На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Б. С. — А Вы з бацькамі ўвесь гэты час не перапісваліся?
М. С. — Калі дазвалялася, то пісаў: з турмы напісаў пару лістоў...
Б. С. — Так што яны ведалі, што Вы ў Сібіры, на Калыме?
М. С. — Ведалі. Там была цынга, я напісаў ліст бацькам, і, як ні дзіўна, ён дайшоў. Маці прыслала ў торбе цыбулі і цукру. Як мяне назад вярталі з Калымы, у мяне яшчэ засталося некалькі кавалкаў цукру. Я іх у мяшку паклаў пад галаву, каб не ўкралі, дык адзін «урка» ўсё роўна выразаў у мяне дзірку і выцягнуў гэты цукар.
Б. С. — Дома Вы яшчэ нейкі час хаваліся?
М. С. — Так, можа, з тыдзень нідзе не паказваўся. Дзядзька мой быў старшыня калгаса, ён павёз мяне ў ваенкамат у Касцюковічы. Але там мяне ў войска не ўзялі. Я цяпер дзіўлюся, як гэта я згадзіўся ехаць з дзядзькам, які хацеў легалізаваць мяне. Сельсавет тады ўжо спыніў сваю дзейнасць, толькі пакінуў нейкую
«бронь». Гэтая «бронь» пасля зрабіўся бургамістрам... Дык вось я і вярнуўся дахаты разам з дзядзькам.
Б. С. — Вы засталіся жыць у вёсцы. I як там жылі ўсе гады вайны, добра расказалі ў р-амане «I той дзень надышоў...». Відаць жа, раман гэты ў нейкім сэнсе таксама аўтабіяграфічны?
М. С. — Так. Я працаваў на гаспадарцы, потым бухгалтарам на масляным заводзе... Нават неяк дзяліў зямлю паміж калгаснікамі.
Б. С. — А пасля накіраваліся на Захад?
М. С. Сказаць, што я добраахвотна гэта зрабіў... He. Былі абставіны такія. Я пакахаў дзяўчыну, а яе кахаў другі хлопец. Ен, той хлопец, пайшоў у лес. I помсціў мне, лавіў, каб паквітацца. Я ўратаваўся, a вось мая маці... Рассталася з жыццём...
Б. С. — Вы адзін паехалі на Захад?
М. С. — Са мною былі бацька і сястра. Брат у гэты час быў на фронце. Адна сястра не паехала з намі, засталася дома. У рамане «I той дзень надышоў...» усё гэта апісана даволі падрабязна.
Б. С. — Я гэта адчуў, калі чытаў яго. Дарэчы, некаторыя моманты свайго жыцця ў вайну ў вёсцы Вы апісваеце і ў сваіх паэмах, вершах. У Вас, наколькі мне вядома, на Радзіме жыве не толькі брат і сястра, але і сын?
М. С. — Сястра і брат на пенсіі, а сын працуе трактарыстам...
Б. С. — Вы з бацькам і сястрой тады, у сорак трэцім годзе, паехалі ў Касцюковічы, а адтуль і далей...
М. С. — Мы нават узялі з сабой карову. Праўда, немцы адабралі яе ў нас у Брэсце. Вёз нас вялікі транспарт, там былі жанчыны і дзеці... Мы не ведалі, куды нас вязуць. Праязджалі Брэст-Літоўск, Роўна, Люблін, потым вярнуліся назад у Брэст-Літоўск. Далей нас павезлі ў Беласток... Там, у Беластоку, цягнік стаяў некалькі гадзін. Жанчыны хапалі вёдр^і, і іх варта пускала набраць вады. Я таксама ўзяў вядро і хацеў пайсці ў горад. Алё мяне не пусцілі. Змянілася варта, я зноў узяў вядро. Гэты раз мяне прапусцілі. Я пайшоў шукаць рэдакцыю газеты «Новая дарога», рэдактарам якой быў Хведар Ільяшэвіч. Я знайшоў, але яна была на замку — якраз быў абед. Вяртацца назад да транспарту мне не хацелася ні з чым. I я, папытаўшы, дзе жыве рэдактар газеты, пайшоў шукаць яго дома. Знайшоў,
расказаў, хто я, папрасіў памагчы выбавіцца з бяды. Хведар Ільяшэвіч надрукаваў на машынцы па-нямецку нёйкую даведку, каб мяне адпусцілі разам з бацькам і сястрою з эшалона. Але адпушчаны я не быў: «фюрэру» транснарту трэба было здаць «тавар» поўнасцю. Тады, як сцямнела, мы самі ўцяклі — падлезлі пад вагон і схаваліся пад вагонамі другога эшалона... Потым, калі той цягнік, які нас вёз, рушыў, я з бацькам і сястрою падаліся ў горад. Працы не былб. Зноў я звярнуўся да Хведара Ільяшэвіча. Ен памог мне, мяне афіцыйна прызначылі на месца карэктара. Я не толькі вёў карэктуру, але і змяшчаў на старонках газеты свае вершы і артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў, з якімі сустракаўся ў Сібіры.
Б. С. — Вы ездзілі па Беларусі і расказвалі пра тое, што перажылі?
М. С. — He! Я не ездзіў. Вось як было ўсё ў сапраўднасці. У 1944 годзе Ільяшэвіч, а разам з ім і іншыя супрацоўнікі газеты збіраліся паехаць у Мінск. Я папрасіўся, каб узялі і мяне, бо мне вельмі хацелася ўбачыць Мінск. Яны мяне ўзялі. У Мінску Ільяшэвіч падвёў мяне да Францішка Аляхновіча, драматурга, які якраз там быў, і сказаў, што я беларускі паэт. Так я пазнаёміўся з Аляхновічам. Ільяшэвіч пачаў дамаўляцца, каб мы разам, абодва былыя вязні, ездзілі па Беларусі і расказвалі пра сябе — зрабілі, як ён казаў, турнэ па гарадах і вёсках. He ведаю, згадзіўся Аляхновіч ці не, але Ільяшэвіч раструбіў пра гэтае турнэ ў сваёй газеце, даў пра гэта абвестку. Гэта перадрукавала «Баранавіцкая газета». Але турнэ тое так і не адбылося...
Б. С. — Вы працавалі карэктарам, пісалі вершы, артыкулы...
М. С. — Перш за ўсё вершы. Я стаў беластоцкім паэтам, мае вершы вучылі на памяць, яны друкаваліся ў кожным нумары. А артыкулы з’явіліся толькі дзякуючы Ільяшэвічу. Ен у мяне іх проста выціскаў. Я не любіў іх пісаць, бо гэта не маё. Сёння я лічу тыя артыкулы наіўнымі, інфантыльнымі. Але Ільяшэвіч паСля нават аб’яднаў гэтыя артыкульчыкі пад назвай «Ахвяры бальшавізму». Потым, у 1944 годзе, калі Мінск быў вызвалены Савецкай Арміяй, прыйшоў час падумаць, што мне рабіць: заставацца ў Беларусі ці ўцякаць далей. Мой бацька сказаў: «Хочаш — уцякай, а мы — назад». Можаце ўявіць, якое гэта было развітанне... Я
паехаў у. Варшаву разам з Ільяшэвічам. У яго там былі знаёмыя ў манастыры пры праваслаўнай царкве Мы спыніліся ў тым манастыры, жылі тыдні два, Але гэта быў час перад самым польскім паўстаннем. На вуліцу небяспечна было выходзіць. Трэба было ўцякаць з Варшавы. Там, у Варшаве, быў «Беларускі камітэт», у якім я ведаў Шчорса. Мне як беднаму чалавеку выпісалі штаны, бо я быў абарваны, і далі даведку, дзякуючы якой можна было атрымаць білет на цягнік, што мы і зрабілі з Ільяшэвічам. Паехалі ў Берлін, дзе ў Ільяшэвіча былі знаёмыя: у «Раніцы» і ў «Беларускім работніку».
Б. С. •— Хто рэдагаваў тады «Раніцу»?
М. С. — He магу сказаць, на жаль. А рэдактарам «Беларускага работніка» быў Караленка. Ен асабліва цікавіўся мною (збіраў нейкае дасье пра літаратараў, у тым ліку і пра мяне). Казалі, што ён працаваў савецкім разведчыкам...
Б. С. — Як склалася Ваша жыццё ў Берліне?
М. С. — Калі я апынуўся там, то ў мяне не было за што жыць. Мяне ніхто не ведаў, па-нямецку я не гаварыў, не р.азумеў гэтай мовы, таму не адставаў ад Ільяшэвіча, ён быў быццам маім апекуном. Як прыехалі, адразу ж зарэгістраваліся ў паліцыі. Праз нейкі час Mane выклікалі на біржу працы. Ільяшэвіч папрасіў Караленку, каб той залічыў мяне ў штат «Беларускага работніка». I той узяў мяне карэктарам. Я пайшоў з даведкай пра гэта на біржу, там мяне не затрымалі. Жыў я, памятаю, на Інвалідэнштрасе, у нейкага Лепеля. Аднойчы прыходжу дадому — майго пакойчыка няма, толькі дзверы вісяць: разбамбілі...
Б. С. — А што ў Берліне рабіў сам Хведар Ільяшэвіч?
С. — Ільяшэвіч працаваў у «Раніцы». Некаторыя з вершаў, напісаных мною ў Берліне, ён надрукаваў у гэтай газеце. Там, да слова, мы атрымалі ліст ад Змітрака Астапенкі. Ен прасіў дапамогі.
Б. С. — Змітрок Астапенка, наколькі я ведаю, загінуў у 1944 годзе ў Славакііі. Яго скінулі туды з. самалёта з групай арганізатараў партызанскага руху ці разведчыкаў. Перад гэтым жа Астапенка быў у Маскве, сустракаўся з Максімам Лужаніным, іншымі беларускімі пісьменнікамі. Перадаў на захаванне Максіму Танку свае рукапісы — паэму «Эдэм» і вершы,-
М. С. — Я расЦазваю тое, што было, чаму быў сам сведкам. Ліст гэты пераслалі ў «Раніцу» з рускай газеты, што таксама выходзіла ў Берліне. Яго чытаў мне У'ладзімір Дудзіцкі. Змітрака я ведаў, сустракаўся на этапах, у турмах. Ад Змітрака ўсяго можна было чакаць, чалавек ён быў неардынарны, адукаваны, таленавіты, адчайны. ён неаднаразова ўцякаў. Усё магло здарыцца, калі ён апынуўся ў Славакіі, мог ён там і не загінуць...
Б. С. — Ці можаце Вы што-небудзь сказаць пра так званую «Вінэту», што гэта за арганізацыя?
М. С. — А Вы адкуль пра «Вінэту» ведаеце?
Б. С. — Справа ў тым, што я разам з бацькамі таксама ў гады вайны жыў у Нямеччыне. Два месяцы прасядзеў у лагерах за калючым дротам у Беластоку. Якраз тады, калі Вы там працавалі ў газеце. Потым жылі мы на ферме ў пана. I там нам людзі з гэтай самай «Вінэты» жыцця проста не давалі, угаворвалі ўсіх мужчын, каб яны бралі зброю і ішлі ваяваць...
М. С. — Я ведаю, што была такая арганізацыя, a вось як расшыфраваць назву, што яна значыла... Гэта была нейкая прапагандысцкая ўстанова, якая правоводзіла работу сярод «остарбайтэраў». Яшчэ да таго, як мне ўдалося ўладкавацца карэктарам у «Беларускі работнік», я, шукаючы працу, звярнуўся да Езавітава. Ен накіраваў мяне ў гэтую «Вінэту». Я там пабыў, можа, дні чатыры, і тады нейкі чалавек сказаў мне: «Вось ты вучыся. Паедзем у лагер «остарбайтэраў», і ты пачуеш, як я буду гаварыць да іх». Мы паехалі. Я толькі глядзеў і слухаў, як ён «ораторствовал», нешта накшталт: «Вот какая-то старуха шагает по болотам Белорусснн» і г. д., а людзі сядзелі і не ўспрымалі, мне было шкада іх. Я вярнуўся, прыйшоў да Езавітава і кажу: кЯ не магу прыняць гэтае працы». I ў «Вінэце» не працаваў, ратаваўся як мог.
Б. С. — Але надышоў час, што і з Берліна трэба было ўцякаць? Так?
М. С. — А я нікуды далей ехаць не хацеў... У мяне і верш такі ёсць: «Але цягнік далей мяне ўсё тоўхаў, як назнарок — назад не йшоў». Зноў Ільяшэвіч кажа: «У Прагу». Зноў трэба білет на цягнік, а каб яго атрымаць, мусіць быць нейкая падстава. I ў Берліне мне зноў — не помню ўжо хто — даў даведку, што я, маўляў, хачу напісаць кнігу, а для гэтага ёсць матэрыя-
лы ў Празе. Я атрымаў білет і прыехаў у Прагу, да Ларысы Геніюш. Яна мяне добра прыняла.
Б. С. — Мяркуючы па ўспамінах, што надрукаваны ў «Маладосці», жыла там яна някепска.
М. С. — Някепска. Ейнага мужа дома, у Празе, не было. Забэйда-Суміцкі досыць часта прыходзіў да Лярысы Геніюш, яна нас запрашала на абед, частавала, а сын яе Юрка — няўрымслівы такі хлопчык — дражніў Забэйду казлом. На кватэры ў Ларысы Геніюш я нават напісаў колькі вершаў. Там, у Празе, я жыў нядоўга, можа, з месяц. Але надышоў час, што трэба ўжо і з Прагі ўцякаць... Ларыса таксама збіралася са мной і Ільяшэвічам ехаць, рыхтавалася ў дарогу. Мужа ейнага пры гэтым не было. Я проста не ведаю яго, ніколі не бачыў, толькі думаю, што ён быў чалавекам левага напрамку. Я бачыў у іх кватэры беларускую літаратуру, савецкія часопісы, і Ларыса Геніюш гаварыла, што гэта муж выпісвае.