• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    У Маскве я жыла адно сям’ёй. Гадуючы дзяцей, пазнала не толькі ўцеху, але і матчына гора, калі памёр наш пяршынец — сын Леанард.
    Міналі гады. Клопаты і радасці нашае маладое сям’і, навуковыя поспехі мужа паступова пачалі засланяць перажытыя ў трыццатым годзе страхі. Я нават пачала спадзявацца, што ў Савецкім Саюзе можна быць .хаця б у сям’і шчаслівай. Горка памылілася. Нахлынула яжоўшчына і’ захліснула сваёй безашчаднай хваляю нас. Мужа арыштавалі, пасадзілі ў Таганскую турму, збілі да непрытомнасці, абвінавацілі ў «контррэвалюцыйцай дзейнасці», вывезлі ў канцэнтрацыйны лагер.
    на Калыму. Чула, што праз некалькі гадоў беззаконнага зняволення яго рэабілітавалі. Мажліва, і цяпер ёв знайшоў апраўданне здзеку над сабою. Я — не.
    Без мужа ў Маскве я адчула сябе адзінокай, безабароннай. На маіх руках засталася двухгадовая дачка Іна. Пагроза, што мяне таксама могуць арыштаваць, a дачку забраць у дзіцячы прытулак, кроіла душу і розум. Тады, у момант роспачы, нарадзілася няўтольнае жаданне пры першай нагодзе вярнуцца назад на Беларусь, вярнуцца ў Ярэмічы, да дарагіх з маленства мясцінаў. Нагода прыйшла ў часе другой сусветнай вайны.
    Быў месяц студзень, калі я, трымаючы за руку свак> малую Іну, пераступіла браму роднага кута. Пасля першае сусветнае вайны Ярэмічы засталіся на польскім баку, зрабіліся для нас недасягальнымі. Тое, што я змагла вярнуцца сюды разам з сваім дзіцем, бязмерна цешыла. Пачуццё не толькі радасці, а і гордасці захлынала. Так, гордасці. I ўсё цяжкое, што выпала на маю долю ў апошнія гады, неяк палегчыла, нібы адышло.
    Было радасна ізноў спаткацца з сваякамі. Цешыла мажлівасць ісці працаваць у школу-сямігодку, не марнаваць дарма часу.
    Пражылі мы з дачкою там амаль цэлы год. I сёння перад вачыма зіхаціць у сонцы празрыстая вада Нёмана. Іна з сяброўкаю цягаюць каменьчыкі з мелкага дна, будуюць штось на беразе. Сіняе неба, сачыстая зеляніна поплаву. У мястэчку няма ні немцаў, ні паліцыі,. ні партызанаў. Спакой навокала, спакой на душы.
    На нашу бяду, у канцы 1942 года Ярэмічы, маючы ў блізкім суседстве Налібоцкую пушчу, апынуліся ў партызанскім раёне. Людзі пачалі пакідаць мястэчкаПадалася і я з дачкою далей ад небяспекі ў Наваградак. Уладзілася працаваць у Наваградскай настаўніцкай семінарыі.
    Ярэмічы ў тым часе гарэлі тры разы: адзін раз іх палілі немцы, два разы — партызаны. За трэцім разамі спалілі і маю хату. Вярнуліся пасля велікодных канікулаў семінарысты з суседняга мястэчка Турэц з навіною: «Спадарыня настаўніца! У Лазараву сыботу ваш «палац» спалілі партызаны». Студэнты, схільныя да жартаў, заўсёды маю хату называлі «палацам». Але для мяне гэтая вестка прынесла глыбокі боль.
    Параскідаў лёс нашу сям’ю па свеце. Бацькі памерлі далёка ад Ярэмічаў. Далёка ад іх засталіся на жыццё сем’і сясцёр і брата. Мая дачка памерла ў Нямеччыне. Я жыву ў Амерыцы. I няма ў нас цяпер месца на зямлі, якое завецца бацькавым гняздом*.
    * Саковіч А, У пошуках праўды. БІНІМ, Нью-Йорк— Кліўленд, 1986.
    ЛЕУ АКІНШЭВІЧ
    Балонкі з успамінаў
    Мушу сказаць, што навагу напісаць успаміны я прыняў не без некаторых хістанняў ды крыху пад націскам. Я і цяпер няпэўны, ці мае ўспаміны маюць вартасць, бо я ж не належу да людзей, якія «робяць» гісторыю, да правадыроў і дзеячаў, што прысвяцілі жыццё, каб дасягнуць пэўную мэту, ды апісваюць свой шлях да гэтае мэты. He маю сумлеваў, што гэткія ўспаміны дзеячаў апраўданыя і карысныя.
    Некаторае апраўданне маюць і ўспаміны тых людзей навукі і мастацтва, якія пакінулі па сабе глыбокі след у галіне, якой яны аддалі сваё жыццё. Мне цяжка вызначыць сваё месца сярод гісторыкаў украінскага права ды гісторыкаў Гетманшчыны — галінаў навукі, якім прысвечана бальшыня маіх друкаваных працаў. Але яны засталіся мала ведамыя і не выклікалі шырэйшага водгуку. Мая болыная< і найважнейшая, на маю думку, праца пра Раду Старшыны, прыкладам, нават не ўспомненая ў зацемцы пра гэтую ўстанову ў энцыклапедыі і ўкраіназнаўства.
    Урэшце, некаторых нават і невыдатных людзей жыццё ставіла ў ролі сведкаў падзеяў гістарычнага значэння, пра якія яны могуць сказаць нешта новае і дагэтуль невядомае. Маё жыццё ў гэткія пазіцыі мяне не ставіла.
    Дзеля гэтага я адхіляў усе рады і прапановы пісадь успаміны, ды і цяпер няпэўны, што яны вартыя ўвагі. Вырашальным фактарам урэшце былі настойванні прафесара д-ра Я. Падаха, чалавека, ад якога я дазнаў шмат дабра, адмовіць яму было цяжка.
    Магчыма, некаторым апраўданнем для маіх успамінаў можа быць апавяданне пра пакаранне мяне органамі ГПУ за адмову супрацоўніцтва з імі. Таксама цяжкасці з знаходам працы пасля звальнення з Нежынскага інстытута, якія наглядна паказваюць цяжкое палажэнне людзей працы ў дзяржаве, дзе яна адзіны працадаўца. Гісторыя майго звальнення з прафесарскае пасады на
    аснове цалком фальшывых звінавачванняў характарызуе стыль і звычаі сталінскае дыктатуры.
    Для ўкраінскіх гісторыкаў таксама можа быць карыснаю гісторыя гібелі архіва галіцкае арміі, якая можа нешта сказаць пра настроі і пазіцыі людзей 20-х і 30-х гадоў. Калі справа ішла пра ратаванне сваіх людзей, тады і прэзідэнт Акадэміі Забалотны, і гэткі савецкі актывіст, якім быў Іваныцкі-Васіленка, і сціплы беларускі службавік, рызыкуючы сваім жыццём у выпадку выкрыцця факту знішчэння архіва, знаходзілі сваё месца ў акцыі ратунку.
    Мне хочацца думаць, што апавяданне пра гэткія падзеі і з’явы можа нечым прыдацца для гісторіыі.
    Застаецца адказаць на пытанне пра мову. Гэта спецыяльная праблема чалавека ў маім палажэнні. Трэба тут узяць на ўвагу маё мяшанае паходжанне, тое, што ў памяць бацькі я вызначыўся як беларус, хоць ніколі стала на Беларусі не жыў (за выняткам канца 1930-х і пачатку 1940-х гадоў, калі быў у далучаным да РСФСР Смаленску).
    Уплывы расейскае культуры, да якое я ніколі варожа не ставіўся, былі моцныя і ў сям’і, і ў школе. Украіна, дзе прайшла значная частка майго жыцця, была быццам маёю другою бацькаўшчынаю ды прадметам маіх даследных працаў. Урэшце, не магу забыцца і пра сваю «другую бацькаўшчыну», пра ЗША, дзе я ў меру маіх сілаў і магчымасцяў намагаўся ўзяць удзел у навуковай працы.
    Пытанне пра мову давялося ўрэшце вырашаць на паДставе меркаванняў практычнага характару. А выходзячы з іх, расейская мова, хоць у выпадку публікацыі магла б збольшыць лік магчымых чытачоў, была б непрыдатная ў сувязі з тым, што працы былі напісаныя не ў расейскай мове і пераважна датычылі да гісторыі ўкраінскага права, прадмету для расейскага чытача малацікавага. Дзеля гэтага і доля аўтара гэтых працаў у вачох гэтага чытача мае невялікае значэнне.
    Маё месца ў амерыканскай навуцы таксама непрыкметнае, для чаго мае значэнне і тое, што добрая частка з іх падпісаная не маім імем, але псеўданімам Leo A. Yaresh. Маю тут на ўвазе маю манаграфію пра савецкі арбітраж і чарод артыкулаў пра савецкую гістарыяграфію. Гэта быў вынік двух з палавінай гадоў даследнае працы ў Research Project on the USSR. Праблемы,
    якія датычаць да нацыянальных «мяншыняў» СССР, для якіх мае ўспаміны маглі б даць матэрыял, мала, на жаль, цікавяць амерыканскага чытача.
    Мне асабліва прыкра вылучаць сябе як аўтара ўспамінаў у беларускай мове. Але мне ясна, што я не маі® права, зрабіўшы гэтак мала для беларускае справы, прэтэндаваць на ўвагу беларускага чытача. Успаміны хіба маглі б паказаць, як справядлівасць гэтае справы змагла выклікаць сімпатыі напалову беларуса, народжанага ў Расеі, які гады маладосці пражыў на Украіне. Але гэта, пэўна ж, не дастатковая падстава для пісання ўспамінаў.
    Украінская мова ў гэтым выпадку выглядае найбольш прыдатнаю. I не толькі дзеля таго, што ўкраінскі бок выказаў найбольшае зацікаўленне ў маіх успамінах у асобе прафесара д-ра Яраслава Падаха, старшыні навуковага таварыства імя Т. Шаўчэнкі ў ЗША. Вырашальнае значэнне мае той факт, што бальшыня маіх працаў прысвечаная гісторыі ўкраінскага права ды што арганізацыйна, як супрацоўнік Украінскае акадэміі навук, з украінскай навукай я быў звязаны. Думаю, што мае ўспаміны даюць сёе-тое для гісторыі Акадэміі.
    Урэшце, я хачу спадзявацца, што для ўкраінскага грамадзянства яны могуць паказаць, як і некаторыя людзі іншае нацыянальнасці, гэткія, як я, як расейка Н. Палонская-Васіленка, яўрэй О. Гермаізэ, ды шмат іншых, нешта зрабілі для ўкраінскае навукі, а гэтым самым для ўсяе справы ўкраінскага нацыянальнага адраджэння.
    ВАЖНЕЙШЫЯ ЖЫЦЦЯШСНЫЯ ДАТЫ I ФАКТЫ
    Акіншэвіч, Леў (Окнншевнч, Лев у ўкраінскіх працах, Okinshevic, Leo ў ангельскіх, частка апошніх падпісаная псеўданімам Leo A. Yaresh, а беларускіх псеўданімам Л. Вароніч), народжаны 7 лютага (25 студзеня паводле старога стылю) 1898 года ў Пецярбургу. Mae бацькі — Акіншэвіч Аляксандр, гэным часам адзін з юрысконсулаў кіраўніцтва Паўночна-Заходніх чыгунак, і ягоная жонка Лізавета, народжаная Ярэш. Мой бацька быў беларус, сын сельскага святара ў Гомель-
    скім павеце. Ен скончыў Чарнігаўскую гімназію і юрыдычны факультэт Адэскага універсітэта.
    Мая маці была мяшанага чэшска-расейскага паходжання. Яна скончыла жаночую гімназію ў Кіеве і два гады вучылася ў французскай сярэдняй школе аднаго з каталіцкіх жаночых канвентаў у ваколіцах Парыжа. Дзеля цяжкое хваробы — туберкулёзу косці, які зрабіў яе калекаю на ўсё далейшае жыццё,— наша сям’я была змушаная пакінуць Пецярбург ды пераехаць да Кіеваг дзе мой бацька заняў пасаду дырэктар$ паўднёва-заходняга аддзела аднаго з прыватных страховачных таварыстваў.
    Майго бацькі не стала ў 1906 годзе. Асірацелая, ачо леная хвораю жанчынаю сям’я перайшла жыць да ба^пп коў маці. Бацька маёй маці, Хведар Ярэш, больш за 25 гадоў выкладаў лацінскую мову ў калегіі Паўла Г лагана. Год пазней, у 1907 годзе, памёр і мой дзе Жаралом існавання сталася цяпер пенсія маёй бао» заработак маёй маткі з лекцыяў французскае мовы, ; яна давала ў адной кіеўскай прыватнай жаночай гі««зіі, ды невялікая арэндная плата за 30 гектараў зям... якую мой дзед Ярэш прыдбаў у Кіеўскім павеце.
    У 1907 годзе я паступіў у падрыхтоўчы клас кіеўскай прыватнай гімназіі В. Петра. Выбар гімназіі быў абумоўлены тым, што Петра, які быў блізкім прыяцелем майго дзеда Ярэша, згадзіўся звольніць мяне ад платы за навуку. Калі я быў у 2-м класе, зайшлі змены ў кіраўніцтве гімназіі, і яна перайшла да камітэта бацькоў. 1 новае кіраўніцтва далей звальняла мяне ад платы за навучанне, цяпер беручы на ўвагу мае добрыя адзнакі.