На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Б. С. — Хто яшчэ хацеў ехаць з Вамі?
М. С. — Быў там такі Жарскі — прафесар. Ен выкладаў у нас, у педінстытуце, методыку беларускай мовы. Жыў у Празе з жонкаю і дачкой Алай, якой пр;ысвечаны мой акраверш. Хтосьці з чэхаў заляцаўся да гэтай Алы. Жонка Жарскага была настроена прасавецкі і казала: «Мы далей не паедзем, а назад». I мужа не ўгаварыла не ехаць, спадзеючыся, што іх абароняць чэхі. Ларыса Геніюш таксама прыжылася там і думала, што ёй можна застацца. Яна і засталася. Калі мы з Ільяшэвічам прыехалі на станцыю, каб рушыць далей, яе там не было.
Б. С. — I куды Вы накіраваліся з Прагі?
М. С. — Мы даехалі да Баварыі. Спыніліся недалёка ад граніцы, знайшлі сабе прыпынак у баўэра. Аднойчы я прачнуўся, гляджу: танкі!
Б. С. — 3 белымі зоркамі?
М. С. — Так, гэта былі амерыканскія танкі. Баўэр быў мнагадзетны, бедны, таму і ўзяў мяне; у яго я працаваў цэлае лета. У той час у Рэгенсбургу арганізаваўся беларускі лагер. Амерыканцы выгналі немцаў з пасёлка; беларусаў размяркоўвалі па іх прыгожых домі-ках. У адзін з гэтых домікаў пасялілі Ю. Віцьбіча з жонкай і маці, але яму сказалі, каб узяў да сябе яшчэ некага. I ён папрасіў мяне: «Вы хочаце?» Я, адзінокі,
згадзіўся. 10. Віцьбіч пачаў гаварыць па-беларуску толькі тады са мною, а так ён заўсёды гаварыў паруску і, канечне, лепш яе ведаў, чымся беларускую.
Б. С. — Пра Юрку Віцьбіча мне шмат расказвала жбнка П. Глебкі — Ніна Ларывонаўна. Ен жыў у часе акупацыі ў Мінску на кватэры ў Пятра Глебкі, дакладней, у бацькоў самой Ніны Ларывонаўны. I піў. He было за што, дык ён краў кнігі і прадаваў. Я чытаў яго творы, выдадзеныя да вайны ў Мінску, і тыя, што выдаў ён за мяжою. Дзве з іх — «Плыве з-пад святое гары Нёман» і «Мы дойдем» здаліся мне цікавымі. Ен добра ведаў гісторыю Беларусі, умеў карыстацца фактамі з яе. Вядома, у сваіх мэтах. А вось ці зведаў ён турмы, лагеры?..
М. С. — Як ні дзіўна, але яго не арыштоўвалі, не судзілі, хоць ён і быў паповіч...
Б. С. — Вернемся да Рэгенсбурга. Там, у гэтым гарадку ці пасёлку, выйшла некалькі белар'ускіх выданняў, сярод іх і Вашы дзве кнігі— «У акіяне ночы» і «Спадзяванні».
М. С. — Я ўключыў у гэтыя першыя свае кнігі вершы ваенных гадоў і новыя. Між іншым, некаторыя з напісаных і надрукаваных вершаў я не ўключыў у гэтыя зборнікі — меркаваў, што яны не вартыя таго. Цяпер я перачытаў сёе-тое і пашкадаваў, што быў тады такі патрабавальны да сябе.
Б .С. — I вы доўга жылі ў Рэгенсбургу?
М. С. — Даволі працягла. Туды таксама прыязджала савецкая місія. I амерыканцы напачатку дазвалялі бываць у лагерах савецкім афіцэрам і агітаваць, а тагосяго і сілком забіраць. Кажуць, у Рэгенсбург прыязджаў да нас і Максім Лужанін. Ва ўсякім выпадку Антон Адамовіч апавядаў мне, як ён сустракаўся з былым сваім аднакурснікам, вёў перамовы наконт звароту ў Савецкую Беларусь...
Б. С. — Максім Лужанін быў у гэты час у Нямеччыне, яго паслалі туды як эксперта па каштоўнасцях, што вывезлі ў вайну з Беларусі гітлераўцы. Але што ён сустракаўся з Антонам Адамовічам?.. Ад вас упершыню чую. Хоць ведаю — з беларускай эміграцыяй сустракаліся калісьці ў дваццатых гадах у Берліне Цішка Гартны, а ў Празе — Янка Купала... Самі ці па чыёй-небудзь просьбе?.. He магу сказаць...
М. С. — У Рэйенсбургу з’явіліся першыя згуртаванні
беларусаў. Актыўнага ўдзелу ў іх я не браў. Жыў тугою па сваіх страчаных, пераплаўляў гэта ў вершы. 3 Рэгенсбурга мы пераехалі ў Міхельсдорф.
Б. С. — Там Вы, здаецца, таксама выдалі кнігу вершаў. Яна называлася «На край святла».
М С. — Гэта быў адзін з самых плённых перыядаў у маім жыцці. Там, нягледзячы ні на што, я знаходзіўся ў нейкім рамантычна-ўзнёслым стане. Ды і беларуская адміністрацыя пра мяне паклапацілася — выдзеліла асобны пакой. У той час гэта многа значыла. Tyra па страчаным перапаўняла мяне, гэта стварала своеасаблівы настрой. З’явіліся вершы заглыбленага зместу, з філасофскім падтэкстам, тое, што называецца медытацыяй... Я жыў паэзіяй, паэзія давала мне крылы, глушыла боль... Як, дарэчы, і ў сталінскіх турмах, на Калыме... Каб, здаецца, не вершы — не жыў бы.
Б С. — У адным са сваіх вершаў Вы пісалі:
Адно другога ўсё трагічней, і страшна — гора без турбот збываў я песняю лірычнай, замест каб стаць на эшафот...
М. С. — У тым самым вершы, прысвечаным, дарэчы, сястры Дар’і, ёсць і такія радкі:
Што ж? Я не плачу й пе каюся, адно толькі даль імжыць...
Мне трэба казка якаясь, каб мог я жыць.
Б. С. — 3 Міхельсдорфа Вас перакінулі ў нейкі іншы лагер?
М. С. — Так.
Б. С. — А дзе ж падзеўся Хведар Ільяшэвіч? Вы рассталіся з ім?
М. С. — ён жыў у англійскай зоне. Там і загінуў, трапіўшы ў аўтамабільную аварыю. Пахаваны на могілках у Галендорфе паблізу Браўншвайга. Між іншым, у англійскай зоне я некалькі разоў бываў, выступаў там у лагерах, дзе жылі беларусы і ўкраінцы, чытаў свае вершы. Мяне даволі добра прымалі. У лагеры ДП у Брааўшвайгу выступаў я разам з Наталляй Арсенневай. Вітаўт Тумаш пасля гэтага выступлення сказаў: «Прыйшоў і перамог».
Б. С. — А потым што было?
М. С. — Потым пачалося афармленне на ад’езд у Амерыку. Прайшло яно даволі лёгка, нават удалося мне
пазбыцца польскага грамадзянства, якое я ўзяў самавольна сам сабе, бо баяўся, што калі назавуся савецкім, дык мяне пераправяць у савецкую зону і зноў на* кіруюць у Сібір, у сталінскія лагеры. Адбылося гэта так. Я прыйшоў на камісію — «скрыбінг»,— адчыніў дзверы, а мне кажуць: «Здравствуйте!» Я адказаў: «Здравствуйте». А потым і кажу: «Дазвольце зрабіць такую заяву: я ніякі не паляк, а савецкі грамадзянін. Ці не пашкодзіць гэта ў афармленні майго пераезду ў Амерыку?» Мне адказалі: «Не, наадварот, дапаможа. Было б горш, каб вы не сказалі пра гэта, не прызналіся». Аформілі ўсё, што трэба, я ўжо радаваўся. Аж тут паведамляюць раптам — згубіліся мае дакументы. Зноў трэба запаўняць анкеты... Ну, узяліся мне памагаць машыністкі і ўляпілі тую памылку, пра якую я ўжо расказваў,— замест 1913 года — года майго нараджэння — напісалі 1915...
Б. С. — Вы казалі, што ў Вас ужо была нявеста, жыла яна ў Амерыцы...
М. С. — Так, гэта цяперашняя мая жонка Вольга, мы з ёй пазнаёміліся ў Марбургу, ва універсітэце. Яна была студэнткай, як і іншыя нашы дзяўчаты і хлопцы, што аднойчы запрасілі мяне на літаратурны вечар, каб я пачытаў там свае вершы. Пасля літаратурнага вечара пачаліся танцы, і я там пазнаёміўся з ёю, маёй будучай жонкай. Яна раней за мяне пераехала ў Амерыку, я з ёю перапісваўся.
Б. С. — Як яна апынулася ў Нямеччыне?
М. С. — Прыкладна як і я, як і іншыя...
Б. С. — У якім годзе Вы пераехалі ў ЗША?
М. С. — У 1950-м. У мяне там нікога не было знаёмых, адна Вольга. Яна працавала на швейнай фабрыцы, шыла. Гаспадыня падганяла яе: «Вольга, ты можаш лепш шыць і хутчэй». Ну, а потым я прыехаў. Выпісаў мяне ў. Амерыку Уладзімір Клішэвіч, ён быў мой спонсар.
Б. С. — А ён што, таксама раней за Вас туды пераехаў?
М. С.— Так, адчыніў у Брукліне сваю цырульню. Праўда, хутка прагарэў і працаваў, як мы смяяліся, падмятайлам — швейцарам пры гасцініцы... Ну а я... Прафесіі ў мяне не было ніякай. А жыць неяк трэба было. I я ўладкаваўся да нейкага др'обнага прадпрыемцы агуркі рэзаць і саліць. 3 месяц папрацаваў, агуркі
скончыліся, і я зноў застаўся без працы. Праз нейкі час мяне ўзяў на працу беларус, што прыехаў у Амерыку яшчэ да рэвалюцыі. Мы пажаніліся з Вольгай, гэты беларус выдзеліў нам пакой. Але жоріцы пакой не спадабаўся, яна параіла з’ехаць з Нью-Йорка ў СаўтРывер. I гэта была мая памылка, бо ў той час беларусы ў Нью-Йорку арганізаваліся, пачалі выдаваць часопіс «Конадні», газету «Беларус» і іншыя друкі. Пріыехалі сюды Наталля Арсеннева, Рыгор Крушына... Я ж змушаны быў уладкоўвацца на цагельню, потым на адну з фабрык, дзе прапрацаваў аж дзесяць гадоў. Мне спачувалі многія, бо тыя беларусы, што пазаставаліся ў Нью-Йорку, жылі, як мне здавалася, лягчэй, пачалі купляць свае машыны, дамн. Я ж абзавёўся дзецьмі. Ды і мовы ангельскай не гедаў, чытаў хіба толькі «Новое русское слово» ды кнігі...
Б. С. — А вершаў у гэты час не пісалі?
М. С. — Пісаў. Нават і ў час працы. Без вершаў я не мог жыць. Яны памагалі мне ўсюды, дзе б я ні апынуўся. Праўда, ніколі не думаў, што яны, гэтыя вершы, хоць калі трапяць на Бацькаўшчыну. Аднойчы ў «Новом русском слове» я прачытаў аб’яву, што патрабуюцца выкладчыкі ва універсітэт Індыяна, якія ведаюцьрускую мову. Пажадана, каб яны былі родам з цэнтральных абласцей Расіі. Я быў родам не з Цэнтральнай Расіі, а ўсё ж вырашыў паспрабаваць шчасця... йаехаў у Нью-йорк, там запісалі на стужку касеты мой голас, каб можна было ацаніць, як я размаўляю па-руску. I пасеіаў ва універсітэт разам са сваёй заявай. Сказаў пра гэта адной сваёй знаёмай, якая вучылася ў Гарвардзе. Выявілася, што ў гэтай знаёмай ва універсітэце Індыяна ёсць знаёмы. Ен, той знаёмы, і памог мне ўладкавацца ва універсітэт выкладчыкам. Сем гадоў я там працаваў, выкладаў рускую мову, атрымаў ступень магістра. йотым мне прапанавалі месца выкладчыка рускай мовы ва універсітэце Мантана, але я, з’ездзіўшы туды, адмовіўся. У Нью-йорку тады быў з’езд славістаў, там я пазнаёміўся з Янкам Запруднікам, які працаваў на радыёстанцыі «Свабода». Ен мяне папрасіў адказаць на некалькі пытанняў, пачытаць свае вершы. ГІаслаў касету з запісам майго голасу на радыёстанцыю ў Мюнхен. Гэтак я быў прыняты на працу на радыёстанцыю «Свабода».
Б. С. — Гэта было ў якім годзе?
М. С. У 1969-м.
Б. С.— I колькі Вы там працавалі?
М. С. — Да 1983 года.
Б С. — Жылі ў Амерыцы ці пераехалі ў Нямеччыну, у Мюнхен?
М. С. — ДавялОся пераехаць. Гэта таксама адзін з напружаных перыядаў майго жыцця. У 1983 годзе выйшаў на пенсію. Жыву цяпер у ЗША.
Б. С. — Вы маеце свой дом?
М. С. — He, наймаю кватэру.
Б. С. — Колькі слоў, калі ласка, пра эмігранцкае літаратурнае жыццё. Мы тут, у Беларусі, так мала пра яго ведаем.
М. С. — Беларуская эміграцыя — нешматлікая, да таго ж расцярушана па ўсім свеце. Адразу пасля вайны, калі мы жылі ў Нямеччыне, у ДП лагерах, была распачата інтэнсіўная грамадская, культурная і палітычная праца. Можна сказаць, эмігранты пачалі ствараць Беларусь за межамі Беларусі. Выходзіў літаратурна-грамадскі часопіс «Конадні», газета «Бацькаўшчына», якая часта друкавала мастацкія творы, выдала нават вялікую анталогію паэзіі і прозы «Ля чужых берагоў». Цяпер выдаюцца газеты «Беларус», «Беларускі голас», часопіс «Беларускі свет». Але выходзяць яны нерэгулярна — не хапае сродкаў. Працуе Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ён выдае зборнік «Запісы», рыхтуе аднатомнікі выбраных твораў пісьменнікаў эміграцыі. Выйшлі ўжо ў гэтым выданні кнігі Наталлі Арсенневай, Алеся Салаўя, Аляксандры Саковіч (Іны Рытар), некалькі бібліяграфічных даведнікаў — «Янка Купала й Якуб Колас на Захадзе», бібліяграфія публікацый пра Ф. Скарыну ды іншыя. Раней гэты інстытут выдаваў тыя творы беларускіх пісьменнікаў, што не выдаваліся ў БССР. Большую частку працы цягнуў там, у гэтым інстытуце, Антон Адамовіч. Але цяпер ён стары, да таго ж хворы... Пастарэў зусім і самы меншы брат Якуба Коласа Міхась. Гэта да слова. Ен, думаю, Вы ведаеце, жыве ў ЗША.