На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
Мы любілі слухаць іх усіх, але найбольш ЯЛёсіка. Ягоныя прамовы, асабліва на ўрачыстасцях, прамяніліся тымі жывымі іскрамі, якія запальваюць энтузіязм. Заўсёды, калі мы слухалі яго, у сэрца прыходзіла адвага і жаданне ахвярнасці. Прыходзіла пэўнасць абавязку перад Бацькаўшчынай, перад сваім народам. A самае лепшае было тое, што ён укладаў у нашыя.душы веру. Веру, што для кожнага з нас ёсць нешта, што ён мусіць і можа зрабіць.
Сам ён аддаваў на працу не толькі ўвесь свой час, але і сваё сэрца, сваё здароўе. Здароўе, моцна падарванае даўгімі, цяжкімі гадамі выгнання на Сібіры.
Улетку 1929 года вымушаны быў Я. Лёсік ехаць лячыцца на Каўказ. Больш чымся за месяц да ад’езду ён пачаў адкладваць патрэбныя паперы і кніжкі для працы там. He хацелася яму і па поўдні марнаваць дарма часу.
У тое ж лета паехала і я з групаю студэнтаў на поўдзень. Мы мелі шмат маладой энергіі, вялікую ахвоту вандраваць і зусім мала грошай. Недзе ў канцц другога месяца нашага падарожжа вярталіся дахаты
Наш настрой заставаўся не благім, але без папярэдняга энтузіязму. Хацелася есці. Было ў нас крыху хлеба, што купілі мы на ўсе свае грошы, як пакідалі Батум, ды па станцыях — дармовы кіпень.
Стаяў вельмі гарачы сонечны дзень, калі мы прыехалі ў Растоў. Я выйшла на станцыю дыхнуць свяжэйшым паветрам і набраць у кубак кіпеню. Раптам на платформе ўбачыла ЯЛёсіка. Я проста не магла паверыць свайму шчасцю. «Удача. Маю шанс дастаць грошы,— спявала маё сэрца.— Дзядзька Язэп напэўна пазычыць мне некалькі рублёў».
— Дзядзька Лёсік, добры дзень!— гукнула я яшчэ здаля.
— Добры дзень,— адказаў ён, углядаючыся ў мяне, прыжмурыўшыся.— Нічога без акуляраў добра не бачу,— тлумачыў ён, калі я падбегла да яго бліжэй.— Здалёк і вас не пазнаў.
Мая радасная ўсхвалёванасць была такая вялікая, што я спачатку не заўважыла, што ён без акуляраў і твар ягоны заклапочаны.
— Што з вамі сталася?
— Мяне сёння ўначы абакралі. Усё забралі: валізу, марынарку, а ў ёй — акуляры і грошы.
— I паперы?— запыталася я, бо ўмомант прыгадала выпадак з Я. Коласам у 1924 годзе.
Яго таксама абакралі перад Растовам, калі ён вяртаўся з Кіславодска. Дзіўна блізкі збег акалічнасцяў, Коласаву валізу ўкралі праз акно, з платформы станцыі. Выцягнулі яе жалезным круком, як вудай, з верхняй паліцы. Цягнік толькі пачынаў адыходзіць... На пероне стаялі людзі і начальнік станцыі. Злодзея не злавілі. Колас меў у валізе другі варыянт паэмы «Сымон-музыка», над якім ён працаваў тое лета.
Хто абакраў? Ці быў гэта злодзей? Сам ЯКолас і блізкія да яго людзі схіляліся да думкі, што гэта быў агент ГПУ.
Я. Лёсік кіўнуў галавою. Мне здавалася, што ён зразумеў бег маіх думак, калі адказаў:
— Пэўна, і паперы.
— Праз акно?
— He, праз дзверы. У маім купэ я сам дзверы на ноч на ланцужок зашчапіў. Расшчапілі... Як гэта яны ўмудрыліся зрабіць?— разважаў ён.
Хуткі цягнік, якім ехаў ЯЛёсік, адыходзіў ад стан-
цыі. На момант я ізноў убачыла яго ў акне вагона. Ен усміхаўся на развітанне, але непакой і стурбаванасць не пакідалі ягоных вачэй.
Восень 1929 года прынесла багаты ўраджай вёскам і хутарам, нарэзаным 3. Прышчэпавым. Прынесла багаты ўраджай і на нашай навуковай ніве.
Але ў тую ж восень пачаўся і новы курс палітыкі Камуністычнае партыі. 3 ім «раскулачванні», калектывізацыя, абвінавачванні нашых навукоўцаў і дзеячаў, арышты. Афіцыйная прэса цвердзіла, што асабліва мовазнаўства сталася зброяй змагання ў руках беларускіх нацыянал-дэмакратаў. У гэтай галіне галоўным чынам на асобе ЯЛёсіка канцэнтравалася ейная ўвага.
Прыгадалі яму ягоную ролю на 1-м Усебеларускім кангрэсе, дзейнасць у БНР, рэдагаванне газеты «Вольная Беларусь», вострыя палітычныя выступы супроць маскоўскай палітыкі цэнтралізму і русіфікацыі. Уся навуковая праца, праробленая ЯЛёсікам, абвяшчалася шкоднай.
Я. Лёсіка, як і іншых беларускіх навукоўцаў, абвінавачвалі і судзілі. Яму не давалі права бараніцца. У хаосе разбурэння і цяжкіх выпрабаванняў адно заставалася добрым: Я. Лёсік не чуўся адзінокім. 3 ім былі ягоныя сябры. Hi пагрозы, ні правакацыі не былі здольнымі парушыць праўдзівага даверу, сімпатыяў у беларускай грамадзе. I самым блізкім для Я. Лёсіка, памойму, у тую пару быў ягоны пляменнік ЯКолас. (Дарэчы, пляменнік на два гады старэйшы ад дзядзькі.)
Нават цяпер, аглядаючыся назад, я бачу паўцёмную гасціную з паласой святла ўпоперак яе, што падае з сталовай... I дзве постаці на канапе недалёкага пісьмовага стала. Гэта Я. Лёсік і Якуб Колас. Часта тае зімы, так, не запальваючы агню, сядзелі яны да позняе ночы, схіліўшыся блізка адзін да аднаго, і аб чымсьці ціха размаўлялі.
Сярод людзей, хто добра ведаў іх абодвух, уважалася, што Я. Лёсік меў на Я. Коласа вялікі ўплыў. КалГ Я. Колас у лістападзе 1930 года падпісаўся пад ганебным лістом у прэсе, цётка Ванда сказала: «Каб быў з ім Язэп, ён такога ліста не падпісаў бы».
Хоць Я. Колас пабудаваўся ў суседстве з Лёсікамі і
часта прыходзіў да іх, я ніколі не бачыла там ягонаежонкі. Чаму? Я тады не вельмі задумвалася. Праўда, засталося ў памяці, што яе ўважалі за жанчыну, якая не хоча разумець свайго мужа і прыносіць расейшчыну ў сям’ю паэты.
Калектывізацыя вёскі таксама балюча закранула сям’ю Я. Лёсіка. Маці цёткі Ванды, Люцыю Лявіцкую (жонку нашага пісьменніка Ядвігіна Ш.), «раскулачылі». Цудам выратаваная ад вывазу ў Сібір, яна апыну* лася ў хаце дачкі.
Гэтая невялічкая, немаладая, але ўсё яшчэ прыгожая кабета назаўсёды засталася ў маёй памяці з слязамі на твары і тугою ў вачах. Двух яе малодшых сыноў вывезлі ў лес пад Котлас. Фальварк ля Радашкэвічаў забралі. Будучыня для сям’і дачкі не зычыла дабра.
Выглядала сумнай і цётка Ванда. Толькі ЯЛёсік не схіляўся. Прыходзячы дахаты, ён жартаваў. Адразу ўсім неяк рабілася весялей. Няраз чула я, як ён апавядаў цётцы Вандзе аб дыскусіях у Беларускай акадэміі навук. Ён перадаваў усё у форме дыялогаў паміж сабою і апанентамі. Асабліва хораша імітаваў ён свайго галоўнага крытыка С. Вальфсона. Без смеху немажліва было слухаць.
Ен знаходзіў сілы жартаваць, але ўжо тады выглядаў дрэнна. Было відаць, што ён змораны, хоць у ім усё яшчэ гарэла ягоная ваяўнічая непакорлівасць.
У канцы чэрвеня 1930 года, зусім хворы (у яго часта нямелі адна рука і нага, і ён адчуваў, быццам мурашкі бегаюць па іх), выехаў ён лячыцца на поўдзень. Пазней мы даведаліся, што ў той жа дзень, у тым самым цягніку і купэ, паехаў з ім на поўдзень агент ГПУ. Калі ЯЛёсік прыехаў у санаторый, яго арыштавалі. Назад у Менск павезлі пад канвоем.
Быў пачатак ліпеня, калі ў дом ЯЛёсіка прыйшлі з вобыскам. Мы зразумелі, што дзядзька Язэп ужо ў турме.
Вобыск цягнуўся ад гадзіны шостай увечары да самага рання. Перагледзелі ўсё, нават у маім пакоі. Лазілі і ў печку і на печку... ператрэслі ложак, валізу, пісьмовы стол...
Надышлі страшныя месяцы. Трывога, чорныя думкі, страх за лёс блізкіх ліодзей. Уся радасць нацыянальнага жыцця ў Беларусі замерла. Беларуская навука ля-
жала патоптанай. Несумленныя, беспадстаўныя абвінавачванні дзівілі сваёй абсурднасцю.
Хто быў выканаўцамі волі Масквы? Хто атакаваў? Хто выносіў прысуд? У большасці — людзі чужыя, варожыя да нацыянальных аспірацыяў беларускага народа або камсамольцы тыпу А. Кучара. У сваёй аўтабіяграфіі, апублікаванай у 1963 годзе, ён цынічна зазначае: «Мы... без аглядкі прагаласавалі за генеральную лінію партыі». Тое, што тысячы нявінных, сумленных людзей загінулі ці без віны пакутавалі ў канцэнтрацыйных лагерах, відаць, і сёння не турбуе іхняга сумлення.
Загінуў і Я. Лёсік. 3 успамінаў ягонага брата Антона мы ведаем, што «паміраў Язэп Лёсік пры вельмі цяжкіх абставінах: у турэмнай камеры, у выгнанні, на чужыне, без родных і знаёмых і далёка ад дарагой для яго радзімы, за якую ён аддаў сваё жыццё. Апошнія дні жыцця Язэпа засталіся таямніцаю, як таямніцаю засталася і ягоная магіла, бо дзе пахаваны Язэп Лёсік, жонка і дзеці не маглі даведацца»*.
4 Беларуская Думка. Ныо-Йорк, 1965. № 8.
ЯУХІМ КІПЕЛЬ
Апошнія дні
Уладзіміра Жылкі
На ўсё жыццё запамяталіся нам тыя чэрвеньска-ліпнёвыя дні 1930 года ў Менску. «Чорныя вораны», набітая да адказу турма, НКВД, допыты і пачатак этапаў. Праз нявыказаныя пакуты, праз турмы: менскую, маскоўскія Бутыркі, валагодскую і, нарэшце, вяцкую наша група «нацдэмаў» прыбыла ў горад Кацельніч (Вяцкая, цяпер Кіраўская вобл.). Там мы спаткаліся з прыбылымі раней Кацярынічам і Савічам і тут жа пазней спаткаліся і з Жылкаім. На рэгістрацыі ў камендатуры Кацярыніч заўважыў Жылку, але да яго не падышоў, бо не хацеў перад энкаведыстамі выяўляць сваё знаёмства. Каб не згубіць следу Жылкі, мы выправілі Адама Міцкевіча на вывед, і праз гадзіну Жылка ўжо быў сярод нас. 3 выгляду Жылка быў вельмі худы, але стараўся трымацца бадзёра. У часе хады задыхаўся, але ўсё ж не хацеў прысесці адпачыць. Паэта хварэў на сухоты і быў пэўны, што саманамовай можна перамагчы хваробу.
Жылка расказаў нам, што быў арыштаваны разам з намі і пасаджаны ў менскую турму. Але месяцаў за пяць ён гэтак аслаб, што турэмныя дактары азначылі, што паэта не будзе жыць. Жылку адвезлі дахаты, дзе ён праляжаў месяцы з чатыріы і крыху паправіўся, пачаў хадзіць. НКВД яго сачыла, і як ён толькі крыху ачуняў, яму абвесцілі, што ён засуджаны на пяць год высылкі. Аднак, з увагі на яго хворы стан, яму далі магчымасць выбару — ехаць пад канвоем або без канвою. Жылка, зразумела, выбраў апошняе і сам з’явіўся ў Кацельніч.
У Кацельнічы мы яшчэ пабылі пяць дзён. Да месца высылкі нам заставалася кіламетраў дзвесце пяцьдзесят у бок чыгункі. Нам быў дадзены выбар — ісці пехатой пад канвоем да месца высылкі або як-небудзь дабірацца самім. Мы наважыліся ехаць без канвою, па рацэ Вятцы да прыстані Мядзведак. Ад гэтае пры-
стані нам трэба было раз’ехацца ў розныя бакі, кажны да свайго месца, вызначанага НКВД: я, Азбукін і Улашчык у г. Налімск, Жылка і Сасіновіч — у г. Уржум, Міцкевіч, Гурскі і Корань — у г. Малмыж.
На працягу пяцёх дзён мы шмат аб чым гаварылі. Жылка быў у Менску на Акадэмічнай канферэнцыі ў 1927 г. Яго акружалі ў часе канферэнцыі вылучна камуністы і ўсё ўгаворвалі застацца — не ехаць назад у Чэхію. Аднойчы неяк Жылка сустрэўся з намі — беларускімі патрыётамі — адзін па адзін і папытаўся ў нас, ці варта заставацца. Мы ўсе ў адзін голас параілі яму ехаць назад і жыць у Чэхіі. У гутарцы я і прыпомніў Жылку нашыя парады. Пачуўшы гэта, Жылка ўстаў і сказаў: «Ведаеш, браце, мае раны мне і так баляць — ты іх больш не цвялі». Я папрасіў выбачэння, ды больш аб гэтым ніхто нічога не'ўспамінаў.