• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Мы купілі дзве лодкі — адну маленькую, а другую вялікую. У маленькую пасадзілі Жылку, каб яго ніхто не турбаваў і ён адчуваў сябе больш вольна. Маленькая лодка была прывязана да вялікае, і пасажыру гэтае лодкі не трэба было веславаць. За капітана нашае «эскадры» быў Міцкевіч, бо ён нарадзіўся і выгадаваўся на Нёмане. 3 нейкае пасцілкі, ахвяраванае добрымі людзьмі, ён зрабіў ветразь, і мы цэлы дзень ехалі пе вяслуючы, але пад вечар наляцеў буй-вецер, парваў сціплы ветразь і лсдзь-ледзь нас не патапіў. Ехалі ўдзень, а ўначы раскладалі вогнішча і адпачывалі.
    За тыдзень мы прыехалі на апошнюю прыстань Мядзведкі, адкуль мусілі разысціся на пяць гадоў у розныя бакі. Тут мы даведаліся, што ў тым горадзе, дзе будзе адбываць высылку Жылка, няма добрага доктара. Таму паэта папрасіў у тутэйшага НКВД дазволу паехаць з намі ў Налінск на тры дні на кансультацыю да доктара.
    Тры дні быў з намі Уладзімір Жылка. На чацвёрты дзень мы нанялі хурманку і паэта паехаў да месца свае высылкі ў г. Уржум. Першы час мы досыдь акуратна ліставаліся, Жылка ніколі ні на што не наракаў. Неўзабаве мы даведаліся, што ён знайшоў працу ў тамтэйшай бібліятэцы.
    Але за колькі месяцаў мы атрымалі ад Сасіновіча ліст, у якім ён пісаў, што Жылка адчувае сябе вельмі дрэнна. Мы, параіўшыся паміж сабою, пастанавілі пра-
    панаваць паэту кінуць працу і атрымваць ад нас, сваіх суродзічаў, пасяродкі на жыццё. Жылка вельмі пакрыў^ дзіўся. Ён напісаў нам ліст, у якім, дзякуючы за наш добры намер, заўважыў, што яму міласціна не трэба, бо ён заробіць і сам сабе на хлеб.
    У канцы лістапада 1932 года Уладзімір Жылка лёг у бальніцу. і помню, што чацвёртага сакавіка 1933 года я атрымаў ад Сасіновіча ліст, у якім ён пісаў:
    «Сябры, падаю вам сумную вестку — няма сярод нас Уладзіміра Жылкі. Першага сакавіка а сёмай гадзіне ўвечары ён памёр. Пахаваў я яго на тутэйшых могілках трэцяга сакавіка а пятай гадзіне ўвечары...» Далей мы даведаліся з ліста, што калі Уладзімір Жылка не мог падняцца з ложка, за тыдзень да ягонае смерці, да яго прыйшоў у больніцу энкаведысты. Ён заявіў, што НКВД дазваляе Жылку змяніць месца высылкі і нават дазваляе выехаць на паўдня. У той жа час выклікалі ў гарадскі аддзел аховы здароўя Сасіновіча і сказалі, што калі толькі будуць патрэбныя грошы на пераезд Жылкі, дык гэтыя грошы асігнуе гарадскі аддзел. А ў паэты ў гэты час ужо пачалася агонія...
    Тыдні за два пасля смерці Уладзіміра Жылкі я атрымаў ад Сасіновіча ліст, але ўжо не поштай, а праз знаёмых людзей. Адчыніўшы ліст, я прачытаў:
    «Тэстамент, або духоўніца, адпісаная Уладзімірам з Адама і Таццяны сынам Жылкавым».
    Я зрабіў усё, ад мяне залежнае, каб старанна перахаваць гэты выдатны мастацкі твор, а пасля сканчэння свае высылкі пазнаёміў з ім усю нашу грамадскасць.
    Калі я ўспамінаю цяпер тыя апошнія дні, праведзеныя з Жылкам, на памяць усплываюць радкі з аднаго ягонага верша, які ён прачытаў нам у дарозе ад Кацельніча да Мядзведкаў:
    Але нам будуць усё ж мілейшы Часы, калі з нізін балот 3 надзеяй ў шчаснасць дзён святлейшых Устане ўзбуджаны народ.
    He відна йшчэ ў завірусе, Куды ляжыць ягоны шлях. Але дух творчы Беларусі Жыве й змагае долі жах.
    ...Бяжыць суровая Вятка. Чытае свае вершы Уладзімір Жылка. Мы, сцяўшы зубы, яшчэ мацней налягаем на вёслы, бо ў нас не згасла вера ў тое, што нашая ідэя правільная. Мы цвёрда перакананыя, што наш народ скіне гвалтоўную маскоўскую ўладу і Беларусь зробіцца вольнаю і самастойнаю*.
    * Беларуская моладзь. Нью-йорк, 1962. № 18.
    УЛАДЗІМІР КЛІШЭВІЧ
    Памяці паэта
    Уладзіміра Хадыкі
    12 траўая 1940 г. трагічна загінуў у канцлагеры на Далёкім Усходзе беларускі паэт Уладзімір Хадыка. Хто быў блізкім да беларускіх пісьменнікаў, той добра ведаў Уладзіміра Хадыку як шчырага беларуса, як ■чалавека, які любіў свой беларускі народ, сваю дарагую Бацькаўшчыну — Беларусь.
    Уладзімір Хадыка належаў да тых беларускіх пісьменнікаў, якія былі праз увесь час у няміласці. Колькі вылілася памыяў, бруднай лаянкі на галаву гэтага таленавітага, з чыстым сумленнем паэта! Колькі разоў «крытыкі» Бэндэ і іншыя адводзілі сваю душу, мяшаючы яго з гразёю, труцячы ягонае асабістае жыццё.
    А за што?
    Толькі за тое, што Уладзімір Хадыка глыбока любіў свой беларускі народ. Колькі ні намагаліся «перабудаваць» душу паэта — гэта не ўдалося, бо Уладзімір Хадыка, зносячы знявагу і здзек, заўсёды быў чалавекам цвёрдай волі, заставаўся з сваімі думкамі. Ен не кінуў свайго народа, як іншыя, і не прадаў сваю музу за грошы, каб спяваць песні «роднаму бацьку» Сталіну.
    У канцы 1936 г. блізка ўсе пісьменнікі Беларусі былі заарыштаваны і пасаджаны за краты. Я Уладзіміра Хадыку сустрэў 14 кастрычніка 1937 г. у 101 камеры менскай турмы, дзе былі яшчэ і іншыя паэты і пісьменнікі, як: А. 3., С. Б., С. Д., С. Э. Гэта была перасыльная камера, адкуль усіх разам накіравалі ў Сібір. Уладзімір Хадыка быў засуджаны на 10 гадоў няволі як «нацдэм». Часта мне асабіста даводзілася гутарыць з Уладзімірам Хадыкам, будучы ў далёкай Сібіры, у Марыінскіх лагерах.
    Уладзімір Хадыка з болем у сэрцы прыгадваў сваю Бацькаўшчыну — Беларусь, свае дарагія палі, дзе ён радзіўся, свае родныя шырокія абшары, дзе так прыгожа цвітуць кветкі, красуюць нівы, шумяць лясы... a слёзы міжволі падалі з вачэй...
    Няма там прыгажосці беларускае прыроды, не спя-
    ваюць там птушкі, як на Бацькаўшчыне. Там усё выглядае дзіка і сурова. Толькі той, хто кахае сваю Бацькаўшчыну, будучы далёка на чужыне, адчуе ўсю любасць да роднага, свайго.
    Сэрца разрываецца, калі падумаеш на чужыне, ды яшчэ ў няволі, аб сваёй Бацькаўшчыне... Дзесяць гадоў няволі... дзесяць гадоў катаргі... дзесяць гадоў не пабачыш ні дзяцей, ні сваіх родных, ні таварышоў. I вось у гэткія цяжкія часіны Уладзімір Хадыка ніколі не падаў духам. Хто быў у выгнанні і хоць адзін раз упаў духам, той адчуў, як вельмі і вельмі цяжка падняцца, а іпшыя і назаўсёды пакідалі жыццё, накладваючы на сябс рукі.
    21 траўня 1938 г. я з часткаю пісьменнікаў быў накБ раваны з сібірскіх лагераў праз Уладзівасток на Калыму. Уладзімір Хадыка пасля нас быў пасланы ў Забайкалле. Працаваў ён на чыгунцы каля горада УланУдэ.
    Едучы ў ліпені 1940 г. з Калымы ў Менск сібірскаю чыгункаю ў вагоне нявольнікаў, я выпадкова сустрэў гр-на М. Ён быў разам са мною і Хадыкам у сібірскіх лагерах. Мы добра адзін аднаго ведалі.
    Падарожны мне расказваў, хто быў на чыгунцы з нашых знаёмых сібірскіх нявольнікаў у Забайкаллі. (Заўважым, што гр-н М. — беларус з Гомельшчыны.) Размаўляючы далей, ён нечакана сказаў: «Уладзіка Хадыкі ўжо няма...»
    — А што з ім?— запытаўся я, насцярожыўшыся.
    — 12 траўня мы выйшлі на працу,— пачаў расказваць ён,— працавалі каля чыгункі, падрывалі скалу, a шчэбень адвозілі на тачках па трапе. Мы з ім працавалі на пару. Толькі ён паставіў яшчэ першую тачку і не паспеў адысціся, як... абарваўся з скалы камень і ўпаў... па Уладзіка Хадыку... Hi слова не прамовіў ён. Мы кінуліся ратаваць, адвярнулі камень, але Хадыкі ўжо не стала... Толькі моцна ішла кроў з рота і носа... Мы яму зрабілі дамавіну, пахавалі ў прыгожым месцы і паставілі земляку-беларусу крыж.
    — Добры быў чалавек, вечная яму памяць!— дадаў ён.
    А як хацеў нябожчык пабачыць сваю радзіму і свайго сына' Але заплюшчыліся ягоныя вочы, не дачакаўся ён гэтай сустрэчы...
    Халодндя Сібір, цяжкая праца ў забайкальскіх ска-
    лах не зламалі цвёрдай волі беларускага паэта, не вытруцілі ягонага замілавання да Беларусі. Уладзімір Хадыка верыў у будучыню свае Радзімы, любіў Беларусь, і гэтая любоў сагравала яго там, куды кідалі яго ворагі.
    Уладзімір Хадыка паміраў з глыбокай любасцю да Беларусі, як адданы сын беларускага народа. Ен змагаўся за ягонае лепшае жыццё і сваё жыццё аддаў за беларускі народ. Гэтую замілаванасць, гэтую любоў да Бацькаўшчыны — Беларусі — Уладзімір Хадыка нёс у сваім сэрцы...*
    * Беларуская газэта. Менск, 1942, 14 траўня.
    МАСЕЙ СЯДНЁУ
    Ларыса Геніюш
    У Бельску-Падляскім мяне пусцілі з таварнага цягніка ў горад — засталіся там бацька і сястра, і канвой добра ведаў, што нідзе не дзенуся, вярнуся назад. У горадзе тым я хацеў знайсці Беларускі камітэт у надзеі, што ён можа дапамагчы мне ў маёй бядзе і я буду выратаваны ад лагера. У камітэце быў я ветліва прыняты нейкім Жамойдам. Я расказаў яму пра сябе, пра сваё палажзнне, не ўтаіў таксама, што я беларускі паэт, нядаўні вязень сталінскіх лагераў. Усё гэта, аднак, не мела поспеху — камітэт нічым не мог мне дапамагчы. На развітанне Жамойда падараваў мне кніжку вершаў «Ад родных ніў» Ларысы Геніюш, да таго невядомай мне паэтэсы. 3 гэтай кнігай я і вярнуўся на таварную станцыю, на «свой» транспарт, да бацькі і сястры.
    Ужо толькі ў Беластоку ўдалося мне, разам з бацькам і сястрою, уцячы з транспарту. Рэдактар газеты «Новая дарога», паэт Хведар Ільяшэвіч, прыняў мяне карэктарам у сваёй газеце.
    У вершах Ларысы Геніюш я не знайшоў нічога асаблівага, яны здаліся мне правінцыяльнымі — недаскаяалымі як паводле паэтычнага майстэрства, гэтак і сваімі адхіленнямі ад нормаў літаратурнай мовы. Што ж тычыцца матываў патрыятычнага зместу, што дамінавалі ў кнізе, дык яны таксама надта не ўразілі мяне. Я ацэньваў кнігу перш за ўсё з эстэтычнага гледзішча, з гледзішча самой эстэтыкі, якой, як мне здавалася, якраз і не хапала вершам Ларысы Геніюш.
    I гэтак яна знікла з поля майго зроку. Яна не існавала для мяне як паэт, аж пакуль я не пазнаёміўся з ёю асабіста. Знаёмства адбылося ў 1944 годзе ў Менску на гэтак званым Другім усебеларускім кангрэсе. На гэты кангрэс я прыехаў з Беластока разам з групай «дэлегатаў» ад Беласточчыны. Я хацеў паглядзець, што гэта за кангрэс, пазнаёміцца з людзьмі, а найболей — набываць у Менску, у сталіцы, якой я даўно не бачыў
    і дзе калісьці вучыўся, летуцеў, снаваў планы на будучае і дзе — гэтак неспадзявана — напаткала мяне бяда.
    3 Геніюш мяне пазнаёміў Хведар Ільяшэвіч, мой апякун і дарадца. Ды сустрэча была кароткай — пад Менскам ужо стаяла Чырвоная Армія, і горад жыў вельмі напружаным жыццём. Трэба было спяшацца пакідаць яго. Спяшалася і Ларыса Геніюш. He ведаю як, да нас прыстаў паэт Таўлай і паспеў зрабіць калектыўны здымак. На ім фігуравалі Арсеннева, Ільяшэвіч, Пятрок Шыракоў (Тодар Лебяда), я сам і некалькі іншых асобаў, якіх цяпер не магу прыгадаць. Ларыса Геніюш чамусьці не трапіла на гэта фота. Дый не да яго было. У Ларысы Геніюш было столькі рэчаў, што яна не ведала, як з імі быць. Яна папрасіла мяне, ужо знаёмага ёй чалавека, да таго ж без ніякіх рэчаў, узяць у яе цяжкі кажух Кушаля, мужа Арсенневай. Арсеннева, Геніюш і іншыя паважаныя асобы мелі гарантаваныя, ці што, месцы на цягніку, а мне з кажухом давялося браць той цягнік з боем. Складаўся транспарт з нармальных вагонаў і цяплушак з адчыненымі шырока дзвярыма. Чутка пабегла, што гэта апошні цягнік, і ў паніцы кожны, як толькі мог, лез у гэты цягнік. Куды б я ні ткнуўся, у якія б дзверы ні лез, мяне штурхалі ў грудзі назад тыя, хто ўжо дапяў. Праз буфер я пераскочыў на другую, тылавую старану цягніка і, учапіўшыся, стоячы на падножцы, за кастылі, ехаў ужо. Цягнік набіраў хуткасць, і я баяўся, што станцыйныя слупы, міма якіх цягнік імчаўся, расквасяць мне галаву. Я, канешне, кінуў той кажух. Цягнік на нейкім пераездзе затрымаўся, і я ўсё-ткі ўлез у вагон-цяплушку. Адчуваў сваю віну перад Ларысай Геніюш за страчаны кажух. Думаў, будзе крыўдзіцца на мяне, але нечакана з Прагі яна прыслала мне, яшчэ ў Беласток, віншавальную картку, на якой прыгожая дзяўчынка дае «буські» не менш прыгожаму хлопчыку.