На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Допыты трывалі якіх пяць месяцаў. Як тая сава,. Навіцкая цягала мяне на допыты ўначы. Пасля таго як мяне пасадзілі зноў у карцэр ды пагразілі, што расстраляюць (Навіцкая махала мне пад носам паперкай і пішчэла: «Восьтвой сябра (не называю ягонага прозвішча) прызнаўся, што завербаваў цябе ў арганізацыю), я пастанавіў не мучыцца далей, а пакончыць з сабой. Аскепкам шкла я перарэзаў сабе на левай руцэ вену (белы шрам гэтак і застаўся), але ў камеру ўляцеў вартавы, стукнуў мне прыкладам вінтоўкі па плячох і адразу ж вывалак на калідор. Кроў спынілі, рану зашылі ды... піхнулі назад у карцэр. Але пасля гэтага больш на допыты не клікалі. Па пэўным часе з будынка ГПУ (з камеры ў «амерыканцы») мяне перавялі назад у турму, дзе ўжо былі Гуцька, Астрэйка, Гінтаўт і, здаецца, Сядура.
Пару месяцаў пазней мяне выклікалі («с веіцамн») і прачыталі на калідоры прысуд: «за контррэвалюцыйную арганізацыю і агітацыю» — тры гады. Судзіла нас завочна Маскоўская калегія.
П. — Дык вучыцца больш Вам ужо не давялося?
А, — Па сканчэнні канцлагернага «універсітэта» жыць у Менску я не меў права. А ў іншыя гарады, дзе я мог жыць і дзе былі інстытуты, я не паехаў, бо не меў там нікога знаёмага, у каго можна было б затрымацца на пару тыдняў. Я паехаў у горад Варонеж, дзе жылі сваякі майго сябра з канцлагера Міці Красналуцкага. Я думаў у іх затрымацца. Праўда, з гэтага нічога не выйшла, але ў Варонежы я застаўся. Уладзіўся на машынабудаўнічым заводзе «Камінтэрн». Вучыўся, без адрыву ад вытворчасці, далей на рабфаку пры медыцынскім інстытуце. Правучыўшыся пару месяцаў там, здаў экзамены і быў залічаны на літфак Варонежскага педінстытута (у анкеце на пытанне «Ці быў рэпрэсіяваны сам або хто з сваякоў?» да рэпрэсіі і не прызнаўся), ды правучыўся там два гады. Ведаючы пра сваю «палітычную ненадзейнасць», адзначаную ў пашпарце сакрэтнай адзнакай, я стараўся быць савецкім чалавекам
і паэтам. Пісаў я, праўда, вельмі мала, бо не меў часу. Выдрукаваў у гэным часе толькі адзін верш: да 20-годдзя Чырвонае Арміі быў выданы альманах «Непобеднмая», які адчыняўся маім вершам «Полем, полем...».
П. — А як склалася Вашая доля ў часе вайны?
А. — Ваяваў я з немцамі на Украінскім фронце. У травені 1942 г. немцы абступілі нас пад Харкавам (трыма арміямі там камандаваў ведамы марша»л Цімашэнка), і я трапіў у палон да румынаў. У палоне праседзеў больш за год. Выпусцілі мяне ў 1943 годзе, і я прыехаў у Менск.
П. — Як Вы схарактарызавалі б нямецкі перыяд?
А. — Агульную характарыстыку найлепш, можа, даць цытатай з мае паэты «Міжагнёўе»:
Пакараў нас Бог, зямліца: На тваіх пляцох, сталіца, Апрычнікаў Берыя Змяніла фельджандармерыя.
П. — Ці шмат Вы пісалі і друкаваліся пад нямецкай акупацыяй?
А. — У часопісе «Новы шлях» была змсшчаная мая паэма «Пад небам Случчыны каханай». На словы маіх вершаў пісалі музыку кампазітары Мікола Куліковіч і Алесь Карповіч. Культурнае, а ў тым ліку і літаратурнае жыццё ў Менску рухалася, набірала моцы. Музы не маўчалі, хоць бомбы і міны грымелі.
П. — Дзе Вы жылі ў Еўропе да прыезду ў Амерыку?
А. — Калі Нямеччына была занята войскамі аліянтаў*, я знаходзіўся ў г. Троене на «амерыканскай» зоне. У Троене я працаваў на авіяцыйным заводзе. Пасля жыў у ДП лагеры ў Саксоніі, у Натэрнбергу. Там завербаваўся на працу ў капальні ў Бельгіі, каля Ля-Люверу. Але за паўгода ўцёк адтуль назад у Натэрнберг. Па некаторым часе перабраўся ў беларускі лагер у Бакнанг, адкуль у 1950 г. выехаў у ЗША.
П.— Застаўся па гэтым след у Вашай творчасці?'
А. — Вядома, вандроўкі так ці інакш адлюстраваліся ў маіх вершах, але не вельмі шмат.
П.— Як Вы разумееце ролю паэзіі ў жыцці паэта і жыцці народа?
А. — Сваё разуменне паэзіі я выказаў коратка ў вершы «Паэт»:
* Саюзнікаў.
17. Зак. 1056-
257
Паэзія — не табака, малакроўным нюхаць, Паэт не застыглая ў статыцы
мумія.
Паэзія ў сэрцы будзіць завірухі. Паэт за стагоддзі адзін думае.
Хоць «за стагоддзі» — гіпербала, але без думання ніякае паэзіі на свет не з’явіцца.
Некаторыя літаратурныя тэарэтыкі называюць паэзіяй «прыгожыя словы ў прыгожым парадку» або гавораць пра «мастацтва для мастацтва». Для мяне гэткая паэзія — «табака малакроўным нюхаць». Калі не табакай, дык рэбусам лічу паэзію, якое і сам творца не разумее без камп’ютэра. Мая паэзія, хочацца думаць, будзіць у сэрцы завірухі кахання, патрыятызму, змагання за волю свайго народа. Вось гэтым «будзільнікам» завірухі ў сэрцы была і ёсць для мяне паэзія.
П. — У Вас ці мала вершаў, што сталіся патрыятычнымі песнямі. Прыкладам «Васюёчкі» — «Расцвіталі ў полі васількі» — ды іншыя. Якія ў Вас былі дачыненні з кампазітарамі? Апрача Куліковіча і Карповіча, хто яшчэ пісаў музыку на Вашыя вершы?
А. — У Менску ў часе вайны нехта напісаў музыку да майго верша «Мы Беларусі сваёй арляняты».
Ужо тут, у Амерыцы, напісалі музыку на мае словы кампазітары Дзмітрый Верасаў, Ксаверы Барысавец, Эльза Зубковіч, Мікола Куліковіч. 3 Дзмітрам Верасавым стукаліся адзін раз ілбамі, але цяпер гузы пазажывалі, і я спяваю ў царкоўным хоры ў нашай саўтрыверскай царкве, дзе Верасаў рэгентуе.
П. — Чым у сваёй творчасці Вы найболып займаецеся цяпер?
А.— Хоць я ўжо ў пенсійным веку, Муза мяне не цураецца, падштурхвае, каб пісаў далей паэму «Непакорныя». Трэ было б узяцца і за прозу, якую занядбаў. Што з гэтага выйдзе, цяжка сказаць.
П.— Якая ў Вас чытацкая сувязь з літаратурай сучаснае Ееларусі?
А. — Амаль віякая. Мой сябра паэт Янка Золак выпісвае часопіс «Полымя», дык пару нумароў даваў пачытаць.
П. — Калі пацікавіцца водгукамі ў друку на Вашыя творы, дык дзе іх шукаць? Я ўсведамляю сабе, што гэта пытанне, можа, і не лёгкае, бо не кожны збірае
бібліяграфію пра сябе, дык назавеце тое, што Вам запамяталася.
А. — Маеце рацыю, на гэтае пытанне мне цяжка адказаць. Бібліяграфіяй свае творчасція не займаўся. Памятаю толькі, што рэцэнзію на мае вершы, пад заг. «На шляху да паэтычнага ўзвышша», напісаў Уладзімір Сядура. Да якогась майго юбілею пісаў артыкул паэт Янка Золак. Адгукнуўся рэцэнзіяй у «Конаднях» крытык Антон Адамовіч (Р. Склют).
Пісаў я артыкулы ды рэцэнзіі: пра беларускіх савецкіх паэтаў, пра Юрку Віцьбіча, Есіфа Мандальштама, Андрэя Макаёнка, Кастуся Акулу, Янку Золака, Случанскага ды шмат каго іншага.
Ці мала лістоў пісаў у газету «Новое Русское Слово», што выходзіць у Нью-Йорку, у якіх палемізаваў з «едннонеделнмцамн».
Прыгадваецца таксама, як на пачатку 1960-х гадоў кадэбэшнікі з «Голасу Радзімы» скадэбэшылі верш «Грэх на сэрцы цяжкі» ды падпісалі маім псеўданімам. У вершы тым я быццам бы прасіў прабачэння ў Радзімы. Я ім адказаў вершам «Правакатарам», які перадала на Беларусь радыёстанцыя «Свабода».
П. — Што б Вы хацелі сказаць яшчэ чытачам «Беларуса»?
А. Хачу шчыра падзякаваць тым з іх, што ахвяравалі або заняліся збіраннем ахвяраў і падпіскі на мой Збор твораў. Асабліва дзякую ініцыятарам гэтае задумы, кіраўнікам Беларускага Інстытута Навукі й Мастацтва. Я, прызнацца, не спадзяваўся, што маю гэтулькі прыхільнікаў свае творчасці. Як тут не ўспомніць словаў: «Жыве яшчэ душа ў народзе гэтым».
Дык няхай жа гэтая душа і надалей застаецца замілаванай у беларускім мастацкім слове, шчырай і лагоднай, але непакорнай гвалту*.
Саўт-Рывер, ЗША
Люты, 1984 год
* Беларус. НьюЙорк, 1984. № 316.
АЛЯКСАНДРА САКОВІЧ
Пра тое, што ў сэрцы
Я дабралася да ветлых берагоў Злучаных Штатаў Амерыкі на вайсковым транспартным караблі General R. L. Howze ў траўні 1950 г. Цуда? Для мяне — безумоўна. 3 маленства прагнула я пабачыць далёкія, нязнаныя краіны. Ды ніколі, нават у сваіх лепшых летуценнях, не ўяўляла, што аднойчы здолею апынудца за акіянам, застануся тут назаўсёды, адчую сябе роўнай сярод роўных.
Першыя пяць год я прабыла ў Нью-йорку. Адразу давялося на маленькай фабрыцы складаць для зассяу ў шкляныя банкі агуркі, тады на другой — пакаваць для крамаў здобныя булкі ды торты. Ашчадзіла трохі грошай і пайшла вучыцца ў The Cambridge School of Business. Магла б узяць патрэбны мне навучальны курс у коледжы, але спачатку моцна асцерагалася хваліцца савецкім універсітэцкім дыпломам.
Праца, навука ў школе забіралі шмат часу, іншым разам стамлялі. Затое ўсё іншае навокал захапляла. Уражалі размахам, багаццем і даступнасцю для ўсіх бібліятэкі, музеі, канцэртныя залы, опера. He менш дзівілі ў цэнтры места шматпавярховыя небаскробы, вітрыны, раскошныя магазіны, перапоўненыя рознаякімі таварамі, на вуліцах і дарогах — неперарыўная чарада хуткіх гулкіх аўтаў.
Тэй парою ў Нью-Йорку існавала ладная беларуская грамада. Мы ладзілі сустрэчы, канцэрты, святкавалі свае нацыянальныя святы. Праўда, найбольш у тыя гады спраўлялі вяселлі. Жаніліся, выходзілі замуж маладыя. Яны спяшаліся ў новым краі абзавесціся сям’ёю. Ішлі да шлюбу і старэйшыя, якія шмат адпакутавалі, страцілі свае сем’і. Я таксама пабралаея з Аўгенам Каханоўскім. 3 ім пасяліпіся ў Кліўлендзе, дзе пражылі шчасліва ўжо 31 год.
Кліўленд — вялікае індустрыяльнае места. Яно прыгарнула нас да сябе настала, бо тут склалася людная беларуская калонія, пабудавана беларуская праваслаў-
ная царква, паўстаў беларуска-амерыканскі цэнтр —Полацак.
Наш маляўнічы Полацак мае больш за 9 гектараў лугу і лесу. На ўзгорку стаіць аднапавярховы цагляны будынак, дзе жывуць галоўныя арганізатары і нязменныя кіраўнікі гэтага прывабнага белар^ускага кута. Вакол дому — стромкія хвоі, зялёны луг. Адсюль уніз віецца сцежка праз луг да азёрка, да іншых грамадскіх будынкаў, да лесу. Азёрка, невялікае, чыстае, адлюстроўвае ў сабе сіняе неба, раскідзістыя магутныя клёны, белы двухпавярховы дом. Глядзіш на чароўны малюнак зверху, і здаецца ён табе казачна прыгожым.
У Полацку я часты госць. Ыаогул, гасцей тут заўсёды досыць: свае людзі любяць збірацца разам. Але найбольшае свята для нас усіх — дні вялікай сустрэчы, калі едуць сюды беларусы з розных штатаў Амерыкі, з Канады, лятуць з Еўропы, з Аўстраліі, з Польшчы. У тыя дні ўсе мы чуемся ўзнятымі. Цешымся пабачыць знаёмых людзей. У памяці ўсплываюць падзеі, перажытыя разам у часе вайны, звязаўшыя нас назаўсёды сяброўствам. На сустрэчы мастацкія выступы маладых, народжаных ужо ў Амерыцы, з народнымі спевамі і танцамі не толькі захапляюць, не толькі выклікаюць замілаванне да нашае багатае нацыяна^іьнае спадчыны, але ўзмацняюць веру, што Беларусь жыве і будзе жыць.