• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    — Няхай, няхай,— толькі сказала яна і пайшла вышэй.
    3 кожным крокам уздыму мы знаходзілі бяднейшую расліннасць, якой цяжка было ўмацавацца на адкрытым ветру камяністым схоне: рэдкія карлаватыя сасонкі, сухі мох, мізэрная жорсткая трава. Сапраўды лысая гара.
    Хутка мы вярнуліся да Купалы і прымасціліся побач на сухой траве. Цікава глядзець з гары ўдаль на нізіну. Перад вачыма квітнеюць лугі абапал маленькіх рачулак і раўчукоў ды чатырохкутнікі розных формаў, велічыні і афарбавання: вялікія прасторы хвалявіднага сівога жыта; зялёныя чатырохкутнікі ярыны; меншыя, бы абрусы, квітнеючыя грэчкі; палоскі, бы стужкі, далікатна-зялёнага, кволага лёну. Дзе-нідзе, на папары, пастушок пільнаваў мізэрны статак. Дзеля нядзелі на полі ніхто не працаваў.
    Было зусім ціха, нават птушак не чуваць было. Месца, дзе сеў Купала, відаць, было яго заўсёдным месцам, бо нават ад ветру яно было зацішное.
    — Ну, вось мы на адным з самых высокіх пунктаў нашай Бацькаўшчыны,— задумліва працягнуў Купала, угледжаны ўдаль.
    Мне прыгадаліся словы Купалавага твора, і я ціха пачала:
    На высокай гарэ,
    Дзе ніхто не арэ,
    Сокал-птушка дзе толькі садзіцца, Там збудую-ўзвяду Нізі ўсёй на віду Мураваную вежу-званіцу.
    Паўза. Купала, не змяняючы паставы:
    — ...He ведама, ці будзе калі збудавана...
    — Ну, Вы ўжо збудавалі, напісаўшы твор.
    Купала ўсміхнуўся.
    Купалаву ўсмешку не злавіла ні адно фота. Есць шмат Купалавых здымкаў. Найлепшыя з іх: Купала задумлівы, зрокам углыбіўшыся ўнутро сябе; добрае фота — Купала задумлівы, угледжаны ўдаль; добра схоплена — Купала суровы, пахмурны; Купала пагодны; нават ветліва-афіцыйная ўсмешка ёсць, але гэта не купалаўская ўсмешка. Купала ўсміхаўся па-дзіцячаму шырокай, адкрытай усмешкай, пры гэтым не толькі вуснамі, а галоўна — яснымі блакітнымі вачыма і ямінкай на барадзе.
    Падбадзёраная купалаўскай усмешкай, я вяла далей:
    — Цяпер толькі трэба добрага інжынера-архітэктара, каб ужыццёвіць ідэю.
    — Інжынера?! Архітэктара?!— райтам замяніўся Купала.— Сотні інжынераў, сотні архітэктараў, увесь народ, мільёны.— Купала ўстаў, усхваляваны.— Незалежнасць, свая дзяржава. «3 усіх чутны старон», разумееце: радыёвежа, абсерваторыя, Акадэмія, архіў, кансерваторыя... «3 усіх чутны старон». «Голас роўны віхуры і грому» ... «На той звон вечавы», разумееце, вечавы,— сыпаў Купала.
    Мне цяжка перадаць. Мы былі збянтэжаныя. Купала заўсёды гаварыў так мала, быў заўсёды такі філасофска спакойны, такі сціплы, а тут ён сыпаў сваім асаблівым «р», непараўнальным купалаўскім «р», як гарохам па таку. Раптам змоўк і пачаў бакавінкай спушчацца з гары. Купаліха мяне прытрымала, калі я памкнулася ісці назіркам:
    — Няхай, няхай...
    Як яна яго ведала! Як аберагала ягоныя маменты творчасці, уздыму, задумы. Мы пайшлі колькі крокаў адзаду. Пасля блізу паўгадзіпы хады Купала пачакаў на пас і зусім спакойным, сваім звычайным тонам кажа:
    — Бачыце, як пустыя дарогі і сцежкі. Hi чалавека нідзе.
    — А раней, бывала, хто пехатой, хто яздой, з маленькіх дарожак на большую спяшаліся, хто ў царкву, хто ў касцёл,— падхапіла Купаліха.
    Купала зноў пайшоў наперад. Ен быў выразна нездаволены сваім падарожжам на Лысую Гару. А відаць, хадзіў на яе часта і думаў там свае вялікія думы. I выліліся гэтыя вялікія думы-мроі ў сімвалічны твор «Песня званара». I шмат хто не зразумеў ягоных мрояў і летуценняў. Дык што ж меў перажыць гэты волат духу, калі пісаў свае «Прарок», «Перад будучыняй», «На Куццю», «ПаўіДтань», «Над Нёманам»? Які пратэст мусіў клакатаць у ягонай душы, што выліўся ў зварот к «Цару Неба і Зямлі»! I выпадкам крыху прыўзняў ён заслону зместам аднаго твора, адкрыў кавалачак душы, вялікай, паланеючай, якой не змераць нашымі трохмернымі разуменнямі*.
    Беларуская Моладзь. Нью-Йорк, 1961. № 11.
    АУГЕН КАЛУБОВІЧ
    Якуб Колас і Янка Купала
    Памяць! Памяць! МалюІ Малюі Аднаві мне фарбы палёў і нябёс, Аднаві мне маю зямлю!
    У. Караткевіч
    Я не магу пахваліцца, што быў сябрам ці блізкім да Я. Купалы і Я. Коласа. Але ў 1934—1941 гг? пры розных нагодах — юбілейных імпрэзах, сходах, службовых абвязках і прыватна — сустракаўся з імі. Мэта гэтых нататак — аднавіць з памяці колькі паасобных выпадкаў з жыцця вялікіх песняроў.
    * *
    28 сакавіка 1936 г. Зала сходаў у Доме пісьменніка. На сцяне выдзяляецца вялікі партрэт А. Александровіча; на ім «вядучы пралетарскі паэт» сядзіць на стале з цыгарэ'таю ў руцэ. Над сцэнаю зверху — свежы лозунг: «Калі вораг не здаецца, яго знішчаюць» (М. Горкі).
    Як і часта, у зале, апрача пісьменнікаў, выкладчыкі беларускай літаратуры з вышэйшых і сярэдніх школаў Менска, спаміж якіх і я.
    На адкрытым сходзе пісьменнікаў ідзе «дыскусія» пра фармалізм у літаратуры. Пачатак ёй даў артыкул М. Горкага ў маскоўскай «Правде». Усе разумелі, што і артыкул гэты, і «дыскусія» — чарговы сігнал для новых чыстак і арыштаў, якія неўзабаве і пачаліся.
    У зале напружаны, прыгнечаны настрой. Пасля пагромных выступаў казённых крытыкаў Я. Бранштэйна і А. Кучара, падтрыманых А. Александровічам, нясмела выходзілі на трыбуну пісьменнікі і ціха штось няяснае гаварылі. Пасля некаторых прамоўцаў былі паўзы, і старшыня сходу М. Клімковіч настойліва паўтараў сваю просьбу: «Хто яшчэ хоча выступіць?»
    У часе аднае з такіх замінак падняўся ЯКолас.
    Павольнай хадой ён дайшоў да трыбуны. Твар ягоны быў усхваляваны. Голас — узбуджаны, глухаваты; інтанацыя — падкрэслена выразная. Ен не чытаў свае прамовы, як некаторыя іншыя (мажліва, не збіраўся і выступаць), а гаварыў — не зусім складна, з перарывамі. Прамова ягоная праз колькі дзён была апублікавана ў газеце «Літаратура і мастацтва», а пазней — у зборах твораў; але далёка не ў той рэдакцыі, якую я чуў на свае вушы і ў іншай стылістычнай форме.
    Напачатку Я. Колас заявіў, што ён адмоўна ставіцца да гэтай «дыскусіі», у якой няма «яснасці... і гаворыцца больш кругом ды навокала» і якая сама дзеля таго мае фармалістычны характар. Такое ж уражанне складалася ў яго, калі ён перад тым быў прысутны на такой жа «дыскусіі» ў Маскве. А тады загаварыў канкрэтна, болей-меней так (як я памятаю):
    — Ужо чацвёрты вечар мы таўчэм ваду ў ступе. Усё не можам дашукацца фармалізму ў нашай літаратуры. I фармалістычных твораў... А я ведаю такі твор: мая аповесць «Адшчапенец». Сырая, схематычная, нерэальная. А чаму? Таму, што наша крытыка, a галоўна Бэндэ, з аглаблёю ў руках бегаў за мною і патрабаваў, каб я як найхутчэй адгукнуўся на калектывізацыю. Дык вось я і адгукнуўся! Цяпер я публічна адмаўляюся ад яе...
    У зале мёртвая цішыня. Я. Колас змоўк. Зрабіўкрок ад трыбуны, але спыніўся, пастаяў крыху і дадаў (тут ужо я магу зацытаваць паводле публікацыяў, блізкіх да таго, што ён гаварыў):
    — Гэта твор не апошні, пра які можна было б шмат пагаварыць... I калі б вы запыталіся ў мяне: «Дзядзька Якуб, якія ты творы лічыш беззаганнымі?!»— то я крэпка задумаўся б... Можа, каму-небудзь прызнанне гэтае непрыемнае і страшнае, як чалавеку, якому трэба скакаць з трампліна першы раз. Але скокне ён раз, скокне другі, і страх у яго пройдзе...
    Цяпер я нават не памятаю, ці выступаў пасля Я. Коласа ў той вечар яшчэ хто. Выступ ягоны так ашаламіў, што заглушыў сабою ўсё іншае, што было на тым сходзе перад ягоным выступам і пасля.
    * * *
    У тым жа годзе, дзесь на пачатку кас*грычніка, я меў яагоду пазнаёміцца з ЯКоласам. Было гэта ў сувязі з 30-гадовым юбілеем ягонай літаратурнай творчасці. Спаміж розных юбілейных імпрэсаў была рэспубліканская радыёперадача. У студыю радыёстанцыі быў запрошаны юбіляр і прамоўцы ад розных устаноў і арганізацыяў. Я выступаў там ад настаўнікаў Менска. Усе мы віталі яго перад мікрафонам. Тады Я Колас назнаёміўся з усімі намі.
    * * *
    Аднойчы ўлетку 1939 г., калі я ўжо працаваў у Народным камісарыяце асветы, мне перадалі незвычайны ліст. Вялікі аркуш паперы з двух бакоў быў акуратна спісаны дрыжачай старэчай рукой. Пад лістом подпіс: Адам Багдановіч.
    Няўжо гэта ліст ад бацькі Максіма Багдановіча — былога беларускага гісторыка, этнографа, фалькларыста і мовазнаўцы, аднаго з кіраўнікоў партыі «Народная воля» ў Менску ў 1880-х — пачатку 1890-х гг.?
    Гляджу на канверт, прыколаты да ліста. Так, сумніву няма: ліст з далёкага Яраслаўля ад бацькі паэта. У лісце ён не просіць, а моліць дапамагчы яму: мае 77 год; не здольны да ніякае працы; у пару рэвалюцыі згубіў усю сваю маёмасць, ратуючы ад. пажару Максімавы рукапісы; а цяпер — амаль што жабрак?
    Ад 1928 г. урад БССР выдаваў яму персанальную яенсію. Аднак праз два гады, калі па БССР пакацілася хваля масавых арыштаў 1929—1930 гг. і пачалося «сацыялістычнае наступленне па ўсяму фронту», М. Багдановіч быў абвешчаны «буржуазным» паэтам, вывучэнне ягонай творчасці было выкраслена з усіх школьных праграмаў, а ягоныя «контррэваліоцыйныя» творы забароненыя і выкінутыя з бібліятэк. Тады і ў бацькі паэта, які ў тым годзе пайшоў на эмерытуру, адабралі персанальную пенсію. У 1931 —1936 гг. ён так-сяк этерабіваўся на мізэрнай пенсіі эмерыта і дапамозе сваякоў. 1937—1939 гг. былі самыя крытычныя, і ён звярнуўся з просьбаю ў Менск.
    Што рабіць? Як дапамагчы бацьку М. Багдановіча?
    У выніку абмену думкамі з маімі калегамі было вырашана парадзіцца з Саюзам пісьменнікаў БССР і Акадэміяй навук; асабіста — з М. Лыньковым, тады старшынёю СП, і ЯКоласам, віцэ-прэзідэнтам АН. Імя паэта к таму часу было зноў «рэабілітаванае», а бацька ягоны мае вялікія заслугі перад беларускім V народам: жывучы далёка ад Бацькаўшчыны, ён узгадаваў сына на беларускага паэта, захаваў і перадаў Беларусі асноўны фонд ягонай спадчыны — архіў рукапісаў.
    У той, жа дзень я паехаў да М. Лынькова, які прыхільна паставіўся да гэтай справы; а ад яго — да Я. Коласа.
    Я. Коласа я застаў у ягоным кабінеце. Ен выслухаў мяне, папрасіў ліст А. Багдановіча, перачытаў яго. Узяў пяро і выпісаў у свой настольны блакнот адрас.
    — Трэба неадкладна дапамагчы старому. Каб не было запозна...— I Я. Колас выказаў свае меркаванні, як дапамагчы. Пасля таго працягваў:
    — Самога Максіма я не ведаў. А бацьку яго добра памятаю. Улетку 1923 г. ён прыязджаў у Менск. У Інбелкульт прывозіў Максімавы рукапісы, фатаграфіі з сямейнага альбома і напісаную ім самім, на просьбу Інбелкульта, падрабязную біяграфію сына. На той час не прыпадала ніякая юбілейная дата, звязаная з М. Багдановічам, але Інбелкульт вырашыў з прычыны прыезду бацькі зрабіць літаратурны вечар*. Здаецца, то быў наогул першы такі вечар у памяць М. Багдановіча. 3 дакладамі і ўспамінамі выступалі Піятуховіч, Бядуля, Грамыка...