• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    У 1912 годзе я быў прыняты ў лік стыпендыянта ў калегіі Паўла Галагана. Чатыры гады, праведзеныя ў калегіі, далі вельмі шмат для кажнага з калігіятаў — высокі ўзровень выкладання школьных прадметаў, вялікая бгбліятэка, экскурсіі да Пецярбургу і Маскве, спартовыя заняткі. Супольная навука ды жыццё спрыялі ўстанаўленню добрых сувязяў на ўсё жыццё.
    Калегію Паўла Галагана я скончыў вясною 1916 года і ўвосень гэтага ж года быў прыняты ў склад студэнтаў. юрыдычнага факультэта Кіеўскага універсітэта. Уво сень 1’917 года я паступіў у другую Кіеўскую вайсковую школу і ў травені скончыў яе ў рангу прапаршчыка. Па< ля пары месяцаў у запасным палку я прызначаны да
    134-га Феадосеўскага палка (усе даты з памяці і дзеля гэтага прыблізныя).
    Вясною 1918 года — паварот з траншэі на берагох Серэту ў Румыніі да Кіева. Летам 1918 года — узноўленыя студыі на юрыдычным факультэце, удзел у дзейнасці беларускай арганізацыі места Кіева, у якой я быў сябрам кантрсііьнае камісіі. Як колішні афіцэр расейт скае арміі я быў прымусова мабілізаваны, на параўнальна кароткі час, рознымі ўрадамі, апрача ўраду УНР (Украінскае Народнае Рэспублікі), які на просьбу беларускага кансуляту звольніў мяне як падданага бе^ арускае рэспублікі ад мабілізацыі. У 1919 годзе —• жанімства з Марыяй Савінай, якую знаў з маленства.
    -в •
    ,ДС	ПАЧАТКІ НАВУКОВАЕ ПРАЦЫ
    іДзверы да навуковае працы адчыніў мне выпадак. -?пад Калядамі 1920 года, праходзячы вуліцай каля уіаніста, які расклаў свае кніжкі на тратуары, я паба7 чыў другі том кнігі прафесара Сяргеявіча «Древностн русского права». Паколькі я меўся ў хуткім часё складаць экзамен з гісторыі расейскага права, я пастанавіў кнігу купіць. Том быў прысвечаны адной тэме: баярскай думе Маскоўскае дзяржавы. 3 вялікім зацікаўленнем я прачытаў гэтую таленавіта напісаную працу.
    На экзамене ў прафесара М. Васіленкі ён мяне запФітаўся якраз пра баярскую думу. Я ведаў пра яе ці мала. Пры канцы экзамену прафесар выказаў сваё асаблівае задаваленне і пасуліў мне навуковую працу ў. ачоленай ім Камісіі для вывучэння гісторыі заходнерускага і ўкраінскага права ў Укрідінскай акадэміі на? вук. Мы пастанавілі, што працу пачну па заканчэнні ўсіх экзаменаў.
    У чэрвені 1921 года апошні экзамен складзены, застаецца толькі дыпломная праца. Я прыйшоў да Акадэміі навук і быў аформлены як ейны навуковы супрацоўнік. На прапанову Васіленкі я меў працаваць над тэмай ^ра казацкія рады ў Украіне 17—18 стст. (генеральныя ўстаршынскія).
    Ужо назаўтра я ўзяўся за працу ды пачаў збіраць ўа’тэрыял для свае тэмы са зборніка «Акты, относяіцне'я к нсторіш іожной н западной Россіін». Адначасна, не адаючы быць спецыялістам аднае толькі тэмы, я па-
    чаў, і працягваў наступныя чатыры гады, працу над усёй літаратурай з гісторыі ўкраінскага і беларускага права, а таксама над тымі працамі з гісторыі расейскага і польскага права, якія проста ці пасярэдзіне маглі прычыніцца да гісторыі права Украіны і Беларусі. Пры канцы 1921 года публічная абарона дыпломнае працы «Абіранне гэтмана на УкраінеТетманшчыне» і атрыманне дыплома 1-е ступені.
    У 1923 годзе, у выніку праведзенае грашовае рэформы, Акадэмія навук дастала абмежаваны лік пасадаў, якія аплачваліся цвёрдаю валютай. Нашая камісія дастала адну гэткую пасаду (апрача старшыні). Было дамоўлена, што гэты штатны супрацоўнік мае выконваць адначасна і абавязкі сакратара камісіі.
    У іншых установах новыя штатныя пасады абсуджваліся паводле выбару іхных кіраўнікоў. У Камісіі заходнерускага і ўкраінскага права акадэмік Васіленка перадаў гэтую справу на вырашэнне сяброў камісіі. Тайным галасаваннем штатным супрацоўнікам і сакратаром абралі мяне. Мушу тут сказаць, што да^ыненні з папярэднім сакратаром камісіі, С. М. Іваніцкім, засталіся сяброўскімі, што робіць яму гонар. Для мяне ж гэтае прызначэнне забяспечвала навуковую працу на колькі гадоў.
    Матэрыялы для сваёй тэмы я збіраў з друкаваных зборнікаў актаў. 3 парады акадэміка Васіленкі я пераглянуў шматтомны зборнік копіяў архіўных матэрыялаў Судыенкі ў бібліятэцы Кіеўскага універсітэта. Магчымасць пашырыць матэрыял для маёй тэмы далі камандзіроўкі да пазакіеўскіх архіваў. Наколькі помню, разоў чатыры ездзіў да Масквы, дзе кожны раз два месяцы працаваў у архіве колішніх расейскіх міністэрстваў юстыцыі і замежных справаў, які ў 20-х гадах называўся «Древлехраннлніце РСФСР». Адбыў я таксама камандзіроўкі да архіваў Харкава, Палтавы і Чарнігава.
    На аснове гэтых матэрыялаў, ужо друкаваных і архіўных, былі падрыхтаваны тры большыя манаграфіі ды чарод артыкулаў у «Працах» камісіі ды ў іншых выданнях. Манаграфіі былі прысвечаны тэмам пр/а генеральную раду Гетманшчыны, пра раду старшыны ды пра «Знатнае вайсковае таварыства», якая пабачыла свет толькі ў 19,47 годзе.
    3 задавальненнем успамінаю гэтыя гады працы ў
    Камісіі гісторыі заходнерускага і ўкраінскага права. Гэта залежала ад атмасферы талерантнасці, якую ўносіў старшыня камісіі акадэмік М. Васіленка, што вяло да дружнага супрацоўніцтва ў працы ейных сяброў. Я не прыпамінаю якога-колечы спаборніцтва, непрыязні і непаразумення. У выніку гісторыя гэтае камісіі гэта гісторыя ейных працаў і дасягненняў, а не, як часта бывае, гісторыя змаганняў розных групаў і спаборніцтва між ейнымі паасобнымі сябрамі.
    Асаблівая сітуацыя склалася ў 1924 (?) годзе. Гэта быў час арышту акадэміка Васіленкі, папярэдняга следства, судовага працэсу «Центра действмй» ды ягонага колькімесячнага ўвязнення пасля прысуду. Мы, сябры камісіі, намагаліся працягваць ейную працу. Паседжанні камісіі рэгулярна адбываліся кожны тыдзень. Вельмі часта прысутных было толькі тры асобы: апрача мяне як сакратара стала наведвалі паседжанні С. Барысёпак і I. Чэркаскі. Гэты апошні і быў старшынёй пасяджэнняў.
    ПРЫ КАФЕДРЫ ГІСТОРЫІ УКРАІНЫ М. С. ГРУШЭУСКАГА
    Аднаго дня, думаю, што было гэта на пачатку 1925 года, у вестыбюлі акадэміі да мяне падышоў акадэмік М. С. Грушэўскі. Да гэтага часу маё «знаёмства» з ім абмяжоўвалася тым, што на прывітальным вечары, зладжаным мясцоваю суполкаю асветы ў гонар ягонага павароту да Кіева, ён, абыходзячы ўсіх пр^ісутных, падаў руку і мне. Цяпер М. Грушэўскі мне сказаў, што ў кіраванай ім навукова-даследчай кафедры гісторыі Украіны, у дадатак да прынятых пры канцы 1924 года аспірантаў, будуць стыпендыі для новых аспірантаў і ён прапануе гэткую стыпендыю мне. М Грушэўскі дадаў, што ён гаварыў пра гэтую прапанову з М. П. Васіленкам і той даў сваю згоду.
    Я адразу згадзіўся і падзякаваў яму. Гэта, пэўна ж, паляпшала матэрыяльнае палажэнне ды давала змогу павысіць сваю кваліфікацыю пад кіраўніцтвам вялікага вучонага. М. П. Васіленка пацвердзіў, што ён нічога не мае супроць маёй дадатковай працы.
    На жаль, навуковага кіраўніцтва вялікага вучонага я не здабыў. Наколькі прыпамінаю, гутарка ў весты-
    бюлі акадэміі была адзінаю з М. Грушэўскім. Галава кафедры не кіраваў працаю аспірантаў, гэтае кіраўніцтва належала да сяброў кафедры. Маім кіраўніком быў прафесар Аляксандр Грушэўскі, брат галавы кафедры. Колькі разоў у годзе я дакладваў яму пра сваю працу ды слухаў ягоныя парады.
    Наведваючы паседжанні кафедры, я чуўся быццам у іншым свеце ў прыраўнанні да камісіі акадэміка Васіленкі. Там з першага дня я быў прыняты як роўны сярод роўных і пачуваў сябе між сяброў. Гэткая атмасфера людскіх дачыненняў залежала ад старшыні камісіі, які быў нібы старшым і паважаным прыяцелем ейных сяброў.
    На кафедры Грушэўскага атмасфера была іншая. Часткова залежала гэта ад таго, што была гэта не гэтулькі даследная, як навучальная ўстанова. Мела значэнне таксама тое, што падбор аспірантаў не зусім залежаў ад Грушэўскага. Супроць ягонае волі давялося прыняць на аспірантаў трох вучняў прафесара О. Аглобліна. Адзін з іх (Камінскі) быў сябрам Камуністычнай партыі, другі (Крэчэнка) былы сябра Кампартыі ды галава Радамысльскае Чэка. Прысутнасць гэткіх людзей безумоўна адбівалася на характары дачыненняў, якія набіралі фармальны тон.
    Мне ніколі не было ясна, чаму прафесар М. Грушэўскі прыняў мяне на сваю кафедру, як таксама не магу і дагэтуль зразумець, чым пры канцы майго прабывання я выклікаў ягоную няласку...
    Пасля заканчэння трох гадоў аспірантуры я меў быць пераведзены да навуковых супрацоўнікаў кафедры. Для гэтага я меў публічна абараніць даследную працу. 3 дазволу акадэміка ?А. Васіленкі для гзтае мэты я падаў манаграфію «Генеральная рада на Гетманшчыне», якая была надрукавана ў «Працах» Васіленкавае камісіі.
    Аднаго дня да мяне ў акадэміі прыйшоў прафесар О. Гермаізэ, з якім у мяне былі сяброўскія дачыненні. Ен сказаў, што М. С. Грушэўскі даручыў яму пераказаць мне ягоную ультыматыўную прапанову: я мушу пагадзіцца на пераход да навукова-даследнае кафедры акадэміка Д. Багалія, які згаджаецца прыняць мяне да складу свае кафедры, і тады мая праца будзе апрабаваная. У іншым выпадку праца будзе прызнаная за нездава'іьняючую.
    Я адразу згадзіўся. Незадоўга адбылася публічная абарона мае працы, і яна была апрабаваная. У часопісе «Украіна» была змешчана інфармацыя пра гэтую абарону. Больш гэтага: М. Грушэўскі прасіў М. Васіленку дазволіць выдаць 200 экземпляраў адбіткаў маёй працы пад маркаю навукова-даследчае кафедры гісторыі Украіны. Дазвол быў дадзены, і гэтае выданне паказалася.
    Магчыма, нлздавальненне М. Грушэўскага было спрычынена ахалоджаннем дачыненняў між ім і Васіленкам. Тады Грушэўскі вёў зацятае змаганне з сябрамі управы акадэміі А. Крымскім і С. Яфрэмавым. На сўпольным сходзе акадэміі М. Васіленка падтрымаў управу. Магчыма, што ў сувязі з гэтым я, як блізкі супрацоўнік Васіленкі, выглядаў цяпер як «прадстаўнік варожых сілаў» на кафедры.
    Калі я запытаўся ў Гермаізэ, што казаў яму Грушэўскі, ён адказаў: «Грушэўскі сказаў, што вы чужы». Гэта магло значыць — «не ўкраінец», але магло значыць і «васіленкавец». Урэшце, магло гэта значыць і тое і другое разам.
    Няма што казаць, што пагроза не прапусціць маю працу была цалкам рэальная. Я сабе не ўяўляю, як я мог заставацца на кафедры супроць волі ейнага кіраўніка. Практычна я таксама нічога не губляў: на абедзвюх кафедрах, і ў Грушэўскага, і ў Багалія, пасады навуковых супрацоўнікаў не былі платныя.
    ІЛто б ні было, прынцыпова няправільна і недапушчальна ставіць ацэну навуковае працы ў залежнасці ад настаўлення да ейнага аўтара. Мой залік у наступным годзе навуковым супрацоўнікам навукова-даследчае кафедры акадэміка Д. Багалія ў Харкаве быў чыста намінальны.