• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    * * *
    Успомніўшы пра жонку Купалы, не магу тут не адхіліцца на часіну ад юбілейных падзеяў, каб не сказаць аб ёй хоць колькі словаў.
    Купаліха, або, як мы ўсе называлі яе, цёткаі. Уладзя,— вартая гэтага. У жыцці Купалы яна згуляла вялікую і дабратворную ролю. Натуры мужа і' жонкі былі якраз гэткія, аб якіх кажуць, што «процілежнасці зыходзяцца». Паколькі Купала ўсцяж аб нечым, здавалася, марыў ці летуцеў — Купаліха была, наадварот, уся тут, на нашай грэшнай зямлі. Яна ніколі не разгублівалася, умела ўсё датарнаваць да сваіх патрэбаў. Як яна давала сабе рады з часам, я не ведаю. Працавала цётка Уладзя ў дашкольных установах. Праца была няўдзячная, клапатлівая. Даводзілася цётцы Уладзі дзень па дні бегаць па дзіцячых дамах ці садках, па
    аддзелах асветы, па розных культурных установах, каб штосьці ўхапіць, штосьці здабыць дзеля палёпшання долі беларускіх дзетак. Цётка Уладзя бегала па ўрадах, сварылася, дамагалася, нат часамі і крычала, выведзеная з цярплівасці бюракратычнымі ўрадоўцамі. Дзеці абагаўлялі, цанілі і любілі яе, як чулую маці. А побач з гэтым цётка Уладзя паспявала і па мужавых справах зайсці ў выдавецтва, у рэдакцыю, у Дом пісьменнікаў, а адтуль на рынак, у краму. На працягу дня яе можна было пабачыць у сямі-васьмі месцах. А ў хаце трэба было зварыць абед, памыць, папрасаваць, прыняць наведвальнікаў... Усё гэтае яна рабіла без усялякае цяжкасці, напружанасці, нездавальнення, рабіла лёгка, вясёла, з гумарам. Нават у цяжкія часы, якіх ці мала было ў жыцці Купалы, цётка Уладзя захоўвала бадзёры настрой. Цяжка сказаць, што б Купала рабіў без яе. Яна апекавалася ім не як жонка, а як маці, даглядала яго на штодня, а ў часы небяспекі падтрымлівала ягоны дух. На якой-небудзь урачыстасці прыемна і вясёла было сачыць за гэтаю параю. Наперадзе, бывала, ідзе цётка Уладзя, а за ёй, іншы раз здалёку, цягнецца Купала. Ен не любіў гэтых урачыстасцяў, прысутнічаў на іх толькі з абавязку, імкнуўся заўсёды кудысьці схавацца, сысці з людскіх вачэй, залезці ў куточак, стацца непрыкметным. Часта лавіў момант і паціху і зусім уцякаў дахаты. Яго шукаюць: «Янка Купала! Дзе Купала?» А ўжо і ягонага следу няма. Дык вось ідзе, бывала, гэткім чынам купалаўская пара. Людзей шмат. Купала не пхаецца наперад, стаіць ля дзвярэй, чакае. Цётка ж Уладзя кіне вокам у бок людзей і, усміхаючыся, кажа:
    — Прапусціце, калі ласка, разумніка майго.
    А потым адвернецца да Купалы:
    — Ідзі ж, Яначка, ідзі. Ды ты наперад, наперад. Чаго ж хаваешся? Ты ж, дзякуй Богу, Купала.
    Усе навокал смяюцца і з падчыркнутай ветлівасцю прапускаюць Янку Купалу. А той міла ўсміхаецца і кіруецца наперад, паціскаючы рукі і вітаючыся з сябрамі ды знаёмымі.
    Цётка Уладзя, як спрытна навучаны і вышкалены ад’ютант, заўсёды была каля мужа, калі гэтага вымагалі абставіны; калі ж прысутнасць ейная была непатрэбная, дык яе, бывала, і не пабачыш. Купала дзяліў-
    ся з жонкаю ўсім і без ейнае парады стараўся не рабіць нічога.
    Цётка Уладзя была ў сваёй хаце незвычайна гасціннаю, ветліваю, шчыраю. Любіла запрасіць добрага чалавека, пачаставаць, пагутарыць з ім. Яна ўмела стварыць такі настрой, што госць адчуваў сябе лёгка, прыемна, як у собскай хаце... Думаецца, што ўвесь Менск ведаў цётку Уладзю і любіў яе і за яе самую, і за Купалу.
    * * *
    Вяртаючыся да юбілейнае ўрачыстасці'.
    He ведаю, чыя гэта была думка перанесці заключную юбілейную вечарыну ў хату са.мога юбіляра. Думка, праўда, была б зусім не дрэнная, каб усё ў CaseTax не мела свайго адваротнага боку. Радыёкамітэт да гэтае выдумкі дадаў сваю: перадаць з кватэры Купалы прабег святкавання на ўсю БССР. На гэтую пару радыёперадачы беспасярэдня з кватэраў былі ў БССР «цудам тэхнікі» і таму знайшлі падтрыманне і ў партьггных колах.
    Дык вось запрошаныя госці накіраваліся ў знаёмы ўжо нам купалаўскі дамок. Увайшлі... і«ах» ды «ох»! Бачаць, ува ўсю шырыню пакоя стол стаіць. А на белым-белым абрусе, Божачка ты мой, чаго, чаго толькі няма! Закускі і халодныя і гарачыя, далікатэсы аж да чорнае ікры, садавіна, тарты, усялякая гарэлка, віны, лікёры. Хоць людзі былі запрошаныя ўсё пачэсныя, але бальшыня з іх даўно ўжо не бачыла і не каштавала такіх незвычайных прысмакаў. 3 вясёлым гоманам пачалося шуканне сваіх карткаў, і нарэшце ўсе занялі месцы. Але тут пачуўся голас:
    — Таварышы! Нашае юбілейнае паседжанне будзе транслявацца па радыё на ўсю БССР. Таму папрашу быць дысцыплінаванымі і захоўваць парадак і прадугледжаны рэгламент. Зараз уключаецца мікрафон.
    Тут толькі госці пабачылі на стале чорны, з серабранымі беражочкамі чатырохвугольнік — мікрафон. Ну, а калі мікрафон, дык, значыцца, і кантроль, цэнзура, органы НКВД. Без паперкі, якая дазволеная і падпісаная ўпаўнаважаным Галоўліту, ніводнага слова не дадуць сказаць перад мікрафонам, нават сябру Палітбюро.
    9. Зак. 1056.	129
    Пабачылі, што на акне стаіць яшчэ і апарат, што памацняў гук, а пры ім тэхнік, а побач з ім яшчэ нейкая незнаёмая постаць...
    Госці ў імгненне згубілі святочны настрой, які вылецеў з пакоя, як гукі з Аладавае трубы. Стол змяніўся адно ў вітрыну савецкага універмага, на якую можна толькі глядзець, а купіць — нічога не купіш.
    Юбіляр-Купала меў найсумнейшы ад усіх гасцей выгляд. Перад ім паклалі жмут друкаваных паперкаў. Гэта была «ягоная прамова», што напісалі спрытныя і дасужлівыя партыйныя рэдактары і якую ён мусіў выдаць за «свае» — адданыя партыі і правадыру словы ўдзячнага і шчаслівага юбіляра.
    Усё пайшло паводле загадзя зацверджанага рэгламенту. Але было гэткае нуднае, вялае, нецікавае, што нават тыя, каму «ведаць належала», затурбаваліся, каб радыёслухачы не зрабілі якіх непатрэбных выснаваў з «хаўтурнага настрою» юбілейнага банкету, і неўзабаве загадана было спыніць трансляцыю. Тэхнік з апаратам і постаць незнаёмага зніклі. Мікрафон усё-ткі пакінулі на стале (ужо без дратоў) дзеля больш урачыстага выгляду. Усё гэта было зроблена неўпрыцям, але людзі даведаліся аб «вызваленні». А калі яшчэ і «правадыры» неўзабаве павыходзілі, твары аджылі, павесялелі, рукі пацягнуліся да чаркаў... і пачаўся ўжо сапраўдны юбілей нашага паэта. Святкавалі ўсю ноч. Было вясёла: гулялі, віншавалі, уздымалі, тосты, абдымаліся, жартавалі, чыталі вершы, спявалі песні.
    * * *
    Мінула колькі год. I калі ў 1935 годзе Купалу частавалі, дык у 1937 годзе човен ягонага жыцця паляцеў стрымгалоў уніз, ледзь-ледзь не затануўшы. Але навальніца мінула яшчэ раз, і ў 1939 годзе Купалаў жыццёвы човен ізноў узняўся на паверхню.
    Станцыя Менск. Адсюль каля 11-е гадзіны ўвечары штодня адыходзіць кур’ерскі цягнік на Маскву. Хай у Саветах усе роўныя, няма ні багатыроў, ні беднаты, але цягнік гэты не для звычайных грамадзянаў шчаслівае Краіны Саветаў. Яны да яго не пасуюць ані кішэняй, ані выглядам. У ім ездзяць звычайна партыйныя і савецкія кіраўнікі ды савецкая «галоўка». Мяккія ваго-
    ны, рэстаран... Што зажадаеш — усё пад рукой; адно спытай — усё, калі ласка.
    У гэты вечар на станцыі — натоўп. I ўсё больш «багема» — пісьменнікі, маляры, кампазітары, акторы. Я»ы выпраўляюць у Маскву на тыдзень беларускае літаратуры сваю беларускую дэлегацыю. Настрой у ўсіх усхваляваны. Шумная гаворка, смех, перакрыкванні намагаюцца пакрыць збянтэжанасць, няпэўнасць... Нарэшце — званок. Пад развітальныя пажаданні, маханне хустачкаў і капелюшоў цягнік нячутна і плаўна адрываецца ад дэбаркадэра і, набіраючы хутчыні, імкне ў далячынь. У адным з міжнародных вагонаў раскладаецца нанач беларуская дэлегацыя. Тут Купала, Колас, Бядуля, Броўка, Глебка — асноўны і галоўны касцяк, што будзе рэпрэзентаваць у Маскве беларускую літаратуру. А каб трохі развесяліць масквічоў, якія (як ні набліжаюць бальшавікі беларускую мову да расейскае) мала што з твораў нашых пісьменнікаў ухопяць, да дэлегацыі далучаныя два кампазітары — Шчаглоў і Любан, а таксама спевакі — Александроўская, Дзянісаў і Балоцін.
    Едзе і яшчэ колькі асобаў. Ролі падзеленыя гэтак: пісьменнікі маюць чытаць свае творы, кампазігар Шчаглоў — граць на фартэпіяна свае апрацоўкі беларускіх песняў, спевакі — спяваць розныя рэчы на тэксты беларускіх паэтаў.
    Стукацеў мерна цягнік. I што казаць — стукацелі і нашыя сэрцы. Як там будзе? Я з Бядулем выйшлі на калідор і сталі ля акна. Неўзабаве з купэ выйшаў Купала і спыніўся каля нас. Так утрох мы моўчкі глядзелі праз шырокае акно ў цемру начы. Купала выняў з кішэні цыгарэтніцу, пачастваў нас і сам закурыў. Агеньчыкі маленькімі знічкамі адбіваліся-мітусіліся на шкле. 3 канца вагона далятаў перакатамі гучны смех: гэта Любан расказваў свае анекдоты.
    Падарожжа кур’ерскім цягніком — хуткае. Пакуль пагутарылі, памарылі, паспалі — ужо і раніца. Давялося ўстаць, прыбрацца ды ісці снедаць. Вагон-рэстаран у гэтым цягніку быў дарагі, але ўсё ў ім было. Нарэшце пачало выплываць з ранішняе імглы тое, што даўней звалася «золатагаловаю», а сёння «чырваназорнаю» Масквою. Пачалася мітусня. Цягніковае радыё, хрыпата надрываючыся, захлыналася вядомаю абрыдлаю песняй «Шнрока страна моя родная»... Цягнік па-
    дыходзіў да станцыі. Вось яна — Масква, сядзіба тых, што столькі год ужо панявольваюць Беларусь.
    He паспеў наш вагон як след спыніцца, як насустрач нам лынула шумлівая група вясёлых людзей з бярэмамі краскаў у руках. Гэта былі маскоўскія пісьменнікі Катаеў, Гарадзецкі, Суркоў, Нікулін ды інш. У непарадку, мітусліва размясціліся па аўтах і з гудкамі панясліся да былога Ахотнага рада, дзе цяпер быў пабудаваны новы гатэль «Москва».
    Вось сюды і прывезлі нашу дэлегацыю. Афармленне пакояў, запаўненне даўгіх анкетаў (без гэтага ў CaseTax кроку не ступіш), здаванне пашпартоў — усё гэта заняло ці мала часу. Масквічы пакінулі нас да вечара, калі быў вызначаны банкет у клубе пісьменнікаў. Мы ж — хто галіцца пайшоў, хто на пошту паведаміць хатніх аб шчаслівым прыбыцці ў чырвоную сталіцу, хто купіць якую драбніцу, хто Маскву паглядзець.
    Неўзабаве надышоў вечар. Трэба было ехаць на банкет. Мы зайшліся па Іўупалу. Ен стаяў у сваім пакоі каля акна і глядзеў на мігатлівую агнямі, вячорную рухлівую сталіцу. Спыніліся за ім і мы. Хтосьці кінуў: «Прыгаство!» Ды ні Купала, ні мы не маглі прадбачыць у гэты вечар, што і гэтае «прыгаство», і гэтая самая «Москва» будуць яшчэ сведкамі апошняе трагедыі Купалы.