На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
нае гішпанкі памерла. За часы нашага бежанства (а трывала яно блізу 5 год) уся нашая невялікая віленская маёмасць была парасцяганая, у кватэры жылі чужыя людзі. Давялося маім бацькам пачынаць склейваць неяк жыццё ад пачатку. Цяжка гэта было. Ды з прыгнечання, а часта й з гаркое роспачы ратавала мяне ў тыя цяжкія гады Першая беларуская гімназія. Маці ўдалося ўладзіцца на працу ў амерыканскую кухню, што дакармлівала тады галодпую паваенную Еўропу, а ў тым ліку і нас, вучняў беларускае гімназіі, куды якраз прынялі мяне, сястру й брата.
Успамінаю я сяння тыя гады, й сціскаецца сэрца. У глыбокай матэрыяльнай нястачы міналі дні. He ставала блізу ўсяго. Ды не было, на шчасце, нястачы ў змагарах за долю Беларусі, у настаўніках, што самі, галодньія і халодныя, стараліся выхаваць нас, вучняў Першае Віленскае беларускае гімназіі, на людзей, што, здабыўшы навуку, перанялі б іхнюю працу, выкавалі б нарэшце лепшую долю Бацькаўшчыне.
Людзі, што вучылі нас у Вільні, у 1919-м, 1920-м, 1921-м, 1922-м ды пазнейшых гадах, навучылі на ўсё жыццё й мяне, і шмат каго з маіх аднагодкаў горача палюбіць Беларусь, стацца ейнымі пільнымі служкамі назаўсёды.
У чэрвені 1921 года ў маіх руках быў атэстат аб сканчэнні сярэдняе асветы — «матура». А ў верасні я пачала настаўнічаць у адной з беларускіх школаў, якіхі было тады ў Вільні, здаецца, аж 7, ды паступіла вучыцца ў Віленскі універсітэт. Пільна супрацоўнічала я ўвесь час і ў тагачасных беларускіх часопісах ды газетах. . А яшчэ праз год я выйшла замуж і выехала з Вільні.
Пачалося новае жыццё, новыя клопаты. I наступнаю восеняй, у невялікім пакойчыку на ўскраіне Слоніма, над спавітаю ў сцюдзёныя туманы Шчараю, я спявала ўжо калыханку свайму першаму дзіцяці, чарнавокаму Яраславу.
Неўзабаве з’явіўся і другі сын — Уладзімір. I я пазнала перажыванні, найглыбейшыя, на маю думку, і найшчаслівейшыя — пачуцці і перажыванні маці.
У 1939 годзе пачалася польска-нямецкая вайна. Вільню, падаючы нам «братнюю руку», занялі Саветы. Муж апынуўся недзе ў савецкім палоне. Я засталася сама з малымі сынамі. Шукаючы заработку, каб пракармшь
і іх, і сябе, бо працы ў «летувіскай» ужо Вільні не было-, я падалася ў Вялейку, куды выехалі з Вільні мае сваякі і слалі цяпер лісты, каб прыязджаць да іх. Тут, у Вялейцы, 13 красавіка 1940 года, на золку сцюдзёнага, зусім не веснавога дня, мяне і забрала з хлопцамі НКВД...
Заладавалі ў набіты перапалохапымі жанчынамі й дзецьмі брудны таварны вагон і павезлі ў далёкі Казахстан. Там, у глухім стэпавым калгасе, у невымоўна цяжкіх абставінах, давялося нам пражыць шмат месяцаў...
Хутка пачалася новая вайна. Жахлівая й крывавая другая сусветная. Сапраўдным цудам удалося нам усім неяк дабрацца да Беларусі.
Пачаліся гады, якія не кожнаму даводзіцца перажыць нат у нашыя несамавітыя часы,— нямецкая акупацыя Беларусі, жорсткая й безаглядная. A 22 чэрвеня 1943 года доля не ашчадзіла мне найвялікшага гора, якое толькі можа стацца ўдзелам маці, ад міны, што ўзарвалася ў Менскім гарадскім тэатры, перапоўненым школьнай моладзяй, загінуў мой першародны сын.
He ведаю, ці ёсць на свеце гайстрэйшы боль, чымся хаваць сваё дзіця? Думаю, што няма. Бо мінула ад .Taro чэрвеньскага дня ўжо блізу чвэрць стагоддзя, а боль гэты жыве ўва мне, недзе глыбака, і сяння.
Мінуў яшчэ адзін год. Штораз часцей, штораз гучней пачалі грымець на ўсходзе цяжкія гарматы. Уначы калаціліся вокны... і калацілася ці ў аднаго сэрца. Усё часцей сыпаліся на Менск бомбы... А напрыканцы чэрвеня 1944 года давялося мне пакінуць Менск, каб не пабачыць ужо хіба ніколі.
Паплыло жыццё на чужыне. Нямеччына, канец вайны, лагеры ДП, пераезд за акіян... Усе мы скаштавалі ўсяго гэтага. I вось, пасля колькіх дзесяткаў год, пражытых у Амерыцы, пасля новых удараў долі, нозых смерцяў, новых слёзаў,— азіраюся сяння назад. Іду напярэймы мінуламу. I дарма што ўсе крыўды, беды, магілы, я звяртаюся да свайго жыцця без жалю, адно з ціхаю просьбаю:
Жыццё, не шмат ужо дарогі,
Штораз цямней, цішэй наўкола, Дык дай мне роднага парогу Даткнуць, пакуль замкнецца кола!
* * *
Пісаць вершы я пачала, маючы ўжо год чатырнаццаць. Вучылася я тады ў Кацярынінскай жаночай гімназіі ў Багдановічавым месце Яраслаўлі. Памятаю, як сёння, што я вельмі зайздросціла маім сяброўкам, якія змяшчалі ў нашым вучнёўскім часопісе свае вершы. Ці раз, застаўшыся адна ў хаце, я марнавала гадзіны, сілячыся выліць на паперу пару радкоў,— нічога неяк не ўдавалася. Аж раптам, зусім нечакана, удалося! Памятаю, што быў гэта верш пра неба й аблокі, якія так лена плылі ў той дзень над яблынамі саду, куды выходзілі вокны нашага пакою, ды што пачынаўся ён словамі: «Па сініх нябёсах аблокі плывуць, бліскучыя, белыя горы....» Верш гэты быў, пэўна ж, яшчэ мала да сапраўднага верша падобны, але радасці маёй і ганарлівасці не было межаў!
Пачалася рэвалюцыя 1917 года. Цяжкія, нясталыя ўмовы жыцця, што зусім не спрыялі паэзіі, перапынілі на нейкі час развіццё маіх паэтыцкіх здольнасцяў.
Вершы пачала ізноў пісаць я ў Першай Віленскай беларускай гімназіі. Маім духовым настаўнікам стаўся блізу з першых дзён навукі ў гімназіі настаўнік беларускае мовы й літаратуры, аўтар «Руні» і «Патаёмнага» — Максім Гарэцкі. Памятаю, калі я пабачыла яго ўпершыню на лекцыі ў нашым 7-м класе, мяне самперш уразілі ягоныя вочы — вялікія, цёмныя, гарачыя, быццам два чорныя знічы (я гэтак і падумала тады — «знічы»), на худаватым, эстэтычным, крыху татарскага складу твары. Іншых вачэй, падумала я, аўтар «Патаёмнага» мець і не мог... Зразумела я тады таксама і тое, што я мушу цяпер як найхутчэй дасканала апанаваць беларускую мову і заўсёды, заўсёды, найляпей за ўсіх у кдасе, ведаць задаваныя нам Гарэцкім лекцыі з беларускае літаратуры.
I я дапяла свае мэты, як заўсёды ў жыцці патрапіць дапяць яе кожны, хто сапраўды шчыра нечага хоча, У восьмы клас я перайшла з добрымі ацэнкамі і з беларускае мовы й з літаратуры.
Тым часам мінула лета 1920 года, трывожнае, поўнае надзеяў і зменаў. Вільню занялі на колькі часу, a тады ў паспеху пакінулі бальшавікі... Аднак заняткі ў беларускай гімназіі, якую я ўжо моцна паспела палюбіць, пачаліся ў сваім часе, й я ўзноўкі сустрэлася з
сябрамі й настаўнікамі, між імі з Максімам Гарэцкім. На вялікі мой жаль, ён не быў ужо выкладчыкам літаратуры ў нашым класе. Ды сувязь мая з ім дзеля гэтага не парвалася, а яшчэ памацнела.
Гэтага памятнага для мяне вечару псршым выйшаў на сцэну Гарэцкі. Памаўчаўшы, ён абвясціў прысутным, што мае для іх добрую навіну. «У нас з’явілася новая Буйлянка,— сказаў ён, — новая паэтка, якая ўжо сяння ці не перавышае Канстанцыю Буйлу сваім талентам. Вось паслухайце...» I Гарэцкі пачаў чытаць... дадзеныя яму нараніцы мае вершы. Было іх два: «Восень» і «Светлы дзень дагарае над сумнай зямлёю». Даю тут адзін з іх як «узор» маіх самых першых «твораў».
ВОСЕНЬ
Хай жаўцее, сціхае сад з кажнай гадзінай, Сонца ласкі гарачыя ўсюды не сее, Хай гарыць, як заход, ліст чырвонай асіны, Хай апошнія кветкі ў садзе бялеюць,—
Будзем чакаць вясны!
Хай паўзуць паласою калматыя хмары, Хай цямнее рака, хай жыццё замірае,— He агорнуць нас восені горкія мары, Кажны з нас яшчэ светлае шчасце пазнае,— Будзем чакаць вясны!
Хай у душах надзея на долю канае,
Усё мінецца, бы ў летні дзянёк навальніца. Прыйдзе час — сонца сіняй вышою заззяе, Закрасуець зялёнаю рунню зямліца...
Будзем чакаць вясны!
Калі я пісала гэтыя вершы, мне было 17 год. Тады хіба і пачалася мая літаратурная «кар’ера». Месяцаў шэсць паслей мае вершы, якія я пякла ў тыя гады, як бліны, пачалі друкавацца ў беларускіх часопісах і газетах, а праз колькі год, у 1927 годзе, у Вільні выйшаў друкам першы мой зборнік «Пад сінім небам».
Зборнік гэты, хай і вельмі шчыры, але гэткі яшчэ «едасканалы, быў адылі прыхілыіа сустрэты беларускай крытыкай. Літаратуравед А. Навіна (Антон Луцкевіч) і іншыя вельмі нават хвалілі яго. Перагортваючы бачынкі «Пад сінім небам» сяння, я выразна магу прасачыць па вершах зборніка шлях майго паэтычнага развіцця, узбагачання мовы. Якая розніца, прыкладам, паміж некаторымі зусім яшчэ школьнымі вершамі, напісанымі
ў 1920 годзе, але датаванымі 1921 годам (калі яны былі ўпяршыню надрукаваныя), і вершамі, датаванымі, скажам, 1925 годам! Ды што ж зробіш? Якім бы мой першы зборнік ні быў, і сама кніжка і сйны аўтар маюць адно выбачэнне — сваю тагачасную зялёную малалосць!
Але вернемся да Першае Віленскае беларускае гімназіі, да М. Гарэцкага й іншага яшчэ чалавека, які меў таксама ці малы ўплыў на развіццё мае творчасці,— да настаўніка беларускае літаратуры ў нашым 8-м класе Антона Луцкевіча.
М. Гарэцкі быў вельмі суровым, маламоўным насстаўнікам і крытыкам. Ен блізу ніколі не правіў слабейшых месцаў маіх вершаў, бо здараліся ж І такія, а проста аддаваў іх мне, зацеміўшы: «Гэтак па-беларуску не гаворыцца» або «Гэтае месца раджу перапрацаваць» ці штось іншае. Неўзабаве я навучылася разумець яго не толькі з паўслова, але гледзячы адно на яго шырокія цёмныя бровы, якія то насупліваліся, то ўзнімаліся ўгару, залежна ад уражання. Рух гэтых броваў, нячастая ўсмешка на вузкіх вуснах былі тым стымулам, што вёў мяне наперад, прымушаў упарта працаваць над сабою, над моваю...
Максім Гарэцкі ніколі не хваліў мяне, хіба за вочы, што б я ні напісала. Але ганіў часта. За русіцызмы ў мове, за памылкі ў правапісе. Аглядаючыся назад, я думаю, што гэны метад ўзгадавання паэткі Арсенневай быў не зусім правільны. Хай я й заслугоўвала суровае крытыкі, не можна нікога адно ганіць, не падбадзёрваючы час ад часу хай сабе маленькаю пахвалой. Я, напрыклад, адчувала вынікі гэнага метаду на сабе ўсё паслейшае жьвдцё, адчуваю нават і цяпер, бо «строгасць» Гарэцкага ўзгадавала ў мяне сумлеў, няверу ў свае сілы, у сваю вартасць. Што б ні пісала на працягу сарака год мае творчасці, мне заўсёды здавалася й здаецца, што хай іншыя хваляць, гэта няшчырасць з іхнага боку й вершы нічога не вартыя. I я вельмі перажывала свае, найчасцей уяўныя, няўдачы.
Але гэткі ўжо быў Гарэцкі ў дачыненні й да іншых і да сябе — суровы, справядлівы й вельмі паважны. Прынамся, гэткім ён заўсёды быў у гімназіі. Пазнаць жа ягоную сапраўдную істоту, тое, што ён адчуваў і думаў, я ніколі не мела нагоды. Завялікая розніца дзяліла мяне, нясмелую 17-ці гадовую дзяўчыну-вучаніцу