• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Першы верш, памятаю, пісаў, лежачы пад ялінай і любуючыся сінім полымем лёну на нашай, яшчэ не калгаснай, палосцы зямлі, што межавала з лясной палянкай, дзе вялікая чарада авечак пасвілася пад маім наглядам. Было гэта ў 1928 годзе. Ніводнага радка з таго верша «Лён» я не памятаю, толькі два словы: «сіняе полымя».
    Фальклору таксама надыхаўся на поўныя грудзі, бо ж ні вячоркі, што адбываліся часта і ў нашай хаце, ні вяселлі, ні нарадзіны, на якіх даводзілася бываць, не адбываліся без народнай песні. А на начлегах шмат наслухаўся казак.
    Маё сямейнае асяроддзе ў часе першых спробаў пяра — маці, чатыры сястры. Маці непісьменная, набожная, лагодная жанчына, сёстры малапісьменныя, таксама веруючыя, Сёстры мелі добрыя галасы, любілі спяваць, Часамі і маці падпявала ім. Бацькі не памятаю. Маці казала, што быў ён вельмі смелы, граў на гармоніку. Пайшоў на вайну, і, як пісаў ягоны сябра, яго разарвала снарадам. Ад бацькі ў мяне, бадай, спадчыннае жаданне граць. А вось ад каго жаданне маляваць і пісаць, не ведаю. Ад маці? Ад яе ў мяне — шчырасць і смеласць казаць праўду ў вочы. А вось вышыні баюся. He ў бацьку ўдаўся. Можа, таму ў вольнай Амерыцы не дакарапкаўся да мільянера, а толькі да тысячніка. Затое пазбавіўся спадарожніка савецкага раба — страху.
    П. — Раскажыце пра свае заняткі ў школе, асабліва пра лекцыі мовы і літаратуры.
    А. — У нашай вёсцы Покаршаве дырэктарам пачатковае школы і настаўнікам мовы быў добра адукаваны,. шчыры беларус Павел Барысевіч. Мову беларускую ён ведаў дасканальна і стараўся ўсякімі спосабамі прышчапіць веды і любасць да роднага слова. Карыстаўся ён для гэтага нават забароненым метадам фізічнага ўздзейвання: за невывучэнне «ўроку» біў лінейкаю па руцэ f ставіў у куток на калені. Мне, праўда, ні разу не давялося перажыць гэтага паніжэння, бо я, не хвалюгя, вельмі любіў вучыцца.
    Барысевіч меў багатую бібліятэку, даваў мне чытаць кніжкі маладнякоўцаў, узвышэндаў, а таксама Якуба Коласа, Лермантава, Эптана Сінклера. На вокладцы твораў Сінклера быў партрэт пісьменніка. Чамусьці мне захацелася яго перамаляваць. I зрабіў гэта, паказаў настаўніку. Той вельмі хваліў і раіў развіваць гэты талент. Але мастацтва я занядбаў, бо нахлынула стыхія вершавання.
    У 1925 годзе, скончыўшы пачатковую школу, я naiV шоў у Грозаўскую, а пасля — у бліжэйшую да дому Грэскую сямігодку. Прозвішчы некаторых настаўнікаў памятаю — Шарупіча, дырэктара і выкладчыка грамадазнаўства; Шарэку, выкладчыка фізікі,— але хто выкладаў мову і літаратуру — забі, не прыгадваю.
    У 1930 годзе я залічыўся ў менскі Белпедтэхнікум. Тут ужо мне памяць не здраджвае: мову выкладаў брат Язэпа Лёсіка Антон. Добры быў настаўнік, але непатра-
    бавальны. Студэнты на ягоных лекцыях шумелі, не было дысцыпліны.
    Вельмі добрая была ў нас выкладчыца літаратур^і — Алеся Александровіч, сястра паэта Андрэя Александровіча. Яна чаравала і сваёй прыгажосцяй, і пявучым задушэўным голасам.
    Прыпамінаю прозвішча Замбжыцкага, але што ён выкладаў, не прыгадваю.
    Запамятаўся кампазітар Тэраўскі, як кіраўнік хору, у якім я спяваў тэнарам.
    Дырэктарам Белпедтэхнікума тады быў перабежчык з Польшчы, камуніст Южык.
    Пачатак 1930-х гадоў быў часам пагрому «нацдэмаў», выкідання са школаў, арыштаў. Гэтак за часам Южыкавага дырэктарства былі выключаныя з тэхнікума на пастанову агульнага студэнцкага сходу: Уладзімір Сядура, Сяргей Астрэйка, Францішак Гінтаўт, Сяргей Русаковіч, Уладзімір Гуцька, Сяргей Гайка. Я адхапіў «суровую вымову з папярэджаннею.
    П. — За што?
    А. — А вось за што. У 1932 годзе нас, студэнтаў, паслалі ў саўгас Сляпянка, што знаходзіўся за Камароўкаю, недалёка ад Менска, на гэтак званы «прарыў»: збіраць бульбу, што замярзала на полі. Мы мусілі голымі рукамі выграбаць яе з мерзлае зямлі. Гэтаю нішчымнай падмерзлаю бульбай нас і кармілі. Я і яшчэ колькі студэнтаў не вытрымалі ды ўцяклі дадому. За гэта на агульным студэнцкім сходзе нам і дасталося: некаторых дэзерціраў павыключалі з тэхнікума, а мне далі строгую вымову з папярэджанпем. Ідэалагічна я тады яшчэ быў вытрыманы: перадавы савецкі юнак бядняцкага паходжання.
    Вучыўся я ў педтэхнікуме на пазашкольным аддзяленні, на якім рыхтавалі палітычна-грамадскіх дзеячаў. Але і да мяне, савецкага «двараніна», прыйшоў з часам бунт, як да тых расейскіх сынкоў-дваранкаў — дзекабрыстаў. У паэме «Непакорныя» я пішу пра гэты бунт:
    За тры дні вярнуўся на заняткі — Атрымаў і ў хвост і ў грыву.
    Недарма усё ж падмазаў пяткі: Больш не пасылалі на прарывы.
    Толькі ў асабістай справе чорным Ды па белым мне звілі вяроўку:
    «Сімулянт, шматдумны, непакорны». Выпісалі ў ГПУ пуцёўку...
    Пачала мая справа абрастаць і іншымі «грахамі». Аднаго разу нры Васілю Туміловічу, які, як я п'асля давсдаўся, быў сексотам, на пытанне аднае дзяўчыны — таксама, напэўпа, недалёкай ад Туміловіча,— чаму я падпісваюся пад вершамі Язэп Маёвы, а не сваім прозвішчам, я ляпнуў: «Таму, што не жадаю целяпацца на вісельні, як прыйдуць палякі». Выходзіла, што я не верыў у сілу .«непераможнай», якая трымала «граніцу на замку». «Абразіў» я таксама Чырвоную Армію, калі, падаўшы заяву ў Беларускую вайсковую школу (БВШ) і здаўшы экзамены, адмовіўся пасля ісці ў яе. Выпісаў я сабе і яшчэ адну «пуцёўку ў ГПУ», калі ' напісаў верш «Беспрытульны», якога не прынялі ў «Маладняку», хоць я лічыўся сябрам гэтае арганізацыі. Усё гэта напэўна было ведама таму, каму трэба было ўсё ведаць — ГПУ.
    Аднаго дня ў Белпедтэхнікум завітала следчая гэтае страшное ўстановы Надзежда Навіцкая і, выклікаўшы мяне з класа, павяла на допыты ў ГПУ, што былоразмешчана на рагу Савецкай і Урыцкага вуліцаў.
    Дапытваў мяне нейкі Браткоўскі: калі прыехаў у Менск, дзе жывеш, хто твае сябры, як вучышся, ці бярэш удзел у грамадскай працы, хто твае бацькі, ці меў якія спагнанні і г. д. А пасля раптам: «Чаму ўцяклі з працы ў Сляпянцы? Хто тады ўцёк і дзе цяпер дэзерціры?»
    Я расказаў, як усё адбылося, бо было ясна, што следчы чытаў пратакол студэнцкага сходу, на якім гэтая справа разглядалася. Толькі на ягонае пытанне пра дэзерціраў я сказаў, што не ведаю, дзе знаходзяцца Сядура, Гуцька ды іншыя. А я ведаў, што аміаль усе яны ўладзіліся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Браткоўскі мне сказаў: «Калі не ведаеш, дык даведайся і паведамі нам».
    Я падпісаў паперу аб «неразгалошванні таямніцы», і мяне выпусцілі. Свой настрой пасля допыту я перадаў у паэме «Непакорныя»:
    3 ГПУ Алесь выйшаў, як з трупярні, Дзе ўбачыў свой собскі труп. Калаціліся на слупох ліхтарні,
    .. <	Зуб не трапляў на зуб.	• >
    Можа, ад марозу? Быў сцюдзёны люты. He, гэта ад страху. Што там ні кажы, Будзь ты канквістадар, бранёю акуты, Як бяду пабачыш, сэрца задрыжыць.
    А бяду Лучына вельмі добра бачыў: «У ГПУ не водзяць, абы толькі так. Правакатар трэба ім з душой сабачай, Хто гатоў прадаць і маці за пятак.
    Калі ты ідэйна вытрыманы гіцаль, 3 часам, пэўна, будуць грудзі ў ардэнох. А які, скажэце, будзе з цябе рыцар, Калі ўжо «вымова» ходзіць па слядох?»
    I ішоў Лучына, сам сабе не рады:
    Ці ж такім ён высніў шлях свой у жыцці?
    Hi сказаць нікому, ні спытаць парады.
    Як жа тую бездань абысці?
    «Падпісаў паперу, памагаць згадзіўся Антыбальшавіцкі разматаць клубок... Радуйся, прадажнік. Сука, ганарыся. Каін, будзь гатовы шаснуць вілы ў бок.
    Сам сябе ўратуеш, а сяброў загубіш.
    Што табе Нарэйка, Лойка, Рудзька? Што?.,» 3 бервяна аскепкі ў камунізму зрубе...
    Пранізаў Алеся ліхаманкі ток.
    Вялікі свет, прастор шырокі, Але нікуды не ўцячэш Ад уеёбачанага вока, Ад уеёчуючых вушэй.
    I мне стаць вокам тым і вухам...
    Хваробу ў бок!.. Забойцаў слухаць? Я не прадажная брыда.
    Валею жыць з душой паэта,
    Малітвы сэрца галасіць, А не касою прайдзісвета Галовы «ворагаў» касіць.
    Дапытвалі мяне ў кастрычніку 1932 года. Адразу ж на допыце праз свайго сябра Сяргея Русаковіча я склікаў Сядуру, Астрэйку, Гайку, Гінтаўта, Лойку. Сабраліся мы ў нейкіх кусціках за будынкам, і я ім сказаў: «Мяне толькі што цягалі ў ГПУ і пыталіся пра вас, дзе
    вы знаходзіцеся...» Гэта выклікала перапалох. Сядура прапанаваў уцякаць у Польшчу. Астрэйка ж даводзіў, што ўцякаць туды нельга, бо Польшча мае з Масквою ўмову аб выдачы перабежчыкаў. Што тады больш гаварылася, я не памятаю, але мне было ясна, што я падпіеаў сабе прысуд, што ГПУ пра ўсё гэта даведаецца, бо, калі мы ішлі назад па калідоры, я «аўважыў у куце Васіля Туміловіча...
    На заняткі я далей хадзіў, але нічога ў галаву не лезла. Надыходзіў дзень Чырвонай Арміі, 23 лютага. Каб крыху адчапіцца ад страшных думак, я запісаўся ў драмгурток. Рыхтавалі п’есу «Граніца на замку». Я меў ролю нейкага пагранічніка, стр<аляў па кантрабандыстах, а мне здавалася, што гэта мяне расстрэльваюць . Па спектаклі я граў нешта на скрыпцы, а пасля пачаліся танцы. Гралі вальс «На сопках Манчжурыі». Я танцаваў з Бірутай Дакальскай. Яна вучылася раней у педтэхнікуме, а пасля, ка*іі арыштавалі ейную маці, перайшла ў музычны тэхнікум. Яна мне падабалася, мабыць — і я ёй. У часе танца нехта пакратаў мяне за плячо. Азірнуўся — незнаёмы чалавек сярэдняга веку, апрануты ў хромавую тужурку: «Апраніся, пойдзем на хвілінку на двор...» Гэтая «хвілінка» р|асцягнулася на тры страшныя гады.
    П. — Што ж Вам ставілі ў віну?
    А. — Вінавацілі ў належнасці да Саюза вызвалення Беларусі (СВБ). А за які месяц выклікалі і выставілі новае абвінавачанне: рыхтаванне збройнага паўстання.
    Як ведама, аднак, ніякага Саюза вызвалення Беларусі не было, ніякага паўстання не рыхтавалася. Рэжысёры гэтае трагікамедыі аб гэтым добра ведалі. Якое магло быць збройнае паўстанне з адной іржавай паляўнічай стрэльбай, якую знайшлі пры арышце ў аднаго «нацдэма», у якога не было на тую стрэльбу дазволу? Гэты абсурд чэкісты хутка зразумелі і абвінавачанне ў паўстанні знялі. Але ўсялякімі спосабамі дамагаліся прызнання ў належнасці да СВБ. He ведаю, як каго, але мяне на допытах давялі да таго, што маці радная, калі прыйшла пехатою за дзвесце кіламетраў на пабачанне, на якое «разрешнлн» пасля вынясення прысуду, не пазнала мяне.
    Кулакамі мяне не білі, але вымарылі пагрозаю расстрэлу, голадам ды карцэрам.
    Аднаго разу ў часе допыту следчая Навіцкая пакла-
    ла перада .мною паштоўку, на якой быў намалЯваны герб Беларускае Народнае Рэспублікі. Я ўпершыню бачыў гэты герб, чытаў словы: «Беларуская Народная Рэспубліка». Што гэта магло значыць, я не ведаў, але ў мяне вырвалася: «Прыгожа выглядае». За гэтае «прыгбжа выглядае» я апынуўся ў карцэры.