• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    як і Рымскага-Корсакава. 3 чэшскіх песень, разам з Дворжакам і Новакам, асабліва ўдалася Сметанава «Хто ў залатыя струны». Найбольшага поспеху, натуральна, дасягнуў у беспадобна дасканалым выкананні ўкраінскіх і беларускіх песень, цудоўным хараством якіх здолеў захапіць прыдзірлівага слухача. Забэйда становіцца, такім чынам, сапраўдным энтузіяністам, які прапагандуе скарбы народнай творчасці з вялікім поспехам». Тое ж самае пісалі і іншыя крытыкі.
    У Берліне мяне абвінавацілі ў тым, што я займаюся прапагандай славянства. Я апраўдваўся, спаслаўшыся на тое, што праграма маіх канцэртных выступленняў дазволена цэнзурай.
    Сітуацыя яшчэ больш ускладнілася, калі нямецкія фашысты напалі на Савецкі Саюз. Праз колькі дзён пасля першых «маланкавых» нямецкіх перамог на маю кватэру з’явіўся гестапавец і сказаў, што мяне выклікаюць у Берлін. Пасадзілі мяне ў самалёт і павезлі. У Берліне завялі да якогасьці «шэфа», які тут жа прапанаваў узначаліць «беларускія» радыёперадачы з Берліна і пераехаць у Берлін. Я адмовіўся. Мне параілі падумаць і з’явіцца на другі дзень. Але і на другі дзень я не змяніў свайго намеру. Калі выклікалі на трэці дзень, я ўжо думаў, што больш ніколі не ўбачу залатой Прагі. На маё шчасце, за гэты час «шэфы» знайшлі сабе некага больш «пакладзістага» і мяне адпусцілі. Можаце ўявіць, што я перажыў за тыя тры дні.
    А ў Празе чакала іншая «прапанова». Мяне выклікалі ў аддзел нямецкай прапаганды і сказалі, што калі я хачу спяваць у тэатрьг, то павінен «праявіць сябе палітычна». Я не мог «праявіць сябе палітычна», і прыйшлося адмовіцца ад тэатра, сказаўшы, што мне не дазваляе працаваць здароўе. Мушу сказаць яшчэ аб адной прапанове. Вядомае канцэртнае бюро ў Дрэздэне, якое займалася арганізацыяй канцэртных выступленняў выдатнейшых спевакоў свету, такіх, як Джыльіго, Ціта Скіпа, Тоці даль Монтэ, раней Шаляпіна і інш., прыслала мне разам са спісам імён славутых вакалістаў, якім яно ўжо забяспечвала выступленні, запрашэнне, абяцаючы ўзяць на сябе ролю падрадчыка ў наладжванні маіх канцэртаў. Але і ад гэтай прапановы я адмовіўся. Я ведаў, што фашысты нацкоўваюць адзін народ на другі, выкарыстоўваючы іх
    спрэчкі ў сваіх інтарэсах. Я ж стараўся песняю з'ядноўваць людзей, стараўся закрануць найдалікатнейшыя, самыя патаемныя і лепйіыц струны чалавечага сэрца. Таму я спяваў і на роднай мове таго народа, перад якім выступаў. Родная песня адкрывала іх сэрцы, а з адкрытым сэрцам яны прымалі прыгажосць песень і іншых народаў, збліжаючыся з імі. Я спяваў на якіх 16 мовах розных народаў. Спяваў толькі на памяць. Але, як чэхі кажуць, «стало то за то». Mae выступленні ўспрымаліся з асаблівай цеплынёй і шчырасцю. Гэта не быў проста поспех: адбывалася нешта такое, шю ўзбагачала людзей, збліжала, рабіла іх лепійымі, у тым ліку і мяне самога. Песня станавілася сапраўднай зброяй у барацьбе за лепшага чалавека, за лепшае жыццё.
    Памятаю такі выпадак. Прыехаў я ў Рыгу. Якраз перад выхадам на сцэну арганізатары канцэрта папярэдзілі мяне, што тутэйшы слухач — народ паўночны, з халадком, знешне рэагуе мала, дык каб я на гэта не звяртаў увагі і не збянтэжыўся часам. (3 друку арганізатары ведалі, што мае канцэрты ўсюды праходзяць з вялікім поспехам.) Падзякаваўшы за папярэджаяне, я выйшаў, як звычайна, на эстраду і адразу ж пераканаўся, што мне сказалі праўду: першыя воплескі былі стрыманыя. Аднак ужо на трэцяй песні лёд «паўночных» людзей растапіўся, а калі я заспяваў песні на латышскай мове, воплескам не было канца, і я вымушаны быў спяваць паўторна. Слухачы так захапіліся маёй песняй, што многія рэчы даводзіліся спяваць на «біс». Праспяваў паўтона і нашу «Лявоніху», якая не прадугледжвалася праграмай. Публіка не хацела разыходзіцца, не адпускала мяне са сцэны. Пасля выступлення арганізатары канцэрта падышлі падзякаваць мне і прасілі прабачэння за сваё памылковае папярэджанне, гаворачы, што ў іх ніколі нічога падобнага не бывала, што і на выступленні самых выдатных артыстаў іх публіка так горача не рэагавала і што сёння яна проста лерарадзілася.
    Расказаў я аб гэтым не дзеля таго, каб пахваліцца поспехам. Хоць ён мяне і радаваў, але пасля канцэртаў я не спаў звычайна цзлыя ночы, ведаючы, што, калі б меў лепшае здароўе ды іншыя ўмовы, мог бы даць людзям значна болый. А гэта было маёю мэтаю.
    Запрасілі мяне выступіць і ў Ваўкавыску, дзе я спяваў яшчэ перад вайной. Паведаміў аб гэтым сваёй
    маці і папрасіў, каб яна прыехала. Прывёз яе Уладзімір Урбановіч, брат Язэпа, ці Ёзіка, як мы яго звалі. Езік быў партызанам. Цераз Уладзіміра і маці я ўзнавіў з ім кантакт, які пачаўся яшчэ ў Варшаве. Растлумачыў яму, чаму спяваю. (Між іншым, калі б не спяваў, то вымушаны быў бы працаваць дзе-небудзь у Германіі, на ваенным заводзе, як працавалі іншыя, прымусова ўзятыя фашыстамі.) Ганарар ад канцэртаў у Ваўкавыску я аддаў Урбановічу, каб ён перадаў партызанам, папрасіўшы яго не гаварыць аб гэтым нават самым блізкім. Маці папрасіў, каб яна аддала партызанам на бінты маю тонкую бялізну (што яна і зрабіла, як я потым даведаўся). Я папрасіў тады маці дапамагаць Езіку, чым зможа, а сам паабяцаў ёй дапамагаць з Прагі, а пры зручным выпадку прывозіць самому ў Ваўкавыск тое-сёе. Так яно і было.
    Але ці варта зараз аб гэтым пісаць: ні маці, ні Язэпа, ні Уладзіміра Урбановічаў цяпер няма ў жывых. Калі б яны былі жывыя, можа б, і маё жыццё склалася інакш...
    Я перажыў цяжкія хвіліны, даведаўшыся, што гестапаўцы злавілі і катавалі Уладзіміра Урбановіча. Прызнацца, мяне мучыла, як ён вёў сябе на допыце, ці вытрываў, ці не выдаў чаго пад катаваннямі. Сумненні ўзраслі, калі мяне самога ноччу арыштавалі гестапаўцы і павялі ў турму.
    Але аб гэтым іншым разам. Зараз хачу расказаць некалькі слоў пра тое, чаму цяпер нават трудна паверыць.
    Неяк я спяваў у Літве. Дакладна не памятаю назвы мясціны. Канцэрт адбываўся ў нядзелю ў школе. Людзей было столькі, што памяшканне не магло змясціць усіх. Паадчынялі вокны і дзверы. Людзі сядзелі на падаконніках і залазілі нават на эстраду. Тыя, хто не трапіў у залу, тоўпіліся пад вокнамі. Я ледзь дабраўся да піяніна. Было горача, не было чым дыхаць. Спяваць было трудна, але бадай кожную беларускую песню спяваў на «біс».
    Пасля канцэрта быў наладжаны гасцінны стол, за якім сядзела багата людзей.
    Пераначаваўшы і застаўшыся адзіп, я выйшаў падыхаць свежым паветрам. I вось, калі я падышоў да лесу, спаткаў маладога хлапца. Разгаварыліся. Ен мне сказаў, што ўчора слухаў мяне на канцэрце і быў так-
    14. Зак, 1056.
    201
    сама на гасціннай вячэры. 1 ўрэшце спытаў, ці падазраю я, што за сталом знаходзіліся партызаны.
    Малады чалавек расказаў, што ведае мяне яшчэ з Вільні, дзе ён раней працаваў. «Спявайце больш,— сказаў ён,— вельмі нам дапамагаеце, вы абуджаеце волю да барацьбы за вызваленне ад акупантаў. Бачыце, як вас учора слухалі і прымалі?!» Заўважыўшы, што нехта набліжаецца ў нашым напрамку, незнаёмы падзякаваў за канцэрт і, паціснуўшы мне руку, пайшоў у лес. Я вярнуўся ў школу.
    ГІасля канцэртаў не раз здаралася гутарыць з моладдзю, часта адзін на адзін, і я пераконваўся, што песня рабіла св'аю справу. Горш было, калі часамі ў Прагу мне пісалі вельмі адкрыта. Вось такія лісты: «Вельмі паважаны і найдаражэйшы наш мастак! He толькі ў мяне выклікаюць натхненне і любоў да сваёй роднай песні вашы канцэрты, але ў кожнага, чый слых хоць раз сутыкнуўся з чароўнай мелодыяй вашага голасу.
    Песня гэта несла на шырокія, залочаныя сонцам палі, на хвалюючыя загоны ніў, пад пагоднае сіняе неба нашай далёкай, дарагой краіны...
    Песня гэта збліжала з даўно пакінутым, аднак ніколі не забытым жыццём, якое здаецца пры цяперашніх жудасных абставінах сном.
    Песня гэта адкрыла заслону мінуламу, і яно, блізкае, роднае, так ярка ўстала перад вачыма, бо раптам з’явіўся той надзвычайны маляр, які асвяжыў гэтыя мілыя вобразы, пакрытыя смугою незлічоныя раны... Застаюся сэрцам і душою з вамі. Сергіевіч».
    Атрымліваў і вастрэйшыя пісьмы, але я, жывучы няўпэўненасцю, што мяне могуць у любы момант «адведаць» гестапаўцы, папаліў іх.
    Здаралася і такое. Аднойчы я прыехаў выступаць у Вільню. Іду па вуліцы, насустрач мне крочыць жанчына з двума гестапаўцамі. Параўняўшыся са мною, яна раптам крыкнула гестапаўцам, паказваючы на мяне: «Затрымайце яго! Ен учора быў са мною ў крымінале і ўкраў у мяне рэвальвер!» Гестапаўцы імгненна накіравалі на мяне аўтаматы, скамандаваўшы: «Рукі ўгару!», адвялі ў цёмны двор і пачалі абшукваць мяне.
    Заўважыўшы, што жанчына полька, кажу ёй папольску: «Што вы робіце? Вы ж мяне зусім не ведаеце!» А яна: «Я вас добра ведаю і ведаю, што раблю. Вядзіце яго ў крымінал!»
    3 маіх дакументаў ясна было відаць, што ўчора я не быў у Вілыіі, і гэта мяне выратавала. Злосны правакатар пралічылася, і мяне адпусцілі.
    Як я потым даведаўся, гэта быў правакацыйны метад фашыстаў, ад якога загінула шмат беларусаў. A вечарам таго ж дня я спяваў на канцэрце і Манюшку і Шапэна на польскай мове.
    Неўзабаве з Варшавы ў Прагу прыйшоў данос, у якім паведамлялася, што я бальшавіцкі агент. Мяне пацягнулі ў гестапа. Зноў допыты, зноў высвятленне маёй палітычнай зарэкамендаванасці.
    Пераканаўшыся, што ад мяне не дабіцца ніякай карысці, немцы распарадзіліся выселіць мяне з Прагі як непажаданую асобу.
    Дапамаглі ў бядзе мае знаёмыя дактары: мне выдалі медыцынскае пасведчанне, у якім пацвярджалася, што я цяжка хворы на сэрца і што знаходжуся на лячэнні. Такім чынам, высяленне на нейкі час удалося зацягнуць. Затое нямецкія ўлады забаранілі мне выезд з Прагі без спецыяльнага дазволу, і на працягу цэлага года я павінен быў кожны месяц адзначацца ў пражскай паліцыі.
    Але горш за ўсё жылося ў 1944 г.
    Я павінен быў наспяваць новыя беларускія песні на грампласцінкі. Адчуваючы сябе дрэнна, звярнуўся да доктара, каб ён зрабіў ін’екцыю кальцыю ў жылу. Праз паўгадзіны я адчуў сябе яшчэ горш, тэмпература падскочыла да 40 °, пачаліся рвоты. Знаёмыя, куды я зайшоў, амаль непрытомнага адвезлі мяне дамоў. Гаспадыня, у якой я кватэраваў, паклікала іншага доктара, які, агледзеўшы мяне, сказаў: «Не ведаю, ці вытрывае хворы гэту ноч» і загадаў неадкладна адвезці мяне ў бальніцу. Як высветлілася, ін’екцыяй была атручана кроў. Папраўляўся я марудна.