• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Наведванне Язэпам Менска, перасяленне ў Злынку, бліжэй да Беларусі, а галоўнае — зварот у НКУС з просьбаю дазволіць яму жыць на Беларусі — усё гэта павяло да таго, што НКУС не спускаў з яго вачэй і заўсёды меў яго на ўвазе.
    Нязначны выпадак сутычкі аднаго камсамольцастудэнта з Язэпам на педагагічным грунце — з прычыны дрэннай адзнакі — прывёў да таго, што знайшлі прычэпку, зрабілі лжывы данос на яго ў справе працы ў педагагічным вучылішчы А гэта было ў часы яжоўшчыны, калі ў Менску рабілі вялікія арышты ўсіх, хто меў хоць якое-колечы дачыненне да беларускае справы. У 1938 г. Язэп зноў быў арыштаваны і пасаджаны ў саратаўскую турму. У гэты час ён быў зусім здаровы і нельга было думаць, што неўзабаве памрэ. Але не прайшло году, як жонка атрымала паведамленне, што Язэп памёр.
    Загадка ягонай смерці ў саратаўскай турме крыху высветлілася, калі аддалі жонцы тое з адзежы, што засталося ад Язэпа. У гэтым ліку аддалі і гнілыя камашы. Калі рэмень мог згнісці, значыць, Язэп сядзеў у якойсь мокрай камеры, відавочна з мэтаю барзджэй звесці яго з гэтага свету. Магчыма, што ад такіх цяжкіх турэмных умоў вярнулася ягоная старая хвароба, якая пры адсутнасці дапамогі давяла да смерці, а магчыма, адбылося і што горшае.
    Паміраў Язэп Лёсік пры вельмі цяжкіх абставінах: у турэмнай камеры, у выгнанні, на чужыне, без родных і знаёмых і далёка ад дарагой для яго радзімы, за якую ён аддаў сваё жыццё. Апошнія дні жыцця Язэпа засталіся таямніцаю, як таямніцаю засталася і ягоная магіла, бо дзе пахаваны Язэп Лёсік, жонка і дзеці не маглі даведацца*.
    * Новы шлях. Менск, 1944. № 4, 5, 6.
    А. САКОВІЧ
    Язэп Лёсік
    Увосень 1928 года я жыла ў доме Язэпа Лёсіка. Якраз у тую пару ў Беларускім дзяржаўным універсітэце здарылася прыкрая падзея. У цэнтры яе апынуліся нашы маладыя пісьменнікі.
    Пачалося з прыемнага. Каля дваццаці паэтаў і пісьменнікаў — студэнтаў атрымалі персанальныя стыпендыі. Імі былі М. Зарэцкі, ЯПушча, А. Александровіч, Т. Кляшторны, П. Трус, А. Дудар, В. Маракоў, М. Лужанін, П. Глебка, Н. Вішнеўская, К. Крапіва і інш.
    — Багаты наш народ на песню, багаты на песняроў,— радасна цешыўся ЯЛёсік.
    Але прыемнае ў савецкім жыцці ніколі не трывае доўга. У студэнцкай насценнай газеце з’явіўся «сябрйўскі шарж». На малюнку — сабака, у якога ляціць кій, і подпіс: «Куды ні кінь кіем, пападзеш у... беларускага пісьменніка».
    Бальшыня студэнтаў абурылася. У шаржу яна бачыла свядомае жаданне абразіць нацыянальны гонар беларуса. Міхась Зарэцкі, Андрэй Александровіч і Алесь Дудар запратэставалі. Яны апублікавалі ў прэсе гэтак званы «Ліст трох» і пакінулі універсітэт.
    Раптам уся справа набыла надзвычайнага разгалосу і дзіўнага кірунку. Пагрозліва зарэгавала афіцыйная савецкая прэса. Ганілася ёю «антысавецкая сутнасць ліста трох». Кідаўся заклік «неабходнасці вострай барацьбы пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі з мутнымі антыпралетарскімі ўчынкамі». Склікаліся мітынгі.
    Зрабілі мітынг і на рабфаку пры універсітэце, дзе я працавала за лабарантку-кансультантку ў кабінеце мовы і літаратуры. На мітынгу абвінавачвалі маладых пісьменпікаў. Адважыцца бараніць іх здавалася немагчыма. I я стаяла моўчкі.
    Невясёлай вярнулася я дахаты. Ва ўсім, што адбылося на мітынгу, было нешта вельмі прыкрае. Нешта, што паніжае годнасць чалавека. Нешта, у чым я таксама адчувала сябе вінаватай. У той момант мне менш ад
    усяго хацелася спаткацца з цёткай Вандай, жонкаю Я. Лёсіка. Пачуўшы з калідора ейны голас у дзіцячым пакоі, я, каб унікнуць спаткання, пайшла да сябе праз гасціную.
    Амаль палову гэтага прасторнага светлага пакоя займаў кабінет гаспадара. Я. Лёсік сядзеў за пісьмовым сталом і пісаў. Тое, што ён ужо ў хаце, было нечаканым для мяне, бо ён заўсёды шмат пазней прыходзіў дадому.
    He спыніўшыся пісаць, дзядзька Язэп запытаў:
    — Рабілі ў вас таксама мітынг?
    — Так, рабілі,— адказала я і кранулася ісці ў свой пакой. Але ён затрымаў мяне зноў пытаннем:
    — Ганілі хлапцоў?
    — Вынеслі рэзалюцыю з асуджэннем іхнага ўчынку,— адказала я.
    Я. Лёсік паклаў пяро на чорную мармуровую падстаўку чарнільнага прыбора і павярнуўся да мяне тварам.
    — I ніхто не заступіўся за іх?
    — Адзін студэнт,— сказала я.— Але ён ходзіць да лекара... Нервовахворы.
    — I ніводзін з здаровых нервамі?
    Хоць хвіліну перад тым я сама чула сябе вінаватай, мой першы імпульс быў — апраўдацца перад ім.
    — Я не ўзнімала рукі за рэзалюцыю.
    — 3 апушчанымі рукамі мала зробіш,— сказаў ён сурова.
    Твар ягоны спахмурнеў. Я разумела — чаму. I разам з тым мне хацелася запярэчыць, сказаць яму, што не можна строга судзіЦь і нас, моладзь. He мы ва ўсёй гэтай падзеі маем апошняе слова. Партыя. Калі партыя загрозіць падпісаўшым ліст, яны могуць адрачыся ад усяго... ад свайго справядлівага абурэння і ад тых, хто іх бараніў. Друкуе ж А. Александровіч на жаданне партыі пашквільную паэму «Цені на сонцы».
    Гэта я толькі думала, ды не адважвалася выказаць. Я ведала, што дзядзька Лёсік ніколі не згодзіцца з маёй філасофіяй. У сваім жыцці ён усё рабіў з непахіснай рашучасцю і энергіяй, асабліва ў палітычным змаганні. I я была пэўная, што яму балюча думаць аб нас, моладзі, якая так рана навучылася маўчаць. Балела ягонае сэрца і за А. Александровіча, бо «Цені на сонцы»— хлуслівы, брутальны твор. У ім няцяжка пазнаць злос-
    11. Зак. 1056.
    161
    ныя карыкатуры на жыццё і дзейнасць лепшых людзей нашай нацыі — С. Некрашэвіча, др. I. Серады, А. Цвікевіча, В. Ластоўскага, М. Грамыкі, Я. Лёсіка, У. Ігнатоўскага і шмат каго іншага. Усе яны ўваходзяць у нашую гісторыю як сумленныя людзі. Людзі, якія марылі і змагаліся, каб правы і воля чалавека, справядлівасць, прыгаство сталіся рэальнасцю, а не абстрактнымі словамі на нашай Бацькаўшчыне.
    Што штурхнула А. Александровіча напісаць такі твор? Што штурхнула яго правакаваць сваіх настаўнікаў? Партыйная дысцыпліна? Грошы? Лёгкі поспех? Імя пралетарскага паэты? Жаданне лічыцца першым, выдатнейшым ад усіх, нават ад ЯКупалы?
    Я добра ведала Андрэя, бо мы амаль два гады разам вучыліся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме.
    У памяці перад маімі вачыма паўстае студзень 1922 года і адзін з маіх першых дзён у тэхнікуме. Я прыйшла за колькі хвілінаў да званка. У вялікай светлай аўдыторыі студэнты стаялі і сядзелі групамі. Я адразу заўважыла, што ўсе яны аб чымсьці горача дыскутуюць.
    Аўдыторыі ў тэхнікуме не апальваліся. На лекцыях усе засталіся сядзець у верхняй вопратцы. Дзяўчаты і хлапцы былі апрануты пераважна ў кароткія рыжыя кажушкі. Ад холаду свае рукі яны хавалі ў рукавы кажушкоў.
    Я прайшла на сваё месца ў сярэднім радзе. Перада мною на стале першае лаўкі сядзеў А. Александровіч. У тэхнікуме галоўна вучылася вясковая моладзь. Моладзь зраўнаважаная, удумлівая. Андрэй вылучаўся пасярод усіх. ён выглядаў тыповым хлапцом горада, горада цяжкіх гадоў рэвалюцыі. Шаснаццацігадовы юнак, неспакойны, вельмі рухлівы, у старым жаўнерскім шынялі, пераробленым на ягоны невялікі рост, у кепцы, задранай угару на патыліцы. Шараватая скура твару, відаць, ад скупога харчавання.
    Тым раннем Андрэй планаваў.
    — Будзем вітаць дзядзьку Лёсіка...— казаў ён узбуджана.— Хай ведае, што мы, студэнты, з ім... Ты, Лявон, паставіш крэсла на сярэдзіне,—загадаў ён Л. Плашчынскаму, які сядзеў побач яго.
    Я спыталася ў свае суседкі Фросі:
    — Хто такі дзядзька Лёсік?
    Лявон пачуў маё пытанне і ўмомант павярнуўся да Андрэя:
    — Яна не ведае, хто такі дзядзька Лёсік.
    Андрэевы вялікія сінія вочы запыніліся на мне.
    — He ведае?— Ен глядзеў на мяне, як на якое дзіва.— Усе ведаюць Язэпа Лёсіка.— Ен правёў рукою навокала сябе, паказваючы на студэнтаў, і зняважліва ўсміхнуўся: — Першую спатыкаю...
    На шчасце, у маю абарону стала Фрося.
    — Чаго ты прычапіўся да яе? Яна ж нядаўна прыехала з бежанства,— спыніла яна Андрэя,— Дзядзьку Лёсіка выпусціла ЧК з-пад арышту. Ен сёння першы раз прыйдзе ў тэхнікум на лекцыі,— растлу.мачыла яна мне.
    Фрося на хвіліну змоўкла, а тады амаль пяшчотна дадала:
    — Язэп Лёсік — вялікі чалавек. Вялікага розуму і сэрца...
    Зазвінеў званок. Адразу ўсе паселі на свае месцы. Дзверы аўдыторыі расчыніліся і захлопнуліся з сілаю. Я. Лёсік стаяў перад намі — высокі, хударлявы. Незвычайным быў ягоны твар: валявы, моцны, з двума глыбока прарэзанымі лініямі на высокім лысеючым ілбу і ля вуснаў.
    Мы ўсталі.
    — Добры дзень,— павітаўся з намі дзядзька Лёсік. Ягоныя шырока пастаўленыя светлыя вочы глядзелі на нас праз акуляры зычліва. Голас быў гучны і прыемны.
    — Добры дзень,— адказалі студэнты.
    I тады ўсё адбылося, як запланаваў Андрэй. Лявон падбег і паставіў крэсла ля Я. Лёсіка. Студэнты-хлапцы абкружылі яго, пасадзілі на крэсла і ўзнялі ўгару.
    — Хай жыве дзядзька Лёсік!— гукалі мы дружным хорам.— Хай жыве!..
    Некалькі разоў Я. Лёсік прабаваў спыніць нашу шумную дэманстрацыю, але дарэмна. Студэнты не адпусцілі яго, пакуль не ўзнялі ўгару тры разы.
    Нарэшце крэсла паставілі на падлогу. ЯЛёсік устаў і сказаў: «Дзякую». Тады, падсунуўшы крэсла бліжэй да настаўніцкага стала, заняў сваё месца і расчыніў класны дзённік. Усё яшчэ з расчуленай усмешкай навокала вуснаў і ў вачах пачаў выклікаць прысутных. Дарэчы, на нашым курсе было шэсць маладых паэтаў. Спіс студэнтаў у дзённіку пачынаўся і канчаўся двума з іх: А. Александровічам і А. Якімовічам.
    Пачалася лекцыя беларускае мовы. У аўдыторыі адразу запанавала працоўная атмасфера. Я. Лёсік, спакойна, цікава вёў лекцыю. Быццам не было перапынку ў ягонай працы, быццам не было арышту. Калі ён тлумачыў, адчувалася напружаная ўвага і зацікаўленне ўсяго курса. ЯЛёсік быў выдатны настаўнік. Ягоныя лекцыі мы разумелі вельмі добра, і ў яго не было дрэнных вучняў.
    У 20-х гадах на «Правапісе», «Граматыцы і сінтаксу» Я. Лёсіка вучылася літаральна ўся Беларусь.
    Тады вельмі часта студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта і педагагічнага тэхнікума хадзілі на адкрытыя пашыраныя сходы ў Інбелкульце, а пазней у Беларускай акадэміі навук. Там была наша нацыянальная навуковая трыбуна для абмену думкамі, для дыскусіяў. Там пры кафедры жывой беларускай мовы і літаратуры, у аддзеле гуманітарных навук можна было пачуць Я. Лёсіка, ЯКупалу, С. Некрашэвіча, II. Бузука, ЯКоласа і інш. Усе яны з шчырым навуковым захапленнем працавалі над духоўным скарбам нашай нацыі — над мовай.