• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    I яшчэ «Сіогпаіе dell Arte» (часопіс мастацтва), Мілан; 15.VI. 1935 г. у допісе «Поспехі тэнара М. Забэйды»:
    «У галіне канцэртнага і опернага жыцця трэба адзначыць тэнара Міхала Забэйду, які нядаўна выступіў з канцэртам у Міланскай кансерваторыі Вердзі. Забэйда і на гэты раз прадэманстраваў свае выдатныя якасці — галасавыя і інтэрпрэтацыйныя. Трудная праграма была выканана належным чынам, пахвальна, а ў серанадзе з оперы «lus Primae Noctis» кампазітара Р. di Cagno (Каньо), якую Забэйда праспяваў страсна, з экспрэсіяй, багатай гарманійнымі тонамі і сфуматурамі, што паказвае дасканалае майстэрства, публіка бурна апладзіравала мастаку, дамагаючыся паўтору.
    Гэты малады артыст прыехаў у Італію ў 1932 г., да гэтага спяваў за граніцай у розных рускіх і італьянскіх операх («Сівільскі цырульнік», «Рыгалета», «Фаўст» і інш.).
    На музычным фестывалі ў Варэзе Забэйда выступіў з вялікай праграмай, спяваючы ў арыгінальнай мове творы рускіх, французскіх, іспанскіх і іншых кампазітараў, выклікаючы агульнае захапленне.
    Італьянскія газеты параўноўваюць Забэйду з Ціта Скіпай. за асалоду і хараство яго спеву. Іншыя зноў параўноўваюць яго з вялікім спеваком рускім Собінавым, што дазваляе прарочыць Забэйдзе вялікую артыстычную будучыню».
    У гэты час я атрымаў з Шэйпічаў вестку аб тым, што мая маці, якая пасля вайны вярнулася на радзіму, моцна хварэе і хоча бачыць сына. Прыйшлося развітацца з Італіяй і ехаць на радзіму. (Праўда, я ўжо жыў тады ў Польшчы). 3 маці я не бачыўся 16 гадоў. Пры сустрэчы было многа радасці і слёз.
    На сезон 1935—1936 гг. заключыў кантракт з Познанскай операю. Там усё спяваў па-польску. Пашырыў свой рэпертуар новымі операмі: «Унос з сэралю» Mo-
    царга, «Юлій Цэзар» Гендэля, «Барыс Гадуноў» Мусаргскага і іншымі, у якіх спяваў галоўныя тэнаровыя ролі. Адносіны да мяне дырэктара оперы былі не з лепшых, бо я не ўтойваў таго, што я беларус.
    Палітыка польскага буржуазнага ўрада тады была такая: «У Польшчы няма беларусаў». Вось адзін з фактаў тых адносін. Ставіцца «Яўгеній Анегін» Чайкоўскага. Я маю спяваць Ленскага. Раптам даведваюся, што маю ролю даюць другому. Проці ражна не папрэш! Я мусіў прымірыцца, бо такі быў загад дырэктара. Настаў час прадстаўлення. Сяджу ў зале сярод публікі, гляджу, слухаю. Тэнар спявае выдатную арыю «Куда, куда вы удалнлнсь». Напярэдадні на рэпетыцыі дамовіліся, што гэту арыю «тэнар» (паляк) будзе бісавань (кажу «тэнар», бо Ленскага я там не бачыў). Артыст адспяваў арыю, але зала не выказала жадання слухаць паўторна арыю, «біса» ніхто не падаў. А калі «тэнара» «застрэлілі» на сцэне, раптам у наступіўшай цішыні з залы пачуўся голас: «Добра яму гэтак!»
    На другое прадстаўленне запрапанавалі мне спяваць партыю Ленскага. Папярэдніх рэпетыцый з аркестрам не было, і, зразумела, «біс» не прадбачыўся. Але калі я скончыў арыю Ленскага, воплескам не было канца. Дырыжор спрабаваў некалькі разоў іграць далей і кожны раз быў змушаны спыніцца: публіка прасіла паўтарыць арыю. Хочучы не хочучы, дырыжор мусіў ізнэў іграць уступ да арыі, якую я нечакана праспяваў два разы. «Нарэшце маем Ленскага»,— гаварылі потым слухачы.
    У тых умовах мне працаваць было трудна, і я пераехаў у Варшаву.
    На маё выступленне па радыё адгукнулася Вільня. Рыгор Раманавіч Шырма запрасіў мяне на канцэрт. Як вядома, беларуская моладзь на канцэрце насіла мяне на руках.
    Там я пазнаёміўся і з Максімам Танкам. Гэтыя сустрэчы дапамаглі мне ўтрымацца на той дарозе, па якой я іду і сёння. Гэта дарога не абяцала вялікаіі кар’еры, але яшчэ болый збліжала мяне з роднаю песняю — песняю маёй маці, давала магчымасць распаўсюджваць гэту песню, несці яе ў свет, пяказваць яе красу, даваць людзям радасць і ўзбагачаць гэтай песняю сусветную культуру.
    Як ставіліся ў Польшчы да беларускай песні? Ila-
    рознаму. Спачатку смяяліся, што Забэйда — спявак італьянскай школы — уключыў у канцэртную праграму мужыцкую песню. А потым? Калі пабачылі, што на мае канцэрты не толькі ідуць слухаць, але прыязджаюць за дзесяткі кіламетраў, каб пачуць у маім выкананні гэтую мужыцкую песню, тады сталі мне забараняць спяваць у канцэртах беларускія, а разам і рускія песні. А кар’ера вырысоўвалася сапраўды вельмі «спакуслівая». Адзін раз я спяваў у польскім радыё праграму, якую перад гэтым выконваў славуты Кепура (сімфанічным аркестрам дыфыжыраваў г. Фітэльберг). I вось пасля майго выступлення, між іншым, напісалі: «У Забэйдзе-Суміцкім Кепура знайшоў небяспечнага канкурэнта». Знайшліся такія, што ўгаварылі мяне адмовіцца ад беларускай песні. Я быў няўмольны. Тады мне замест кар’еры паабяцалі Картузскую Бярозу... Гэта была турма.
    Выдатныя майстры, нават з ліку шавіністаў, ставіліся да мяне добра (я ж спяваў і польскія песні!). Былі такія палякі, якія і падтрымлівалі мяне і дапамагалі мне. Да іх належаў, напрыклад, дырэктар польскага (варшаўскага) радыё Рудніцкі.
    Памятаю такі выпадак. Спаткаў ён мяне на вуліцы. Прывіталіся. Глядзіць на мяне і кажа: «Чаго гэта вы сумны? Вясна ж на дварэ! Калі ў нас спяваеце?»— «Не ведаю!» — кажу. «Як гэта?» — «Ды ні адзін з вашых рэферэнтаў не прыняў маю праграму на гэты месяц.»— «Вось як! Хадзем са мною». Зайшлі ў яго кабінет. Ен паклікаў сваіх рэферэнтаў. «Калі ў вас спявае Забэйда?» — спытаўся. «У нас не выходзіць»,— адказалі. «Дык вы хочаце лепш вянкі на труну несці, як гэта было нядаўна з Шыманоўскім?»— «Можа, неяк уключым Забэйду»,— сказалі адзін за другім.
    Добра ставіўся да мяне і цяперашні дырэктар варшаўскага радыё Раман Ясінскі. Нават нядаўна Варшава перадавала мой канцэрт у запісу на грампласцінках.
    Mae выступленні па Варшаўскаму радыё трансліравалі Парыж, Лондан, Прага, БІью-Йорк і іншыя радыёстанцыі. Пасля выступленняў атрымаў пісьмы з розных гарадоў, а лонданскі радыёчасопіс змясціў мой здымак і артыкул пад загалоўкам: «Спявак, які сам сябе зрабіў». Польскія кампазітары прыслалі мне свае творы з просьбай, каб я выконваў іх у сваіх канцэртах. Дзякуючы падтрымцы лепшых польскіх людзей, я наспя-
    ваў на грампласцінкі першыя ў Заходняй Беларусі і наогул у Польшчы беларускія народныя песні.
    Гэта былі: 1) «Малады дубочак», 2) «Чаму мне не пець», 3) «Ляціць сарока», 4) «Конь бяжыць, зямля дрыжыць», 5) «Шчука — рыба ў моры», 6) «Ой, ранарана куры запелі», 7) «Рабіна-рабіначка», 8) «Як памерла матулька», 9) «Ой у лесе-лесе», 10) «Лявоніха» ў апрацоўцы Туранкова, Красева, Грэчанінава і Казуры. Аднак, каб гэтыя грампласцінкі выпусціць, мне давялося таму-сяму «пазычыць» «пару злотых» (беззваротна). Але грампласцінкі ўдаліся і зрабілі сваю справу.
    Песні карысталіся такім поспехам, што на баранавіцкім радыё іх забаранілі перадаваць. У гэты ж час я наспяваў на грампласцінкі і дзве польскія народныя песні: «Куявяк» і «Одэйдзь, Ясю, од окенка» ў апрацоўцы Новавейскага. Цікава, што калі прыехала з Японіі этнаграфічная камісія, каб выбраць нешта з польскага фальклору, то найбольш захапляліся гэтымі польскімі песнямі ў маім выкананні і ўзялі грампласцінку з сабой.
    Нягледзячы на ўсе перашкоды, я стаў у Польшчы жаданым спеваком. У маім рэпертуары былі арыі з опер, араторыі, кантаты, песні і рамансы розных народаў і стыляў — ад класікаў да сучасных кампазітараў. Выступаў многа, выязджаў у гастрольныя паездкі за граніцу.
    У 1938 г. мяне запрасілі выступіць у Празе, але палітычная сітуацыя была такая, што ад паездкі я адмовіўся. Урэшце, у 1939 г. планавалася гастрольнае турнэ не толькі па Еўропе, але і па Амерыцы. Планы не здзейсніліся, перашкодзіла праклятая вайна.
    Захапіла яна мяне ў Варшаве. Як вядома, нямецкія фашысты хутка акружылі горад і сталі бамбіць яго і абстрэльваць. I вось мне ўспамінаецца гераічны ўчынак майго стрыечнага брата Язэпа Урбановіча. Ён з адным сваім таварышам прабраўся праз акружэнне і пранік у Варшаву, каб вывесці мяне з пекла, у якім я апынуўся. На жаль, я быў хворы і не мог ісці. Крануты добразычлівасцю, я падзякаваў ім за чалавечыя адносіны да мяне; пры развітанні сказаў, што хоць застаюся ў Варшаве, але душою буду заўсёды з імі. Так яно і было.
    У час бамбардзіроўкі Варшавы мяне аднойчы кан-
    тузіла на вуліцы, засыпала ў разбураным доме. У варшаўскім пекле я пражыў да мая месяца 19,40 года, a вясною пераехаў у Чэхаславакію. Трудна забыць тое ўражанне, якое зрабіла на мяне Прага — майская, квітнеючая, залатая Прага. Гэта быў рай! Калі сонечным днём я падняўся на зялёную горку Пэтршын і ўбачыў усю прыгажосць горада, мне здалося, што ў мяне выраслі крылы і што я вось-вось палячу.
    Потым я пазнаў і другую старонку пражскага жыцця — цяжкі прыгнёт гітлераўскіх акупантаў.
    Неўзабаве мяне запрасіў да сябе на работу Народны тэатр. Выступленне прайшло добра. Крытыкі напісалі, што ў Пражскім тэатры роля Ленскага звычайна адыходзіла на другі план, госцю, аднак, удалося паставіць гэту ролю ледзь не на галоўнае месца.
    12 снежня 1940 года адбыўся і мой першы канцэрт у Празе. У перапоўненай Сметанаўскай зале, дзе было больш тысячы слухачоў, у першы раз прагучала і беларуская песня. Я праспяваў там і шырокавядомую песню выдатнага чэшскага кампазітара Б. Сметаны «Кдо в златэ струны заграт зна», якая канчаецца такімі словамі: «Той народ яшчэ не загінуў, якому вяшчун спявае, бо песня ў небе народжана і ў прах жыццё ўдыхае». Воплескі, якія дамагаліся паўтарэння, былі такія бурныя, што сапраўды «гатовы былі змыць і песняра і эстраду», як пісаў калісь Максім Танк. Мой насцярожаны акампаніятар папярэдзіў: «Не паўтарайце, бо пасадзяць на месца і вас і мяне з вамі».
    Крытыка на канцэрт была вельмі добрая. Вось што пісаў «Народні стршэд» (Прага, 18.10.1940 г.):
    «Сапраўднай мастацкай падзеяй было канцэртнае выступленне беларускага спевака Міхала Забэйды-Суміцкага, які зноў, як і ў ролі Ленскага ў оперы «Яўгеній Анегін» Чайкоўскага, паказаў сябе спеваком сусветнага маштабу. Ен валодае сваім сакавітым і гнуткім голасам з віртуозным майстэрствам. Захапляе буйнай сілай і незвычайнымі ціхімі тонамі.
    1 заўсёды добра разумееш кожнае яго слова, ці калі спявае на сваёй мове, ці з прыкладнай увагай па-чэшску. Стылёвая інтэрпрэтацыя італьянскіх майстроў (Качыні, Карыссімі), таксама як і Моцарта і Шуберта, знаходзіць у Забэйды заўсёды арыгінальнае тлумачэнне. Чайкоўскага спявае проста непераўзыдзена, гэтак жа,