• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Прыйшла зіма. Снег, марозы. Калі пасля марозу прыходзіла адліга, чырвоныя цэглы іювага касцёла пакрываліся серабрыстай шэранню, і гэта было цудоўна, як у казцы. На рабскту мы з Багдановічам выходзілі разам і адразу пераходзілі на другі бок вуліцы, каб ісці каля каснёла (ён стаяў амаль проціў «Бел. хаткі» крыху наскос) і нацешыцца яго цудоўным выглядам. Багдановіча проста адарваць не можна было, да таго быў захоплены. А стаяць на марозе або вільгаці для яго было забойствам, сказаць, што гэта яму пашкодзіць, не
    можна было, вось і прыходзілася нешта прыдумваць, або спяшацца на работу, або казаць, што мне зімна.
    Надыходзіў Новы год. Пастанавілі спатыкаць яго ў «Бел. хатцы» ўсёй нашай грамадой. Усё наладзіць і выслаць усім запросіны даручылі Багдановічу, Смолічу і мне. Сабраліся, хто толькі з нашых быў у той час у Менску. На спатканні былі: М. Багдановіч, Ядвігін Ш., Альберт Паўловіч з дачкой Уладзяй і зяцем ЯФарботкай, кс. Гадлеўскі, Ф. Шантыр (прыехаў з Бабруйска), Усев. Фальскі, У. Галубок, А. Смоліч, адв. Чаўсоў, Ванда Лявіцкая, Р. Земковіч, А. Уласаў, Я. Крыўка, мая маці Э. Сівіцкая і я. Настрой быў мілы, і ўсе былі рады з гэтай імпрэзы.
    Далей усё ішло па-ранейшаму, толькі, на жаль, Багдановіч чуўся слабейшым. Калі ў сталоўцы ўсё заціхла, усе парасходзіліся, ён аставаўся і дапозна сядзеў у канцылярыі камітэта. Гэта быў невялікі пакой з балконам, які знаходзіўся паміж сталовым пакоем і тым, дзе мы жылі з маёй маткай. Там стаяў стол, некалькі крэслаў і глыбокі мяккі фатэль. У гэтым фатэлі сядзеў Багдановіч доўгія гадзіны папоцемку. Я не раз прапанавала лампу, пыталася, можа, што пачытаць, але не хацеў нічога. «Мне тут так добра»,— казаў.
    Прадчуваўся ўжо блізкі канец вайны і змены, якія могуцы наступіць у жыцці народаў. Мы часта гаварылі аб тым, што, можа, хутка дачакаемся сваіх беларускіх школаў, а падручнікаў да навукі няма. Лемянтары сякія-такія былі, а вось чытанкі пасля лемянтароў няма. Смоліч запрапанаваў узяцца за апрацоўку такой чытанкі-хрэстаматыі. Складаць яе мы мелі ўтраіх: М. Багдановіч, А. Смоліч і я. Насамперад распрацавалі план. Мела кніжка дзяліцца на чатыры часці: 1-я — Вясна; 2-я — Лета, 3-я — Восень, 4-я — Зіма... Трэба было падбіраць матэрыялы, і працу падзялілі мы паміж сабой так: М. Багдановіч меў заняцца паэзіяй: падбіраць адпаведныя вершы з беларускай літарадуры, рабіць пераклады і, разумеецца, пісаць вершы самому. А. Смоліч браў на сябе тэмы геаграфічныя, гістарычныя і пераклады з расейскай мовы, а я — тэмы прыродазнаўчыя і пераклады з польскай мовы.
    Шмат вечароў прасядзелі мы ў сталоўцы ў познія гадзіны, калі ўжо нашы штодзённыя вячэрнія госці парасходзіліся. Кожны з нас ужо пакрысе напісаў, але далей супольна працаваць не прыйшлося. Надыходзіла
    вясна, дажджы, вільгаць. Багдановіч чуўся горш. Тэмпература падымалася. Трэба было яму змяніць клімат. Пастанавілі на супольных нарадах, што паедзе ён у Ялту. Здабылі грошы, прыгатавалі ўсё, што трэба на дарогу, і ў канцы лютага наступілі ад’ездзіны. Мы ўсе хацелі праводзіць на вакзал, але ён запратэставаў: «Развітаемся тут, у «Беларускай хатцы». Мне цяжэй будзе расставацца з вамі ўсімі пры натоўпе чужых людзей». Жагналі мы яго са слязамі ў вачах, як бы прадчуваючы, што жагнаем назаўсёды. Маці мая абняла яго і пацалавала ў лоб; мне ён сказаў: «Я да вас напішу». I не напісаў, не хапіла, відаць, сілы. А мо і напісаў, ды ліста не выслалі чужыя людзі? Хто ведае...
    Але калі прыйшла вестка аб яго смерці, такой цяжкай у адзіноцтве, мы не маглі сабе дараваць зробленай памылкі. Нашто было выпраўляць яго, не парадзіўшыся> з доктарам, не ўпэўніўшыся, што гэта яму паможа... Як глупа. Трэба было запэўніць туд на месцы больш выгады, больш сардэчнай апекі. Смерць яго не мінула б, надзеі на гэта не было, але няхай бы паміраў паміж намі, сваімі, адданымі яму шчыра прыяцелямі ў роднай старонцы. Ен жа гэтага хацеў... А можа, меў надзею, што яшчэ падлечыцца і вернецца? Хто ведае...
    Прайшло паўвеку, а ўспаміны аб гэтых пяці месяцах усё жывыя*.
    * Белавежа. Беласток, 1971. № 2.
    МІКОЛА ШЫЛА
    Алесь Гарун
    Прыкра, жудасна і несамавіта адчувае сябе чалавек, папаўшы першы раз у астрог. Фізіяноміі дазорцаў суровыя, здаецца, што бязлітасныя. Кепска было і ў мяне на сэрцы. Прывялі, у канторы распранулі, абыскалі, забралі сякія-такія рэчы, запісалі і павялі. Адчынілі дзверы, буркнулі: «На палітычны карыдор» і выпхнулі на вялікі, вымашчаны каменем двор, пасярэдзіне якога стаяў чатырохпавярховы будынак з вежамі па кутох і з закратанымі вокнамі. Дтаю і, як затраўлены звер, аглядаюся, не ведаючы, што з сабою рабіць. Раптам чую жаночы голас: «Таварыш, вы адкуль?» Аглядаюся — з акна, з другога паверха, махаюць рукой. Падышоў, разгаварыліся. Палітычныя жанчыны. Запрапанавалі на ручнікох, прывязаных да кратаў, забрацца да іх на акно на ранішні пачастунак. Адмовіўся і папрасіў, каб накіравалі мяне да сваіх. Растлумачылі і сказалі, што на трэцім паверсе мяне спаткае палітычны стараста, якому аб гэтым зараз перададуць.
    Пайшоў у дзверы. Падняўся па сходах на трэці паверх. Там мяне ў вялікіх крацяністых варотах і спаткаў стараста Кірыл. А з ім паўсотні палітычных вязняў, сярод якіх быў і той, аб якім я і хачу напісаць. Прывялі мяне ў чатырнаццатую камеру і даручылі высокаму, маладому, як і я, бязвусаму хлапцу, старасце восьмае камеры — Алесю Прушынскаму.
    Павёў ён мяне ў камеру № 8. Па дарозе мяне абміналі, і я абмінаў дзесяткі вязняў, сярод якіх быль і з кандаламі на нагах. Звон кандалоў на мяне зрабіў непрыемнае ўражанне. Прушынскі па маёй міне адчуў гэта і спакойна заўважыў, што не адзін із нас будзе насіць гэтыя бранзалеты. У камеры мяне абступілі з пытаннямі: адкуль і якой партыі. Даведаўшыся, што я належу да Беларускай Сацыялістычнай Грамады, сказалі, іпто тут ёсць мае аднапартыйцы — Букавецкі (Алесь Бурбіс) і Караткевіч. Адвялі мне месца на( нарах, прынеслі сяннік і саламяную падушку. Пачалося
    маё новае жыццё, пачаў я прыглядацца да маіх сутаварышоў, да суадносінаў. Першыя веды турэмнага жыцця атрымаў я ад Прушынскага, які не пакідаў мяне, не даваў маркоціцца па волі, па блізкіх. Яго светлы, адкрыты твар з сінімі васільковымі вачыма свяціўся нейкай унутранай цеплынёй, дабратой, ласкавасцю. Часта ўначы, лежачы на нарах, перадаваў ён мне гісторыю свайго жыцця. Паходзіў ён з Менска. Бацька ягоны быў у Менску дворнікам. Шмат пазней я жыў з ім у адным доме. Вучыўся спачатку ў народнай школе, a потым у рамесніцкай школе па аддзелу сталяркі, якую і скончыў на выдатна і атрымаў працу. Будучы яшчэ ў школе, прымаў удзел у рэвалюцыйнай працы сацыялістаў-рэвалюцыянераў максімалістых. За арганізацыю падпольнай друкарні ён і папаў у астрог. Пісаць пабеларуску ён тады не пісаў, хаця адчуваў сябе беларусам. Кожны беларускі верш, які прыходзілася яму чытаць ці чуць ад А. Бурбіса, ён завучваў на памяць. Ледзь не кожны дзень ён дэкламаваў гэтыя вершы. Дэкламаваў ён вершы і Мацея Бурачка. «Дудку беларускую» ён знаў усю на памяць. На маё пытанне, адкуль ён ведае гэтыя вершы, была адповедзь, што ў школе ён ад вучняў дастаў кніжку, выдадзеную гадоў 10 назад таму ў Кракаве, якую перапісаў і завучыў. Памяць ён меў фенаменальную. Даволі было прачытаць яму верш два-тры разы, каб ён яго ўжо дэкламаваў, нідзе не збіваючыся. Па натуры ціхі, крыху саромлівы, спакойны, ён ніколі не высоўваўся наперад, але затое калі была ў турме сярод палітычных «валынка» (забурэнні, непаразуменні з начальствам), ён быў першым. Страху ён не знаў, быў перапоўнены адвагаю і станоўкасцю. Мяккі па характары, чулы, спагадлівы на кожную бяду, на кожнае няшчасце свайго блізкага, ён быў 'непакорны, няўмольны да сваіх палітычных ворагаў. Памятаю, чыталі камерай апавяданне, здаецца, Купрына, дзе рэвалюцыянер забіў у Адэсе граданачальніка. Ягоная жонка з’явілася да док!гара, каб той паспяшыў з дапамогай ейнаму мужу. Доктар адмовіўся ісці ратаваць жыццё ката рэвалюцыянераў і народа. Але настойлівасць кабеты, ейныя довады, што яе муж цяпер звычайны чалавек, які стаіць перад Богам і Божым Судом, падзеялі на доктара, і ён згадзіўся паехаць. Разбіралася тэма: ці добра зрабіў доктар, што паехаў, ці блага. Большасць выказалася за тое, што нават ворагу
    ў такой бядзе трэба памагчы. Тады з палкай прамовай, падмацаванай фактамі з жыцця менскае турмы, выступіў Алесь Прушынскі з наганаю, mfro доктар зрабіў блага, што паехаў ратаваць жыццё ката, жыццё прыгнятальніка народа.
    «Чаму яны не мелі літасці,— гаварыў ён,— да Караткевіча (і шмат, шмат іншых), якога павесілі, абрэзаўшы вяроўку, на якой ён вісеў, укінулі ў воз і павезлі хаваць. А калі прывезлі на родную зямельку, ён раптам ачуняў. Ці яны яго пашкадавалі? He! Прывезлі назад і зноў павесілі. Вось вам літасць, вось вам іх чалавечнасць і гуманнасць, аб якіх вы тут так многа гаварылі. На іх гвалты, на іх здзекі мы павінны адказаць няўмольным тэрорам, каб яны пабачылі нашу сілу, моц і цвёрдасць, каб пачулі перад намі страх, каб іх ад нашага аднаго слова кідала ў дрыжыкі».
    Доўгія восеньскія вечары праводзілі мы на яго нарах. Расказваў ён мне аб сваім жыцці на вёсцы, а потым у месце, аб сваіх бацьках, асабліва аб маці, якую’ ён любіў неяк асабліва. Ен, як малое дзіця, называў яе ласкальнымі, пяшчотнымі словамі, ён думаў аб ёй, прыгадваў, што яна ў гэты момант робіць, дзе яе думкі. Недарма і зборнік сваіх вершаў ён назваў «Матчын дар». Яго гаротнае жыццё, яго пакуты, яго перажыванні, як мне думаецца, змусілі яго падпісаць свае першыя вершы, а потым і зборнік псеўданімам Алесь Гарун.
    Радасці ў сваім жыцці ён бачыў мала. 3 малых гадоў памагаў бацькам, то падмятаць вуліцу, то маці мыць бялізну і разносіць яе на кватэры давальнікаў. «Ты не паверыш мне,— казаў ён мне,— як цяжка было мне слухаць абразлівыя заўвагі, што бялізна кепска вымытая. Здаецца, плюнуў бы ім у твар, але' я плакаў і цярпеў, несучы ў сэрцы пагарду да іх і помсту. Хацелася крывёю напісаць кнігу аб жыцці такіх, як я, пусціць на суд людзей, падняць іх да змагання за лепшае жыццё. Гэта і змусіла мяне ўступіць у партыю, арганізаваць падпольную друкарню, але не давялося кончыць».
    У 1908 годзе Віленская судовая палата засудзіла яго на ссылку ў Сібір. Праз два месяцы яго з партыяй катаржнікаў і адправілі ў Сібір.