• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Віна была мая, а<ле я не чуўся вінаватым, што і тлумачыў аўтару ў сваім лісце. Аднак часовая астуда ў нашых стасунках была даволі хутка згладжана.
    У нас з М. Багдановічам нанова завялася перапіска, якая цягнулася да лета 1914 года.
    Вось пакаротцы галоўнейшае з маіх стасункаў з Максімам Багдановічам. Яго перапіска маецца ў мяне на схове ў глухой правінцыі пад польскай акупацыяй. 3 часам, калі я дабуду яе, здужаю асобныя моманты гэтага нарыса шырэй асвятліць фактычным матэрыялам»*.
    • Крывіч. Каўнас, 1926. № 1(11).
    ЛЮДВІКА ВОЙЦІКАВА
    Пяць месяцаў ў Менску
    (3 жыцця Максіма Багдановіча)
    «У хуткім часе ў Менск прыедзе Максім Багданавіч»,— пачулі мы голас А. Смоліча, які ўвайшоў у сталоўку «Беларускай хаткі», трымаючы ў руках ліст. Усе прысутныя заварушыліся, пасыпаліся пытанні: «Калі? Надоўга? Што ён піша?»
    «М. Багдановіч піша, што хоча пажыць у Менску, у сваім родным горадзе, дыхнуць паветрам Бацькаўшчыны, пачуць жывую беларускую мову. Просіць паклапаціцца аб працы для яго, а калі канкрэтна прь; едзе — яшчэ напіша або папярэдзіць тэлеграмай». Нас ахапіла і радасць, і трывога. Радасць, што па знаем нашага дарагога паэта, і трывога за яго здй роўе, яго жыццё. Як доўга ён паміж намі пабудзе?
    Было гэта ў палове верасня 1916 г. У «Беларускай хатцы» на Захараўскай вул., № 18 у сталоўцы «Таварыства дапамогі ахвярам вайны» кожны веча збіраліся як сябры і працаўнікі Камітэта таварыс, ва, так і іншыя беларусы. Збіраліся, каб супольна скарыстаць вольны вечар, падзяліцца думкамі, уражаннямі перажытага дня.
    Цяпер вестка аб прыездзе М. Багдановіча да новую тэму да гутарак і адначасна новыя абавязк Трэба было падумаць загадзя, дзе ён будзе жыць. ПС' рабіраючы розныя магчымасці, затрымаліся на тым, што найлепш будзе наняць пакой у 3. Бядулі. 3. Бядуля з сёстрамі Роняй і Чэрняй жыў на маленьк°? ціхай вуліцы — Мала Геаргіеўскай у доме Рэдзью Дамок стаяў у глыбіні панадворка, за домам быў садок.
    Ціха, спакойна, добрае паветра. Кватэра мела тры пакоі: у двух жыў Бядуля з сёстрамі, а трэці, вялікі, светлы, з асобным уваходам, стаяў пусты. 3 Бядуляй хутка дагаварыліся. Ен рады быў мець пад сваёй страхой такога госця...
    Нарэшце ў канцы верасня М. Багдановіч прыехаў. Спаткаў яго А. Смоліч і прывёў у «Беларускую хат-
    ку», дзе мы цэлай грамадой чакалі іх з нецярплівасцю.
    Сардэчны, скромны, просты М. Багдановіч адразу заваяваў агульную сімпатыю. Ужо ў канцы вечара здавалася, што ён даўно паміж намі, што ўсім блізкі і дарагі. Тым больш трывожылі нас яго бледнасць і бліакучыя гарачкай вочы. Кашляў зусім мала. Пасля гарбаты сядзелі нядоўга. Трэба было змучанаму дарогай адпачыць. На прыгатаваную кватэру адвялі Багдановіча Смоліч, Фальскі і Галубок.
    Дагаварыліся, што Багдановіч будзе сталавацца ў «Беларускай хатцы», дзе будзе мець не толькі абе’ды, але і снеданні і вячэры. Мая маці ў той час была загадчыцай сталоўкі, і мы жылі там жа, на месЦы. Так што я з Багдановічам бачылася па 3 разы на ’дзень, а вечары, як заўсёды, праводзілі разам з цэлай нашай грамадкай. Галубок, Фальскі, Смоліч, Багдановіч, часта Ядвігін, я...* Праз пару дзён выя’йілася, што Багдановіч вельмі мала дбае аб сваё здароўе. Найчасцей забываўся прыняць лякарствы, не прыносіў іх з сабой. Як кожны такі хворы, не любіў, каб яму прыпаміналі аб лякарствах, а (гым саІйым аб хваробе. Тады ўмяшалася мая маці. Угаварыла Багдановіча, каб аддаў ёй у рукі ўсе лякарст