На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Аднойчы ноччу мяне нехта разбудзіў. Расплюшчваю вочы і не веру: у пакоі цёмна, у промні кішэннага ліхтарыка бачу накіраваны на мяне рэвальвер, грубы голас у цемру рэзнуў: «Уставай, пойдзем з намі!» Слабы ад хваробы, ледзь трымаючыся на нагах, апранаюся, a на рукі ўжо надзяваюць ланцугі. I павялі ў цемру...
Вось тады я пазнаёміўся са «слаўным» Печкавым палацам — гняздом гестапа, з Панкрацкаю турмою і, нарэшце, з турмою ў Бенешаве. Гэта была Кальварыя,
якая пакінула след на ўсё жыццё. Што ж здарылася? Чаму гестапаўцы надзелі мне наручнікі?
У доме, у якім я жыў, многа разоў начаваў без прапіскі чэх. Ен, як нам казаў, трымаў сувязі са славацкімі партызанамі. За чэхам сачылі гестапаўцы і налучылі яго недзе ў другім месцы. Схапіўшы чэха, фашысты арыштавалі ўсіх жыхароў нашай кватэры, а за мной прыйшлі ў бальніцу... Я чуў, як чэха білі фашысты, ён крычаў... Я чакаў сваёй чаргі. 1 ведаеце, чаго я тады шкадаваў? Што не паспеў зрабіць новых запісаў беларускіх песень на грампласцінкі... Я застаўся жывы і, як бачыце, магу пісаць гэтыя радкі.
Нядаўна я глядзеў фільм аб Юліусу Фучыку, які, здаецца, дэманстраваўся ў Савецкім Саюзе. Там, між іншым, паказвалі і Панкрацкую турму і Пэчкаў палац. Фільм яшчэ раз ажывіў у памяці страшэнна перажытыя малюнкі.
Цяпер можаце ўявіць, з якім пачуццём мы сустракалі ў Празе Савецкую Армію. Яшчэ за некалькі дзён да прыходу арміі-вызваліцельніцы, па закліку чэшскіх патрыётаў перададзенага па радыё, на вуліцах чэхаславацкай сталіцы мы пабудавалі барыкады, каб дапамагчы савецкім воінам дабіваць фашысцкую нечысць.
Пасля вызвалення Прагі Савецкай Арміяй ад гітлераўскіх акупантаў пачалося новае жыццё, новая праца. Мяне запрасілі выступаць па радыё і ў канцэртах. Спяваў песні партызанскія, кампазітараў-класікаў, народныя — рускія, украінскія, беларускія, польскія і інш
У той час у Празе на радыё працаваў камц’азітар Альберт Пэк, які вёў аддзел народнай музыкі. Ен зацікавіўся паказанымі яму беларускімі песнямі і па майму жаданню апрацаваў 8 песень для канцэртнага выканання. Я выканаў іх разам з сімфанічным аркестрам, якім дырыжыраваў Пэк. Песні, перададзеныя па радыё, вельмі спадабаліся слухачу і паўтараліся неаднаразова. Гэта былі «Зялёны дубочак», «Ды ўжо сонейка», «Ой, валы мае», «Замуж пайсці», «Ой, ляцелі гусі ды з-пад Беларусі», «Ой, у лесе», «Калыханка» і «Ой, пайду я лугам, лугам».
Калі ў Прагу сталі даходзіць песні савецкіх камяазітараў, я ўсё, што мне падыходзіла па голасу, рыхтаваў і спяваў, як першае ў Празе выкананне. Так, у клубе кампазітараў, а потым па радыё я выканаў 5 рамансаў Шастаковіча — «День встречн», «День прнзна-
ння», «День обнд», «День радостн» н «День воспомннаннй»; Кабалеўскага — «Дзесяць санетаў Шэкспіра»:
1. «Тебе ль меня прндется хороннть».
2. «Трудамп нзнурен, хочу уснуть».
3. «Люблю, но реже говорю об этом».
4 «Когда на суд безмолвный, тайных дум»
5 «Бог Куппдон дремал в тншн лесной».
6 «Не нзменяйся, будь самнм собой».
7 «Ты музыка».
8. «Ты погрустн, когда умрет поэт».
9. «Уж еслн ты разлюбншь».
10. «Увы, мой стнх не блеіцет новнзной».
На гэтых нотах Д. Кабалеўскі мне напісаў: «Первому нсполннтелю этого цнкла за пределамн Советского Союза — товарніцу Мнханлу Забейде на добрую память о встрече в Праге. 16.5.1957 г. Д. Кобалевскнй».
Калі я праспяваў першы раз «Дзесяць сапетаў Шэкспіра» Кабалеўскага (без нот, па памяці), адзін чэшскі кампазітар, віншуючы мяне, сказаў: «Ну, ведаеце, гэта нроста гераічны ўчынак! Колькі ж Вы сіл мусілі ўкласці ў гэту ахвярную працу. He ведаю, ці здолеў бы хто іншы ў нас гэта зрабіць».
У маім рэпертуары былі таксама творы Хачатурана, Шапорына, Чуркіна, Пукста, Аладава, Багатырова, Салаўёва-Сядога, Макраусава і іншых савецкіх кампазітараў.
Я наспяваў многа песень на грамафонныя пласцінкі і больш за ўсё беларускіх народных. Сярод іх: 1) «Зялёны дубочак», 2) «Ды ўжо сонейка за лес коціцца», 3) «Ляціць сарока», 4) «Калыханка», 5) «Свадзьба камара і мухі», 6) «Ой, арол, ты арол», 7) «Ой, ды зарадзілі ягады ў бары», 8) «Што за месяц, што за ясны», 9) «Ці не дудка мая».
Дзве першыя песні я запісаў ад сваёй маці.
На грампласцінкі я наспяваў таксама дзесяць італьянскіх песень на італьянскай мове кампазітараў: Каччыні, Пергалезі, Джыардані, Моцарта, Глюка і інш. Адна з грампласцінак з творамі Моцарта ( Ridente la calma) — «Радасны спакой» і Гендэля (О del mio dolce ardore) — «Маё гарачае каханне» была вызначана мастацкім дырэктарам чэхаславацкай грамафоннай фабрыкі як самая лепшая з грампласцінак, паспяваных за апошнія пяць год.
На грампласцінкі наспяваў яшчэ 7 іспанскіх песень
на іспанскай мове (у апрацоўцы Мануэля дэ Фальі). Песні беларускія і іспанскія выйшлі і на доўгаіграючых грампласцінках, яны карысталіся такім поспехам, што ўжо даўно распрададзены. Апошняя грампласцінка з неапалітанскай і індзіанскай песнямі, наспяваная мною, таксама ўжо распрададзена.
Mae канцэрты носяць своеасаблівы характар. Я стараюся ўсе творы спяваць у арыгінале і на памяць, каб як мага найбольш прыблізіць выконваемую рэч да слухача, каб як мага найбольшы след пакінуць у яго душы. «Мастацтва — вялікая сіла»,— заўважыў Здэнэк Нэедлы — вялікі чэшскі музыказнаўца. Гэту праўду заўсёды памятаю і сваім мастацтвам стараюся не толькі цешыць слухача, даваць яму духоўную асалоду, але і выхоўваць яго, узнімаць, абуджаць у ім лепшыя якасці чалавека. 3 гутарак пасля канцэртаў і пісем, якія атрымліваю, відаць, што слухачы гэта адчуваюць і разумеюць. А гэта самая вялікая ўзнагарода за маю скромную, але цяжкую працу. Бо не заўсёды сустракаюся з разуменнем і падтрымкай. Есць у людзей нямала перажыткаў старога, як, напрыклад, шавінізм, з якім, праўда, адкрыта сёння ніхто не асмеліцца выступіць. А хто ведае, што робіцца ў душы чалавека? Многа яшчэ ёсць ваўкоў у авечай скуры. Усё гэта псуе працу і жыццё наогул. Аднак вынікі гэтай працы часта радуюць.
У мінулым і ў гэтым годзе я атрымаў падзяку і прэмію ад чэшскага музычнага фонду «За майстэрскае выкананне песень сучасных чэхаславацкіх кампазітараў». Удзельнічаю таксама ў аглядзе канцэртнага мастацтва Чэхаславакіі 1962 года. Гэта вялікі гонар і адказнасць: з цэлай рэспублікі выбраны толькі чатыры спевакі. З’яўляюся членам секцыі канцэртных мастакоў, якая аб’ядноўвае найлепшых артыстаў усёй рэспублікі. A трэба сказаць, музычнае жыццё Чэхаславакіі высока развіта і арганізавана. Мала як!ая краіна экспартуе столькі добрых артыстаў за граніцу, як Чэхаславакія. I каб тут утрымацца «над вадою», трэба сапраўды нешта ўмець і нешта сваё мець.
Люблю спяваць дарма, тут няма канкурэнцыі! За TaKia выступленні атрымліваю шмат падзяк і спецыяльных пісьмаў з падзякамі, напрыклад, ад Саюза чэхаславацка-савецкай дружбы, ад Саюза чэхаславацка-польскай дружбы, ад Камітэта савецкіх грамадзян, ад Mi-
ністэрства школ і культуры Чэхаславакіі, ад розных школ і інш. Быў два разы старшынёю камісіі цэнтральнага круга рэспубліканскага агляду народнай творчасці па сольнаму спеву.
Адным словам, працу маю тут цэняць, мяне паважаюць і любяць. Ці ўсё? Зразумела — не! Ды ўсяго ж не дасягнуў нават геніяльны Шаляпін.
Тут «спаборнічаюць» два ўплывы: адзін старэйшы, гістарычны, — заходні, другі, навейшы,— усходні. Я— з апошнім, і гэта не ўсім падабаецца. I толькі таму, што я ніколі ў жыцці не карыстаўся нічыёй пратэкцыяй (хоць не раз спатыкаўся і з міністрамі і з прэзідэнтамі), мне бывала і бывае вельмі трудна. Але аб гэтым пісаць не буду.
Канчаю свае ўспаміны, якія вельмі сціслыя, бо складаюцца з адных фактаў. Няма афарбоўкі. Яны напамінаюць голае дрэва, без убору лістоў і колеру — усяго таго, што робіць дрэва жывым і прыгожым.
Хацеў бы некалькі слоў сказаць тым, хто, як і я, захоча мастацтвам служыць народу:
«Любіце мастацтва ў сабе, а не сябе ў мастацтве» (Станіслаўскі);
«Аднаго таленту мала,— трэба пранаваць і працаваць» (Б. Сметана);
«Памятайце, што дасканальнасць у мастацтве не ведае меж» (Станіслаўскі).
А Радзіме?!
Тое, што сказаў Янка Купала:
Падымайся з нізін, сакаліна сям’я, Над крыжамі бацькоў, над нягодамі. Занімай, Беларусь маладая мая, Свой пачэсны пасад між народамі.
А сабе?
Палепшыць сваё здароўе настолькі, каб змог паказаць прыгажосць нашай песні і там, дзе яна нарадзілася.
He знаю, калі я паспеў пастарэць, Расстацца з юнацкімі марамі;
Амаль развучыўся смяяцца і пець, Узброіў свой нос акулярамі.
(М. Танк «Роздум»)
15(11-25)14. 1962 г. Прага.
* Белавежа. Беласток, 1965. № 1.
НАТАЛЛЯ АРСЕННЕВА
3 майго жыццяпісу
Хоць я і нарадзілася ў месце Баку, на Каўказе (20 верасня 1903 г.), але месцам майго пароджання лічыцца ўлюбёная Вільня, бо жыць сведама я пачала ў Вільні, якую я й лічу сваёй бацькаўшчынай, якую люблю й па якой найбольш сумую. Было нас у сям'і чацвёра дзяцей, тры сястры і адзін брат, усе — адзін пад адным. Маці ўзгадоўвала нас строга. Увесь наш дзень быў дакладна заняты. Вучыліся мы ў хаце. Вучыла нас сама міаці, былая настаўніца, рыхтуючы адразу ў сярэднюю школу, і вучыла куды шырэй, чымся вымагала праграма навучання. Маючы дзесяць год, я вельмі добра, на адны пяцёркі, здала ўстушіыя экзамены і паступіла адразу ў другі клас Віленскае Марыінскае гімназіі.
Але правучылася я тут адно два леты. Першая сусветная вайна падышла пад самую Вілыію, і места прымусова эвакуавалася. Нашая сям’я мусіла кідаць усё і падавацца на ўсход, у Расею. Як бежанцы мы трапілі ў далёкі Яраслаўль, што пад Волгаю. Усё тут было нейкае інакшае, чужое. Але мы прадаўжалі вучыцца ў адной з тутэйшых жаночых гімназій, і навука, праца ў гімназіяльным літаратурным гуртку неўзабаве захапілі нас. Аднак скончыць школы і ў Яраслаўлі мне не давялося. Пачалася рэвалюцыя, разруха, голад... Супрацьбальшавіцкае паўстанне, што выбухла ўлетку 1918 года, ледзь не каштавала нам жыцця. Места напалову выгарала. Пачаўся тэрор. I бацькі наважыліся кідаць ізяоў усё й брацца пакрысе, усімі магчымымі спосабамі, на Захад, у родную Вільню.
Дабіраліся мы туды этапамі больш года. Калі мы нарэшце дабраліся да Дзвінскаё станцыі, мы ўсе, дзеці, зляглі покатам на бруднай падлозе —захварэлі адразу ўсе чацвёра на гішпанку, што шалела тады на свеце.
Як нас давезлі бацькі да Вільні, He памятаю, бо хварэлі мы доўга. А калі ачунялі, было нас ужо не чацвёра, а ўсяго трое, бо мая сястра Галіна ад гэтае пракут-