На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Б. С. — Чаму?
Д. — Там усё занадта недасканалае... У 1974 годзе беяаруская моладзь зладзіла паказ талентаў, і я тады періпы раз выступіў. Атрымаў прэмію... 3 таго ўсё і пайшло. Калі мяне добра слухаюць і ўсім падабаецца, дык гэта мяне натхняе. Хацелася больш спяваць. У дзевятнаццаць год я наспяваў тую кружэлку. Яна такая аматарская, голас у мяне там не развіты, і гітара зусім не настроена. У мяне і цяпер ёсць праблемы з голасам, бо працую я ў банку і часу няма на тое, каб спяваць. Ды і вучыцца спяваць вельмі дорага каштуе. За кожны ўрок — сорак пяць мінут — трэба' плаціць 50 долараў. А тут, у Беларусі, кожны дзень у мяне канцэрты, бывае, і па два. На гэта сілы трэба мець... Але я наогул люблю спяваць і хацеў бы, каб гэта стала маім жыццём, кар’ерай...
Б. С. — Нам вядома, што табе ў нечым дапамаглі нашы «Песняры». Як ты з імі пазнаёміўся, пасябраваў?..
Д. — «Песняры» былі маім натхненнем. Мы ўсе, бе-
ларусы, захапляліся «Песнярамі», і асабліва — Лявонам Барткевічам. Калі «Песняры» прыехалі ў НьюЙорк, то яны ў нашым знакамітым «Брадвэі» выступалі. Мы тады раскупілі ўсе білеты і гуртам пайшлі туды. Пасля канцэрта я зайшоў за сцэну і пазнаёміўся з Мулявіным, Барткевічам і ўсімі астатнімі. Вельмі прыемна было пачуць, што яны ўжо пра мяне таксама ведалі, з першай кружэлкі. 3 1977 года я з імі ў добрым кантакце, асабліва з Барткевічам. Перапісваемся, звонім адзін аднаму. Лявон Бардкевіч і запрасіў мяне ў Менск. Было гэта дванаццаць гадоў назад... Думаю, вы разумееце, як я рады, што нарэшце прыехаў на Беларусь...
Б. С. — Спадарыня Юля, Вы прыехалі ў Мінск пасля доўгай ростані. Якім Вы ўбачылі горад свайго маленства, што абудзілася ў Вашай памяці, сэрцы?
Сп. Юля. — Я заўсёды марыла пабываць у Менску і пахадзіць па яго вуліцах, пабыць на тым месцы, дзе я нарадзілася. Я з цяжкасцю пазнаю горад, але старую частку пазнала, там яшчэ засталіся тыя будынкі, што бачыла ў маленстве. Хаты нашай няма — яна стаяла там, дзе цяпер купалаўскі парк. Але я знайшла дом, дзе жыла бабка па бацьку. Мы з Данчыкам каля яго сфатаграфаваліся. Мне вельмі прыемна, што гэтыя дамы маюцца рэстаўраваць. Сам Менск мне вельмі падабаецца. I калі мы з яго выязджаем, то вяртаемся як дадому...
Б. С. — А якое ўражанне Мінск зрабіў на Данчыка?
Д. — Ну, я ніколі не быў у Менску, дык не меў ніякага ўяўлення пра тое, які ён. Я бачыў яго толькі на паштоўках. Я проста ехаў у Беларусь. Кажуць, праўда, што гэта не мая Бацькаўшчына... Есць слова «атавізм». Я думаю, у мяне вось такое падсвядомае пачуццё. Тут мае карані, таму ўсё вельмі блізкае. Увогуле, у нас, у Амерыцы, няма ніводнага сапраўднага амерыканца, усе паходзяць аднекуль. Але калі мы цягніком прыехалі ў Менск, то здалося, што прыехалі дадому. Мяне спаткалі на вакзале, ды так, што я быў проста ў шоку. Цэлы натоўп, многія ў беларускіх строях, з песнямі, з нацыянальным сцягам. Я гэтага ніколі не забуду, бо я заўсёды думаў, што на Беларусі няма Беларусі, няма беларускай мовы. Тыя, хто ездзіў сюды з Амерыкі, расчароўваліся, казалі, што ўсе гавораць толькі па-руску.
А тут... Праўда, я па вуліцах не хаджу, я ўвесь час разам са сведамымі беларусамі. Колькасць іх нямалая і будзе расці. Мы радыя, што калі вернемся, то можам паведаміць суродзічам пра ваша нацыянальнае абуджэнне. Людзі ж у Беларусі цудоўныя...
Б. С. — У Данчыка ёсць брат Юрка. Чым ён займа■ецца, ці спявае беларускія песні?
Сп. Юля. — Юрка мае добр.ы голас, але не спявае. Працуе адвакатам...
Д. — ён, відаць, баіцца канкурэнцыі са мною... Наогул, наша беларуская эміграцыя вельмі маленькая, і як кажуць амерыканцы, вялікая галава не зробіцца з усяго гэтага. У адной газеце напісалі, што я «самы лепшы беларускі спявак». Мая дваюрадная сястра жартавала: «I адзіны таксама». Так што я сваю вартасць выдатна ўсведамляю...
Б. С. — У Амерыцы жыве некалькі беларускіх пісь■меннікаў. Што вы пра іх ведаеце?
Сп. ІОля.— Мы часта сустракаемся з Наталляй Арсенневай. Яна сяброўка маёй мамы, некалі нават мы ў адным доме жылі. Гадоў пятнаццаць таму яна пераехала ў іншы штат, і цяпер мы бачымся радзей. Летась святкавалі ейнае 85-годдзе... Сустракаемся з Масеем Сяднёвым. ён у апошні час выдаў некалькі сваіх кніг. Знаёмыя з Міхасём Кавылём, Янкам Золакам...
Д. — Мая бабця з Арсенневай яшчэ з менскіх часоў сябруюць. Калі яна прыязджала на святкаванне свайго юбілею, то спынілася ў нас начаваць. Думаеце, калі жанчыне 85 год, дык яна старая, і ўсё? А яны з маёй бабцяй (а ёй таксама 80 год будзе ў лістападзе), калі збіраліся на вечар, гаварылі, якія надзець панчохі, і Арсеннева сварылася на бабцю, што тая выбрала бежавыя, бо цяпер толькі чорныя панчохі ўсе носяць, а бежавыя не ў модзе. Арсеннева была на высокіх абцасах і з доўгімі завушніцамі. «Чым я не Клеапатра?»— спытала яна. Наогул, яна вельмі адукаваны чалавек, з ёю можна гаварыць па ўсе тэмы, яна ведае літаратуру, музыку...
Б. С. — На эміграцыі жывуць вядомыя беларіускія спевакі Пётр Конюх і Мікола Стрэчань. Працуюць там і беларускія мастакі, вучоныя, кампазітары. Хацелася б пачуць што-кольвечы і пра іх.
Сп. Юля.— У нас кожны год адбываюцца выстаўкі ў штаце Нью-Джэрзі. Там выстаўляюць свае абразы
Надзея Кудасава, Галіна Русак, Тамара СтагаловічКольба, Людміла Каліноўская, Івонка Шыманец-Сурвіла... На Тыдні славянскіх культур яны таксама выстаўляюць свае абразы разам з мастакамі іншых славянскіх народаў...
Б. С. — 3 друку мы ведаем пра вашы танцавальныя і харавыя калектывы, некаторыя з іх мне ўдалося пабачыць у час майго прабывання ў Злучаных Штатах Амерыкі. Нядаўна адзін ваш ансамбль — «Васілёк» — наведаў Беласточчыну...
Д. — «Васілёк» — лепшы наш калектыў. У ім бяруць удзел людзі рознага ўзросту, ад 15да55 гадоў. Але, нягледзячы на гэта, усе яны сябруюць. Гэта цэнтр маладзёжнага беларускага руху. Калектыў не прафесійны. У ім танцуюць лекары, адвакаты, словам, усе працуюць па іншых спецыяльнасцях. Але час ад часу збіраюцца разам. У мінулым годзе «Васілёк» выступаў у вельмі славутай зале на Мантхэтане — у «Лінкольнцэнтры». Там выступалі ўсе славянскія народы — украінцы, рускія, палякі, македонцы... Беларусы былі.не горшыя ад іншых, яны таксама захаплялі ўсіх. Танцавалі яны тады «Польку-Янку» і «Лявоніху».
Сп. Юля. — Гэты калектыў танцаваў разам з іншымі і каля статуі Свабоды, калі адзначалася 200-годдзе Амерыкі... Вучыць танцаваць «Васілёк» Ала Орса-Рамана. Яна прафесар хіміі, выкладае ва універсітэце...
Д. — 3 «Васільком» хацеў паехаць на Беласточчыну і я, каб потым ужо адтуль прыехаць у ?Аенск. Але ўсё ніяк не прыходзіла віза...
Б. С. — Ці ёсць сярод беларусаў у Амерыцы мільянеры і як яны ставяцца да беларускай справы?
Д. — Можа, іх нельга назваць яшчэ мільянерамі, але што некаторыя сямейкі жывуць добра, то гэта так. Некаторыя з іх вельмі дапамагаюць беларускай справе, ахвяруюць на гэта грошы. Напрыклад, апошняя кружэлка, якую наспявалі мы з Барткевічам, каштавала 20 тысяч долараў. Беларусы сабралі гэтыя грошы, і, дзякуючы Ім, кружэлка выйшла...
Б. С. — Спадарыня ІОля, што вы адчуваеце, калі чуеце, як спявае ваш сын?
Сп. Юля. — Мне гэта прыемна, але, здаецца, пасля гэтых канцэртаў я не змагу больш яго слухаць.
Б. С. — Ці чуў Данчык калі-небудзь беларускія песні ў выкананні Забэйды-Суміцкага?
Д. — Так, чуў. Яго голас мне вельмі падабаецца. Але ці спадабаўся б яму я? Бо я люблю закурыць, a то і выпіць. Калі ў такія хвіліны мяне хто бачыць, то кажуць: «А вось Забэйда-Суміцкі ніколі не піў, не курыў, хадзіў заўсёды з завязаным горлам».
Б. С. — Ці думаў ты, што ў Беларусі цябе так шырока ведаюць, любяць, што маеш столькі прыхільнікаў твайго таленту, што на твае канцэрты будзе збірацца столькі людзей?
Д. — Гэта было для мяне нечаканым... Я тут шчаслівы, як ніколі ў жыцці...
Б. С. — Калі ты паедзеш з Беларусі, многім тут, у нас, цябе не будзе ставаць, бо ты наш беларускі салавей, што прыляцеў з-за акіяна.
Д. — А мне не будзе ставаць усіх тых, хто мяне любіць і так горача прымае.
Б. С. — Што ж, тады не парывайце з Бацькаўшчынай сувязі, часцей прыязджайце да нас, у Беларусь’.
Верасень, 1989 г.
* Літаратура і мастацтва. 1989, 3 лістапада.
Коратка пра аўтараў
Ю. Вітан-Дубейкаўская (яна ж — Кветка Вітан) — жонка архітэктара, вядомага дзеяча нацыянальна-вызваленчага руху Л. Вітан-Дубейкаўскага. Іншых звестак пра яе няма.
Стэпонас Кайрыс — муж Цёткі (А. Пашкевіч), інжынер-тэхнолаг, публіцыст, прафесар. Вучыўся ў Шаўляйскай гімназіі, Пецярбургскім тэхналагічным інстытуце. За ўдзел у студэнцкім рэвалюцыйным руху двойчы выключаўся з інстытута (у 1899 і 1901 гг.). Быў членам Літоўскай сацыялістычнай партыі. У чэрвені 1916 г. удзельнічаў у канферэнцыі літоўскіх палітычных арганізацый.
Вядомы як актыўны дзеяч Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыі, выбіраўся членам ЦК.
Напісаў і выдаў публіцыстычныя творы: «Вока за вока, зуб за зуб», «Памяці забітага ўрадніка Матуляўцкаса», «Японія раней і цяпер», «Чаму знікла прыгоннае права ў Літве» і інш. Рэдагаваў газету «Барбінку Балсэс» («Рабочы голас»).
Вацлаў Ластоўскі — гісторык, пісьменнік, публіцыст, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся 20 кастрычніка 1883 г. у засценку Калеснікі на Дзісненшчыне. Скончыў народную школу ў Пагосце, слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце (1904 — 1905). Працаваў сакратаром рэдакцыі «Наша ніва» (1909—1914), выдаваў газету «Гоман» (1916—1917). Прымаў актыўны ўдзбл у рабоце Беларускай Сацыялістычнай Грамады, партыі беларускіх эсэраў. 3 снежня 1919 г. узначальваў Раду Міністраў БНР. У снежні 1923 г. выйшаў з урада БНР, займаўся навуковай і літаратурнай дзейнасцю.
У 1927 г. пераехаў у БССР. Працаваў у Дзяржаўным музеі, Беларускай Акадэміі навук. 3 1928 г. — акадэмік БАН. У 1930 г. быў арыштаваны і высланы за межы БССР. Загінуў пасля паўторнага арышту ў 1938 г.
Выдаў «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (Коўна, 1924), «Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі» (Коўна, 1926) і інш. Быў рэдактарам часопіса «Крывіч» (1923—1927).
Людвіка Войцікава (Зоська Верас, дзявочае прозвішча Сівіцкая) — пісьменніца, дзеячка нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзілася 30 верасня 1892 г. на Украіне. Пераехала ў Беларусь малой дзяўчынкай, жыла ў Гродне. Скончыла тут прыватную жаночую гімназію (1912), агародніцка-пчалярскія курсы ў Варшаве (1914). ГІрымала ўдзел у рэвалюцыйным студэнцкім руху, у рабоце Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Выдала «Беларуска-польска-расейска-лацінскі батанічны слоўнік» (Вільня, 1924), надрукавала ў перыядычных выданнях шмат артыкулаў, апавяданняў. Рэдагавала дзіцячы часопіс «Заранка» (1927—1931), «Пралескі» (1934— 1935), «Беларуская борць» (1934-—1938).