне памяшкання. У маёй «трудовой кннжке» было зазначана, што «копія загаду пра звальненне выдадзена прафесару Акіншэвічу на рукі». Гутарка з рэктарам кончылася запрашэннем мяне прыйсці вечарам на агульны інстытуцкі сход, дзе будзе абмяркоўвацца справа майго «пранікнення» ў інстытут. Я адмовіўся, і рэктар сказаў, што ён мяне разумее.
    Было ясна, што гэта была помста ГПУ за маю. адмову супрацоўніцтва з імі. Для гэтае помсты яны выбралі час, калі яна мела ўдарыць мяне найбольш балюча: зразу ж пасля ліквідацыі кіеўскага памяшкання і пераезду сям’і да Нежына. Гісторыя з «званком Дэмчэнкі» была, пэўне ж, выдуманая з мэтаю трымаць мяне ў сферы нагляду ГПУ Украінскае ССР.
    3 цяжкім сэрцам выйшаў я з кабінета рэктара. Ягоны загад азначаў залом усіх маіх планаў і надзеяў. Ды канец навуковае кар’еры не быў самой цяжкой кансеквэнцыяй загаду. У ўмовах сталінскага тэрору 1930-х гадоў навуковая праца ў галіне сацыяльных навукаў губляла сваю цікавасць і ставалася непрыемнасцю.
    Зважаючы на маю хардактарыстыку ў загадзе як контррэвалюцыянера, далёка страшнейшаю была справа немагчымасці знайсці хоць якую працу. Было страшна, у ўмовах цяжкога жыллёвага крызісу, апынуцца на вуліцы без прытулку. Прыгнятала таксама поўная немагчымасць запярэчыць паклёп. Мая бедная жонка, якая толькі канчала распакоўваць нашыя рэчы, была прыбітая неспадзяванаю бядой, але трымалася мужна, разумеючы, што ніякага ратунку быць не можа.
    У той самы дзень мы мелі двух наведвальнікаў. Адзін быў не хто іншы, як сакратар інстытуцкага камсамолу. Быў гэта студэнт па прозвішчы Чайка — вельмі здольны юнак, які выразна быў зацікаўлены маімі лекцыямі. 3 слязьмі ў вачох ён казаў, што мае выступіць на сходзе гэтага дня супроць мяне ад імя камсамолу. Ен знае, што ў закідах мне няма ані слова праўды, але ён змушаны падтрымліваць гэтыя закіды. Прасіў зразумець ягонае палажэнне ды выбачыць яму. Я, зразумела, гэта і зрабіў.
    Другім наведвальнікам быў Мікола Няонавіч Пятроўскі, які прыйшоў да нас вечарам пасля сходу калектыву. Ен расказаў, што прысутныя на сходзе востра засуджалі, як тады практыкавалася, адміністрацыю інстытута і, «у парадку самакрытыкі», самых сябе за не.дастатковую пільнасць, дзеля чаго ў інстытут змог пралезці гэткі небяспечны варожы «элемент», якім быў я.
    Гэта быў цяжкі час у нашым жыцці. За два дні мы спакавалі рэчы, знайшлі возніка, які перавёз іх да чыгуначнае станцыі, і стуль паслалі да Кіева. Нам не было куды ехаць, як толькі да мае маці. Але ейны пакой быў невялікі, і мы маглі ўзяць з сабой толькі найболын
    неабходныя рэчы. Скрыні з маёй бібліятэкай і архівам пазволіла нам паставіць у ейнай адрыні цётка мае жонкі. Рэшту рэчаў — валізы з вопраткай і скрыні з іншымі рэчамі — мой прыяцель Макоўскі перавёз да адрыні свайго прыяцеля Дэнісэнкі. Ужо назаўтра раніцай мне паведамілі, што дзверы адрыны былі адчыненыя ды ўсе чыста рэчы, уключна з мэбляй, прапалі. Трэба сказаць, што ў умовах незвычайнае беднасці савецкага жыхарства 1930-х гадоў ды пусціні тагачасных крамаў страта ўсіх рэчаў адчувалася незвычайна балюча, ды асабліва калі мець на ўвазе, што цяпер я не меў ніякага заработку.
    Я чакаў арышту як лагічнае высновы звінавачванняў. Але, пакуль быў на волі, нешта трэба было рабіць. Пры ліквідацыі майго кіеўскага памяшкання я дастаў дзве тысячы рублёў. Цяпер' гэтыя грошы нам прыдаліся. Але трэба было дзеіць, пакуль яны не разышліся.
    Было ясна, што як прыхільнік незалежнасці Украіны, як гэта выходзіла з запісу ў маёй працоўнай кніжцы, дастаць працу на Украіне я не мог. Як «звязковы» паміж украінскімі і беларускімі нацыяналістамі, не мог я спадзявацца знайсці нейкі занятак на Беларусі. Да гэтага ж усе мае тамашнія знаёмыя і прыяцелі былі арыштаваныя, сасланыя ў лагеры ці расстраляныя. Адзіны шлях быў ехаць да Масквы, не зважаючы на тое, што надзея зпайсці працу і там была малая. Але нічога іншага зрабіць было немагчыма.
    Быў гэта хіба канец студзеня ці пачатак лютага 1934 года, калі я, пакінуўшы ў сваёй маткі жонку і сына, паехаў да Масквы. Паехаў з цяжкім сэрцам, бо надзеі знайсці там занятак былі больш як няпэўныя, але нешта трэба было рабіць.
    Пошукі працы былі балючым працэсам. Усюды вымагалі ў мяне паказаць копію загаду пра маё звальненне і нязменна адмаўлялі ў працы, ці раз у вельмі непрыемнай форме. Колькі разоў я не мог прымусіць сябе ўвайсці ў памяшканне нейкае ўстановы, дзе я мог спадзявацца знайсці працу, і, пастаяўшы колькі часу на вуліцы, адыходзіў, праклінаючы сваю нерашучасць.
    Час ляцеў. Mae грошы падыходзілі да канца. I ці раз з’яўлялася думка пра самагубства*.
    * Запісы. Ныо-йорк, 1989. № 19.
    «Але, думкай, сэрцам толькі я вас знаю...»
    Гутарка Барыса Сачанкі з Данчыкам і яго маці спадарыняй Юляй
    Сваю духоўную радзіму — Беларусь наведаў вядомы спявак са Злучаных Штатаў Амерыкі Данчык (Багдан Андрусішын). Ен пабываў у Ленінградзе, Кіеве, Львове, выступіў з канцэртамі ў Мінску, Віцебску, Полацку,. Гродне, Вільнюсе, Маскве. Выручаныя ад канцэртаў сродкі ён перадаў у фонд пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі, а таксама Таварыству беларускай мовы. Пісьменнік Барыс Сачанка сустрэўся з Данчыкам і яго маці спадарыняй Юляй Андрусішынай. Іх гутарку прапануем вашай увазе.
    Б. С. — Спадарыня Юля, калі ласка, раскажыце пра сябе. Дзе Вы нарадзіліся, як апынуліся на чужыне?
    Сп. ІОля. — Я нарадзілася ў Менску. У гады вайны. выехала ў Нямеччыну, пазней — у Амерыку. Выйшла там замуж. Мой муж украінец, маю двух сыноў — Юрку і Данчыка. Цяпер вось, пасля столькіх год ростані, прыехала на Бацькаўшчыну.
    Б. С. — Слоў колькі пра беларускі асяродак у Амерыцы.
    Сп. Юля,— У Ныо-йорку ёсць Беларуска-амерыканскае задзіночанне, якое аб’ядноўвае сведамых беларусаў Амерыкі. Працуе Беларускі інстытут навукі і мастацтва, арганізацыя беларускай моладзі. Выдаецца газета «Беларус». У Нью-Джэрзі і ў Саўт-Рыверы ёсць свае мясцовыя культурныя цэнтры. Есць яны і ў іншых гарадах Амерыкі. У Кліўлендзе, напрыклад,—йолацак, у Нью-йорку — Менск...
    Б. С. — А як амерыканскія ўлады ставяцца да беларускай эміграцыі?
    Сп. Юля.— Вельмі добра. йадтрымліваюць нас, да нашых нацыянальных святаў прысылаюць тэлеграмы, віншуюць, дазваляюць арганізоўваць фестывалі, выстаўкі...
    Б. С. — Цяпер пытанне да Данчыка. Як ты пазнаў і вывучыў беларускую мову, як пачаў спяваць, як праца-
    ваў над сваім голасам, дзе вучыўся, словам, як з Багдана Андрусішына стаў Данчыкам?..
    Д. — He ведаю, з чаго пачаць... Па-беларуску мы гаварылі заўсёды, бо гэта наша родная мова. Тата — украінец, дык я з татам імкнуўся гаварыць па-ўкріаінску, а з мамай і бабцяй —па-беларуску. Для нас з братам гэта было натуральна, звыкла. Так што не было ніякіх праблем. Мяне вельмі дзівіць, чаму тут, у Беларусі, пра гэта пытаюць. Гэта ніякі не талент, калі з малога кожны дзень гаворыш на гэтай мове, дык гэта няцяжка. Праўда, тата іншы раз казаў маме, што пара дзсцям пераходзіць на ангельскую мову, a то будуць з іх смяяцца ў школе. Але мы павучыліся размаўляць па-ангельску і не згубілі беларускай і ўкраінскай мовы. Я скончыў універсітэт у Ныо-Йорку, факультэт журналістыкі. Але я ніколі не працаваў журналістам. Працую ў банку, набіраю новых супрацоўнікаў і звальняю тых, хто не справіўся з працай ці знайшоў лепшую. Дзесяць год вучыўся іграць на піяніна. Потым, належаў да ўкраінскіх скаўтаў. Вельмі прыгожыя там былі традыцыі — ля вогнішча спяваць пад гітару. Мне гэта падабалася. Я сам купіў сабе гітару і пачаў пад яе спяваць. Першыя песні былі амерыканскія, ну і беларускія, украінскія. Беларусам вельмі спадабалася першая кружэлка маіх песень. Я цяпер яе слухаю з жахам...