• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    на сыпны тыфус ейны бацька, і яго павезлі ў больніцу ў Ліду. У студзені 1916 года бацька памёр. Па атрыманні паведамлення мы выехалі ў Ліду на паховіны. Пасля пахавання старога Пашкевіча мы зімоваю дарогаю, коньмі, пры вялікім марозе паехалі на жончыну бацькавіну. Ейная сям’я была раскіданая: апрача памерлага бацькі і двух сыноў на вайне, адзін з якіх ужо загінуў, эвакуавалася ў Расею Цётчына маці і ейная ыалодшая сястра Караліна. Стары Двор апусцеў, у ім засталася толькі старэйшая сястра Стэфанія.
    Я працаваў у віленскім самаўрадзе і мусіў варочацца дамоў. Жонка засталася на некаторы час на бацькавіне. Пасля колькіх дзён я атрымаў тэлеграму, што і жонка небяспечна хворая. Таго ж дня выехаў чыгункаю і з Васілішак пехатою дабраўся да Старога Двара. Жонка ляжала непрытомная ўжо ад колькіх дзён, хворая на той жа тыфус. Папрошаны з Васілішкаў лекарнемец мала знаўся на лячэнні тыфусу, не памог нічога. Шукаць іншых лекароў было немагчыма: на месцы іх не было, а дабрацца да Вільні гэтымі часамі было блізу немагчыма; ды на гэта было ўжо і запозна. Алаіза Пашкевічанка-Кайрыс памерла 5 лютага 1916 года пад роднаю страхою, не прыходзячы да памяці. Пахавалі яе на бацькавіне. Паміж гасцінцам у Васілішкі, што ідзе каля самай сялібы Пашкевічаў, і дарогі, што адгалінаецца ад гэтага гасцінца ды ідзе ў сялібу, каля сялібнай агарожы, вырасла адзінотная магіла. Магілу сцеражэ дзервяны, зроблены вясковым дойлідам крыж з надпісам, хто ляжыць у магіле. Быць пахаванаю бліз.ка свайго дому жадала сама Цётка.
    Ваенныя гады і пасляваенныя падзеі шмат што змянілі і ў маім жыцці. Пасля нямецкай акупацыі Вільні мы з жонкаю перабраліся з Звярынца ў места ды асяліліся на Пясковай вуліцы. У гэтым памяшканні перажыў я да 1918 года. У канцы гэнага года, з пачаткам адбудовы незалежнай Летувы, я выехаў з Вільні ў Утэнскі павет на арганізацыю мясцовага самаўраду і назад не вярнуўся,— Вільню заняла Чырвоная армія, і з Капсуком сустрэцца мне не давялося: пакінутыя ў памяшканні мае рэчы — кнігі і Цётчыны рукапісы — узялі пад сваю апеку і перахавалі мае прыяцелі. He знайшоў пазней толькі двух партрэтаў Цёткі, рысава-
    ных вугалем мастаком Станейкам. Крыху пачакаўшы, знайшлася магчымасць забраць свае рэчы ў Коўню, дзе я асяліўся настала. Сярод захаваных рэчаў была і скрынка з рукапісамі Цёткі. Пасля я іх перагледзеў. Сярод іх нічога не знайшоў, што ўжо не паказалася ў беларускім друку, хіба найбольш у «Лучынцы». Гэта былі чарнавікі Цётчыных друкаваных вершаў і апавяданняў ды колькі незакончаных варыянтаў на тыя самыя тэмы. Адабраў тое, што мне выдавалася больш вартасным, у асобную папку і чакаў нагоды для навязання лучнасці з Цётчыным братам Вацлавам, каб выясніць, якой беларускай арганізацыі маю гэтую спадчыну перадаць. Зрабіць гэта мне не ўдалося. I калі я ўлетку 1944 года ўпотайкі пакінуў Коўню, Цётчыны рукапісы засталіся там. Ці хоць нешта з мае собскасці, мае бібліятэкі і рукапісаў яшчэ сёння існуе — вельмі сумляваюся.
    Алаіза Пашкевічанка-Кайрыс пакінула жыццё быццам скрадкам у абмерлай дзеля вайны вясковай глушы. Пакінула супраць свае волі. Жыць і быць дзейным удзельнікам жыцця хацела Цётка. Сямейныя няшчасці апошніх месяцаў ударылі па ёй балюча; аднак жа тысячы ніцей, якімі яна была звязана з жыццём, засталіся мала кранутыя. Жыццё надзіла яе і далей. Вайна яшчэ не дайшла і да свае палавіны,. але мы ўсе, разам і Цётка, чакалі, не без надзеі, ейнага канца. Ці не прынясе ён і нашым краём новую будучыню? Цётчыны творчьгя сілы яшчэ толькі даспявалі. Калі на самым пачатку грамадскае працы ейную творчасць пабуджаў паўсталы настрой рэвалюцыйных абставінаў, што быў зменны і дзеіў больш на пачуцці, дык пазнейшымі гадамі Цётка супакоілася ды бралася за больш сталыя заданні, кіруючыся выразна больш да арганічнай працы ў галіне культурнага жыцця, да культурных заданняў беларускага руху першым чынам. I хто ведае, мо вайна, што стварыла новыя, хай сабе і часовыя, жыццёвыя абставіны ды суліла новае, хоць яшчэ і невыразнае будучае жыццё,— ці яна не была б пачаткам новай і ў Цётчыным жыцці і творчасці пары? Магчыма. У гэткую новую пару, мне здаецца, Цётка ўвайшла б яшчэ больш сталаю, узбагачанаю дазнаннем мінуласці і працавала б з неаслабнай ахвярнасцю для вы-
    бранай мэты жыцця. Ліобасці да людзей і свайго краю Цётцы заўсёды стала б нагэтулькі доўга, колькі ёй было =б прызначана жыць.
    Кім была Пашкевічанка-Кайрыс паводле сваіх палітычна-сацыяльных паглядаў? Яна была адным з закладнікаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады ды ўважала сябе ўвесь час за сябру гэтай арганізацыі, не набіраючы, аднак, характэрных партыйнаму чалавеку якасцяў. Яе не вязалі пастановы партыйнае праграмы, і яна не гэтак ужо вельмі і пільнавала партыйнай дысцыпліны. Хоць Беларуская Грамада была сацыялістычнаю арганізацыяй, Цётку не шмат цікавілі асновы тэорыі сацыялізму. Была ёй, аднак жа, сваёй маральная існасць сацыялізму. Яна была арганічна зліўшыся з народам свайго асяроддзя, і яе, як у творчасці, гэтак і ў жыцці — заўсёды цягнула туды, дзе было больш гора, дзе больш крыўдзілі, паніжалі «малога» чалавека, дзе была ў ім паніжаная сама ягоная чалавецкасць. Гэта не выпадкам у сваёй творчасці Цётка шмат сэрца аддавала вясковаму асяроддзю, самагаротнай, самапрыбітай істоце — вясковай жанчыне. Мне здаецца, што Цётка была сацыялісткаю дзеля свайго сэрца і чуйкай справядлівасці: значыцца, самаспраўднай сацыялісткай, якая свае сілы і здольнасці прызначала змаганню з людской цемнатой, з людской крыўдай, з абесчалавечаннем і са злым рэжымам палітычнага ўціску і нягодамі сацыяльнага ладу.
    Ці непадзельная адданасць Цёткі беларускаму руху і ягоным заданням не мела чагосьці, што вызначалася б надмерным вузкім зацікаўленнем толькі «сваёй» беларускай справаю? Хоць Цётка ўсюды і заўсёды падчырквала сваю беларускасць і не дазваляла нікому зачапіць беларускую справу, у гэтай, аднак, своеасаблівай ваяўнічасці не было нейкай агрэсіўнасці супроць якой-небудзь іншай нацыяльнасці. Наведваючы разам маю бацькавіну, мне не раз даводзілася дзівіцца, як лёгка і «натуральна» Цётка ўлучалася ў новае ёй асяроддзе. Пасля дня гасцявання яна была ўжо «свая» сярод маіх блізкіх, хоць гэта і былі «гіргуны». Што дапамагала Цётцы вельмі борзда злівацца, хай і з чужым сабе нацыянальна асяроддзем, дык гэта ейны людскі падыход да чалавека і пашана да яго. 3 летувісамі сябравала асабліва цёпла, і, у часе нашага жыцця ў Вільні, наш даволі сціплы «таварыскі» круг складаўся
    ■блізу вылучна з летувісаў і беларусаў — сярод іх мы абое чуліся «сваімі».
    Ваенныя гады раскідалі часткова як віленскіх летувісаў, гэтак і віленскіх беларусаў. 3 канцом вайны пачаліся намаганні адбудовы незалежнай Летувы, і адначасна Беларусь паўстала як Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка з цэнтрам у Менску, залежная ад Масквы больш, як калі-небудзь на працягу свайго гістарычнага шляху. Шмат старых знаёмстваў абарвалася. Пасля авантуры Жэлігоўскага змянілася з грунту і само віленскае жыццё. I адно колькі год пасля вайны, калі беларусы пачалі разгортваць у Вільні сваё культурнае жыццё, давялося тады ізноў прыгадаць сабе з болем, што згубіў беларускі рух у асобе Цёткі*.
    * Конадні. Нью-йорк, 1954. № 2.
    ВАЦЛАУ ЛАСТОУСКІ
    Mae ўспаміны аб М. Багдановічу
    Паяўленне творчасці Максіма Багдановіча ў крыўскай (беларускай) мове цесна звязана з рэдакцыяй тыднёвага беларускага часопіса «Наша ніва», які выходзіў у Вільні ад восені 1906 да восені 1914 года.
    Дзеля гэтага, для лепшага выяснення некаторых момантаў з маіх успамінаў, лічу патрэбным найперш кароткімі рысамі ўвесці чытача ў круг унутранага жыцця рэдакцыі і парушаўшых яе сіл і імкненняў.
    1909 год быў асабліва трудным у развіцці крывічанскага (беларускага) адраджэння. Рэвалюцыйны ўздым 1905—1906 гг. застаўся недзе далёка па-за сінімі лясамі. Маладая сялянская дэмакратыя, за гады наступіўшай пасля ўздыму рэакцыі, была разбіта. Адны сядзелі ў турмах (Я. Колас, А. Бурбіс і інш.), другія былі сасланы (Прушынскі, Лёсік і іншыя), трэція дапасоўвалі свае сілы да варункаў паднявольнага жыцця, чацвёртыя адкрыта пайшлі ў варожы адраджэнню абоз, далучаючыся да расійскай і польскай рэакцыі.
    3 сіл, якія дзеялі ў 1905 годзе, пры крывічанскім (беларускім) адраджэнні асталіся нячысленыя адзінкі, дый тыя неарганізаваныя, з разнароднымі імкненнямі і разуменнем ролі беларускага (крыўскага) адраджэння ў жыцці народа і для яго будучыні.
    Склад рэдакцыі «Наша ніва» ў 1909 годзе быў гэткі: А. Уласаў, браты Іван і Антон Луцкевічы, Ядвігін III. (Лявіцкі), Янка Купала, В. Ластоўскі і, дарыўкамі,— Язэп Манькоўскі (Янка Окліч) ды Чыж (Алыерд Бульба), а на пачатку лета 1909 г. прыбыў яшчэ С. Палуян.
    Гэты склад рэдакцыі ў 1909 і 1910 гг. рэзка распадаўся на дзве групы, каторыя былі дамэтна характарызаваны свежа прыехаўшым з Кіева С. Палуянам «верхняй» і «ніжняй» палатамі. Да «верхняй» палаты належалі: А. Уласаў, браты Луцкевічы і, калі бывалі,— Чыж і Манькоўскі. «Ніжняя» палата складалася з Ядвігіца Ш., Купалы, Ластоўскага і Палуяна, а ў канцы 1909 г.
    да яе далучыўся мастак-маляр Я. Драздовіч. Рэдакцыя ў цэлым ніколі не сходзілася. На Віленскай, № 20, дзе памяшчалася рэдакцыя, магазін ад вуліцы займала «ніжняя» палата, святліцу ад падворку мела ў сваім выключным панаванні «верхняя» палата. Паміж сабою працаўнікі гэтых дзвюх «палат» рэдка сустракаліся; у тэхнічных справах рэдакцыі зносіліся праз замкнутыя на ключ дзверы па шчэлцы над парогам. Праз гэту шчэлку перасылаліся туды і назад рэдакцыйныя матэрыялы і карэспандэнцыя.
    За зачыненымі і завешанымі цяжкай драперыяй дзвярыма ў гасподзе «верхняй» палаты вяршыліся «высокія» палітычныя матэрыі. Адгалоскі шырокіх планаў «верхняй» палаты даходзілі ў «ніжнюю» з трэціх і пятых рук, часта ў хаатычнай форме. Адно толькі было пэўным, што там ішла буйная ігра са значнымі стаўкамі з боку уніяцкай іерархіі і некаторых другіх, сільных у тыя часы, палітычных краёвых чыннікаў. Ад вуліцы ж у «ніжнюю» палату ішла публіка «чорная» і «шэрая». Ясна, што пры такім падзеле «верхняя» і «ніжняя» палаты думалі па-рознаму, жылі рознымі ідэаламі, насілі ў сабе зародкі розных кірункаў нацыянальнай мыслі.
    На пачатку 1909 г. Максім Багдановіч прыслаў некалькі лісцікаў сваіх вершаў, падпісаных поўным уласным прозвішчам і імем. Вершы для кожнага нумара «Нашай нівы» падбіраў Янка Купала, бо, акрамя Я. Коласа, Купалы і яшчэ 2—3 паэтаў, 99 % вершаў, надасланых у рэдакцыю, былі з дэфектамі. Павіннасцю я. Купалы было папраўляць іх перад здачай у друк. Друкавалі ж адзін-два вершы кожнага новага «паэта», каб заахвоціць яго да пісання. Былі ці не былі зроблены якія папраўкі ў вершах «Над магілай» і «Прыйдзе вясна», я не памятаю, можа, памятае сам ЯКупала, але гэта былі адны з першых вершаў і надрукаваныя пад праўдзівым прозвішчам і імем аўтара.