• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    мяне ў Ноўгарад-Северск нельга было прыязджаць, але і заставацца ў Красноўцы таксама было небяспечна л немагчыма.
    He зважаючы на мой стан у Ноўгарад-Северску, Язэп у 1911 г. з Красноўкі прыехаў да мяне, бо хавацца далей было цяжка, тым больш што ў яго не было чужога пашпарту. Зразумела, што ў Ноўгарад-Северску яго хутка арыштавалі і зноў перавезлі ў Старадуб на суд. Цяпер суд вынес значна цяжэйшае пакаранне за тое, якое магло быць у 1907 г. (за такія справы, у якіх абвіпавачваўся Язэп, у 1907 г. засуджалі да двух-трох гадоў зняволення). Цяпер Язэпа прысудзілі да бестэрміновага высялення ў Сібір, дзе ён жыў да канца царскага самаўладства, да 1917 г., спачатку ў г. Кірэнску Іркуцкай губерні, а потым у некаторых сёлах Кірэнскага павета. Нядоўгі час Язэп жыў у Бадайбо.
    Будучы ў ссылцы, Язэп заняўся самаадукацыяй. 3 гэтаю мэтаю я высылаў яму падручнікі па розных прадметах. Значнай дапамогі на сваё існаванне ад мяне Язэп не мог атрымаць, бо я быў беспрацоўным і жыў прыватнымі ўрокамі, і таму ён здабываў сродкі на сваё існаванне фізічнаю працаю і толькі ў Бадайбо быў за пісца, а ў адной вёсцы арганізаваў пачатковую школу, але паліцыя хутка яе зачыніла, бо ў ссылцы ў тыя часы забаранялася працаваць паводле сваёй спецыяльнасці: настаўнік ці доктар маглі ўсё рабіць, толькі першы не вучыць, а другі — не лячыць.
    У ссылцы Язэп жыў разам з сябра.мі ў няшчасці —■ з іншымі палітычнымі. Аднаму з такіх сяброў удалося нелегальна прыехаць у Ноўгарад-Северск, дзе была ягоная радня.
    Апавядаючы мне аб жыцці Язэпа ў ссылцы, ён між іншага дабавіў жартуючы, што Язэп ужо атрымаў медаль... бульбяны, бо ён добры кухар.
    У Сібіры Язэп сустрэўся з Алесем Гаруном, з якім потым не разлучаўся. Язэп прыслаў мне фоі акартку, на якой былі зняты ён з Алесем Гаруном. На жаль, гэта картка згарэла ў Менску ў часе вайны.
    Адарваны ад сваёй Бацькаўшчыны, Язэп трымаў цесную лучнасць з ёю.
    Ен супрацоўнічаў у «Нашай ніве» і-з далёкага чужога краю пільна сачыў за тым, што рабілася ў краі родным, аб чым можна было меркаваць зтых лістоў, якія
    ён прысылаў мне ў Ноўгарад-Северск (лісты гэтыя таксама згарэлі).
    Часам прысылаў мне адкрытыя лісты з узорам старога беларускага пісьменства 16—17 стагоддзяў. Ен падтрымліваў сувязь з пісьменнікамі і знаёмымі настаўнікамі на Беларусі. Але сведамым, ідэйным нацыяналістам ён стаў яшчэ на семінарскай лаве. Калі Я. Лёсік вярнуўся да мяне з семінарыі ў Ноўгарад-Северск, дык прывёз з сабою колькі сшыткаў тагачасных беларускіх твораў, якія хадзілі ў спісах па руках, як, прыкладам, «Тарас на Парнасе», «Гапон», «Гутарка Паўлюка» і шмат паасобных вершаў. Ен любіў іх часта дэкламаваць мне і сябрам па школе, а са мною звычайна гаварыў па-беларуску.
    3 Сібіры Язэп вярнуўся на Беларусь у 1917 г. і спыніўся ў Менску.
    У перыяд ад 1917 да 1923 г. сувязь з Язэпам была слабая, а часам зусім перарывалася, бо спачатку праз Менск праходзіў Заходні фронт, а далей вайна з Польшчаю.
    У Менску Язэп Лёсік стаў палітычным дзеячам. Ен выступае на сялянскім усебеларускім з’ездзе за справу Бацькаўшчыны, за нацыянальную сведамасць, за родную мову, за адраджэнне Беларусі.
    Ен быў сябрам, а потым і старшынёю Усебеларускай Рады, якая выдала закон пра незалежнасць Беларусі і арганізацыі Беларускай Народнай Рэспублікі.
    Калі ўсталявалася савецкая ўлада на Беларусі, бальшавікі арыштавалі Язэпа як беларускага дзеяча, аб чым паведаміла мне ягоная жонка, дачка Ядвігіна Ш. Я тэлеграмаю ў Аддзел асветы прасіў прыняць захады да вызвалення Язэпа з-пад арышту. Але з гэтага нічога б не выйшла, каб не ўзняў свайго голасу Ігнатоўскі. На гэты раз Язэпа неўзабаве вызвалілі. Як ён потым мне перадаваў, за ягонае вызваленне рашуча ходаўся Ігнатоўскі, які заявіў: «Калі не вызваліце Лёсіка, дык саджайце мяне».
    Навуковая і педагагічная дзейнасць Язэпа ў Менску добра ведамая, бо ад ягонае працы засталася вялікая спадчына. Ен выдаваў газету «Вольная Беларусь», пісаў у шмат якіх часопісах, складаў граматыкі і правапіс, чытаў лекцыі ва універсітэце і адначасна быў за выкладчыка беларускае мовы на курсах беларусаведы, якія адбываліся ва ўсёй Беларусі. Гэтая ягоная праца
    была бадай што найкаштоўнейшая для таго часу, бо тут ен выступаў як прапагандыст беларускае справы, што вельмі спрыяла развіццю нацыянальнай сведамасці сярод жыхарства Беларусі.
    За дзейнасць сваю ў Менску, якая праходзіла не больш як дзесяць гадоў, Язэп зрабіў вельмі многа. Ен, стоячы на варце чысціні беларускае мовы, актыўна ўдзельнічаў у тэрміналагічнай камісіі Інстытута беларускае культуры, пры гэтым па розных прадметах і ўстанавіў граматычную тэрміналогію. Ен пісаў граматыкі беларускае мовы для школ і тэхнікумаў, бо «Беларуская граматыка для школ» Тарашкевіча была занадта малая і не высвятляла ўсіх фактаў і законаў беларускае мовы.
    Для школ Я. Лёсікам была складзена «Школьная граматыка». Для тэхнікумаў напісаны ў навуковым асвятленні «Фанетыка», «Марфалогія», «Сінтаксіс», прычым «Сінтаксіс» ЯЛёсік напісаў першым і самастойна, бо да яго не было сінтаксісу беларускае мовы. Тарашкевіч гэтага пытання не закрануў. Граматыкамі Я Лёсіка карысталіся і вышэйшыя ўстановы.
    Калі ўспомніць усё тое, што зрабіў Язэп за кароткі час для беларускае справы, то трэба здзіўляцца ягонай энергіі і працаздольнасці. Пры такой сваёй кіпучай дзейнасці ён яшчэ знаходзіў час пісаць артыкулы ў штодзённым друку і ў часопісах.
    Апроч таго, не атрымаўшы нават сярэдняй асветы, Язэп самаадукацыяй дасягнуў таго, што паводле свайго разумовага развіцця і веды ён стаяў на ўзроўні тых, хто скончыў вышэйшую асвету. Але ўзяўшыся за працу над развіццём беларускае мовы, Язэп адразу адчуў, што ў галіне філалогіі яму трэба працаваць вельмі шмат, каб быць на ўзроўні сучаснага мовазнаўства. Ен дастае навуковыя працы ў галіне беларускае мовы і народнай творчасці, а таксама расейскія кнігі ведамых філолагаў.
    Праседжваючы цэлыя ночы над вывучэннем філалагічных навук, Язэп дабіўся ў гэтай галіне вялікіх поспехаў і мог уважацца за сапраўднага моваведа. Для сучасн-ае беларускае мовы за колькі гадоў Язэп адзін зрабіў гэтулькі, колькі не маглі зрабіць дзесяткі іншых. Натхняла яго ў гэтай працы асаблівая любасць да беларускае мовы. Аднойчы ён сказаў мне: «Калі я праходжу па вуліцах Менску і чую беларускую мову, то слухаю яе, як музыку».
    ■Шіо зрабіў Язэп на карысць беларускае мовы, гэта патрабуе асаблівага даследавання, бо ягопыя працы сустракаюцца ў шмат якіх часопісах, газетах, у працах Інстытута беларускае культуры і Акадэміі навук. Калі Інстытут беларускае культуры быў рэарганізаваны ў Акадэмію, Язэп Лёсік атрымаў годнасць акадэміка, і гэта было зусім заслужана.
    Дзякуючы такой дзейнасці Язэп Лёсік стаў самым ведамым чалавекам на Беларусі, і гэта было адной з галоўных прычын пераследвання яго з боку бальшавікоў, бо ўсякага, хто падымаўся занадта высока, бальшавікі звычайна апускалі так нізка, што ад яго і следу не заставалася.
    Здавалася б, што, дасягнуўшы такой папулярнасці зіа ўсёй Беларусі, Язэп адчувае сябе вельмі добра, і таму мяне надта здзівіла, калі на мой ліст, у якім я прасіў напісаць, як ён жыве і адчувае сябе ў бальшавікоў, Язэп адказаў: «Жыву, як мыш пад мятлою». Гэтай характэрнай беларускай прыказкай ён даў зразумець, у якіх умовах яму даводзіцца жыць і працаваць. Калі ўзяць гэта пад увагу, дык яшчэ больш трэба здзіўляцца таму, якую сілу волі меў Язэп, каб праяўляць кіпучую дзейнасць пры такіх умовах, калі жыў, «як мыш пад мятлою».
    Так адчуваў сябе Язэп у той перыяд бальшавіцкай улады, калі яшчэ не пачынаўся націск на беларускіх дзеячаў і баларускую культуру. Тады на чале ўлады стаялі Чарвякоў і Язэп Адамовіч — шчырыя прыхільнікі беларускіх справаў. 3 боку партыйных колаў таксама не адчувалася яшчэ асаблівага націску. Але калі меркавалася вадаць Язэпу Лёсіку годнасць прафесара, дык гэта не ажыццявілася выключна з прычыны ягонага палітычнага светагляду.
    Гэты націск быў зроблены з боку партыйных колаў. Усё ж трэба ўважаць, што да 1927 года яшчэ беларускія дзеячы мелі магчымасць рабіць усё тое, што яны ўважалі за карыснае для дабра Беларусі і беларускага народа. Наяўны яшчэ націск з боку партыйных колаў на беларускую культуру і ейных дзеячаў пачаўся з часу Акадэмічнай канферэнцыі ў лістападзе 1926 года. Абвінавачванні былі рознага характару. 3 аднаго боку было нездавальненне камісарам асветы ■Баліцкім, што ён без узгаднення з цэнтральным партыйным камітэтам зрабіў даклад аб стане асветы ў савец-
    кай Беларусі перад вучонымі замежных краін, бо на канферэнцыі былі філолагі з Нямеччыны, Літвы, Латвіі і Польшчы. Нездаволеныя былі нават упрыгожаннем залі, у якой адбывалася паседжанне канферэнцыі; упрыгожанне было ў чыста беларускім стылі. Ніякіх бальшавіцкіх лозунгаў не было. Нават не было партрэта Леніна. Хоць гэты партрэт знялі і паставілі ў такім месцы, у якім яго было не відаць, але абвінавачвалі кіраўніцтва канферэнцыі ў тым, што партрэт Леніна быў выкінуты з залі на падлогу. Далей абвінавачвалі кіраўніцтва канферэнцыі ў тым, што было выдадзена на прыём членаў канферэнцыі і гасцей 3000 руб., што паводле таго часу складала вялікую суму. Гэты ўдала арганізаваны вечар зрабіў вельмі добрае ўражанне на замежных гасцей.
    Калі гэта рабілася, то і партыйныя колы мелі на ўвазе асаблівую ўрачыстасць канферэнцыі, але пасля шырока разгорнутай працы яе яны схамянуліся, бо гэтая канферэнцыя паказала кіруючым партыйным колам, на якую вышыню падымаецца беларуская культура і беларуская справа наагул, а гэта зусім не ўваходзіла ў планы бальшавізму, які імкнуўся знішчыць нацыянальную культуру, і таму праца Акадэмічнай канферэнцыі ў гэтых колах выклікала перапалох. Вось чаму Акадэмічная канферэнцыя, якая ўзняла нацыянальную беларускую справу на такую вышыню, зрабілася тым зыходным пунктам, адкуль пачаўся пераслед беларускіх дзеячаў, беларускае культуры і ўсёй беларускай справы.
    3 гэтага часу партыйныя колы сталі збіраць матэрыялы супроць беларускіх дзеячаў і ў асаблівасці супроць Язэпа Лёсіка. Першы зрабіў крытыку граматык Я. Лёсіка яўрэй, які прыехаў з Масквы ў Менск, як можна дагадацца, са спецыяльнаю мэтаю, дыскрэдытаваць працу Я. Лёсіка. (Пры бальшавіках яўрэі рабіліся «моваведамі» і складалі граматыкі спачатку расейскія, як, прыкладам: яўрэі — Шапіра, Фрындлянд, Шалыт, a потым па Беларусі яўрэі Шкляр, Рохкінд, а яўрэй Бязносік стаў за нязменнага рэдактара ды і аўтара беларускіх граматык.)