• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Перавёўшы гутарку на М. Багдановіча, ён казаў:
    — Максім Багдановіч быў не толькі выдатны паэт, але і крытык.
    Я. Колас высунуў адну з бакавых шуфлядаў у сваім стале і выцягнуў адтуль другі том акадэмічнага Збору твораў М. Багдановіча.
    — Нядаўна на пленуме Саюза пісьменнікаў у Кіеве, прысвечаным 125-годдзю з дня нараджэння Тараса Шаўчэнкі, я рабіў даклад. Рыхтуючыся да яго, я перагледзеў гэты том і здзівіўся, які глыбокі і высокакультурны крытык быў М. Багдановіч. У дакладзе я зачытаў выпісаны адсюль аналіз Шаўчэнкавага верша.
    *Ен адбыўся 16 чэрвеня — гл. справаздачу аб ім у газ. «Савецкая Беларусь», № 137 за 20.VI.1923 г. (Заўв. аўтара.)
    8. Зак. 1056.
    105
    ЯКолас адгарнуў кнігу і паказаў мне артыкул «Краса і сіла», перадрукаваны з часопіса «Украннская Жнзнь», які па-расейску ў Маскве выдаваў С. Пятлюра (М. Багдановіч быў сталым супрацоўнікам таго часопіса).
    — Калі я скончыў ДаКЛаД, да мяне падыходзілі і пыталіся: «Няўжо вы да рэвалюцыі мелі такога крытыка?»
    Наступнага дня я выслаў А. Багдановічу ліст, у якім падрабязна паведамляў яму пра нашыя захады.
    ...Хутка пасля таго на супольнае хадайніцтва Наркамасветы, Саюза пісьменнікаў і Акадэміі навук яму была прызначана персанальная пенсія. На жаль, бедны бацька геніяльнага паэта пакарыстацца ёю ўжо амаль не меў часу: яшчэ ў лютым 1^40 г. Я. Колас і я атрымалі ад яго лісты, а ўжо 16 красавіка ён памёр. У лісце да Я. Коласа А. Багдановіч пісаў: «Ваша рэдкая спагадлівасць і Наркамасветы БССР мне глыбака кранулі. Шлю сардэчную ўдзячнасць Вам асабіста і прашу Вас перадаць маю ўдзячнасць у Камісарыят асветы кансультанту-метадысту па беларускай мове т. Калубовічу»*.
    *
    У канцы лістапада 1939 г. аддзел культуры ЦК КП(б)Б склікаў нараду, на якую былі запрошаныя філолагі Інстытута літаратуры і мовы Акадэміі навук, пісьменнікі, прадстаўнікі Наркамасветы і выдавецтва. Нарада, згодна запросінаў, павінна была «выказацца ў паўстаўшых праблемах беларускай мовы і правапісу». Праблемы гэтыя сапраўды паўставалі і абвастраліся пасля русіфікацыйнае рэформы правапісу ў 1933 г., выклікаючы ў практыцы друку і пісьма штораз большы разнабой, супярэчлівасці і канфлікты.
    Канкрэтнай зачапкай да нарады была, праўдападобна, дыскусія, якая ў пытаннях мовы зноў разгарэлася ў тыя дні паміж газетамі «Літаратура і мастацтва» і
    *Гэты ліст А. Багдановіча да Я. Коласа ад 5 лютага 1940 г. апублікаваны ў кнізе «Шлях паэта. Зборнік успамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра Максіма Багдановіча». Складальнік Н. Б. Ватацы. Мінск, «Мастацкая літаратура», 1975, стар. 172. (Заув. ayrapa).
    «Звязда». Для валадароў Беларусі дыскусія была дужа не на руку, асабліва беручы на ўвагу толькі што «вызваленую ад польскага нацыянальнага прыгнёту» Заходнюю Беларусь. «Вызвольная» прапаганда была ў самым разгары, а тут такі прыкры дысананс! Загадаць змоўкнуць, прыкрыкнуць, як гэта перад тым звычайна практыкавалася, у тых акалічнасцях, відаць, уважалася за немэтазгоднае. Зноў жа, праз Заходнюю Беларусь былі крышачку прыадчыненыя дзверы ў вольны свет, а ну ж пачуюць і там.
    Калі я збіраўся ехаць на тую нараду, да мяне па дарозе з педагагічнага інстытута, дзе ён чытаў лекцыі, зайшоў навуковы сакратар Інстытута літаратуры і мовы Акадэміі навук дацэнт Кастусь Гурскі. Разам мы і паехалі. У думках нашых цяплілася, хоць і невялікая, надзея. Набалелае пытанне, прынамсі, пастаўлена на парадак дня.
    У вестыбюлі ЦК дзяжурны міліцыянер, перад якім на стале ляжаў спіс запрошаных на нараду, выпісаў нам прапускі і растлумачыў, як знайсці патрэбны пакой. Але тут расчыніліся дзверы з вуліцы, і на парозе паказаўся ЯКолас. КГурскі пацягнуў мяне за рукаў, і мы адступілі назад, да акна вестыбюля.
    Я. Колас заўважыў нас і падышоў. Прывітаўшыся, ён адразу звярнуўся да К. Гурскага:
    — Я чуў, што ў Інстытут літаратуры і мовы званілі Папкоў* і Грэкава**, але не меў выпадку папытацца ў Вас. У якой справе яны званілі?
    КГурскі паўтарыў ЯКоласу ўжо расказаныя мне па дарозе сюды новыя, не толькі абуральныя, але і анекдатычныя выпадкі з праблемы, якая пастаўлена на парадак дня сённяшняй нарады. Яны званілі, казаў ён, каб узаконіць навуковым аўтарытэтам інстытута тыя змены ў правапісе, якія яны ўжо загадалі ўвесці ў практыку газеты «Звязда». Папкоў — замену «е» на «і» ў слове «Менск», якое «Звязда» так ужо і набірае; бо, паводле яго, гэта імя аднае з рэспубліканскіх сталіцаў «нашае краіны», і яно ўсюды павінна пісацца аднолькава; і напісанне слова «вобласць» без прыстаўнога «в», з ім гэта^ сдова «рэжа вуха», як бы яно — ад «вобла»...
    *Сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР.
    ** Сакратар ЦК КП(б)Б. (Заўв. аўтара.)
    — А што ж Вы яму адказалі?— перабіў КГурскага Я. Колас.
    К. Гурскі адказаў, што яму цяжка было згадзіцца з такімі аргументамі; што, калі правапіс абаперці на такую «этымалогію», то знойдзецца шмат іншых выпадкаў і слоў, у якіх трэба было б рабіць якіясь аперацыі, і прывёў Папкову прыклад: «камсамол» — ад «камса»...
    — Ну а Грэкава?— зноў перапыніў яго ЯКолас. Відаць было, што ён спяшаўся.
    Грэкава, працягваў К. Гурскі, загадала ўнесці ў правапіс дзве зробленыя ёю «папраўкі» ў лозунг «Пралетарыі ўсіх краін, злучайцеся!». Па-першае, слова «злучайцеся» замяніць на «яднайцеся», бо вось яна як сакратар ЦК часта падпісвае «дырэктывы» калгасам, што ўжо пара пачынаць «злучную кампанію для ската»; таму заклік «злучайцеся!» у дачыненні да пралетарыяту «неяк нядобра гучыць». Па-другое, у слове «яднайцеся» пачатковае «я», хоць і стаіць у першым складзе перад націскам, павінна пісацца праз «е»; бо могуць быць выпадкі, тлумачыла Грэкава, калі слова гэтае пры пісьме ці друку трэба пераносіць і тады пры падзеле яго можа выйсці «яд-». Для палітычнага лозунга гэта недапушчальна, ЦК партыі на гэта не можа згадзіцца.
    Я. Колас нічога не адказаў. У вестыбюль увайшлі ККрапіва і П. Глебка. Ён далучыўся да іх, а мы пайшлі на другі паверх. У невялікай зале ўжо сядзела да 40 асобаў.
    Нараду адчыніў У. Малін, сакратар ЦКПасля яго гаварыў Я. Колас. Як заўсёды ў такіх выпадках, сур’ёзны, заклапочаны і пачуццёвы. У руках ён трымаў экземпляр газеты «Звязда».
    Гэтая ягоная прамова ніколі не была друкаваная. Мажліва, дзеля таго, што ў ёй ЯКолас не толькі выказваў патрэбу перагледзець і выправіць правапіс, але востра крытыкаваў «моўную практыку» газет, а галоўна «Звязды», якая, паводле яго, паглыбляла «правапісны хаос».
    — Іншыя газеты і часопісы, а асабліва выдавецтва, дзе заўсёды шмат набранага,— казаў ён,— «Звязда» проста збівае з панталыку. I яны не ведаюць, як жа, урэшце, набіраць і выпраўляць карэктуру — ці згодна існуючага правапісу, ці так, як у «Звяздзе»...
    Toe самае трэба сказаць і аб спробах «Звязды» ўвесці ў норму беларускай літаратурнай мовы без усялякае патрэбы і нат супроць натуральных законаў беларускай мовы некаторыя расейскія словы ў збеларушчанай форме. Нядаўна мы чыталі ў ёй справаздачу пра кастрычніцкія святы ў Менску. Там пісалася, што ў зале опернага тэатра адбылося «таржэсцвеннае» паседжанне. Чаму «таржэсцвеннае»,— высака ўзнялася рука Я. Коласа са «Звяздою»,—калі мы маем добрае беларускае слова «ўрачыстае»? Але калі ўжо «таржэсцвеннае», то чаму тады не «засяданне»?..
    Ен прасіў перагледзець правапіс і не «нявечыць беларускае мовы».
    На высгупе Я. Коласа «дыскусія» была перарваная 3 бакавых дзвярэй нечакана выйшаў першы сакратар ЦК П. Панамарэнка і пачаў расказваць, як колькі дзён перад тым ён быў у Беластоку, як у гатэль да яго быў выкліканы цырульнік, як той цырульнік яго галіў, і падрабязна пра сваю дыскусію з ім аб характары савецкай улады. На тым нарада і закончылася.
    * ♦
    Быў звычайны рабочы дзень у канцы снежня 1939 г. Зазваніў тэлефон. Я зняў слухаўку.
    — Гаворыць Колас. Я даведаўся, што Вы едзеце на раённую настаўніцкую канферэнйыю ў Стоўбцы. Ці не былі б Вы ласкавымі перад тым, як паедзеце, a хоць бы і сёння пасля працы, заехаць да мяне дадому? Я маю пільную патрэбу ў гэтым.
    He згадзіцца я не мог, і мы ўмовіліся, што я прыеду сёння ж.
    Пасля працы я сеў у трамвай, што ішоў Савецкай вуліцай, мінуў Эльвод, мост праз р. Свіслач і на Шпітальнай выйшаў. Ужо пачало змяркацца, але ісці было недалёка. Праз колькі хвілінаў ля гарадскога парку на 2-м Шпітальным завулку я спыніўся перад двухпавярховым драўляным асабняком. Гэта быў уласны дом Я. Коласа. У 1920-х гг. у гэтым зялёным куточку горада ў суседстве жылі Я. Лёсік, б. прэзідэнт БНР д-р I. Серада, М. Грамыка, адзін час М. Гарэцкі і шмат іншых. Усе яны павысыланыя. Застаўся тут адзін Я. Колас.
    Калі я ўвайшоў у двор, Я. Колас калоў дровы. Ен паклаў сякеру, прывітаўся і павёў мяне ў хату. Па дарозе ў ягоную бібліятэку мы спаткалі жонку, і ён пазнаёміў мяне з ёю.
    У бібліятэцы мы селі на канапу, і Я Колас вытлумачыў мне сваю просьбу:
    — Я маю лісты з Мікалаеўшчыны, дзе не быў ад 1915 года. Запрашаюць у госці, а я ўсё яшчэ ніяк не змог адведаць іх, хоць і думкамі ўвесь там. To адно, то другое стаіць на перашкодзе... А яшчэ яны просяць падручнікаў для школы і маіх кніг. Дык вось, даведаўшыся, што Вы едзеце ў Стоўбцы, я і вырашыў прасіць Вас завезці ім ад мяне пакуначак з кнігамі. Сёння я абегаў кнігарні і тое-сёе (праўда, мала) назбіраў.
    Жэстам рукі ён паказаў на крэсла, якое стаяла пры ягоным рабочым стале. На крэсле ўзвышаўся стажок да 20 кніг. ЯКолас устаў і прапанаваў мне падысці, разам з ім, да тых кніг. Ен браў кожную з іх, называў, што гэта за кніга, і клаў на стол. Першыя ішлі падручнікі. Калі ж дайшоў да сваіх кніг, то хутка перакладаў дзіцячыя — «Дзед і мядзведзь», «Савось-распуснік», «Рак-вусач», тады — «Новую зямлю», «Сымона-музыку», «Дрыгву»... Але вось на зборніку вершаў «Нашы дні» запыніўся, пакруціў яго ў руках, падумаў і адклаў убок.
    Мы звязалі ўсе кнігі шпагатам, уклаўшы ў сярэдзіну верхняй кнігі ліст Я. Коласа ў незаклееным канверце. Я. Колас вывеў мяне на вуліцу, развітаўся і папрасіў, каб па прыездзе са Стоўбцаў я абавязкова пазваніў да яго — у акадэмію ці дадому.
    ...Праз колькі дзён (хутчэй за ўсё — 3 студзеня 1940 г., бо Новы год я спатыкаў у Стоўбцах) я пазваніў Я. Коласу. Паведаміў яму, што ўжо вярнуўся назад і прывёз яму пачку з мікалаеўскім салам і каўбасою.
    Я. Колас сказаў: