На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
— To я Вам проста загадваю: адразу пасля працы, без аніякіх перасадак, да мяне дадому. У нас і павячэраем.
На гэты раз мы размясціліся ў сталовай. Пакуль жонка смажыла мікалаеўскую каўбасу і сала, Я Колас чытаў два лісты, прывезеныя мнбю, разам з пачкам— ад сваякоў і ад старога сябра, Базыля Шчорса. Тады папрасіў падрабязна расказаць пра ўсё пада-
рожжа ў Стоўбцы і пра спатканні там. Найбольш яго зацікавіла спатканне на канферэнцыі з братам ягоным Міхасём і адведзіны м. Новы Свержань, куды я быў запрошаны да Шчорсаў.
Памятаю, што загадчык райана Хількевіч, перш чым заехаць да Шчорсаў, хацеў пры выпадку паказаць мне Новасвержанскую школу. Таму, калі балагол пад’ехаў да райана і мы ўселіся ў вазок, ён коратка сказаў: «У Новы Свержань, да школы».
Хвілінаў праз дваццаць мы ўехалі ў мястэчка. Трохі праехалі па ім, і каля аднаго будынка балагол спыніў каня. Здзіўлены Хількевіч агледзеўся па баках і выпаліў: «Куды ж ты нас прывёз? Гэта ж сінагога!» Балагол спакойна павярнуўся да нас і адказаў: «Вы ж прасілі — да школы». Але тут жа спахваціўся і зразумеў сваю памылку. Завярнуў каня назад, зрабіў колькі паваротаў і на іншай вуліцы зноў затріымаў каня. Агледзеўшы школу, мы заехалі да Шчорсаў, дом якіх стаяў на самым краю мястэчка пры дарозе ў Стоўбцы.
Я. Колас шчыра смяяўся з гэтае прыгоды, увесь ажывіўся, наагул перарываў мой расказ пытаннямі, рабіў каментарыі і ўстаўкі са сваіх успамінаў. Потым выйшаў са сталовай, вярнуўся назад з кніжкаю і пачаў чытаць:
— «У мястэчку Панямонь многа розных выдатных будынкаў і ўстаноў. Тут ёсць... царква Св. Магдалены... дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага. Але вы яго, напэўна, не ўсе ведаеце. A шкада: чалавек ён нішто сабе, настаўнік і грамадскі дзеяч...»
— Дык жа ж Панямонь,— спыніўся чытаць ён аповесць «У глыбі Палесся»,— гэта і ёсць Новы Свержань; а Базыль Трайчанскі і яго камяніца — Базыль Шчорс і яго дом. У доме тым я не раз бываў...
Ніякае ваабражэнне тады не магло дапусціць, што прататыпа гэтага персанажа з Коласавай аповесці праз восем год мы будзем хаваць на эміграцыі (на нямецкім могільніку ў Каме).
Пад канец вячэры настрой, аднак, змяніўся на сумны. Жонка Я. Коласа нават праслязілася, расказваючы, што ейнага брата, Камінскага, дзесь на Лідчыне арыштавала НКВД і яны нічога не ведаюць пра ягоны лёс. А Я. Колас з сумам дадаў:
— Купала атрымаў нядаўна ліст ад жонкі Уласава, былога рэдактара газеты «Наша ніва». Яна паведаміла, што Уласаў арыштаваны, і прасіла заступіцца за яго.
Ыекалі А. Уласаў быў актыўным беларускім публіцыстам і палітычным дзеячам — адным з ініцыятараў заснавання Беларускай Сацыялістычнай Грамады ў 1902 годзе, рэдактарам газ. «Наша ніва» і час. «Саха», сябрам Рады БНР і ейнага прэзідыума, сенатарам Зазаходняй Беларусі ў Польскім сойме. У пазнейшым часе і ў часе арышту, будучы ўжо ў гадах і з слабым здароўем, стаяў у баку ад публічнага жыцця і ва ўласным фальварку пад Маладзечнам дажываў свой век.
— Мы з Купалам,— далей казаў Я. Колас,— хадзілі да Панамарэнкі. Прасілі за яго. Але Панамарэнка нам не дапамог. Ен быццам бы званіў у НК.ВД, скуль яму адказалі, што Уласава ў БССР ужо няма. Таму ён нічога не можа зрабіць.
* ❖ ❖
Рух за выпраўленне беларускага правапісу і за чысціню мовы ніколі не сціхаў ад часу правапіснае рэформы 1933 г. ГІраўда, быў ён мо заціхі, нясмелы. Паўсюдна выяўляўся болей у прыватных гутарках. Але скаргі, нараканні і галасы крытыкі часам узнімаліся на настаўніцкіх сходах, у кабінетах навуковых інстытуцыяў ці ў фельетонах газеты «Літаратура і мастацтва». Цяпер, у новых, больш спрыяльных акалічнасцях рух гэты пасмялеў і ледзь не выліўся ў бунт. Усё гэта прывяло да таго, што спецыяльнай пастановай СНК БССР для перагляду правапісу была пакліканая Правапісная камісія. Мне цяжка назваць дакладную дату, калі гэта было, але думаю, што дзесь увесну 1940 г.
У склад камісіі ўвайшлі: ад Інстытута літаратуры і мовы Акадэміі навук — ягоныя дырэктар і навуковы сакратар, В. Барысенка і К. Гурскі; ад Саюза пісьменнікаў — Я. Колас, ЯКупала, ККрапіва, М. Лынькоў, П. Глебка і М. Клімковіч; ад Наркамасветы — кансультанты-метадысты па беларускай мове і літаратуры Гарачун і я. Старшыня камісіі — нарком асветы Е. Ура-
лава; у ейным кабінеце камісія і збіралася на свае сходы.
На першым сходзе ішла агульная дыскусія: у якім кірунку рабіць змены, на якія арфаграфічныя прынцыпы абаперці іх. Думкі сяброў камісіі падзяліліся.
М. Клімковіч выказаўся ісці па той самай дарозе, на якую сталі аўтары рэформы ў 1933 г., гэта значыць узмацніць марфалагічны прынцып. Паводле яго, такія рысы беларускае мовы, як аканне, дзеканне і цеканне зусім не павінны перадавацца на пісьме. Супрацьлеглы пагляд выказаў Я. Колас. Ен горача адстойваў пераважнасць фанетычнага прынцыпу, які найбольш адказвае асаблівасцям беларускай мовы; настойваў узмацніць перадачу на пісьме акання, як гэта было да рэформы 1933 г. У канцы заявіў, што гэта не толькі ягоны пункт гледжання, але і ЯКупалы, які дзеля адсутнасці ўпаважніў яго на гэтую заяву.
Калі ўсе сябры камісіі выказаліся, выяснілася, што М. Клімковіча ніхто не падтрымаў. В. Барысенка і М. Лынькоў не занялі ніякае пазіцыі, а ўсе іншыя сябры сталі на бок ЯКоласа. Е. Уралава ў дыскусіях удзелу не брала, яна кіравала працаю камісіі і вяла сходы.
... Так злажылася, што мне выпала ехаць да ЯКупалы, каб ён падпісаў пратакол сходу камісіі. Я быў шчаслівы выпадку. ЯКупалу я шмат разоў бачыў і чуў, але мне не здаралася быць блізка да яго, каго я ўважаў за нацыянальнага правадыра. Дый ці толькі я. Я бачыў, як усе, а ў тым ліку нават і ЯКолас, пры кожнай нагодзе падкрэслівалі ягонае першынство. Я не сумняваўся, што і сам Я. Купала гэта разумеў. Ніхто з беларускіх пісьменнікаў не захоўваўся так незалежна, як Я. Купала, хоць гэта было і не так лёгка, ён сам дакараў сябе, што таксама
...Плечы гнуў у крук не раз;
He йшоў з адкрытымі вачыма ў свет I сцежкі не прастаў, А ўсёй магчымасцю магчымай Таптаў сляды, сябе таптаў.
«I прыйдзе...»
Перад тым як ехаць да ЯКупалы, я пазваніў. Жонка ягоная, цётка Уладзя, адказала: «Янка дома. Едзьце» I вось я на Садовай вуліцы. Заходжу ў двор з Ta-
поляй і садком. 3 якімсь хваляваннем падыходжу да дзвярэй.
У пярэднім пакоі мяне спатыкае цётка Уладзя.
— Янка — там. Ен чакае Вас,— і прыадчыніла мне дзверы ў гасціную.
Калі я праходзіў праз пярэдні пакой, я заўважыў Купалаву маці, Бянігну. Яна сядзела ў баку ад праходу з Кацярынаю — дачкою аднае з «раскулачаных» Купалавых сясцёр. Кацярына працуе ў 2-м Клінічным гарадку сястрою і, як і паэтава маці, жыве ў Купалаў.
Я. Купала спаткаў мяне сардэчна. Твар ягоны свяціўся прыемнай усмешкай, увесь ён быў ветлівы, далікатны, уважлівы і разам з тым просты, даступны; наагул быў у добрым настроі і жартаваў. Ен ведаў, па якой справе я прыехаў, падвёў мяне да стала, падпісаў пратакол і сказаў:
— Мне трохі нездаровіцца. To я і прасіў Коласа, каб ён выступаў там і за мяне. ён расказвае мне пра сходы камісіі.
Мой візіт да ЯКупалы быў напярэдадні юбілейных урачыстасцяў 35-годдзя ягонай паэтычнай творчасці. Усе тыя дні Я. Купала атрымліваў віншавальныя тэлеграмы і падарункі. Таму, калі мы сядзелі і гутарылі, цётка Уладзя і Кацярына ўнеслі ў гасціную толькі што прывезены з пошты і ўжо раскрыты пачак-падарунак Я. Купалу ад ягонага старога прыяцеля, ведамага ў СССР мастака К. Ялісеева, былога ў пачатку 1920-х гг. дэкаратара Беларускага дзяржаўнага тэатра ў Менску. Калі з пачка выцягнулі абраз у раме — на палатне стаялі жывыя палескія хвоі. Другі падарунак ад іншага маляра (не памятаю — якога) вісеў ужо на сцяне, над канапаю, на якой мы сядзелі. Гэта быў алейны партрэт Я. Купалы, у кунтушы з палосамі.
Хутка дзверы зноў адчыніліся, і цётка Уладзя сказала:
— Янка, да цябе тут яшчэ адзін інтэрэсант.
У гасціную ўвайшоў хлопчык гадоў 15-ці. Я ўстаў, каб развітацца, але ЯКупала затрымаў мяне.
Хлопчык назваўся, што ён кур’ер з рэдакцыі менскай польскай газеты «Sztandar Wolnosci». Ен прынёс, як гэта зараз жа выявілася, уступны артыкул да выдання вершаў і баладаў А. Міцкевіча. Артыкул гэты (колькі аркушаў машынапісу) ЯКупала павінен быў тут падпісаць. Але перад тым ён зацікавіўся самім
хлопчыкам і пачаў ставіць яму пытанне за пытаннем:
— А чаму ж ты працуеш кур’ерам? Хіба ты не вучышся ў школе?
Хлопчык адказаў, што ён вучыцца ў 8-м класе сярэдняй школы, але што мусіць плаціць за навуку, a Maui не мае чым. Таму зрана ён на лекцыях у школе, a па абедзе «падрабляе грошы» (у тым часе была ўведзена плата за навуку ў 8—10 класах і ў вышэйшай школе).
— А скуль жа ты, хлопча?
— 3 Койданава.
— 3 Койданава? Я ведаю там шмат каго. Чый жа ты будзеш?
Той адказаў, і гутарка пайшла далей. Відаць было, што Я. Купала пашкадаваў беднага хлопчыка ды яшчэ і земляка. Ен папрасіў цётку Уладзю прынесці яблыкі, і яны ўдваіх тут жа паўкладалі іх у кішэні хлопчыка. Толькі тады Я. Купала сеў да стала, павольна налажыў акуляры, адгарнуў апошні аркуш артыкула і хацеў падпісаць. Ды пяро, відаць, ужо не мела чарніла, і ён звярнуўся да жонкі:
— Уладзя, дай мне, калі ласка, іншую асадку.
Цётка Уладзя заўважыла:
— А што ж ты падпісваць будзеш? Ты чытаў, што там напісана? А мо там табе смяротны прысуд?
— А навошта ж ты ў мяне? Ты і чытай! Мая справа — падпісваць,— з жартам адказаў Я. Купала.
I ён, не чытаючы, узяў з рук жонкі «асадку» і падпісаўся. Я падумаў тады, як трэба будзе ў будучыні быць асцярожным з публіцыстыкай Я. Купалы. У тыя змрочныя гады ён мог падпісаць тэкст, які не толькі не выказваў ягоных паглядаў, але нават і не быў чытаны ім. Імя паэта было вялікае, і ім злоўжывалі.
* * *
На другі дзень вайны я выйшаў з 21-й сярэдняй школы, якая стаяла на рагу Савецкай і Пралетарскай вуліцаў. Неспадзявана насустрач мне — Я. Купала. 3 апушчанай галавою. I з неразлучнай палкаю-крывулькаю. Вочы — стомленыя, засмучаныя. Ён прыстаў мо толькі на хвілінку. Кудысь спяшаўся з дому.
Мне здалося, што ён не гаварыў, а ціха скардзіўся.
Толькі што вярнуўся з Рыгі, куды ездзіў на з’езд пісьменнікаў Латвіі. Па дарозе дадому затрымаўся ў Вільні, дзе да гатэля, у якім ён спыніўся (з ім былі таксама М. Лынькоў і П. Броўка), прыйшла дэлегацыя віленскіх беларусаў, але сакратар ЦК Ц. Гарбуноў, які ўсю дарогу іх суправаджаў, дэлегацыю не дапусціў.