• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    га, а хваліць Александровіча, пра якога неяк на _лекцыі Кастусь Суднік напісаў; «У Александровіча Андрэя адна голая ідэя». Словам, я прайшоўся з гэтым упаўнаважаным, паказаў яму, дзе праўленне калгаса, і развітаўся. Вяртаючыся да сельсавета, фінагент цікавіцца: «Пра што ён у цябе пытаўся?» Я яму расказаў. Ен кажа: «Гэта дранна. Уця.кай, Куды-небудзь змыйся. Цаедзеш на Далёкі УсхоД, знойдзеш сабе працу, і ўсё будзе добра». Але я хацеў скончыць інстытут, у мяне быгі літаратурныя зацікаўленні, я адчуў у сабе цягу да слова. У той час мой верш пра Ібаруры быў надрука,ваны і «ЛіМам», і многімі раённымі газетамі. Дарэчы, я напісаў гэты верш дома ў Пятра Хатулёва (потым расстралянага),— там была нейкая вельмі цікавая карціна, што натхніла мянс.
    Паехаў той упаўнаважаны. Я ўсё ж вярнуўся ў Менск і ў кастрычніку якраз і быў арыштаваны. Гэты арышт я як бы прадчуваў...
    Б. С. — Вы жылі тады ў інтэрнаце?
    М. С. — Так, на вуліцы Карла Маркса. Я адчуваў, што са мной будзе, і аднойчы на захадзе сонца, стоячы ў будынку галоўнага корпуса, развітваўся...
    Б. С. — Гэта Вы надта хораша апісалі ў «Рамане Корзюку».
    М. С. — Дзякуй, мае творы шмат у чым аўтабіяграфічныя. Дык вось, я стаяў і думаў: «Дай хоць нагляджуся». Падрыхтаваў свае рэчы, a то, думаю, арыштуюць, а ў мяне не будзе бялізны. Атрымаў грошы, бо я тады выкладаў беларускую мову на ўсебеларускіх курсах півавараў, былі і ганарары за вершы і пераклады. Я тады ўжо стаў на погі, як бы даспеў. Жыў я сціпла. Ніколі не хадзіў ні ў рэстараны, ні ў кіно, ні ў тэатры. Аднойчы ўсё ж пайшоў на оперу «Яўгеній Анегін». Мне яна вельмі спадабалася. Іду позна, купіў па дарозе ў магазіне сайку і цукру, каб з’есці ў інтэрнаце. Прыйшоў у пакой, там нас было чалавек васемнаццаць, І, паеўшы, лёг на ложак і хутка заснуў. I праз кароткі час нехта мяне будзіць. Я не ўстаю, зноў тармусяць. Я падняў галаву, мне паперку паказваюць «Ордер на обыск н арест». Гэта да мяне не даходзіць; я апускаю галаву на падушку і сплю. Тады мне зноў падсоўваюць: «Ордер на обыск п арест». Да мяне нарэшце дайшлр. «Собнрайте'сь». Я збіраюся. Просяць некага быць за сведку. Усе хлапцы-студэнты не спяць, але ніхто не хо-
    15. Зак. 1056.
    225
    ча быць сведкам. Згадзілася быць за сведку тэхнічка, распісалася. «Пойдем». Вось так я быў арыштаваны ў кастрычніку 1936 года.
    — Б. С. — I куды Вас павялі?
    М. С. — У турму. Спярша мяне пасадзілі ў так званую «амерыканку» — круглую адзіночную камеру, што была ў двары турмы. Потым перавялі ў падвал дома, што на вуглу вуліц Савецкай і Урыцкага. Дык вось, сяджу я ў гэтай адзіночцы, можаце ўявіць, што я думаю, адчуваю. I цяпер страшна, як успомню. Потым выклікаюць мяне на допыт. Следчы Цімафееў зачытаў мне абвінавачванне. Маўляў, я належу да антысавецкай контррэвалюцыйнай нацыяналістычнай ячэйкі ў педінстытуце, ячэйкі, якая была адгалінаваннем ад арганізацыі ўсебеларускага маштабу. Гэтая арганізацыя ставіла сваёй мэтай аддзяленне Беларусі ад СССР і г. д. Ен прасіў мяне падпісацца пад абвінавачваннем. Я кажу, што не магу гэтага зрабіць. Ен піша: «От подпнсн отказался». I гаворыць: «Масей Ларывонавіч, ведаю, што вы шчыры беларус. Я не знаю белорусского языка, но вы знаете русскнй, н я хотел бы вестн следствпе по-русскн». Я згадзіўся. I пачалося... «Кто прннадлежал к этой ячейке в педннстнтуте?» Я кажу: «Такой ячэйкі не было, і ніхто да яе не належаў». Ен: «Ну, как же так? С кем вы дружнлн?» Я: «Дружбы асаблівай у мяне не было ні з кім». Ен: «Ну, как же так? Студент молодой человек — не может быть, чтобы у вас не было друзей!» I так мучыць мяне доўгі час і пераканаў ужо мяне, што мусяць быць у мяне сябры. I я ўжо назваў гэтых сяброў. Я тады не думаў, што іх адразу ў арганізацыю ўпішуць і на наступны дзень арыштуюць. A так яно і было... Уначы часамі следчы мне пагражаў: «Мы не бьем. Мы не польская дефензнва. Но мне было бы достаточно положнть между вашнмн пальцамн карандаш н пожать вам руку, так вы бы н селн. Мы вас абвнняем не потому, что вы совершнлн какое-лнбо преступленве, а потому, что моглв совершнть. Это как профнлактнка: мы вас остановнлн перед пропастью», Гаварыў вось такую лухту. Мучыў мяне, мучыў кожны дзень; часамі ён ужо змораны, а ўсё вядзе псіхалагічную атаку. Бывала, сядзіць, маўчыць, толькі глядзіць на мяне, наводзіць страх. Бывала, выкліча другога следчага, робіць канвеер: адзін дапытвае, а другі стаіцг, крычыць у вуха: «Говорн! Прнзнавайся! Говорн! Прн-
    знавайся!» Бывала, што яму трэба толькі адзначыць, што выклікаў на допыт (а на допыт звычайна выклікалі пасля дванаццатай гадзіны ночы), адпачывае, седзячы за сталом, а мне гаворыць: «Вы здесь почнтайте контрреволюцнонную лнтературу: вот Зарецкнй — кстатн, мнтересный романнст...»
    Б. С. — У турме Вы, мусіць, сустракаліся з некаторымі пісьменнікамі старэйшага пакалення?
    М. С. — У турме — не. Толькі ў час этапаў. Праўда, аднойчы мой следчы зачытаў мне паказанні Цішкі Гартнага-Жылуновіча (следчы дазваляў яму пісаць пра сябе ў камеры, і ён пісаў). I часта следчы гаварыў, шго Ц. Гартны быў лідэр «арганізацыі», над якой хацелі зрабіць адкрыты працэс. У «обвнннтельном заключеннн» многіх фігуравалі Ц. Гартны, Дудар, Зарэцкі, Чарот...
    Б. С. — «Чацвёрка»?
    М. С. — Так.
    Б. С. — I колькі Вам не пашкадавалі — далі на судзе?
    М. С. — 6 год. Іншым — па 5, а я, паколькі быў «сувязным», атрымаў больш.
    Б. С. — Хто яшчэ быў асуджаны разам з Вамі?
    М. С. — Клішэвіч, Суднік (брат Аркадзя), Ермаловіч, Пятро Шыракоў...
    Б. С. — Вас выслалі на Калыму?
    М. С. — Так. Перад тым жа, як выслаць, нас уночы вялі па горадзе на вакзал. Там ужо стаялі вагоны, і, калі нас у адзін з іх загналі, я ўбачыў Астапенку, Мікуліча, Сяргея Знаёмага, Дарожнага, Багуна...
    Б. С. — Усіх іх Вы ўжо, відаць, ведалі?
    М. С. — Я іх ведаў нават асабіста. Чамусьці нас часова завезлі ў Магілёў. Там у турме мы правялі тыдні два. Памятаю, я ляжаў пад нарамі з братам Галадзеда: ён быў шафёрам. Галадзед ужо скончыў жыццё самагубствам... Пасля нас павезлі ў Оршу, а тады ўжо на Калыму. Заспела зіма, і нас часова змясцілі ў «распред» у Новасібірску. Там памёр Міхась Багун, у яго сэрца не вытрымала. Жылі мы там у так званай «ліцейцы»: падлогі не было, вошы елі, на прагулку не вадзілі. Змітрок Астапенка там у «прыдуркі» ўцёрся. Узлазіў на бочку і чытаў прозвішчы тых зэкаў, якіх бралі на этап; калі ж гэта тычылася «вуркачоў», то ён называў і клічку, напрыклад, «Разбейгоршок» ці яшчэ штосьці ў гэтым родзе.
    3	Новасібірска нас гналі кіламетраў шэсцьдзесят у Іванаўскі лагер — перазімаваць. У лагеры былі дзве зоны: «уркі» і «няуркі». Там выявілася, што за чалавек кожны з нас, хто ёсць хто. Сяргей Знаёмы салідарызаваўся з «уркачамі». Лепш паводзілі сябе Сымон Баранавых, Янка Скрыган і камендант Дома пісьменнікаў, прозвішча. якога я, на жаль, забыў. Яны трымаліся разам, тройкай. У Іванаўскім лагеры быў медыцынскі агляд: маладзейшых, здаравейшых бралі на Калыму. He прайшоў яго Хадыка. Узімку ў гэтым лагеры была адзіная брыгада, якая хадзіла на працу з лагера ў саўгас, у «зону», дзе працавалі расканваіраваныя жанчыны. I ў гэтую брыгаду кожны хацеў трапіць, таму што там можна было здабыць гароху, хлеба. Я хацеў туды трапіць, але канвой не прымаў у скураным абутку, бо холадна было, а ў мяне на нагах якраз былі галёшы, дый тыя цесныя. Праўда, паспрыяў Дарожны: ён з брыгадзірам-меншавіком, яўрэем, дамовіўся. Я за чатыры пайкі купіў лапці, анучы і пайшоў. Як ішлі назад, кожны з нас нёс у кішэні віку, чачавіцу ці яшчэ што-небудзь. На вахце нас пачыналі «даіць», вытрасалі ўсё гэта на снег. Але я праносіў. Хадыку я карміў чачавіцай, у яго быў хворы страўнік, язва, ці што, і ён сушыў чачавіцу і жаваў яе. Ен не спаў, а сядзеў і грэўся каля грубкі. Між іншым, ён добрае ўражанне рабіў, бо не браў удзелу ў спрэчках, маўчаў і трымаўся асобна, сціснуўшы вусны ад болю, і заўсёды пісаў штосьці на тонкай паперы, зашываў гэта ў каўнер. У мяне з ім завязалася была дружба. Потым мы з ім развіталіся... Я толькі чуў, што ён недзе на Байкале працаваў, глыба звалілася і задавіла яго. Я гэта чуў, але пацвердзіць не магу.
    Зноў нас павезлі далей. Сяргей Дарожны расказваў па дарозе нейкага польскага «Нікадыма Дызну», якога прачытаў: жулікі прасілі, каб ім расказвалі «романы». Ва Уладзівастоку нас заладавалі ў «Трансбалт», глыбока ў трум. Мы аддавалі свой паёк, каб толькі папіць вады, бо есці не хацедася, а хацелася піць. Калі мы апынуліся ў японскай зоне, пачалі даваць вады больш, накрылі брызентам, казалі: «Цішэй! Цішэй!» Бо быў такі выпадак, калі японцы прышвартавалі параход і выпусцілі ўсіх зняволеных. На параходзе я захварэў. Мяне паднялі з трума на палубу. Так нас пераправілі на Камчатку, тады— на Калыму....
    Б. С. — I хто з пісьменнікаў быў з Вамі?
    М. С. — Баранавых. Вн мне ва Уладзівастоку расказваў змест свайго рамана «Калі ўзыходзіла сонца», які быў тады ўжо набраны, калі яго арыштоўвалі. Расказваў падрабязна, але часам я яго не слухаў, думаючы пра сваё. Быў з намі Клішэвіч. Высадзілі нас у Магадане. Там, нам казалі, працавалі Прышчэпаў і ўкраінскі сатырык Астап Вышня. Працавалі мы ў адкрытым забоі, здабывалі золата. Трэба было норму выконваць. Брыгадзір — угалоўнік, біў нас. Асабліва цяжка было маладому. Маглі ж за невыкананне нормы прыпісаць контррэвалюцыйны сабатаж... У 1938 г., калі ўскладніліся адносіны з Японіяй, гэта негатыўна адбілася на зняволеных: шмат каго расстрэльвалі, асабліва тых, хто абвінавачваўся паводле літарнага артыкула КРТД: «контррэвалюцыйная трацкіСцкая дзейнасць». Часам у той брыгадзе, дзеяпрацаваў,на заходзе сонца спынялі працу, забіралі, каго хацелі, і везлі. На наступны дзень перад разводам на вышку ўзбіраўся чалавек і зачытваў: «За снстематнческое невыполненне техннческнх норм, за порчу ннструментов н механнзмов, за контрреволюцнонную агнтацню средн заключенных в забоях, за подготовку к побегу... прнговорены к высшей мере соцнальной заіцнты». Так было кожны дзень. Аднойчы я не мог прыйсці ў забой, страціў прытомнасць. Мяне прынеслі ў так званую амбулаторыю. Там быў мінскі яўрэй. Я пачакаў, пакуль чарга да яго скончыцца, каб пагаварыць з ім. Дачакаўся, увайшоў. Ен пытаецца: «Што ў вас?» Я знарок «навукова» адказаў: «Поўная прастрацыя». Ен: «Што дакладна?» Разгаварыліся. Я даведаўся, што ён мінчанін, прызнаўся яму, што я студэнт. Ен злітаваўся нада мною: накіраваў у брыгаду для слабасільных, даў мне паёк — 30 грамаў спірту ў дзень,— каб падтрымаць. Потым маю «слабасільную» брыгаду паслалі на лесанарыхтоўкі. Там ужо канвою не было, быў дзесятнік, ён наглядаў за намі. Жылі мы ў юртах. Адтуль мяне і выклікалі на черагляд справы ў Мінск...