На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Б. С. — У Мінск ці ў Менск?
М. С. — Тады наша сталіца называлася ўжо Мінск. Дарэчы, калі я напісаў свой верш «Домік у Мінску» (а гэта было ўжо ў эміграцыі), некаторыя мяне пачалі папракаць гэтым... Дык вось, выклікалі мяне на перагляд маёй справы ў Мінск...
Б. С. — Гэта быў які год?
М. С. — 1940-вы. Мяне дастаўлялі да Мінска тры месяцы. Ужо іншыя асуджаныя па гэтай справе былі там, акрамя мяне. Я прайшоў-праехаў праз мноства турмаў, бо мяне ж аднаго не маглі везці, таму чакалі, пакуль набярэцца нас многа...
Б. С. — I што, Вы думалі, Вас выпусцяць?..
М. С. — Хацелася, каб было так. I ўсе развітваліся са мною, зайздросцілі, прасілі перадаць ім касў, бо ніхто не ўмеў так яе накляпаць, як я. А перад гэтым я сніў, што з бочкі сялёдкі ржавыя, чорныя ўздымаюцца і вылятаюць. Кожны дзень я гэта бачыў. Яшчэ сніў, быццам стаю каля стэнда ў Мінску і чытаю наклеены на яго артыкул Максіма Горкага «С кем вы, мастера культуры?». Вязлі мяне ў Мінск разам з «уркамі». У дарозе кармілі салёнаю рыбай, якую я не еў. I калі прывезлі ў Мінск і я пераступіў парог камеры, то тую рыбу ў мяне адразу ж адабралі «вуркачы». Месца мне выдзелілі каля парашы. Там было мокра, смуродна, але што было рабіць. Я, падаслаўшы ватоўку, лёг. Прынеслі суп, дык галоўны ў камеры перш за ўсё сваім хаўруснікам наліў, гушчу выбраў... Бачу, што дрэнна тут. Калі ў карты пачалі гуляць, дык я падышоў бліжэй, гляджу. «Ты грамотный?»— пытае галоўны. Кажу: «Трохі».— «А ты мог бы рассказать роман?» А да гэтага яшчэ пыталі: «Адкуль ты?» — «3 Калымы». А яны баяліся Калымы, бо адтуль не ўцячэш. Да мяне адразу нейкая ўвага асаблівая, ды яшчэ і «роман» з працягам мог расказаць... Слухалі «роман». Галоўны даў каманду: «Слухайце, ляжыце ўсе, заўтра працяг будзе». Пасля першай маёй гутаркі ён сказаў: «Бяры сваю ватоўку і падымайся». Я падняўся. Ен недалёка ад сябе аднаго прыбліжонага свайго штурхель і мяне на яго месца. Кажа: «Кладзіся». Так я ў той камеры пражыў аж тры месяцы. А тут навісла вайна. Змянілася міжнародная сітуацыя; надзеі на тое, што нас выпусцяць, ужо не было. Выклікаў мяне следчы, я ўвайшоў, ён не прапанаваў мне сесці, а калі я сеў каля стала, то ён сказаў: «Нет, вы сядьте на почтнтельном расстояннн». Кажа: «А ў вас сократовскнй лоб» (я трошкі пачаў лысець). I зноў пачынае ўсё тое самае, што і ў трыццаць шостым годзе было. Спадзявацца на лепшае нечага было думаць. Выклікалі адзін раз на суд — сведкі не з’явіліся. Прыйшоў Алесь Кяк літаратурны эксперт НКУС, я яго ве-
даў у твар да арышту. Засядалі суддзі і пракурор ККастусю Судніку некалькі пытанняў задаў. Але не хапала сведкаў, каб нас асудзіць.
Б. С. — Вы пісалі, што ў вайну разбамбілі «прыўратку», на вуліцы Валадарскага. У той «прыўратцы» сядзелі жанчыны. Помніце? Ды і ў адным з Вашых вершаў ёсць такія словы: «Збамбілі ля турмы увесь квартал, і я пайшоў у свет раскутым».
М. С. — Я сядзеў у камеры палітычных зняволеных (следчы ўжо «забраў» мяне ад «уркаў»). Гэта было ўжо на Валадарскага, дзе былі замазаныя вокны і віселі «наморднікі». I раптам чую нейкую страляніну. Вайскоўцы, што сядзелі разам са мною ў камеры, пачалі між сабою спрачацца. Адзін кажа: што гэта манеўры Цімашэнка праводзіць. А другі кажа, што гэта вайна. Нам ужо не прыносяць баланды. На калідоры маўкліва, цёмна. Узнікае нейкая трывога. Мы адчуваем, што нешта змянілася. I нарэшце мы зразумелі — пачалася вайна. Час ад часу нас папярэджваюць: «Соблюдайте тншнну!» Мы сядзім у трывозе, усё гудзе і гудзе — гэтыя «манёўры». Нарэшце нам загадваюць выходзіць з рэчамі. Мы выходзім.
Б. С. — Ноччу?
М. С. — На світанні. Нас была вялікая калона. I камандзір скамандаваў: «Кому жнзнь дорога, бросайте все ненужное!» А раней мне ўпершыню за ўвесь час было дазволена пайсці ў бібліятэку і ўзяць кніжкі. Як ён скамандаваў, я гэтыя кніжкі і кінуў. Нас павялі праз Мінск. Людзі пакідаюць горад. Спынілі свой рух машыны, трамваі. Нас вядуць. I некаторыя з нас перабягаюць да гэтых людзей — і ніякай рэакцыі канвою. Вывелі нас з Мінска на шашу. Ужо светла было. Вялікая-вялікая калона выцягнулася ўзвівамі... Раптам наляцелі нямецкія самалёты. Канвой хаваецца, і мы хто на зямлю, хто ў трубы лезе. А я ўпаў з адным чалавекам побач. Ен мне кажа: «Давай абмяняемся адрасамі, можа, ты будзеш жывы, дык паведаміш маім, што са мною. Або я гэта зраблю». I ён мне ткнуў нейкую паперку з пячаткай «7-я нсправнтельно-трудовая колоння». Ен працаваў на пабудове Дома ЦК у Мінску, і ім выдавалі такія талончыкі, каб можна было пагаліцца ў цырульніка, бо так звычайна не галілі. Праляцелі самалёты. Нас зноў пагналі. Раптам зноў прывал... Тры ці чатыры хлопцы падняліся і пабеглі ўцякаць. Па іх стралялі.
Двух забілі, а двое ўцякло. Вядуць нас далей. Спякота. Там былі хворыя людзі, некаторыя адставалі, і тых, хто не мог ісці і каго не неслі,— прыстрэльвалі. Некаторы час Ермаловіча неслі. У Чэрвені я страціў прытомнасць. Яўрэі з маёй камеры ўзялі мяне пад рукі і далі цукру. Канвой прывёў нас у двор чэрвенскай турмы, і там нас пачала дапытваць камісія. Мы не ведалі, што гаварыць: ёсць у іх нашы дакументы ці няма? Я сказаў праўду — і сваё імя, і прозвішча, і астатняе. I ў адпаведнасці з гэтым мне загадалі сесці ў адну з трох груп. Сеў я і гляджу, што там за людзі. У ёй я ўбачыў вайскоўцаў. Гэтая група ў маім разуменні здалася мне падазронай. Тут зноў наляцелі самалёты. Камісія пайшла ў сховішча. Я перапоўз за вугал, шапку насунуў на лоб, надзеў ватоўку, падняўся і стаў задам да сценкі. Самалёты праляцелі, камісія зноў выйшла са сховішча і пачала допыт. Адзін з камісіі заўважыў, што я стаю ля сцяны, падышоў да мяне і пытаецца: «Вас допрашнвалн?» Я кажу: «Нет». I тады я надумаўся: буду хлусіць, што я працаваў у сёмай «нсправнтельно-трудовой колоннн», што мне засталося да канца тэрміну толькі два тыдні... Ен выслухаў мяне і паказаў пальцам на іншую групу людзей: «Сюда». Там ужо былі тыя яўрэі, з якімі я сядзеў у камеры, і яны былі вельмі радыя за мяне. Ужо была ноч. У двары было некалькі грузавікоў; нечакана канвой нас пакінуў, забраўшы вайскоўцаў — зняволеных з той групы ў дваріы, куды былі накіравалі мяне. Так я апынуўся на волі. На світанні мы з Пятром Шыраковым (яго часам называлі Шырокаў, ён друкаваўся пад псеўданімам Тодар Лебяда) пакінулі турму...
Б. С. — Вершы Пятра Шыракова (Тодара Лебяды) я чытаў. У гады вайны выдшла кніжачка яго паэзіі «Песні выгнання». Які далейшы яго лёс? Вы не ведаеце?
М. С. — Ен адступіў, але неўзабаве вярнуўся. Быў арыштаваны, правёў у лагерах яшчэ дзесяць гадоў. Але тады мы не думалі, што нас чакае наперадзе. Мы доўга не верылі, што мы на волі. I хоць пакінулі турэмны двор, але куды ісці — не ведалі. Неяк нават дзіўна было, што самому гэта трэба вырашаць. За гады няволі адвыклі мы ад такога. У горадзе было ціха... Мы йайшлі на Магілёў, а тады раптам Пятро апамятаўся, іііто яму не па дарозе са мною, бо родам ён быў з Ві-
цебшчыны. Мы развіталіся, Я іду, трымаюся шашы,б.о ў мяне — ні карты, нічога. У вёсках прашу хлеба, a д-зеці, як убачаць мяне» бягуць следам і крычаць: «Шпіён!» (Тады такая прапаганда была, каб падазррных затрымліваць.) Некаторыя жанчыны, калі просіці есці, пускаюць у. хату, некаторыя падаюць яду толькі праз акно, а іншыя плачуць і пытаюцца: «Можа ж, tjj маііго спатыкаў?» Іду далей. Пад Магілёвам у лесе бачу шмат нашага войска. Я трымаюся блізка шашы, паралельна. Раптам каля мянё спыняецца палутарка. У кузаве чырвонаармеец, а з кабіны вылазіць чалавек з вінтоўкай; не ведаю, у якім ён быў чыне. Ен да мяяе: «Подойдн». Я падышоў. «Документы». А ў мяне ж няма ніякіх... «Ты заключенный?» — «Да». — «Ты ушел самовольно?» Кажу: «Нет. Нас конвой броснл». — «Ага»,-— і маўчыць. Пралятаюць пямецкія самалёты, ён час ад часу прыкладае ствол вінтоўкі да сасны, як бы цэліцца, але не страляе. Войскі ідуць і ідуць, ён маўчыць і маўчыць, толькі глядзіць на мяне. Потым зноў пытаецца: «Ты шпнон?» I больш нічога. Я кажу: «Нет, я не шпнон». Зноў паўза. Пачынае цямнець... Я думаю: «Ен чакае, калі сцямнее, а тады мяне расстраляе». «А куда же ты іздешь?» Я кажу: «Туда й туда». — «Ты врешь!»— і мяне ботам ударыў. Я заплакаў, упаў, ашчарэпіў яго за ногі. Ен тады: «Саднсь в кузов». Я сеў побач з чырвонаармейцам. Глыбей мы ўехалі ў лес. I раптам на нас упала некалькі кропляў. Гэта ж такая пагода стаяла, не было ні хмурынкі, а тут: лоп-лоп-лоп-лоп-лоп! Вартавы, што стаяў на дарозе, капюшон надзеў на галаву, машына спынілася. Начальнік, вылезшы з кабіны, загадаў мне: «Слазь!» I гаворыць вартавому: «Отправнть по йнстанцнй». I паехаў. Вартавы глядзіць на мяне: «Звідкіля ты?» Я зразумеў, што ён украінец, і, каб спадабацца яму, кажу па-ўкраінску: «3-пад Пілтавы». Ен: «У цябе ёсць сям’я?» — «Есць». — «Ты жанаты?»— «Жанаты». — «Дзеці ёсць?» — «Есць». — «Куды ідзеш?» — «Туды іду». Ен тады кажа: «Ідзі, ты вольны. Тількі ж не по дарозі!» Я пераначаваў у лесе, блізка ад нейкага паселішча: мяне разбудзілі каровы, якіх рана выгналі на пашу. Я падаўся ў той пасёлак, увайшоў у хату, паврасіў есці. Там былі жанчыны. Яны мяне пасадзілі за стол, накармілі, і добра, а тады ўбачылі, што ідзе старшыня іхняга калгаса. Яны мяне схавалі на печы за комін. Кажуць, можа, старшыня не зой-
дзе ў хату. Сапраўды, у хату ён не зайшоў; я вылез з-за коміна, падзякаваў і пайшоў далей, у Магілёў. Каля Магілёва мяне затрымалі нейкія хлопцы і дзеўкі, прывялі ў Магілёў у ваенкамат. Вайскоўцы, што там былі, пашапталіся і назвалі нейкую большую ваенную ўстанову, сказаўшы: «Ідзі туды». Затрымлівалі мяне яшчэ ў Саматэвічах, пыталі, дзе я працаваў на Поўначы. Але адпусцілі. Так я дайшоў да свайго Мокрага... Ужо вечарэла. Я лёг у жыта, каб мяне не заўважылі, Паглядзеў адтуль, убачыў бацькаву хату, могілкі. Так чакаў, пакуль сцямнее. Людзі пачалі вяртацца з працы дахаты. Я пачуў гэта і, не дачакаўшыся цемры, выбраўся з таго жыта і пайшоў дахаты. Бачу, са школы выйшла нейкая дзяўчына і стаіць, углядаецца ў мяне. Думаю: «Вось халерачка!» Але пайшоў у хату. He буду апісваць сустрэчы гэтай... Праз нейкі час у хату зайшлі вясковыя жанчыны і кажуць маёй маці: «Ваш сын прыйшоў». Maili кажа: «Ды не, што вы!» А яны тады: «Што ж вы хаваецеся! Мы ж з добрым прыйшлі». Як я потым даведаўся, гэта настаўніца, якая мяне бачыла, ведала, шго ў Ларывона ёсць сын-паэт, што ён сядзіць... У «Чытанцы» для другога класа быў надрукаваны мой верш «Элькіна радасць», які ў свой час змяшчаўся ў «Піянеры Беларусі».