• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    На пачатку траўня месяца, таго ж года, Максім Багдановіч ізноў прыслаў у «Нашу ніву» маленькі сшытачак новых сваіх твораў, які абымаў 8—9 вершаў. Нябожчык Ядвігін ахрысціў гэты сшытачак «дэкадэнтчынай». Яго апінія падзялялася «вярхоўнай» палатай. Іншага погляду трымалася аб новым пісьменніку «ніжняя» палата, а ў першы чарод Я. Купала, які інтуітыўна вычуў у гэтых першых паэтыцкіх спробах у Максіме Багдановічы сапраўднага мастака. Спамянуты сшытак
    вярнуўся з перагляду «верхняй» палаты ў «ніжнюю», перакрэслены сінім алоўкам з надпісам рукой А. Уласава «В архів». Пад перакладам з Н. Святагора «Дзве песні» быў надпіс рукой А. Луцкевіча «можна надрукаваць пад псеўданімам»: палітыка «верхняй» палаты строга прытрымлівалася лініі нераскрывання сваіх супрацоўнікаў, каб манаполія прадстаўніцтва руху была выключна ў яе руках.
    «Дзве песні» пайшлі ў друк з папраўкамі ў мове Я. Купалы, але з іншым подпісам: у карэктуры Ядвігін падпісаў верш, прыдуманым ім для Максіма Багдановіча, псеўданімам «Максім Крыніца».
    Праз некалькі тыдняў пасля надрукаванага верша «Дзве песні» Максім Багдановіч прыслаў яшчэ некалькі новых вершаў і ліст, у якім пратэставаў, што яго перарабілі ў «Максіма Крыніцу». Але вершы былі зноў «дэкадэнцкія» і дзеля гэтага трапілі ў тую ж папку, дзе быў папярэдні сшытак з надпісам «В архів». Там яны пралежалі да канца жніўня, калі іх выцягнуў на свет С. Палуян, які, прачытаўшы вершы, з надзвычайным захапленнем стаў бараніць іх спярша перад Ядвігіным, а пасля перад «верхняй» палатай, з радоў якой за надрукаванне некаторых вершаў першы выказаўся Чыж, а пазней А. Луцкевіч. У выніку ў № 35—36 (падвойным) з перапрапраўкамі С. Палуяна пад праўдзівым ужо прозвішчам аўтара былі надрукаваны два вершыкі пад агульным загалоўкам «Лясун» (б. 516), у № 38 — «Край мой радзімы», у № 39—«3 песняў беларускага мужыка», далей у № 41 — два вершы з цыкла «Вадзянік», у № 42 — «На чужыне», у № 43 — «Пугач», у № 44 — пераклад з Гейнэ, у № 46 — павіншаванне «Нашай ніве», у № 47 — «Разрытая магіла», у № 50 — верш, пасвяточны С-ну, № 51—52 — «Цемень».
    Пасля надрукавання «Край мой радзімы» і вершаў з цыкла «Вадзянік» у рэдакцыйным складзе, акрамя Ядвігіна, які ўпорна казаў: «А ўсё ж гэтыя вершы не для народа», усе аднагалосна выражалі прызнанне пісьменніцкага таленту М. Багдановічу. С. Палуян завязаў з ім частую перапіску на нацыянальна-літараратурныя тэмы. Пасля ж выезду С. Палуяна назад у Кіеў і яго трагічнай смерці перапіску з Багдановічам прадаўжаў аўтар гэтага нарыса.
    Ядвігін меў рацыю, калі казаў, што вершы М. Багдановіча будуць незразумелымі радавому чытачу «На-
    шай нівы». Пераканацца ў гэтым мне давялося летам. 1910 года, калі з Менску, вачародна, прыязджалі ў Вільню Альберт Паўловіч і Галубок. Абодва паэты нападалі на беззмястоўнасць вершаў М. Багдановіча, a асабліва — А. Паўловіч, які злосна выкпіваў, перафразоўваючы, паасобныя звароты вершаў М. Багдановіча, каторага стала называў не па прозвішчы, а «ваш Лесавік». Усе гэтыя нападкі прыходзілася выслухаць мне як сакратару рэдакцыі, прычым ніякія аргументы ў абарону М. Багдановіча не мелі ўплыву. Вуснамі супраціўнікаў Багдановіча гаварыла іх абражаная аўтарская амбіцыя, што ў нашым мініяцюрным часопісе, замест іх твораў, займаецца месца пад вершы Багдановіча. Што нападкі з боку менчукоў былі няшчырымі, відаць з таго, што, у мэтах канкуравання з Багдановічам за месца ў часопісе, А. Паўловіч пачаў надсылаць замест сваіх вясёлых і дасціпных жартаў вершы на сур’ёзныя тэмы. Але з А. Паўловіча лепшы гумарыст, як філосаф і эстэт, і таму не ўдалося яму выціснуць з «Нашай нівы» творчасці М. Багдановіча, тым больш што з кожнай новай прысылкай вершаў у развіцці яго таленту адчуваўся значны поступ.
    На вясну 1912 года М. Багдановіч пісаў у рэдакцыю «Нашай нівы», што ён хацеў бы ў гэтым годзе выкарыстаць свае канікулы на першую паездку на Бацькаўшчыну і прабыць які месяц дзе-колечы на вёсцы, каб азнаёміцца з мовай і бытам таго народа, на служэнне якому хацеў пасвяціць свае сілы. Па нарадзе, якая адбылася паміж братамі Луцкевічамі і А. Уласавым, М. Багдановічу адпісаў А. Луцкевіч, запрашаючы на лета да свайго дзядзькі, дробнага шляхціца, які меў свой фальварак недзе між Вілейкай і Менскам.
    У чэрвені месяцы прыехаў М. Багдановіч у Вільню. Пры першай сустрэчы з ім мне ўразіліся яго вочы з даволі праніклівым поглядам, але калі ён, гаворачы,. запаляўся, вочы яго глядзел не на зне, а ўнутр, быццам былі звернуты ў мозг.
    Лраездам у вёску М. Багдановіч прабыў два дні ў Вільні. Абедзве ночы начаваў у рэдакцыі «Нашай нівы», якая тады месцілася на Завальнай вуліцы, № 7^ у тым самым памяшчэнні, дзе цяпер Беларуская кнігар* ня. Абедзве ночы я правёў разам з ім, і кожны раз гутаркі нашы зацягваліся ад змяркання да світання.
    Багдановіч дзяліўся сваімі думкамі і з захаплен-
    нем пераймаў ад мяне мае ведамасці з беларускай (крыўскай) этнаграфіі і гісторыі, якія я пераказваў яму як ўмеў, дэманструючы быўшыя пры рэдакцыі калекцыі Івана Луцкевіча. Асабліва глыбокае ўражанне на Багдановіча зрабілі рукапісы старасвецкіх славянскіх кніг і дакументаў, а такжа слуцкія паясы, якія ён па некалькі разоў пераглядаў.
    — Гэта ёсць фундамент нашага адраджэння! Гэта і за тысячу гадоў будзе сведчыць аб нас!— казаў М. Багдановіч аб помніках нашай старасвецкай культуры.
    Мову М. Багдановіч знаў яшчэ дрэнна і, гаворачы, збіваўся на маскоўшчыну, але чутка ўлаўліваў дысанансы, спыняўся і перапытваў: «Як трэба сказаць гэта правільна», «Прашу, папраўце мяне».
    М. Багдановіч прыехаў у Вільню ўжо як актыўны і свядомы працаўнік беларускага (крыўскага) адраджэння, глыбей сягаючы думкай у будучыню нашага народа, чым мы, працаўнікі, згрупаваныя ў цэнтры. Гэтыя яго думкі аб адраджэнні і былі галоўнай тэмай нашых начных бясед.
    Мыслі яго былі больш-менш гэткія. Адзіная аснова нашага адраджэння — гэта сялянства. Усё, што па-за сялянствам,— чужое і варожае адраджэнню. Мозгам кожнай нацыі ёсць яго інтэлігенцыя, — і вось першым і найважнейшым нашым заданнем павінна быць узгадаванне інтэлігенцыі, выведзенай з сялянскіх мас. М. Багдановіч верыў у інтэлект. Ен з запалам мроіў аб тым, каб з беларускай (крыўскай) інтэлігенцыі ўзгадаваць сапраўднага генія слова, які б паказаў свайму народу не толькі красу роднай мовы, але даў бы творы з агульналюдскімі цэннасцямі, каб знанне творчасці нашага генія было абавязковым для кожнага культурнага чалавека ўсяго свету. Інтэлігенцыя з народа і сама ў сабе народная, каторая будзе ў сябе ў сям’і гаварыць роднай мовай, будзе вучыць сваіх дзяцей дома спярша ў роднай мове, раней чым паслаць іх у чужую школу,— навучыць народ адносіцца з пашанай да яго пагарджанай усімі мовы; геніі ж слова павінны ўвекавечыць нашае нацыянальнае імя і паставіць яго нараўне са ўсімі іншымі культурнымі народамі свету.
    Пераходзячы да тагачаснай беларускай (крыўскай) пісьменнасці, М. Багдановіч казаў, што, нягледзячы на ўсю яе беднасць, яна мае ў сабе зародкі новых дум, новых цэннасцяў. Край беларускі — лясісты і балоцісты.
    Вось нам і трэба стварыць паэзію лесу, паэзію дрыгвы. Украінская стыхія — стэп, у нас наша стыхія — лес і балота. Тут ёсць свая адменная краса, адменная рыт’ міка, адменны чар. Трэба іх падгледзець, знайсці і вынесці на шырокі свет...
    Прабыўшы, здаецца, месяц на вёсцы, М. Багдановіч вяртаўся назад праз Вільню.
    Ізноў панавіліся паміж намі гутаркі на тыя ж тэмы. Ен цяпер яшчэ пэўней глядзеў у будучыню. Між іншым, прывёз з сабой праект ацэнкі літаратурных твораў, прыдуманы ім у часе адпачынку. Ен шукаў матэматычна правільнага і вернага спосабу ацэнкі гэтых твораў і прыйшоў да вываду, што такі спосаб можна знайсці, калі разлажыць твор на паасобныя вобразы, зваротьі і словы. Адны вобразы і звароты будуць належаць да катэгорыі збітых, выцертых ад доўгага ўжытку, як хадзячая разменная манета, другія будуць зусім арыгінальнымі, не ўзятымі скульсці, не запазычанымі ад другіх, а створаныя самім пісьменнікам. Гэтая арыгінальнасць і становіць самае цэннае ў творчасці аўтара. Раўняючы творчасць двух аўтараў, трэба падлічыць суму створаных ім вобразаў, зваротаў і думак, кожнага ў аддзельнасці,— і цыфравая розніца пакажа стасунковую вышэйшасць або ніжэйшасць аднаго і другога аўтара. Пазней М. Багдановіч уносіў карэктывы да гэтых сваіх думак: ён вымагаў не толькі арыгінальнасці, але і апрацавання арыгінальнага, шліфоўкі, што выказаў у сваім апавяданні аб Іконніку і Залатару
    На вёсцы М. Багдановіч не марнаваў часу. Ен напісаў там цыкл вершаў «Старая Беларусь», у якіх адбіліся яго настроі з пабыцця ў рэдакцыі «Нашай нівы» і, цешу сябе,— часцю мае з ім начныя бяседы, акрамя таго — нізку вершаў «Места» і, урэшце, — «У вёсцы» і «Вераніка».
    За некалькі месяцаў пасля выезду з Вільні М. Багдановіч надаслаў у рэдакцыю «Нашай нівы» рукапіс, у якім былі сабраны яго вершы, я,к некаторыя з раней друкаваных у «Нашай ніве», так і нанова ім напісаныя, пад загалоўкам «Кніжка выбраных вершаў», з просьбай выпусціць асобнай кніжачкай. Рукапіс гэты пралежаў у рэдакцыі больш паўгода, бо не было грошай, каб надрукаваць яго. I толькі ў 1913 годзе былі дабыты грошы на надрукаванне рукапісу. Здарьыася гэта такім парадкам.
    Мая швагерка, літоўская пісьменніца Пеледа (Lazdynu Peleda), прывезла мне з Кейдан старое антыпедзіум з гербам «Равіч». Гэтае антыпедзіум прадаў Іван Луцкевіч нейкаму памешчыку, каторы пячатаўся гербам «Равіч» (дзева едзе на мядзведзю), за трыста рублёў. 150 руб. з гэтых грошай пайшло на аплату друкарні за друкаванне «Нашай нівы», а другіх 150 руб. прызачаны на выданне вершаў М. Багдановіча. Вершы былі здадзены ў друкарню. У часе набору іх, перад надручаваннем першага аркушу, Вацлаў Іваноўскі і Іван Лупкевіч дасталі яшчэ нейкую суму грошай ад княгіні Магдалены Радзівіл на выданне беларускіх кніжак. Пастаноўлена было паказаць спраўнасць перад княгіняй, і дзеля гэтага на загалоўнай балоне памешчаны быў знак «лебедзь», што мела азначаці? герб Завішаў (Магдалена Радзівіл з дому Завішанка). Рысунак на акладку даў я са свайго сабрання. Гэты рысунак у 1905 годзе зрабіў адзін з вучняў (не памятаю яго прозвішча) Штыгліцаўскай школы. Рысунак напамінае крыху вянок, дзеля гэтага я і пастанавіў, карыстаючыся правамі выдаўца, надпісаць на кніжцы да аўтарскага яшчэ і свой загаловак «Вянок». Выходзіла нязгорш: «Вянок, кніжка выбраных вершаў». А каб апраўдацца перад чытачамі, чаму названа кніжка «Вянком», я на першым, пасля загалоўка лісце памясціў раз’ясненне: «Вянок на магілу С. А. Палуяна (8 красавіка 1910 г.).» Зрабіў я гэта без ведама аўтара, але асновуючыся на яго сардэчным адношанні да нябожчыка Палуяна. Між іншым, калі кніжка выйшла, М. Багдановіч быў вельмі здаволены з майго помыслу, што выразіў у форме падзякі вершам, які павінен быць у маіх архівах. Але, прыняўшы чула загаловак, М. Багдановіч у даўжэзным лісце выказаў мне нездаваленне, што ў кніжцы прайшлі, праз недагляд карэктуры, даволі чысленныя памылкі, а гзлоўная з іх — у вершы «Вераніка». Пры ламанні верша пераблытаны парадак яго: пасля пятага шасціверша (на 111 бал.) 9, 10 і 11-е шасцівершы, месца якім павінна быць на 113 балоне, пасля 8-га шасціверша.