На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Я спаткалася яшчэ раз з Алаізай Пашкевічанкай, тады ўжо па мужу Кайрыс, пасля дзесяці год, гэта значыцца ў 1915 годзе, у Вільні, на памяшканні Івана Луцкевіча. Было гэта ўсяго колькі дзён пасля ўваходу немцаў у Вільню. Іван Луцкевіч уважаў, што трэба адразу шырэй паставіць беларускае пытанне перад hqвымі акупантамі, і запрасіў мяне на паседжанне «Беларускага камітэта помачы пацярпеўшым ад вайны». Сходкі камітэта адбываліся на Віленскай вуліцы, 33, на памяшканні Луцкевічаў. Вось тут, пасля даўгіх год, я спаткалася з Алаізай Пашкевічанкай-Кайрыс. Мы абедзве вельмі ўсцешыліся. Пачаліся пытанні і апавяданні. Алаіза Пашкевічанка-Кайрыс казала, што цяпер з мужам жыве ў Вільні і працуе як сястра Чырвонага Крыжа ў шпіталі. Я ж апавядала, што дзеля ваенных падзеяў я засталася ў Вільні, бо не хацела па-
2. Зак. 1056. 9
кінуць мае сям’і і гэтым перапыніла маю навуковую працу.
«Нічога,— казала Алаіза Пашкевічанка-Кайрыс,— будзем працаваць у роднай Вільні, тут твае веды і праца будуць больш прыдатныя. Асабліва мяне цешыць, што ты знайшла дарогу да нашага камітэта. Вось, не трацячы часу, перакладзі ў нямецкую мову наш мемарыял да нямецкіх акупацыйных уладаў у справе беларускіх школаў». Яна, з нязломнай сваёй энергіяй, горача бралася за справы і была ў духу і энергіі найлепшай калегаю Івана Луцкевіча. Мала нас тады было ў Беларускім камітэце. Польскія дзеячы зласловілі, што ўсіх віленскіх беларускіх дзеячаў можна пасадзіць на адной канапцы. Аднак праца ішла. Цётка, як усе звалі Алаізу Пашкевічанку-Кайрыс, асабліва рупілася аб адчыненні беларускіх школаў і памагала знайсці памяшканні і інвентар. Хадзіла з роспытамі па раёне, вышуквала беларускія сем’і і заклікала бацькоў запісваць дзяцей у свае школы. I як мы ўсе цешыліся, калі ў лістападзе 1915 года была адчынена першая беларуская пачатковая школа ў Вільні. Адсвяткавалі мы гэтую ўрачыстасць супольнай гарбаткай у Камітэце. Пірог на гэтае свята прынесла з хаты я.
Але гэта быў толькі пачын. He ставала настаўнікаў. I вось супольнымі стараннямі Цёткі і Івана Луцкевіча былі адчыненыя беларускія курсы, на якіх выкладалі Іван і Антон Луцкевічы, яшчэ пара асобаў і я (нямецкая мова і педагогіка). Усе мы працавалі дарма, толькі кіраўнік курсаў, Пачобка, меў малую пенсію, якую трэба было пакрыць з малых даходаў Беларускага камітэта. Сама Цётка на курсах не выкладала, не мела часу, але цешылася, што калі 3-месячныя курсы закончацца, дык можна будзе адчыняць беларускія школы па ўсіх прадмесцях, дзе больш жыло беларусаў.
На жаль, гэтае радасці яна не дачакалася. Ейнае здароўе было кволае, благім надвор’ем яна вельмі кашляла,'яе падточвалі сухоты, яна не магла выходзіць з хаты. I вось у адзін дзень, калі неба не было відаць за імглою, я прынесла ў камітэт пераклад матэрыялаў, якія мусіла падпісаць і Цётка. Іван Луцкевіч папрасіў мяне занесці гэты пераклад, як і яшчэ іншыя паперы, на перагляд і подпіс Цётцы, бо яна мела гарачку і не выходзіла з хаты. Пасля падпісання папераў і заканчэння гутаркі пра бягучыя справы Цётка перайвіла на
тэму агульнае палітыкі. I яна, як Іван Луцкевіч, была перакананая, што пасля вайны Беларусь будзе самастойная між іншымі вольнымі народамі. Трэба толькі панатужыць усе свае сілы, каб падрыхтавацца да гэтага вялікага моманту, калі беларускі народ сам будзе кіраваць сваю долю. Пасля яна перайшла ў гутарцы на Івана Луцкевіча і казала, што ў ягоны палітычны розум і ахвярную працу яна пакладае вялікія надзеі, але трэба, каб добрая душа рупілася аб ім і ягоным здароўі, і што яна вельмі радая, што я гэтак дзельна яму памагаю і добрая яму прыяцелька.
За тыдзень я пачула, што Цётка выехала ў Лідчыну, у сваю родную вёску. У камітэце мы яе больш не бачылі. Яна захварэла на тыфус. Ейны слабы арганізм не мог перамагчы гэткай цяжкой хваробы, і яна згасла, як ахвярная свяча на алтары свае Бацькаўшчыны.
Калі гэтая неспадзяваная вестка дайшла да ўсіх нас, што разам з ёю працавалі, нас апанаваў вялікі сум і жаль. Асабліва Іван Луцкевіч доўга не мог з гэтым пагадзіцца, што ўжо няма яе, той, якая жарам сваёй душы ўмела захапіць усіх да працы, што яна пакінула нас. Ен заўсёды казаў, што беларуская справа згубіла ў ёй cor ardens — палымянае сэрца*.
Нюрнсберг, ліпень 1953 г.
* Конадні Ныо-Порк, 1955. № 3. (Тут і далей заўвагі ўкладальяіка, акрамя спецыяльна адзначаных.)
СТЭПОНАС КАЙРЫС
3 маіх успамінаў пра Цётку
Алаізу Пашкевічанку-Цётку* пазнаў я недзе ў 1902 годзе, калі быў студэнтам-тэхнолагам трэцяга курса. Пазнаёміліся мы ў Пецярбургу. Пасля сканчэння прыватнай гімназіі Прозаравай у Вільні Алаіза Пашкевічанка запісалася на Вышэйшыя педагагічныя курсы прафесара Лесгафта ў Пецярбургу і адразу трапіла ў самы вір усё мацнеючага рэвалюцыйнага руху акадэмічнай моладзі. Студэнцкія страйкі, дэманстрацыі, крывавыя экзекуцыі, арышты, ссыльныя канвоі — усё часцейшымі нарастаючымі сутаргамі сутрасалі жыццё вышэйшых школаў Расеі. Студэнцтва было тады пульсам царскае імперыі, пульсам, што пачынаў біцца ўсё мацней і бескантрольней. Студэнцкаму рэвалюцыйнаму руху, што ахапляў розныя ідэалагічныя плыні з розных нацыянальных групаў, было супольным адно: змаганне з манархічным царскім рэжымам. Паасобныя нацыянальныя групы лучылі з гэтым і свае спецыфічныя заданні.
У асяроддзі вось гэтай усё больш распальванай моладзі Алаіза Пашкевічанка пачулася адразу «як у сябе дома». Вельмі чуйная на падзеі, выбуховага характару, не церпячы аніякіх кампрамісаў ані ў сябе, ані ў іншых, адкідаючы ды высмейваючы ўсякія канвэнансавыя формы ў дачыненнях,— яна ўважала за свой абавязак і гонар быць усюды там, дзе так ці гэтак выяўляўся нарастаючы супроць існуючага стану настрой. Яна акуратна наведвала сходкі, брала ўдзел у дэманстрацыях, рупілася пра арыштаваных сяброў. Адразу самавызначылася беларускай і гэткаю засталася назаўсёды.
Алаіза Пашкевічанка, якая нарадзілася і вырасла ў Старым Двары, Васіліскай воласці, Лідскага павета Віленшчыны, на бацькавай гаспадарцы блізу ў 100 гек-
*«Цёткаю» Алаізу Пашкевічанку празвалі ейныя суседзі Іваноўскія. (Заўв. аўтара.)
тараў*, у тагачасным Пецярбургу знайшла і сціплае сваё нацыянальнае асяроддзе. На тэхналагічным інстытуце студыяваў тады ўжо Вацлаў Іваноўскі, Цётчын сусед з Двара Лябёдка, а ў пазнейшыя гады і ейны даўгагодны супрацоўнік. На той жа тэхналагічны інстытут запісаўся і вілянчук Пранцішак Умястоўскі, таксама беларус. Прыроднік Тодар Іваноўскі, брат Вацлава, ужо тады выразна хінуўся ў летувіскі бок, а найстарэйшы з Іваноўскіх, тэхнолаг-хімік ІОры, уважаў сябе за паляка. 3 блізкіх Цёткі-Пашкевічанкі прыяцеляў прыпамінаю Сабіну Ячынаўскую, якая пасля выйшла замуж за Вацлава Іваноўскага. Беларусаў-студэнтаў было тады ў Пецярбургу вельмі мала.
3 Алаізай Пашкевічанкай пазнаёміў мяне Тодар Іваноўскі, цяперашні прафесар прыродаведных навукаў на Віленскім універсітэце, якому я тады памагаў засвойваць летувіскую мову. Незвычайна жывога характару, нештодзённая, яна выразнялася нават і ў шматколерным студэнцкім асяроддзі ды адразу зрабіла на мяне ўражанне «чалавека з жывой душой». Па-свойму зблізілі нас Цётчыны апавяданні з дзён ейнага маленства, калі яна, яшчэ малою дзяўчынкаю, ездзіла з бацькам у Ночу прадаваць лён. Тамака яна першы раз пачула і летувіскую гутарку. Жартам нас, летувісаў, называла «гіргунамі». Ці і ў Цётчынах жылах не было нейкай крыхі «гіргунскай» крыві — мне не ўдалося выясніць. Аднак Пашкевічаў у Летуве — колькі хаця.
3 першых студэнцкіх гадоў засталося ў мяне не шмат супольных успамінаў. Былі мы маладымі. Жылі пачуццём, умелі размахнуцца, будучыні не палохаліся. Летувісаў-студэнтаў на высокіх школах Пецярбурга было тады каля 30—40 чалавек. Сярод іх ужо зазначалася ідэалагічная дыферэнцыяцыя, і абсалютная бальшыня студэнтаў хінулася да Летувіскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Частка з іх гарнулася дзейна да партыйнай працы, рыхтавала партыйную літаратуру і збірала грошы на выданне яе. Ці рабілася тады нешта і сярод студэнтаў-беларусаў, цяпер не памятаю. 3 Алаізай Пашкевічанкай сустракаўся тады даволі рэдка. Ці яна і тады спробвала ўжо нешта пісаць — цяжка мне сказаць.
*Апрача гэтае гаспадаркі стары Пашкевіч меў яшчэ «пустошу» Пяшчыну, 200 гектараў велічыні, якую аддаваў у арэнду сялянам. (Заі/в. аўтара.)
Жыццё як летувіскай, гэтак і беларускай акадэмічнай моладзі было тады вельмі цесна звязанае з Вільняю. 3 прычыны студэнцкіх страйкаў школы зачынялі, і мы ехалі «дамоў» весці далей рэвалюцыйную працу ўжо на сваіх палетках. Частка летувіскіх студэнтаў ужо ад 1900 года пераняла ад сасланых тварцоў Летувіскай сацыял-дэмакратычнай партыі іхную працу, аднавіла заняпалую ўжо крыху партыйную арганізацыю і шпарка развівала яе. У часе падзеяў 1905 года ў Вільні, калі не браць Бунду, Летувіская сацыял-дэмакратычная партыя выступала як наймацнейшая палітычная група. 3 Вільні партыйная праца шырылася па ўсім краі і заносіла рэвалюцыйны рух усё далей у летувіскую вёску. У Вільні мне давялося жыць летнімі вакацыямі ад 1899 года; а з набліжэннем рэвалюцыі 1905 года — і праз увесь год.
Усё часцей сустракаўся я і з Алаізай Пашкевічанкай. Беларускіх дзеячаў у Вільні было ўжо больш. У Вільні жылі тады Антон і Іван Луцкевічы; часта наведваў Вільню Вацлаў Іваноўскі; у беларускай працы браў удзел студэнт Пранцішак Умястоўскі. За беларуса сябе ўважаў і грашыма беларускую справу падтрымліваў собснік вялікага складу земляробскіх машынаў у Вільні Зыгмант Нагродскі. У асяроддзі беларускіх дзеячаў часта ўспаміналіся імёны Якуба Коласа і Янкі Купалы. Радзей і куды пазней — ксяндза Адама Станкевіча. Сталым Цётчыным ад’ютантам быў Бурбіс, летувіс з прозвішчам і беларус з пераканання. Асяродак беларускай дзейнасці канцэнтраваўся тады ў Вільні. Ад 1903 года дзеіла тут ужо Беларуская Рэвалюцыйная Грамада, арганізацыя выразна сацыялістычнага кірунку, якая намагалася знайсці сувязь з работнікамі ды рамеснікамі і ў самой Вільні.
У 1906 годзе пачынаюць выходзіць у Вільні беларускія тыднёвікі, спачатку «Наша доля», а пасля «Hama ніва». Для Цёткі-Пашкевічанкі была гэта ці не найбольш інтэнсіўная пара ейнай палітычна-грамадскай працы. Поўна было яе ўсюды. Працавала ў газеце, брала ўдзел у сходах, спробвала пра*маўляць на мітынгах, выступала як прадстаўніца Беларускай Са* цыялістычнай Грамады на нарадах дэлегатаў рэвалюцыйных партыяў. На гэтым адрэзку напружанай грамадскай працы яна, здаецца, і пачынала спробваць свае паэтычныя здольнасці. Прынамсі, ейны «Хрэст на сва-