• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Б. С. — Калі Вы вучыліся там, у педінстытуце, разам з Вамі вучыліся многія маладыя паэты. Вы, вядома, з імі сустракаліся, сустракаліся і з некаторымі старэйшымі таварышамі па літаратуры. Пра сустрэчы з Янкам Купалам і Якубам Коласам Вы ўжо расказалі ў сваіх успамінах, што надрукаваны ў ЗША. Калі ласка, раскажыце пра Вашы студэнцкія гады, пра сустрэчы з тымі, пра каго мы, можа быць, і не чулі, не ведаем.
    М. С. — Я нічым асаблівым не вызначаўся ў сэнсе акадэмічным, быў сярэднім студэнтам, але ўжо друкаваўся.
    Б. С. — У «Чырвонай змене»?
    М. С. — I ў «ЛіМе», «Полымі рэвалюцыі», «Савецкай Беларусі», «Беларускай работніцы і сялянцы» і нават у «Паляўнічым Беларусі».
    Б. С. — Выдаваўся такі часопіс?
    М. С. — Так. Аднойчы прынёс я свой верш у «Полымя рэвалюцыі». Прымаў яго ў мяне Кандрат Крапіва. Верш называўся «Пастушка», і трошкі ён расцягнуты быў. Чаму? Бо я пісаў яго ў жанры буколікі. I Кандрат Крапіва прачытаў яго пры мне. Сядзіць, маўчыць, глядзіць на мяне, тады кажа: «А што, калі вось тут кропку паставіць?» Я паглядзеў: сапраўды, верш толькі выйграе ад гэтага. Крапіва паставіў кропку якраз там, дзе яна павінна была быць. Верш надрукавалі ў «ЛіМе», змяніўшы назву: «Калгасная пастушка». Потым былі надрукаваны мае лірычныя вершы ў «Полымі», «ЛіМе»... Калі я ўжо апынуўся ў Сібіры і спаткаўся з Алесем Звонакам, дык ён дражніў мяне: «Чытаю быццам лірычны верш, а прозвішча Сяднёў-ў». Неяк мне трэба было, едучы дахаты, зарабіць на кашулю, і я напісаў апавяданне і надрукаваў яго ў «Беларускай работніцы і сялянцы». Атрымаў ганарар, купіў сабе чорную касаваротку і папяросаў, каб бацьку пачаставаць. (Я тады пачаў курыць легальна.)
    Б. С. — А хто чытаў Вам лекцыі?
    М. С. — Курс «Гісторыя беларускае літаратуры» чытаў Піятуховіч. У яго асістэнтам быў вядомы потым Барысенка, а тады — Барысёнак. Часта пасля лекцый казаў нам пра Піятуховіча, што ён — нацдэм. Гісторыю рускай літаратуры чытаў Замоцін, гісторыю педагогікі — Фрыдман...
    Б. С. — А з кім са студэнтаў Вы сябравалі?
    М. С. — 3 Якубам Ермаловічам. Ен таксама ўжо друкаваўся.
    Б. С. — Мы з Якубам Ермаловічам сустракаліся даволі часта, у шасцідзесятыя — сямідзесятыя гады ў «Полымі», калі я там працаваў, а ён прыносіў у часопіс свае творы. Але што ён ведаў Вас, нават з Вамі вучыўся, сябраваў і сядзеў у турмах і лагерах, не казаў, не прызнаваўся...
    М. С. — Мусіць, баяўся. А было ж такое — калі пачалася вайна і нас, зняволеных мінскай турмы, гналі па дарозе на Чэрвень калонаю, то ён так аслабеў, што не мог ісці, яго хлопцы нейкі час неслі на плячах. Кожны ж баяўся адстаць, хто адставаў, стралялі. Сын бацьку
    цягнуў або знаёмы знаёмага, вось як мы — Я Ермаловіча.
    Б. С. — 3 кім яшчэ Вы вучыліся разам?
    М. С. — 3 Уладзімірам Клішэвічам. Вельмі таленавіты быў Мікола Гваздоў. Ен друкаваўся нават у «Звяздзе». Пісаў вершы, вучыўся да ВПІ ў кінематаграфічным тэхнікуме ў Віцебску. Таксама быў арыштаваны. Нават следчы казаў пра яго: «Разумны чалавек, таленавіты». Я да гэтага часу не ведаю лёсу Гваздова. Помню цікавы выпадак з яго жыцця. Гваздоў паехаў на Крычаўшчыну настаўнічаць. Аднойчы прыйшлі на яго ўрок з райана. А ён любіў выпіць. Зайшоў у клас — а там сядзяць правяральшчыкі. Хоць і не належалася пра Купалу па раскладу расказваць, але ён пачаў: «Іван Дамінікавіч...» Словам, яго выгналі з працы. Мяне пасля папракалі за такое знаёмства. Гэтакага чалавека загубілі! Гэта вялікая страта для нашай літаратуры. Я апісаў Гваздова ў сваім «Рамане Корзюку», як і Саланевіча. Саланевіч быў такі інтэлектуал, башкавіты хлопец...
    Б. С. — Ен, здаецца, быў крытык?
    М. С. — Так. Займаўся літаратурай. На жаль, не памятаю яго імя. Яшчэ Казека, з польскай секцыі Рамановіч, з яўрэйскай — Шведзік...
    Б. С. — Праводзілі нейкія літаратурныя сустрэчы, вечары?
    М. С. — Неяк Клімковіч арганізаваў прыём пачынаючых маладых у Доме пісьменніка. Ен называў нас заўсёды аднолькава: «пачынаючыя, якія звяртаюць на сябе ўвагу грамадскасці». На гэтым прыёме былі Пімен Панчанка, Рыгор Няхай, здаецца, Усевалад Краўчанка і я, са старэйшых — Янка Купала, Якуб Колас і інш. Я прачытаў там свой верш «Ляжаць дарогі нашыя вякамі» (гэта пра маіх дзеда і бацьку, як яны хацелі перасяліцца ў Сібір, ды з-за руска-японскай вайны вярнуліся. Іх не пусцілі далей, затрымалі дзесьці на Байкале, у вагонах яны месяц прастаялі, завяліся ў іх вошы, мая бабуля занудзілася, і яны вярнуліся назад. А падворышча іх крапівай зарасло ўжо). Дык майму вершу апладзіравалі Якуб Колас і Янка Купала, і ён трапіў у альманах «Аднагодкі», які выйшаў у 1936 ці 1937 г. пад рэдакцыяй Кузьмы Чорнага і Пятра Глебкі. Я гэтага альманаха не бачыў, бо быў ужо арыштаваны.
    Б. С. — Вы часта бывалі ў Доме пісьменніка?
    М. С. — Здаралася, што хадзіў, абіваў парогі. Часопісы выходзілі нерэгулярна, ведамасці на ганарар прыходзілі позна, а мне вельмі хацелася хутчэй атрымаць грошы (стыпендыя малая, цяжка жыць было на яе). Я саромеўся, а ўсё роўна хадзіў даведацца, ці ёсць ведамасць. I вось стаю я ў калідоры Дома пісьменніка... 3 аднаго боку раптам адчыняюцца дзверы — Кузьма Чорны высоўваецца і пытае: «Што ты тут ходзіш?» А я кажу: «Ганарар хацеў бы...» А ён: «А-а, гаўнарар!» Я плакаў ад крыўды, думаю, як ж.а так, такі выдатны пісьменнік, напісаў «Зямлю» і іншыя творы, а сапсаваў слова. У Доме пісьменніка быў кабінет пачынаючага аўтара, там я аднойчы напаткаў Міколу Хведаровіча — я прынёс верш «Хвала вясне, дажджу і грому». Хведаровіч чытаў мой верш, і я бачыў на ягоным твары незадаволенасць. I вось зайшоў выпадкова Змітрок Бядуля. Хведаровіч даў яму пачытаць гэты верш. Бядуля, уважліва ці не, прачытаў і даў характарыстыку хутчэй адмоўную: сказаў, што верш нейкі паганскі. Хведаровіч узрадаваўся: «Я не магу куды-небудзь пусціць верш твой, і ўсё». Канечне, тады я не мог, не смеў што-небудзь сказаць супраць, Змітрок Бядуля быў бог. Ведаеце, у той час барані божа, каб я на каго са старэйшых вядомых пісьменнікаў што-небудзь сказаў дрэннае. Я шанаваў іх.
    Б. С. — Вас арыштавалі, калі Вы былі студэнтам ВПІ. Здаецца, на чацвёртым — апошнім курсе, у 1936 годзе. Цікава, у чым Вас абвінавачвалі?
    М. С. — У тым, што я быў сувязным паміж ячэйкай у педінстытуце і Домам пісьменніка. Мяне рабілі лідэрам групы і таму далі на год больш. Між іншым, той самы Якаў Бранштэйн, які ўзначальваў крытычную секцыю на II пленуме Саюза савецкіх пісьменнікаў і раней запрасіў мяне на ўрачыстае адкрыццё гэтага пленума, пазней быў літаратурным экспертам у НКУС. Ен даваў ацэнку маім вершам, і надрукаваным і ненадрукаваным. I сярод гэтых твораў быў жартоўны, напісаны ў часе нецікавай лекцыі (мы з М. Гваздовым часта пісалі на лекцыях эпіграмы ці жартлівыя вершы ў свой сшытак):
    За цёмна-сіняю дубровай, Паміж багатых хутароў, Хадзіла чорная карова Далёка ад другіх кароў.
    Я Бранштэйн ацаніў гэта, што я супраць калектывізацыі і за хутарскую сістэму. У Маскве, калі Вярхоўны Суд СССР адмяніў прыгавор Вярхоўнага Суда БССР, паказанні fl. Бранштэйна прызналі неправамоцнымі, абсурднымі.
    Б. С. — Што яшчэ палічылі падставай для Вашага арышту?
    М. С. — У той час я чытаў творы fl. Пушчы, У. Дубоўкі, А. Моркаўкі, хоць яны ўжо былі забароненыя. Акрамя таго, аднойчы, калі я ліквідоўваў непісьменнасць на люстраной фабрыцы ў Ляхаўцы, там у захудалай бібліятэцы знайшоў «Матчын дар» А. Гаруна і «Крывавы плакат» fl. Пушчы. fl ўзяў іх пачытаць... Пры арышце ў мяне гэтыя зборнікі забралі, і «Матчын дар» фігураваў у маёй справе як рэчавы доказ. Дарэчы, мой следчы, Цімафееў, вельмі хацеў мець гэтыя кнігі ў сваёй бібліятэцы. Інкрымінавалі мне і тое, што аднойчы, калі ішло абмеркаванне сталінскай Канстытуцыі, рыхтуючыся да семінара па творчасці Якуба Коласа, я выпісаў яго радкі, якія датычыліся мікалаеўскай Канстытуцыі:
    Канстытуцыю далі, Адчынілі дзверы, У астрог нас павялі I таўкуць без меры.
    У маёй справе гэтыя радкі разглядаліся следчым як мой водгук на праект сталінскай Канстытуцыі, які тады «ўсенародна» абмяркоўваўся. НКУС запрасіў і мой чытацкі фармуляр з інстытуцкай бібліятэкі, з якога выявілася, што я чытаў галоўным чынам «упадніцкую» літаратуру, а не класікаў марксізму-ленінізму. He лепшым чынам я адазваўся неяк і пра Сталіна. Я лічыў яго і не тэарэтыкам, і не аратарам, аддаваў перавагу Троцкаму...
    Б. С. — Словам, назбіралася. Слоў колькі пра атмасферу тых гадоў. Ці прадчувалі Вы, што з Вамі можа здарыцца, што Вас могуць арыштаваць, пасадзіць?..
    М. С. — He, не, такога не было. Мы жылі звычайным студэнцкім жыццём. Праўда, на гэты час прыпадаюць адкрытыя лісты Я. Коласа, Я. Купалы, але гэта, як ні дзіўна, нас падбадзёрвала ў сэнсе беларускім. Мы разумелі, што калі абвінавачваюць, дык гэта нечага вэртае, і імкнуліся тое прачытаць... У той час пра Я Купалу, Я. Коласа і іншых пісьменнікаў на нашых занят-
    ках можна было адказваць па-руску і па-беларуску. Я. Ермаловіч, я і нашы сябры гаварылі на занятках пабеларуску. Гэта разглядалася як своеасаблівы гурток і ўспрымалася з падазронасцю. Напрыклад, адзін студэнт, Павел Дубовік, правакацыйна чытаў некага з «нацдэмаў» — прозу нейкую — і заўсёды клікаў мяне паехаць у парк Горкага, каб прачытаць тое новае, што напісаў гэты літаратар. Чытаў Дубовік яўна правакацыйныя рэчы, антысавецкія і пры гэтым сачыў: як я буду рэагаваць? Я разумеў гэта... Былі і тыя, хто мяне падтрымліваў: П. Галавач. 3 ім я аднойчЫ сустрэўся ў трамвайным вагоне, ён ехаў у педінстытут і сказаў мне: «Я люблю ў вашых вершах журботнае». Ен быў такі прывабны! Я некалькі разоў бачыў яго з прыгожымі жанчынамі і думаю, што як мужчына ён быў вельмі цікавы.
    Б. С. — Вы ні слова не сказалі пра Андрэя Алексанровіча. А ён жа быў прыкметнай фігурай у літаратурным жыцці тых гадоў, пісаў не толькі паэмы і вершы, але і займаўся грамадскай і навуковай дзейнасцю, якая, на жаль, ішла не на карысць роднай Беларусі.
    М. С. — Аднойчы прыязджаю я да бацькоў на канікулы, а трэба зазначыць, што, прыехаўшы на лета, я касіў у калгасе, каб зарабіць працадзень. I вось у сельсавет прыязджае раённы ўпаўнаважаны з НКУС. А ў сельсавеце працаваў фінагентам мой сваяк. Я, не ведаючы, што прыехаў той упаўнаважаны, прыйшоў унядзелю ў сельсавет (каля яго ў выхадны дзень збіралася моладзь). Мой сваяк выходзіць з сельсавета і кажа: «Падыдзі да мяне». Я падышоў. Ен кажа, што прыехаў упаўнаважаны з раёна і цікавіўся мною — пытаўся ў старшыні сельсавета пра мяне. Напэўна, упаўнаважаны будзе і са мною гаварыць. Дык, кажа, будзь асцярожны. I праўда, старшыня сельсавета, убачыўшы мяне сярод моладзі, паклікаў пальцам. Я падышоў. Ен пазнаёміў мяне з гэтым упаўнаважаным. Той кажа: «Вы жывеце праз мост. Я хачу бачыць старшыню калгаса sa­mara. Гэта вам па дарозе?» Я кажу: «Так». Ідзём мы з ім, гаворым пра тое-сёе. Потым ён пытаецца, ці знаёмы я з такімі паэтамі і пісьменнікамі, як Тодар Кляшторны, Кузьма Чорны, Андрэй Александровіч і іншымі (назваў яшчэ некага). Я адказваю: «Так». ■— «I што вы думаеце пра іх?» I я адчуў, што ён пытае не проста так, і пачаў кляйміць і Кляшторнага, і Кузьму Чорна-