• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Жменька маіх успамінаў няхай будзе вянком на магілу выдатнага сына беларускага народа Алеся Гаруна*.
    * Шыпшына. Нямеччына. 1950. № 5.
    4. Зак. 1056.
    ЭДУАРД БУДЗЬКА
    Пясняр у жыцці
    Чуваць было пра яго тут, на Бацькаўшчыне; чулі пра яго сведамыя беларусы, якія мелі ў сябе і чыталі беларускую газету «Наша ніва».
    А ён, малады, шмат гадоў далёка ад Бацькаўшчыны тужыў па ёй, сасланы за тры тысячы кіламетраў ад яе,— як змагар з рэакцыйным царскім рэжымам, як змагар за лепшую будучыню свайго народа.
    3 надарванымі сіламі, з надламаным здароўем вярнуўся ён пасля рэвалюцыі 1917 г. з далёкай высылкі ў Менск.
    Тут працаваў ён у рэдакцыі газеты «Вольная Беларусь», разам з вялікім беларускім дзеячам Язэпам Лёсікам; пісаў вершы і апавяданні; думаў і праектаваў, якой будзе наша Бацькаўшчына-Беларусь, як арганізаваць яе адміністрацыю.
    Хоць слабы здароўем, хоць нястачы меў дома з харчаваннем, хоць у благіх абставінах — у цеснай хаце і без выгодаў жыў,— але насіўся з праектамі пра лепшую будучыню для Бацькаўшчыны.
    ' Меў ён тады 31 год веку. Але выглядаў куды на старэйшага, на гадоў 5—6 выглядаў старэйшы за свой век.
    У 1918 годзе жыць было цяжка, бо дрэнна было з ежай, цяжка было дастаць прадуктаў і цяжка было з заработкамі. Алесь Гарун дрэнна тады тут аджыўляўся. Здароўя не паправіў, чуць толькі трымаўся на сілах. Але пры тым меў на сваім утрыманні родную матку старую і недарослага ды няўдалага брата гадоў пятнаццаці, які сваім абыходжаннем, сваім характарам нерваваў Алеся, псаваў яму здароўе.
    Жыў ён тады па Захараўскай (за бальшавіікамі Савецкай) вуліцы, побач з рэдакцыяй «Вольнай Беларусі». Меў памяшканне з аднаго пакойчыка. Месца для гасця наі начлег не было, дык я ў яго спаў на падлозе.
    Любіў я чытаць ягоныя меладыйныя вершы, ягоныя
    апавяданні. Любіў я паслухаць яго крыху сіпучы, ценкі голас; а ён як што баіў — дык найчасцей быў у вясёлым настроі.
    Цяжкая тады, у 1918 г., была праца Цэнтральнай Беларускай Рады ў Мепску і Народнага сакратарыята Беларускай Народнай Рэспублікі. Нямецкія вайсковыя ўлады, што, праўда, не рабілі ім цяжкасцей, а нават спагадалі ў рабоце беларускіх арганізацый,— але тут былі рэшткі царскіх установаў: расейскія суды, дзе беларускай нацыянальнай справе не было спагады; было тут земства, значыцца — Земсткая ўправа, дзе панавала маскоўшчына, як і за савецкім рэжымам у Менску — у беларускай сталіцы, Сведамай беларускай інтэлігенцыі было малавата,— каб забраць усю цывільную ўладу ў рукі беларускіх нацыянальных дзеячаў.
    Алесь Гарун у палітыку тады не ўдаваўся, працаваў на літаратурным Парнасе. Але, з надыходам у канцы 1918 г. бальшавікоў у Менск, пазнаў ён, «пачым хунт ліха» пад бальшавікамі. I вось калі ў 1919 годзе Менск быў акупаваны польскім войскам і калі Пілсудскі і Славэк запэўнілі беларусоў, што польская вайсковая ўлада паможа беларусам арганізаваць беларускае войска,— дык Алесь Гарун і паверыў у іхнія словы і прыстаў да арганізатараў. Утварылася тады Беларуская вайсковая камісія. Алесю Гаруну здавалася, што без ваеннай сілы, без ваеннай арганізацыі не ўдасца беларускім нацыянальным дзеячам утрымаць беларускую ўладу і ўтрымаць незалежнасць Беларусі. Арганізацыя беларускай ваеннай сілы сталася для яго ў 1919 г. найпільнейшай працай над найпільнейшай патрэбай.
    Дзеля гэтага з беларускімі партыямі, з тымі, якія былі праціўныя згоднай працы з польскай ваеннай уладай на Беларусі — Беларуская вайсковая камісія абышлася востра. I тады польскія ўлады арыштавалі гэтых праціўнікаў, у тым ліку найбольш беларускіх эсэраў.
    Неяк раз, адведваючы Алеся Гаруна ў Вільні, у гасцініцы «Жорж», на праспекце святога Юрыя, дзе ён часова быў затрымаўся, прыехаўшы з Менску,— я ў яго спытаў: навошта так строга абышліся польскія ўлады з беларускімі дзеячамі з эсэраўскай партыі, між іншым — з Вацлавам Ластоўскім? Чаму Беларуская вайсковая камісія не заступілася за іх?
    Алесь Гарун быў тады апрануты ў форму беларускай вайсковай арганізацыі; выглядаў паказней, чымся
    год назад, і выглядаў з гутаркі і з абыходжання на энергічнага, на дзейнага вайскоўца.
    Ен тады адказаў, што так трэба было зрабіць з праціўнікамі.
    Значыцца, трэба было пазбыцца апазіцыі, каб Беларуская вайсковая камісія магла больш спакойна, больш скансалідаванымі сіламі і больш энергічна і з лепшымі вынікамі працаваць у сваім кірунку — у кірунку арганізацыі беларускай вайсковай сілы.
    — Але, — дадаў А. Г., — рэжым для арыштаваных беларускіх эсэраў не цяжкі: Ластоўскі знаходзіцца як бы пад хатнім арыштам, іншыя ў грамадзе, разам дыспутуюць, спрачаюцца самі з сабой, знаходзячыся пад слабым арыштам.
    Нічога не выйшла з арганізацыі беларускага войска, Скасавалі яго польскія ўлады і скасавалі Беларускую вайсковую камісію — здаецца, гэтага вымагала Рыжская ўмова аб міры між Польшчаю і Саветамі.
    Ал-е Алесь Гарун не дачакаўся гэтага прыкрага фіналу — канца натугаў беларускай вайсковай сілы.
    Ен у Хрыстовым веку, бо, маючы толькі 33 гады свайго жыцця,— здаўся, змёр малады, змёр проста ад выпадку. Падзяліў ён долю шмат беларускіх дзеячаў, як: Палуян, Максім Багдановіч, Іван Луцкевіч, Цётка (Пашкевіч) і інш.
    Няхай ім усім ад нас жывых — няхай будзе шчыры ўспамін*.
    * Беларуская газета. Менск. 1943, 14 сак.
    A. A-K.
    Алесь Гарун
    (Аляксандр Прушынскі)
    Гэта было ў 1918 годзе — у старым Менску. У скромнай зале, за немаляванымі простымі сталамі, сабраліся прадстаўнікі беларускага народа. Адбывалася сесія Рады Рэспублікі. Маладыя абліччы, гарачыя рэвалюцыйныя прамовы. Шмат тэмпераменту, шмат прыгожых рэзалюцый, але як мала натужнай працы, як мала патрыятызму! Словы і словы... Рэвалюцыя, паглыбленне рэвалюцыі, змаганне з нямецкім імперыялізмам...
    I не дзіўна: мядовыя месяцы вялікае ўздойміцы яшчэ не былі перажытымі і цяжка было памірыцца з горкай праўдай, балюча было бачыць нямецкага шуцмана.
    Старшыня Рады Рэспублікі абвясціў, што слова належыць раднаму Прушынскаму. Паднялася крыху згорбленая, апранутая ў сялянскую жакетку, павольная статура. Бледнае аблічча, цёмныя засмучаныя вочы, спакойны, роўны, але цвёрды голас. Пачаў гаварыць просты сталяр, быўшы «катаржнік», якога лепшыя гады жыцця прайшлі ў халоднае і дзікае Сібіры. Па волі расійскага цара — за лепшыя ідэалы, за абарону правоў вякамі няволенага беларускага селяніна дзевяць гадоў катаргі, дзевяць гадоў голаду і маральных здзекаў... Толькі мужыцкі сын, гарачы патрыёт мог знайсці ў сабе сілы 1 веру, каб перажыць увесь цяжар катаргі. Гэтая вера і гарачая любоў да свайго роднага выліліся ў яркіх «думках»-песнях, у прыгожых і ўталентаваных вершах.
    «Паны радныя,— гаварыў А. Прушынскі.—Я чуў тутака гарачыя і прыгожыя прамовы. Шмат гаварылася тутака аб рэвалюцыі, аб заслугах блізкага нам расійскага пралетарыяту, аб патрэбе паглыбляць рэвалюцыю. Я шаную рэвалюцыю, я аддаю ёй сваю пахвалу. Я сам рэвалюцыянер, але аб адным забыліся вы: рэвалюцыі ў нас на Беларусі няма. Яе задушылі Гофман і
    Троцкі ў Бярэсці, падзяліўшы нашу Бацькаўшчыну, разарваўшы яе на часці. Вы гаворыце аб паглыбленні рэвалюцыі ў той час, калі нямецкі шуцман можа прыйсці сюды і разагнаць гэты Высокі Сход. Іншыя з вае раюць нават змагацца з нямецкімі акупантамі аружнай сілай, весці наш народ на барацьбу з узброеным немцам кулямёігамі і гарматамі. А ці падумалі тыя, якія раюць гэта рабіць і сваімі харошымі прамовамі і другіх да гэтага шалёнага ўчынку падбухторваць, што магло б стацца, каб сапраўды наш селянін з голымі рукамі пайшоў біцца з немцам? Ці падумалі аб тым, што мітынговыя прамовы пара скончыць, што трэба цяперака займацца не прамовамі, а трэба, па маёй думцы, разважыць аб тым, які пачаць і з чаго распачаць нашае дзяржаўнае будаўніцтва. Трэба падумаць аб тым, як уцекачоў нашых пераправіць на Бацькаўшчыну, чым накарміць іх,— як школы адкрыць, як абараніць нашага селяніна ад рэквізіцыяў, як завесці суды і шмат, шмат яшчэ чаго.
    Паны радныя, памятайце, што мы — прадс>гаўнікі народа, мы яго голас. Прыпомніце, што народ нас выбраў для працы, і працы цяжкой, а не для гульняў і прыемных гутарак і супярэчак. Наш селянін мала гаворыць, а шмат робіць. Вас — прадстаўнікоў народнае волі — я заклікаю да працы».
    Вось прамова, якую я запісаў у сваім часе і якая даволі характарызуе нябожчыка Аляксандра Прушынскага.
    1919 год. Нямецкую акупацыю змяніла балыцавіцкамаскоўская. Урадавыя беларускія ўстановы выехалі. Рада Рэспублікі сваю чыннасць спыніла. Сябры Рады Рэспублікі абвешчаны былі бальшавіцкай уладай «вне закона». Прушынскі застаўся ў Менску. «Нікуды не паеду,— казаў ён.— На Бацькаўшчыне шмат працы. Смерці ж я не баюся, дый і не расстраляюць мяне — пасаромяцца: усё ж такі я — стары рэвалюцыянер».
    I застаўся працаваць, працаваў цяжка. Працаваў у дзіцячых прытулках, недаядаў часта, недасыпаў, хварэць пачаў. Меў шмат клопатаў і непрыемнасцяў ад бальшавіцкіх камісараў, але заставаўся, як заўсёды, спакойным і гумару не траціў. Па вечарах дапозна ся-
    дзеў і пісаў свае думы-вершы. Дзяліўся са сваёй матуляй-старушкай сваімі радасцямі і смуткамі.
    Пад канец панавання бальшавікоў у Менску распачаўся нялюдскі тэрор. Кожны дзень расстрэльваліся сотні людзей. Чэка агарнула якоесьці шалёнства. Стала цяжка дыхаць. Алесь пачаў нервавацца, пачаў пратэставаць, і пратэставаць адкрыта, не хаваючыся і не палохаючыся за ўласнае жыццё. 3 велізарным трудом, проста сілком, удалося прыяцелям Гаруна ўгаварыць яго выехаць на нейкі час з Менска. I гэта было зроблена ў пару, бо чэка ўжо яго шукала...
    Бальшавіцкая акупацыя змянілася польскай. Заварушыліся беларусы, забегаліШмат працы, шмат працы! Трэба ствараць усё спачатку, нанова. Няма газеты, няма грошай. Школы сталі — дзеці ў прытулках галадаюць.
    Маніфест Пілсудскага акрыліў надзеямі, паддаў энергіі і веры.
    «Як роўны з роўным, як вольны з вольным... Ідзём вызваляць вас з-пад чужацкага ярма, каб Вы самі пастанавілі аб сваёй дзяржаўнай прыналежнасці...»
    Прыгожыя словы, падсалоджаныя. Шмат хто паверыў ім — у тым ліку быў і Гарун. Я памятаю яго сільную зместам прамову да Пілсудскага, калі апошні быў у Менску. Гарун гаварыў і верыў, што сапраўды прыйг шлі палякі, каб вызваліць Беларусь ад чужынцаў з усходу, каб сапраўды даць нашаму народу распачаць будаўніцтва свайго гаспадарства. І доўга трымалася ў ім гэта вера. Шчыра пачаў працаваць у кірунку збліжэння двух блізкіх народаў — паляка, ужо аслабаніўшагася, і беларуса, яшчэ прыгнечанага.