• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    У 1945 годзе мне пашанцавала з Берліна дабрацца да Прагі: хацеў быць хоць у якой, але ў славянскай краіне. He хацелася прабірацца далей на Захад. Думаў, ад Прагі бліжэй дахаты. Я ўсё не траціў надзеі. што маці жыве, і гатовы быў вярнуцца, каб пераканацца, ці гэта так. Ларыса Геніюш прывеціла мяне добра, старалася дапамагчы, чым толькі магла. Пазнаёміла мяне з некаторымі беларусамі, што былі тады ў Пра-
    зе, у тым;ліку з Забэйдам-Суміцкім, Янкам Станкевічам, Уладзім:ірам Сядурам (У. Глыбінным), Жарскім, Русаком і іншымі. Пазнаёміла таксама з адной мілай жанчынай-чэшкай, што працавала ў нейкай дабрачыннай арганізацыі. Гэта была на імя Ружана. Калі Ларыса Геніюш сказала, што я бедны і беспрытульны беларускі паэт, Ружана, замужняя жанчына, была настолькі міласэрнай, што дала мне нават сваю ашчадную кніжку, .3 якой дзеля кароткага майго побыту ў Празе я гэтак і не мог скарыстаць. I па сённяшні дзень, пазнаўш.ы, наколькі жорсткі свет, дзіўлюся, што ўсё ж ёсць у гэтым свеце такія боскія людзі, як тая чэшка Ружана. Але вярнуся да Ларысы Геніюш. У Ларысы Геніюш жыў я, можа, які з тыдзень, пакуль яна не знайшла для мяне пакойчык, памятаю — на вуліцы Бубеннай. Едучы, бывала, стуль да Ларысы Геніюш трамваем, мне падабалася, як кандуктар-кантралёр звяртаўся. да пасажыраў са сваім нямецка-чэшскім: «Фаркартэн-яздэнкі просімо». У Ларысы Геніюш была ў Празе нядрэнная кватэра. Яна жыла тады толькі з сыпам, непаседлівым, не надта паслухмяным, зацятым дзевяцігадовым Юркам. Ен зпікаў некуды на цэлы дзень, і маці турбавалася, шукала і не знаходзіла, ён прыходзіў толькі надвечар. Маці пыталася, дзе ён быў? Ен коратка адказваў: «Ездзіў». Юрка любіў ездзіць трамваем, ведаў добра горад, ніколі не блудзіў. Мужа ўдому не было. Я так і не ведаў, дзе ён быў. Разглядаў у ягоным лекарскім кабінеце невялічкую бібліятэчку — у ёй я знаходзіў заходнебеларускія і менскія выданні: часопісы, газеты, кніжкі. Быў Геніюш, наколькі я мог спасцігнуць, чалавекам левага кірунку.
    Ларыса Геніюш умела і любіла гатаваць. Стоячы ля пліты, часам сцёбала мяне сваім фартухом, калі я, згаладалы, хапаў што-небудзь з патэльні. Аднойчы, стоячы з ёю ля пліты, я пачаў пісаць алавіком па кафлі — складаў эпіграму на яе. Яна, каб спыніць маю пэцканіну, сур’ёзна загадала мне: «Ідзі ў уборную і там пэцкай». Я пакрыўдзіўся і цэлы дзень не гаварыў з ёю.
    За сталом у яе былі часта госці, абавязкова тады — Забэйда-Суміцкі. Забэйда-Суміцкі быў ужо і тады ў гадрх. Юрка, седзячы за сталом насупраць яго, чмыхаў, заціскаў пос, дражніў Забэйду-Суміцкага: «Казёл! Казёл!» У прысутнасці Забэйды-Суміцкага ніхто не Ba-
    жыўся курыць — ведалі, што спявак не церпіць табачнага дыму. Шанаваў горла.
    Калі я, бывала, выходзіў з Ларысай Геніюш на вуліцу пагуляць, апынуўшыся на тратуары, яна заўсёды гаварыла: «Масейка; давай пабяжым!» 1 бегла. Але прабегшы колькі метраў, спынялася, хапалася за сэрца: «Не магу — калоціцца»'. Але бяжыць зноў. Была яна тады досыць поўнай, задыхалася, нібы не хапала паветра. Прыгадваючы гэта, дзіўлюся цяпер, як яна магла вытрымаць сваю катаргу.
    Заставацца ў Празе яна быццам не хацела, збіралася адступаць далей на Захад. Быў вызначаны ўжо дзень і час ад’езду. Гатовыя да ад’езду, мы дамовіліся сустрэцца назаўтра раніцой на вакзале, а калі мы прыйшлі ў вызначаны час на вакзал, яе там не было. Для мяне яна знікла назаўсёды. Але ейны вобраз бачу выразна: паважаная, гатовая на ўсё, імпульсіўная, прынцыповая і адначасна — спагадная, міласэрная. Ларыса Геніюш — жанчына тыпу рэвалюцыянеркі Цёткі.
    Як паэтэсу вялікага калібру, таленавітую, арыгінальную я ацаніў толькі цяпер, угледзеў ейную значнасць, прачытаўшы ейны зборнік «Невадам з Нёмну» і асабліва — некалькі ейных цыклаў выгнанніцкіх вершаў, што пабачылі свет у газеце «Літаратура і мастацтва». Ларыса Геніюш паўстала перада мной на ўсю сваю веліч як паэтэса-грамадзянка. Я не бачу ёй роўнай у нашай жаночай паэзіі. Яна паланіла мяне не толькі сваімі паэтычнымі магчымасцямі, а і не менш сваёй — наперакор усяму — мужнай паставай. Яшчэ з большай зыркасцю вырысавалася гэтая пастава ў ейным унікальным творы-ўспаміне «Споведзь», надрукаванай у часопісе «Маладосць». Перад гэтым творам блякнуць усе дасюлешнія гулагаўскія творы ў нашай мемуарыстыцы, уключна з «ГУЛАГам» самога Салжаніцына. Гэта творы аблітаратураныя, і дзеля гэтага яны шмат у чым трацяць сваю аўтэнтычнасць. «Споведзь» Ларысы Геніюш падкупляе сваёй непадробнасцю, маральнай вышынёй і падчас зайздросным бляскам выкладу.
    1990 г.
    Ўспаміны напісаны спецыяльна для гэтага зборніка.
    3 Менска — у Мінск
    1
    Хачу напісаць пра свае нядаўнія адведзіны Мінска, пра сваю сустрэчу з Беларусяй. Хачу і не магу. Пачаў ужо і тут жа адклаў. He выходзіць. He асэнсаваў яшчэ матэрыялу, не ўсё яшчэ адклалася. Паспрабую дзеля гэтага паглядзець на свае адносіны эмацыянальна. Бяру сённяшні Мінск. Я не пазнаў яго. У маёй памяці застаўся стары Менск — малы, больш утульны, асабісты, беларускі Менск, Менск пачатку 30-х гадоў, мой Менск. У ім я вучыўся, марыў, спадзяваўся, жыў у чаканні нечага вялікага, што мае вось сёння ці заўтра здзейсніцца. Я любіў ягоныя вуліцы і завулкі. Мне, сялянскаму хлопцу, ён быў зразумелым і ў нечым — родным. Гэта нішто, што ў тым Менску быў я галодным. Я перамагаў свой голад мацнейшай за голад прагай увасобіцца, знайсці сябе, так бы сказаць, у гісторыі. У Менску месцяцца — о святая наіўнасць — рэдакцыі сталічных газетаў і часопісаў. Я ў кожную з іх занясу свае вершы, і калі не ўсюды, дык хоць у адным з гэтых выданняў з’явяцца мае творы, і праз іх з’яўлюся і я, здзейснюся. 3 вясковай глушы я прыйшоў у беларускую сталіцу менавіта здзейсніцца, калі прызнацца — перадусім у літаратуры.
    Прахаджваюся па Савецкай, часцей на тым адцінку яе, дзе Дом пісьменніка. Назіраю, як туды ўваходзяць і адтуль выходзяць людзі, думаю —усе паэты і пісыменнікі. Купалу, Коласа, Чарота я пазнаю — яны амаль такія, якімі я запомніў іх з фатаграфій у маіх школьных падручніках. Яны свяціліся са сцен нашых класаў у нашай сямігодцы.
    Ага, вось выйшаў з Дому пісьменніка чалавек у белым вясеннім касцюме, з пухлай, трохі звіслай набок шчакой, бліснуў пры ўсмешцы залатым зубам, мне сказалі — гэта Сымон Баранавых, рэдактар часапіса «Беларусь калгасная». Я прачытаў ужо ягоную аповесць «Чужая зямля», і мне яна спадабалася. Я ўжо абагаўляю яго.
    I што б вы падумалі — і па сённяшні дзень ён стаіць у маіх вачох такім жа самым — увесь у сонцы, у. белых нагавіцах, з усмешкаю, якая, здаецца, выдала ягоную таямніцу — залаты зуб, і той, абрадаваны, што
    вызваліўся, бліснуў сваёй залатой іскрынкай. Калі мне пазней давялося разам з Баранавых ехаць у Сібір, у цяплушцы, усё роўна ранейшы вобраз пісьменніка — радасны, вясёлы — засланяў у мяне ягоны пакутлівы, рэальны вобраз.
    Або вось ідзе з тросцю стройны, яшчэ малады, удумлівы, з сашчэпленымі моцна вуснамі Уладзімір Хадыка. На выгляд горды, ён адкідвае галавой, папраўляючы свае прыгожыя русявыя валасы. А от ягоны светлы вобраз шарэе, калі бачу Хадыку каля грубкі ў бараку ў Новаіванаўскім лагеры. Хворы, ён мёрз і не адыходзіўся — нават уначы — ад гэтага ачага цяпла. Мне чамусьці прыгадваюцца ягоныя радкі: «I ў сэрцы тога не зглушыць, што перасніў я, перадумаў».
    Ну, а вось Купала. Іду за ім назіркам усё па той жа Савецкай. У Купалы на плячы кастыль. Ен ідзе паволі, коратка спыняючыся ля вітрынаў. Тады мне ўдаецца пабачыць яго ў профіль. Для каго-небудзь іншага гэта быў бы звычайны профіль. Для мяне ж гэта быў цуд, які пабачыў я ўпершыню. Мне здалося, што Купалаў профіль павярнуўся да мяне ўсёй Беларусяй. Якое гэта шчасце магчы бачыць цуд!
    Якуба Коласа я ўспрымаю выключна пачуццёва. Стаўляў сябе на месца Сымона-музыкі ці на месца Сцёпкі за парогам. Расчулены, чытаючы гэтыя творы, плакаў. На юбілей Якуба Коласа, памятаю, склаў юбіляру свой верш. Праслухаўшы яго ў маім чытанні, жонка Якуба Коласа, побач якой я сядзеў, узнагародзіла мяне сваім: «Сардэчны верш». Для мяне гэта было больш залатога медаля.
    А вось недзе на Савецкай з падвала, з нейкай кухні, патыхае смачным дражлівым куродымам. Галодны, уцягнуўшы яго ў сваё нутро, п’янею. Пачаўшыся было на хаду, верш абарваўся, перапыніўся.
    Але гэта быў мой Менск.
    300 грамаў хлеба на дзень, што па картцы належыўся мне, студэнту, я з’ядаў па дарозе, яшчэ не дайшоўшы да інтэрната. Ды нішто!
    Гэта быў мой Менск. Мая сталіца. У ёй пачалі з’яўляцца ў друку мае першыя вершы. Калі пабачыў свой верш, упершыню надрукаваны ў «ЛіМе», здалося мне, падраслі дамы паабапал Савецкай, сталі вышэйшымі.
    Адкрытыя лісты Янкі Купалы і Якуба Коласа, у якіх яны каяліся ў сваіх «нацыяналістычных» грахох, за-
    гартоўвалі нас, іх аўтары вырасталі ў нашых вачах у пакутнікаў за нацыянальнае. А калі Дом пісьменніка на Савецкай апусцеў — там ужо нельга было пабачыць шмат каго з ягоных наведвальнікаў (яны былі пераселены ў іншыя «дамы»), я адчуў, што мой Менск канчаецца. I я спяшаўся жыць. Ішоў туды, куды пайшлі і іншыя. Хоць для Беларусі яшчэ нічога я не паспеў зрабіць, ды, апынуўшыся за кратамі, я думаў, што і я сяджу за Беларусь. Узвышаў сябе тым, што ў маім Менску давялося і мне прычасціцца беларускім духам. ,Ды вывезены на Калыму, думаў, што ўжо ніколі не пабачу майго Менска.
    2
    А от давялося ўсё-такі пабачыць. Праз паўстагоддзе не думаў, што такое калі-небудзь можа здарыцца. Проста не дапушчаў такога. He верылася — шмат было ўціску, здзеку, варожасці і ахвяраў, каб можна было паверыць. Але час апярэдзіў мяне і адчыніў магчымасць вярнуцца... у мінулае? He, мінулага няма. На двары стаіць новая эпоха, незразумелая мне. Старога Менска, майго Менска, няма. Есць Мінск, вялікі прыгожы горад заходнееўрапейскага кшталту, з шырокімі вуліцамі і цудоўнымі плошчамі, але ўжо незразумелы, чужы мне. Я не паспеў яго яшчэ палюбіць — быў я паглынуты адным: як 'буду прыняты я новым Мінскам, маладым пакаленнем і калі зусім шчыра — новай (а мо старой?) уладай. Але страх мой быў дарэмным — прыняты быў я незвычайна добра, прыхільна, а самымі малодшымі, напрыклад, сябрамі літаратурнага аб’яднання «Крыніца», што існуе пры газеце «Чырвоная змена», нават, сказаць бы — энтузіястычна.