• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Агульна беручы, гэтыя доўгія намаўленні ішлі па лініі, што будзе пры маёй згодзе ці нязгодзе — нагароды за згоду, пакаранне за адмову. Найбольшаю абяцанкай за маю магчымую згоду было ўзвядзенне мяне ў акадэмікі. Гэтая абяцанка, аднак, не дасягала свае мэты: славалюбнасць не належыць да ліку маіх. заганаў, ды я ні на хвіліну і не верыў у магчымасць' гэткага раптоўнага ўзлёту, не гаворечы ўжо пра непрымальнасць ягонае цаны.
    У ліку пагрозаў за адмову было папярэджапне, што ГПУ можа зруйнаваць маё сямейнае жыццё. Дасягнуць гэтага яны могуць, ці пераканаўшы маю жонку ў маёй «здрадзе», ці падаслаўшы да яе дазнанага зводніка
    жанчынаў. Галоўнаю пагрозаю было папярэджанне, што мая адмова будзе азначаць канец маёй навуковай працы. Пры гэтым следчы сказаў, што мэта ГПУ пакінуць на гэтай працы толькі тых, што дапамагаюць ГПУ ды ейнай дзейнасці.
    Паколькі я не згаджаўся на тайнае супрацоўніцтва, гутарка прыняла больш непрыемны характар’, і следчы часахМ павышаў голас. Абразу я дазнаў толькі ў трэцяй асобе, калі пачуў, як следчы, выйшаўшы на пару часінаў на калідоры, камусьці там скардзіўся: «Эта сволочь совсем меня нз.мучнла!» Час быў ужо позні, і намаўлянні трэ было канчаць. Следчы паклаў перада мной кусок паперы і запрапанаваў выкласці на пісьме прычыны мае адмовы. Утомлены да краю, я не мог нічога лепшага прыдумаць, як напісаць: «Отказываюсь по состоянню здоровья» (Адмаўляюся дзеля стану здароўя). Напаследак следчы мне сказаў, што ад гэтага часу я ў стане вайны з ГПУ і хутка зразумею ўсе гэтага кансеквэнцыі. I ён меў рацыю.
    КАНЕЦ ПРАЦЫ У АКАДЭМІІ — НЕЖЫНСКІ ЭПІЗОД
    Ішоў страшны 1933 год, год нялюдскае жорсткасді чалавека да чалавека. Вельмі цяжка было бачыць на вуліцах паміраючых з голаду людзей, цяжка было адчуваць сваю бяссільнасць хоць чым-колечы ім дапамагчы.
    У Акадэміі навук з кажным месяцам ставала менш ейных кадраў, старых навуковых працаўнікоў, якія ў 20-х гадах гэтак шмат зрабілі для справы нацыянальнага адраджэння. Ішлі арышты і ссылкі ў канцэнтрацыйныя лагеры ГПУ. Шмат было «вычышчана» з Акадэміі з дакументамі, з якімі было цяжка знайсці іншую працу. Некаторыя з навуковых працаўнікоў пакідалі Украіну і пераязджалі да больш бяспечных частак СССР.
    Дачыненні да мяне кіруючых колаў Акадэміі паступова пачалі мяняцца. Да гэтага часу я быў у ліку «лаяльных» сяброў калектыву. Маё імя паступова з іхнага ліку знікла, заміж гэтага яно ўсё часцей стала ўспамінацца ў ліку асобаў «сумлеўных». Усё яснейшаю стэвала перспектыва таго, што пры чароднай «чыстцы» Акадэміі мне, як і іншым сябрам Камісіі заходнерускага і ўкраінскага права, пагражае звальненне.
    Трэ было прымаць нейкую пастанову. Яна не была лёгкаю. Украіна, дзе прайшлі гады майго юнацтва, была быццам маёю другою бацькаўшчынай. Акадэмія навук, куды я трапіў выпадкова, сталася месцам заўзятае працы і цесных таварыскіх сувязяў. Тэматыка маіх працаў, не мною самым выбріаная, усё больш і больш мяне цікавіла ды быццам абяцала мне сталае месца сярод даследнікаў Гетманшчыны.
    Дачыненні з маімі калегамі, гісторыкамі ўкраінскага права, былі нязменна прыяцельскія. Настаўленне да мяне акадэміка М. Васіленкі, чалавека, «поўнага духоўным святлом дабра, такту і талерантнасці», як я пісаў у сваім, апублікаваным, колькі гадоў таму артыкуле пра яго, было нязменна прыхільнае. I ўсё ж. я адчуваў, што трэба пакінуць Акадэмію і, пакуль не запозна, выехаць з Кіева.
    Пераехаць у Беларусь, бацькаўшчыну майго бацькі, было першаю думкаю. Але яе давялося адразу адкінуць. Палажэнне там гэным часам было гэткае ж, калі не горшае, як на Украіне. Ішлі арышты і пр|аследы нацыянальных колаў.
    Ранняй вясной 1933 года я паехаў да Масквы, да Камісарыяту асветы РСФСР, у аддзел вышэйшых школаў. Там аднесліся да мяне прыхільна і запрапанавалі пасаду прафесара гісторыі СССР у педагагічных інстытутах у Уфе або ў Волагдзе. Мяне больш цікавіла Уфа, але гэта была сталіца Башкірскай аўтаномнай рэспублікі, і там, ясна, гэтым часам таксама ішло праследаванне нацыянальных кадраў. Дзеля гэтага я выбраў Волагду, куды і паехаў з лістом ад Наркампросу РСФСР.
    Волагда зрабіла нд мяне добрае ўражанне. Паўночнае паветра было неяк асабліва празрыстае. Шырокія вуліцы з драўлянымі будынкамі ўражалі сваёю цішынёй. На некаторых перакростках стаялі гандляркі з кошыкамі рэпы. «Нашыя паўночныя яблыкі», сказаў мне адзін валагджанін.
    Педагагічны інстытут размясціўся на беразе вялікае ракі такой самай назвы, як і места. Там я сустрэўся з рэктарам і кіраўніком гістарычнага аддзела і без цяжкасці дамовіўся пра ўмовы свае працы ў інстытуце. Найважнейшае ў тагачасных умовах пытанне пра кватэру шчасліва ўладзілася пр^ідзелам мне двух пакояў у новазбудаваным доме для персаналу інстытута.
    Да Кіева варочаўся я ў крыху спакайнейшым настроі.
    Было, праўда, шкада кідаць сваю працу і сваіх прыяцеляў. Але мне было ясна, што працаваць, калі б застаўся ў Кіеве, можна было б толькі на шкоду нацыянальнай справе. Пераезд да Волагды даваў надзею, што там ГПУ пра мяне забудзе і не стане мсціцца за адмову супрацоўнічаць.
    Вярнуўшыся да Кіева, я пайшоў да Акадэ.міі і паказаў там ліст валагодскага інстытута з запросінамі да працы, Ніхто з кіраўнікоў Акадэміі мяне не затрымліваў, і я звольніўся з Акадэміі без перашкодаў. Пара дзён пайшло на зборы для пераезду. Пакуль што ехаў я адзін, сям’я тым часам заставалася ў Кіеве. Квіток да Волагды быў у мяне ў кішэні. У дзень ад’езду — цягнік адыходзіў увечары — я пайшоў апошні раз да Акадэміі развітацца з маімі, нешматлікімі ўжо, прыяцелямі ды ўзяць апошнія паперы.
    У Акадэміі мне сказалі, што на мяне нехта чакае. Быў гэта чалавек гадоў 27—28, ён сказаў, што ягонае прозвішча Ціхі (Тнхнй) ды што ён прарэктар Нежынскага педагагічнага інстытута. Прыехаў ён спецыяльна пабачыць мяне з даручэння рэктара Нежынскага інстытута, Карпекі. Рэктару, паводле ягоных словаў, учора званіў Дэмчэнка, сакратар Кіеўскага абкома КП(б)У. Дэмчэнка быццам прасіў Карпеку запрапанаваць мне прафесарскую пасаду ў Нежынскім інстытуце. Рабіў гэтую прапанову Дэмчэнка нібы ад імя Цэнтральнага Камітэта КП(б)У і свайго асабіста, як сябры Цэнтральнага Камітэта. Дэмчэнка даручыў сказаць мне, што партыя непакоіцца ўражаннем, якое можа выклікаць за межамі мой ад’езд з Украіны і, асабліва, у Заходняй Украіне, дзе нібы ідзе шырокая кампанія супроць уціскаў украінскае навукі ў Савецкім Саюзе.
    Мяне адразу здзівіла, што гэткае важнае значэнне пр^ідавалася маёй асобе, даследніку малавядомаму паза вузкім параўнальна колам спецыялістаў гісторыі ўкраінскага права і гісторыі Украіны. 3 маіх працаў толькі манаграфія пра Раду Старшыны была дыскутаваная ў рэцэнзіі В. Заікіна ў часопісе «Суспільство» ў Заходняй Украіне.
    Ды здзіўленне не ішло гэтак далёка, каб я сумляваўся ў праўдзівасці турботаў ЦК КП(б)У з прычыны майго выезду з Украіны. 3 вялікім сумам бачыў я залом майго плана ратавацца пераездам да Расеі. Бо, хоць дзіўнаю здавалася неспадзяваная ўвага да мае асо-
    бы, адкінуць «просьбу», а фактычна дамаганне ЦК Украінскае кампартыі ў тагачасных у.мовах было немагчыма. Да гэтага ж, калі б я нават не паслухаў ды выехаў да Волагды, даволі было Дэмчэнку ці камусь іншаму з ЦК пазваніць да Валагодскага інстытута, і мяне адразу звольнілі б з пасады. I гэтага вечара, з квітком да Волагды, я выехаў да Нежына.
    У Нежыне я найперш зайшоў да Міколы Пятроўскага, ведамага ўкраінскага гісторыка, з якім у мяне былі прыяцельскія дачыненні. ён паінфармаваў пра інстытут, ягонае кіраўніцтва і прафесуру. Пры гэтай нагодзе ён прасіў мяне адступіць яму курс гісторыі СССР — фактычна гісторыі Расеі, — а сабе ўзяць далёка больш кантравер.сійны, а пры тагачасных умовах небяспечны, курс гісторыі Украіны. Адмовіць яму я не мог.
    Калі я пайшоў да інстытута, там мяне прыняў рэктар па прозвішчы Карпека. Ён пацвердзіў тое, што каЗаў мне Ціхі пра тэлефон Дэмчэнкі, і пасуліў прафесарскую пасаду ў інстытуце з дадаткам — для павелічэння заработку — пасады бібліёграфа пры інстытуцкай бібліятэцы. Д'ія жыцця адводзілася мне памяшканне з двух пакояў. Мне нічога не засталося, як даць сваю згоду. Гэтак на кароткі час я стаў прафесарам Нежынскага педагагічнага інстытута.
    Спачатку да Нежына пераехаў я сам, адзін, сям’ю пакінуў у Кіеве. Жыццё паволі ішло быццам здавальняючым шляхам. Само места Нежьгг здавалася мне правінцыяльным, затое інстытут зрабіў добрае ўражанне. Адчувалася, што гэта хорам навукі з стогадоваю традыцыяй культурнае працы. Асабліва я быў рады бачыць бібліятэку: яна была багатая кнігамі і калекцыя ўкраінікі была вельмі добрая. Горш было з студэнтамі. Вучьміся яны вельмі ахвотна і дысцыпліна ў часе выкладаў была ўзорная. Але іхная падрыхтова ў сярэдніх школах была вельмі нізкая.
    Паволі жыццё ў Нежыне і праца ў інстытуце наладзілася, і я меў магчымасць працягваць сваю працу над манаграфіяй «Казацтва на Беларусі». Пры канцы лістапада мая жонка зліквідавала кіеўскае памешканне, спакавала нашыя рэчы, пераслала да Нежына ды прысхала з сынам да мяне.
    На трэці дзень пасля ейнага прыезду лекцыі ў мяне былі ў першай палавіне дня. Пасля заканчэння выкладу мне сказалі, што мяне хоча бачыць рэктар. Сустрэў
    ён мяне словамі: «Не мне б гэта Вам казаць, Леў Аляксандравіч, і не Вам бы гэта слухаць!»— ды стаў чытаць мне загад, які, ягонымі словамі, ён «меў падпісаць». У загадзе казалася, што ў выніку недастатковай пільнасці адміністрацыі, прафесуры і студэнцтва ў інстытут пралез «нейкі Леў Акіншэвіч, які...» — далей ішлі звінавачванні. Вінавацілі мяне ў сямі грахах. Мая памяць захавала з іх пяць (копія загаду загінула пад час пажару ў Смаленску ў 1941 годзе).
    Першае і найцяжэйшае звінавачванне, што ў сваіх лекцыях я быццам выступаў за незалежнасць Украіны ды за ейны выхад з СССР. Параграф другі казаў, што я быў сувязным паміж беларускімі і ўкраінскімі нацыяналістамі. Далей мяне вінавацілі ў тым, што свае артыкулы пра нацыяналістычныя пазіцыі Грушэўскага і Слабчанкі я напісаў з гэткім разлікам, каб заміж крытыкі гэтых пазіцыяў іх прапагандаваць ды пашыраць іхнія ідэі. 4-е і 5-е звінавачванііі закідалі мне, што ў сваіх лекцыях праслаўляў Багдана Хмяльніцкага ды будаваў свае выклады паводле схемы М. Пакроўскага.