• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    боду» ў 1905 годзе быў адным з найпапулярнейшых і публічна дэкламаваных вершаў. У асобе Цёткі малады беларускі рух здабыў не толькі адданую ўсёй душой працаўніцу, але і няўтомную ініцыятарку самога руху.
    Тагачасныя летувіска-беларускія дачыненні ў Вільні адзначала шчырая прыязнь. Маладым летувіскаму і беларускаму рухам даводзілася здабываць сабе ў разнамоўнай Вільні месца і роўныя з іншымі грамадскія правы. Лёгка гэта не было. Над грамадскім, культурным, а часткова і палітычным жыццём «хрысціянскага віленскага грамадзянства» даміналі тады поўнасцю мясцовыя палякі. Эліту гэтых «тутэйшых» палякаў тварылі інтэлігенцыя, што паходзіла з летувіскай і беларускай шляхты, абшарнікі, што прыехалі ў места, часткова прадстаўнікі фінансавага капіталу, настаўлены па-польску каталіцкі клер ды збагацелыя часткі мяшчанства. Гэтая вось эліта абапіралася на апалячаны віленскі плебс і адчувала сябе за бясспрэчнага гаспадара ў касцёле, у справах места, на віленскіх вуліцах ды тварыла грамадскую думку Вільні. Гэтыя віленскія палякі, тутэйшыя людзі, што тут нарадзіліся і выраслі, былі на свой лад звязаныя з доляю гэтага краю. Яны па-свойму зжыліся з людзьмі, па-свойму асэнсоўвалі гістарычныя традыцыі краю, былі зайздросныя за сваю пазіцыю ў грамадзянстве і з злосным падозраннем сустрэлі новыя, што выйшлі з народа, рухі. У змаганні за сваю будучыню летувісы і беларусы стварылі тады супольны фронт супроць віленскіх палякаў і былі добрымі сябрамі. Пытанне тэрытарыяльнага размежавання абодвух рухаў, а разам і пытанне дзяржаўнай прыналежнасці Віленшчыны, тады ў паважнейшай форме не паўставала.
    Будучы тады ў Вільні, Пашкевічанка-Цётка жыла сярод свае сям’і. Ейныя два браты, Вацлаў і Язэп Пашкевічы, абодва ахвіцэры Маладзечанскага пяхотнага палка, нежанатыя, мелі суполыіае памяшканне на Сніпішках. Братоў наведвалі прыездам з правінцыі старэйшая сястра Стэфанія і маладзейшая Караліна. Наймаладзейшая Цётчына сястра — Зофія — паказвалася тады ў Вільні рэдка. У братоў жыла і Алаіза. Паводле нацыянальнай сведамасці Цётчына сям’я была неадналітая, а адначасна і своеасабліва «тутэйшая». Хатняя мова была польская, польская таго асаблівага характару, які яна мела ў дробнай шляхты Летувы і Беларусі
    і на які гэтак своеасабліва ўплывалі сінтаксіс, вымова і слоўнік мясцовых моваў. Цётчына матка была пад найбольшым уплывам польскай культуры. Старэйшая сястра Стэфанія была «па-панску» настаўленая і выразна аддавала першыню польскай мове. Прыхільнасць да польскай культуры выяўлялі брат Вацлаў і сёстры Караліна ды Зофія. Найбольш за ўсіх з беларускай вёскай і беларускай мовай зросся Цётчын бацька і ейны брат Язэп. Дзейнага падтрымання сваёй беларускай нацыянальнай працы ад сяброў свае сям’і Цётка не мела. Але і ейны ўдзел у беларускім руху не ўважаўся ў сям’і за нейкае няшчасце.
    У канцы 1905 года, пасля залому работніцкага паўстання ў Маскве, пачала заломвацца і ўся рэвалюцыя. Пачала ўсё мацней бушаваць рэакцыя, налягаючы першым чынам на краі, што адзначыліся рэвалюцыйнымі днямі, гэтым самым — на Летуву, Беларусь, а разам і Вільню. Адначасна з рэвалюцыяй ападалі і рэвалюцыйныя настроі, слабела рэвалюцыйная праца, якую часткова даводзілася пераносіць у падзямелле. ЦёткаПашкевічанка з ейным выбуховым характарам і балючай пачуццёвасцю глыбей за іншых перажыла апаразу і хіба барзджэй за іншых паддалася часоваму песімізму. У Пецярбург канчаць курсы прафесара Лесгафта яна больш не паехала. У адной беларускай хрэстаматыі я натрапіў на цверджанне, быццам за нелегальную працу Цётцы пагражала судовая справа і дзеля гэтага яна была змушаная перабрацца за межы. Нашыя дачыненні тады не былі яшчэ вельмі блізкія, і гэтага цверджання я не мог бы катэгарычна запярэчыць. Мне ўсё ж выдаецца, што не пагроза кары навяла Алаізу Пашкевічанку на думку выезду за межы на далейшыя студыі. На пачатку 1906 года яна ўжо напэўна была ў Кракаве і пачала студыяваць літаратуру на Кракаўскім універсітэце. У часе бытнасці ў Кракаве Цётка пазнала на сцэне і слаўнуіо тады драматычную артыстку Сольскую ды была захоплена ейнаю ігрою. Пад уплывам ігры Сольскай Цётка зацікавілася тэатрам наогул і, калі не мыляюся, нейкі час наведвала драматычную студыю Сольскай, спрабуючы сваіх здольнасцяў на сцэне. Ужо ладна пазней, у 1913 годзе, калі яна стала жыла ў Вільні, Алаіза Пашкевічанка-Кайрыс пакладала
    шмат натугаў, каб зарганізаваць і рыхтаваць трупу беларускіх артыстаў-аматараў для гастроляў па меншых мястэчках Віленшчыны. На адным такім паказе ў Вілейцы давялося і мне пабыць.
    Алаіза Пашкевічанка, якая кожнай працы аддавалася ўсёй сваёй душою, не ўмела сцерагчы свайго здароўя. Яна не знала супачынку, калі трэба было нешта тэрмінова выканаць. За працаю часта забывалася, што трэба і есці. Калі была студэнткаю ў Кракаве, не хацелася зварачацца да блізкіх па дапамогу ды часта і галадавала. Як найменш рупілася пра свае ўборы — ёй усё ішло. Нядбайнасць пра сваё здароўе з часам памсцілася. Ранняю вясной 1907 года мне давялося браць удзел у агульным з’ездзе Расейскай сацыял-дэмакратычнай партыі ў Лондане. Па дарозе назад у Летуву я завярнуў у Закапанае. У Закапаным, у гуральскай хаціне, знайшоў хворую на лёгкія Цётку — як заўсёды жывую, чуйкую на падзеі і найменш дбайную пра сябе. Працэс у лёгкіх толькі пачынаўся, аднак для залячэння яго канечнымі былі чыстае горнае паветра, як найбольш сонца ды магчыма лепшая яда. Пра гэта, аднак, Цётка і ў Закапаным найменш рупілася. Засталася там на ўсё лета. 3 бліжэйшых прыяцеляў мела яна ў Закапаным хворага тады ж на лёгкія Вітаўта Чыжа, студэнта з Ашмянскага павета, што студыяваў тэхніку ў Львове. Яна там ссябравалася блізка і з Енасам ды Юліяй Білюнасамі. Внас Білюнас, цяжка вынішчаны сухотамі, дажываў у Закапаным тады свой апошні год.
    Алаіза Пашкевічанка прабыла ў Закапаным ці не да канца 1907 года — наведваў я яе там яшчэ раз увосені таго ж года — паправілася з лёгкімі і перабралася на студыі ў Львоўскі універсітэт, на гістарычна-філалагічны факультэт. Для свае дыпломнае працы ўзяла спачатку гістарычную тэму: паўстанне Свідрыгайлы. Пазней тэму змяніла і пачала збіраць матэрыял пра «беларускую батлейку». Гэтага матэрыялу назбірала даволі шмат, працы, аднак, не напісала. (Можа, можна гэта спраўдзіць у Вітаўта Чыжа, калі яшчэ жыве; прынамсі, у Вільні гэтан працы не пісала.) На Львоўскім універсітэце Алаіза Пашкевічанка студыявала да 1911 года.
    Гады 1906—1907 былі ў жыцці Пашкевічанкі гадамі перамены, але без балючых пераломаў. Выглядае, піто
    акурат тады, пры ападанні рэвалюцыйнага руху ў Ра* сеі, яна на даўжэйшы час адмежавалася ад палітычнай дзейнасці ды аддавалася нацыянальна-культурнай працы. Новы кірунак набылі ад гэтага часу і ейная паэтычная творчасць, і напісаныя ёю белетрыстычнага характару абразкі. Цётка прыціхла, хоць жывых сувязяў з навакольным жыццём і не зрывала. Яна брала цяпер яго такім, якім яно было. He падыходзіла б да Цётчынага характару, каб яна і тады не верыла ў святлейшую будучыню свайго народа. Песімізм, які і на яе ці раз моцна нападаў, ніколі не ўплываў на ейную станоўкасць працаваць і на ей-ную веру ў поступ чалавецтва, а разам і свайго краю. Гэтай культурнай працы Цётка аддала ўсю пазнейшую пару свайго жыцця, калі, пасля замужжа, зажыла настала — аж да пачатку першай сусветнай вайны — у Ві<іьні. Найбольш працы і цёплай рупнасці аддавала тады выдаванню часопіса для моладзі «Лучынка».
    Студыюючы на універсітэце ў Львове, Алаіза Пашкевічанка не мела большых клопатаў з хваробаю лёгкіх. Штовясны наведвала бацькавіну. Нашыя дачыненні, што ставалі ўсё больш прыяцельскімі, ад 1906 года былі нагэтулькі блізкія, што ўлетку 1909 года яна гасціла ў мяне ў Мелікесе Самарскай губерні, дзе я па сканчэнні ў 1908 годзе інстытута тэхналогіі працаваў ужо інжынерам пры пабудове чыгуначных мастоў. У 1911 годзе Алаіза Пашкевічанка другі раз наведала мяне, ужо ў Куршчыне, на Украіне, дзе мне давялося выконваць, разам з інжынерам Пётрам Вілейшысам, пабудову мастоў Паўночна-Данской чыгункі.
    У канцы 1911 года я вярнуўся з Украіны і асяліўся ў Вільні. У лютым 1912 года мы пабраліся, і ад гэтай пары Цётка-Кайрыс жыла ўвесь час, аж да свае смерці, у Вільні, наведваючы рэдчас Менск, сваю бацькавіну, маю бацькавіну і Віленшчыну. Уладзіліся мы вельмі сціпла, па-студэнцку, і напачатку зажылі на Звярынцы. Цётка не цярпела мяшчанскага спосабу жыцця, і аж да першай сусветнай вайны мы абыходзіліся памяшканнем з двух пакояў з кухняй. Наймічкі мы не мелі, хоць майго заработку за працу ў самаўрадзе места Вільні стала б і на крыху раскашнейшае жыццё; на абаіх знаць было яшчэ нядаўнае студэнцтва.
    Жонка не мела тады ніякай працы, што звязвала б яе, і ўвесь свой час аддавала справам беларускага ру-
    ху. Шмат пісала. He ўважаю за сваё заданне выказвацца пра Цётчыну творчасць. У сваю творчасць яна заўсёды ўкладала душу. He заўсёды было ёй лёгка выказаць словамі перажыванні, пачуцці і думкі. Чарнавікі ейных друкаваных твораў паказваюць, што часта патрэбная была марудная праца, пакуль выражаныя думкі знаходзілі сабе адпаведную форму на паперы. Можа,. дзеля гэтага Цётка не паспела стварыць гэтулькі, колькі абяцаў ейны, перажываннямі наздзіў багаты, нутраны свет.
    Першая сусветная вайна, якая заспела нас у Вільні, адлістала і ў Цётчыным жыцці новую балонку. Давялося ёй бадай зусім абарваць працу, якую раней вяла. Выбухлая вайна стала перад усімі намі і поўная будучых магчымасцяў і, адначасна, жудасная сваёю штодзённаю рэчаіснасцяй. Ваенныя падзеі закраналі ўвесь час ды беспасярэдня і Вільню. Катастрофа расейскіх арміяў ува Усходніх Прусах запоўніла віленскія больніцы раненымі і хворымі на заразныя хваробы. Цётка не ўмела быць абыякавай да падзеяў і ўвясну 1915 года падалася на працу сястрою міласэрдзя, у барак для заразных хваробаў у Вільні. Працавала да позняй восені. У беларускім друку можна сустрэць вестку пра тое, быццам Цётка была сястрою міласэрдзя на фронце. У сапраўднасці на фронце яна ніколі не была. Увосені гэтага ж года загінуў у франтавых баях каля Горадна Цётчын брат Язэп. I гэта быў пачата,к ідучых на яе няшчасцяў.
    У 1915 годзе Вільня ўжо чакала нямецкай акупацыі. Падахвочваныя расейскімі ўладамі, жыхары краю, асабліва мяшчане, масава збіраліся да эвакуацыі ў Расею. Мы дамовіліся заставацца ў Вільні і ў Вільні дачакаліся і немцаў. Нямецкая акупацыя адразу спаралізавала грамадскае жыццё, спыніла выхад прэсы; не дапушчала арганізаванае дзейнасці, праз вайскова-адміністрацыйны апарат скавала ўвесь край ды пачала бязлітасна. ачышчаць яго. Вільня адразу апынулася пад пагрозаю голаду. Трэба было ратаваць ад галоднай смерці дзяцей галоты і арганізаваць ім прытулкі. Неўзабаве пачалі галадаваць масавыя віленчукі, і немцы былі змушаны даць дазвол на арганізаванне публічных сталовак для народа ды прыдзялялі ім крыху і харчоў. Гэтак пачалася праца ратавання ад голаду, і Цётка жвава ў яе ўлучылася. Ды ненадоўга. У канцы 1915 года захварэў