• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    ад класнага настаўніка й прызнанага беларускага пісьменніка Максіма Грэцкага. Як шкада, што паслей, падросшы, я ўжо не сустрэла яго на сваім шляху!
    Два гады навукі ў гімназіі прамінулі вельмі хутка. Дарма што гэта былі найцяжэйшыя ў матэрыяльным дачыненні гады майго жыцця й што вельмі часта на працягу гэтых гадоў даводзілася мне класціся спаць без вячэры ці выходзіць у гімназію не паснедаўшы,— я заўсёды ўспамінаю іх з нейкай асаблівай любасцю і ўсхваляваннем. Мо таму, што тут якраз я сталася паэткаю, а прынамся, зрабіла пачын...*
    * Беларускі свет. Нью-йорк, 1989. № 21(50).
    «Я толькі кропля ў акіяне...»
    Гутарка Барыса Сачанкі з Масеем Сяднёвым
    У маі 1990 г. сваю радзіму Беларусь наведаў вядомы беларускі паэт і празаік Масей Сяднёў, які жыве ў ЗША. Ен пабываў у выдавецтве «Мастацкая літаратура», дзе вялася размова аб выданні яго твораў, наведаў рэдакцыі часопісаў «Маладосць», «Полымя», штотыднёвік «Літаратура і мастацтва», Літаратурныя музеі Якуба Коласа і Янкі Купалы. У Доме літаратара ён сустрэўся з пісьменнікамі, чытачамі. Аўтар артыкулаэсе «Беларуская эміграцыя: факты і меркаванні», які быў надрукаваны ў часопісе «Маладосць» (1988, №10— 11), Барыс Сачанка ўбачыўся з Масеем Сяднёвым, і між імі адбылася наступная гутарка.
    Б. С. — Масей Ларывонавіч, мусіць, варта пачаць нашу размову з Вашай біяграфіі. I таму, што ў Савецкай Беларусі пра Вас і Ваша жыццё мала ведаюць, і таму, што Ваша біяграфія надзвычай цікавая, у нейкім сэнсе характэрная і ў той жа час не характэрная для беларускага пісьменніка. Вы нарадзіліся ў вёсцы Мокрае на Магілёўшчыне (Касцюковіцкі раён) 1 верасня 1915 года...
    М. С. — He, якраз год майго нараджэння падаецца няправільна. Нарадзіўся я не ў 1915 годзе, а ў 1913-м. Як атрымалася такая неадпаведнасць? Паспрабую растлумачыць. Калі я праходзіў камісію перад маім выездам у Амерыку, у розных анкетах сакратаркі напісалі то 1913, то 1915 год. I я гэтага не заўважыў. А калі мая справа дайшла да апошняга амерыканскага начальніка, які вырашаў, ці магу я быць дапушчаны ў Амерыку, то ён заўважыў гэтую неадпаведнасць, раззлаваўся і пытаў, якая ж дата нараджэння правільндя — 1915 год ці 1913-ты? Я, доўга не думаючы, сказаў 1915. Я хацеў сябе памаладзіць, бо жанчына, якая ўжо жыла ў Амерыцы (мая будучая жонка), была на 4 гады маладзейшая за мяне. А ў нас у вёсцы, калі жаніх за сваю нявесту старэйшы на некалькі год, то гэта лічыцца нядобра. Жаданне памаладзіць сябе — дзіўнае, наіўнае, вясковае.
    Але я сказаў: 1915. Высокі амерыканскі начальнік доўга вагаўся, гэта яму не падабалася. Ен на абед збіраўся, быў злосны і хацеў адкінуць маю справу, але паглядзеў на мяне — такога мізэрнага, няшчаснага, злітаваўся і напісаў у маю паперу 1915 год. Але год майго нараджэння на самай справе 1913-ты.
    Б. С. — Я многа разоў бываў на Магілёўшчыне, у тым ліку ў Касцюковіцкім раёне, але ніколі не быў у вёсцы Мокрае. Раскажыце, калі ласка, пра Вашы родныя мясціны, дзе Вы правялі першыя гады жыцця. Мяркуючы па некаторых Вашых вершах, у Вас, вясковага хлапчука, было своеасаблівае дзяцінства.
    М. С. — Мой бацька — селянін, і я — вясковы хлопец, сын бедняка, які нават напачатку вызваляўся ад падатку. Бацька, канечне, хацеў быць усё ж багацейшым і таму наймаўся ў пастухі. Вёска яго абірала пастухом, а мы, дзеці ягоныя (было нас чацвёра), пасвілі статак. I людзі гаварылі, што бацька добра глядзіць за каровамі, і абіралі яго пастухом зноў. Так было аж 4 гады, пакуль мая старэйшая сястра, яна ўжо ў дзеўкі выходзілася, не папрасіла маці: маўляў, ёй сорамна пасвіць кароў і каб маці пагаварыла з бацькам і ён больш не наймаўся ў пастухі. Бацька падзякаваў вяскоўцам за давер і адмовіўся. Ен быў не толькі працавіты, а і вынаходлівы чалавек, з фантазіяй. Ен сам сабе будаваў хату, рабіў калёсы, вёдры, бочкі і іншыя рэчы, прадаваў іх на базары. Так, дзякуючы сваёй стараннасці, ён з беднякоў выбіўся у сераднякі, а потым, пазней, нават у падкулачнікі.
    Б. С. — Быў «цвёрдазаданнікам»?
    М. С. — Так. Прыходзіць, скажам, да нас камісія, глядзяць у клеці і выносяць заключэнне: у цябе, Ларывон, больш хлеба, чымся патрабуе твая сям’я. Ты мусіш аддаць лішняе дзяржаве. Мы ссыпалі жыта ці ячмень у мяшкі, мяшкоў не хапала, бралі дзяругу. Я, малы, чытаў тады нейкую кніжку. Адзін з гэтай камісіі падышоў, паглядзеў: «Што ты чытаеш? He трэба табе чытаць!»— і закрыў гэтую кніжку. I паехалі яны; хлеб забралі, Ma­ui плакала...
    Б. С. — А як у вас у вёсцы праходзіла калектывізацыя? Помніце?
    М. С. — Калі яна пачалася, я вучыўся ў сямігодцы ў Саматэвічах. 1 нават там патрабавалі: «.Прынясі даведку, што бацька твой у калгасе». Бацька мой не ха-
    цеў ісці ў калгас. Але ён не ўмеў ні чытаць, ні пісаць, служыў некалі ў царскай арміі на Балканах і разумеў, як дрэнна быць непісьменным. Казаў, што ён быў бы іншым чалавекам, каб быў пісьменным. Ен хацеў вучыць дзяцей сваіх. I вось дзеля нас, і ў прыватнасці мяне, бо мне і-іават пагражалі выключыць са школы, калі бацька не пойдзе ў калгас,— бацька пайшоў. А перад тым ён ужо стаў на ногі, мы зрабіліся заможнымі гаспадарамі. Нам нават зайздросцілі: і хата ў нас была, і выязная жаробка. Калі абагульвалі жывёлу, дык гэтая жаробка, угледзеўшы маці, іржала: маці яе даглядала, а я з ёй, як малы быў, наперагонкі бегаў, вадзіў на начлег...
    Б. С. — Вы апісваеце гэтыя падзеі, здаецца, у рамане «Раман Корзюк»?
    М. С. — Так. Яшчэ тады я несвядома напісаў пра ўсё гэта даўгі верш, амаль паэму — «Беларусь». Я цяпер не памятаю з яго нічога, але з ім я прыязджаў у Менск паступаць у педінстытут у 1933 г., чытаў гэты верш Якубу Ермаловічу (я потым разам з ім вучыўся). Чытаў, выбачайце, ва ўборнай. I ён сказаў: «Парві гэта і выкінь», што я і зрабіў...
    Б. С. — Вы амаль нічога не гаворыце пра Вашую маці. Пра яе Вы вельмі добра пісалі ў рамане «I той дзень надышоў...». Ды і ў многіх сваіх паэмах, вершах . Наколькі мне вядома, яна загінула ў вайну...
    М. С. — Бацькі мае непісьменныя абодва і абодва працавітыя. Мне здаецца, што я болей узяў усяго ад маці, у прыватнасці лірычную, пачуццёвую асыову. Ma­ili для мяне як святая. Яна не мела ніколі вольнага часу: і ўлетку і ўзімку прала і ткала, і скаціну даглядала, і есці варыла... Можна сказаць, уся наша гаспадарка і наша жывдё трымаліся на ёй. I вось такая яе доля трагічная... Маці — гэта мой боль.
    Б. С. — Бацькі зрабілі ўсё, каб Вы вучыліся. Раскажыце трохі пра вашыя «універсітэты».
    М. С. — Скончыўшы сямігодку, я паступіў у Мсціслаўскі педтэхнікум. Да мяне там вучыліся Змітрок Астапенка, Аркадзь Куляшоў і Юлі Таўбін. Ужо тады ў мяне былі літаратурныя зацікаўленні. У хуткім часе я надрукаваў першы свой верш у раённай газеце «Сталінскі прызыў». Называўся ён «Трактарная калона», але тады пісалі мяккае «л» і над «ё» не паставілі дзвюх
    кропак. Атрымалася «Трактарнае калена»... Я кінуў гэты педтэхнікум, бо мне там не спадабалася. Тады ў педагогіцы панаваў так званы лабараторна-брыгадны метад, і я сядзеў у брыгадзе гэтай, як дурань: нехта за мяне адказваў, а мне ставілі адзнакі. Ды яшчэ голад настаў. I я кінуў, нават не скончыў першы семестр .
    Б. С. — У якім гэта было годзе?
    М. С. Здаецца, у 1932-м.
    Б. С. — Што ж Вы рабілі далей, як жылі?
    М. С. — Вярнуўся ў вёску. Працаваў у калгасе Тады была вясна, і вялася прапаганда «звышранняй» сяўбы. Прыязджаў з раёна ўпаўнаважаны і націскаўна сельсавет, каб было засеяна некалькі гектараў і ён мог паслаць зводку ў раён. А пагоды не было! Але ўсё роўна: грэчку сеялі ў дождж. Дзяўчаты і хлопцы сеялі, я баранаваў і спяваў такую частушку:
    Сатварылі ў нас калгасы, Сатварылі на бяду.
    Заставілі ідыёты
    Грэчку сеяць у ваду.
    Частушку гэтую падхапілі і пачалі спяваць. А ўпаўнаважаны, які нічога не разумеў у сельскай гаспадарцы, кажа: «Хто гэта сачыніў?» Дзяўчаты не ведалі, што са мною маглі зрабіць, і паказваюць: «Ен». Мяне — у сельсавет. Праўда, абышлося: несвядомы яшчэ, вучань...
    Б. С. — Але ж Вы працавалі і настаўнікам?
    М. С. — Так. Была позняя восень, я выкладаў у школе ў вёсцы Кавычыцы, там жа, у Касцюковіцкім раёне. Прынялі мяне на працу, бо я заяву пісьменную па-беларуску напісаў і нават з посткрыптумам, каб больш аўтарытэтна было. Працаваў у Кавычыцах, пісаў вершы, а ўсё ж цягнула мяне ў Менск. Скончыўся навучальны год, і мне, як беднаму настаўніку, выпісалі жоўтыя чаравікі, і я ў іх паехаў у Менск. Бацька быў незадаволены мной, казаў: ты ж маеш працу. I нядрэнную...
    Б. С. — Які гэта быў год?
    М. С. — 1933-ці. Тады былі ўпершыню ўведзены ўступныя экзамены. I я ў Менску падаў заявы ў палітэхнікум, у наргас і, зразумела, у педінстытут.
    Б. С. — Адразу аж у тры навучальныя ўстановы?
    М. С.— Так. Педінстытут тады называўся Вышэйшы педагагічны інстытут (ВПІ). Я, каб па-сапраўднаму падрыхтавацца да іспытаў, яшчэ ўлетку пераехаў у Менск,
    уладкаваўся на працу на цагельны завод. I, вядома ж, рыхтаваўся паступаць на вучобу. Часта не меў, дзе жыць, хадзіў «па-савецку», галадаваў. I вось іспыты пачаліся ў палітэхнікуме. Я там праваліўся. Падаўся ў наргас — там я вытрымаў іспыты, мяне залічылі на нейкае маслянае аддзяленне. Ужо ў інтэрнаце пасяліўся, і стыпендыя там большая, і хлеба больш давалі. Але ўсё гэта мяне не задавальняла...
    Б. С. — Вы ўжо друкаваліся?
    М. С. — У гэтым часе ў «Чырвонай змене» з’явіўся мой верш «Беспрацоўны Жан». Тое, што адбывалася са мной, я перанёс у Францыю... Верш пачынаўся так:
    У горадзе хмурым устаў дзень на ногі, Нястрымных машын пачалася хада...
    Верш гэты чытаў нават Пятро Глебка. Ен сказаў: «У горадзе хмурым устаў дзень на ногі» — гэта ўжо вобраз». Я быў шчаслівы, радаваліся і студэнты, з якімі я жыў у адным пакоі. I вось надыходзіць час, калі пачынаюцца іспыты ў педінстытуце. Там быў недабор,, таму іспыты былі спозненыя. (Я падаваў заяву на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне, і мае зацікаўленні былі менавіта там). Трэба было здаваць хімію, фізіку, матэматыку. Я ў іх нямоцны, але стаяў у вялікай чарзе студэнтаў, дзверы ў аўдыторыю былі расчынены, таму чуў усе пытанні і ўсе адказы. Нават бачыў тое, што студэнты пісалі на дошцы. I як надышла мая чарга, я ўжо ўсё вывучыў. На вялікае маё здзіўленне, я вытрымаў іспыты і па хіміі, і фізіцы, але па матэматыцы ў вядомага Круталевіча, аўтара падручніка па алгебры, праваліўся. Ен мне сказаў: «Ужасно неудовлетворнтельно». Але, нягледзячы на гэта, я быў залічаны на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне ВПІ.