• Газеты, часопісы і г.д.
  • На суд гісторыі Успаміны, дыялогі Барыс Сачанка

    На суд гісторыі

    Успаміны, дыялогі
    Барыс Сачанка

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 303с.
    Мінск 1994
    81.93 МБ
    Я не бачыла яго блізу дзесяць год, але мне здалося, што ён мала змяніўся.
    — Мо і цётка Уладзя прыехала?— папыталіся мы.
    — He, засталася на Дняпры... Дачу сцеражэ.
    — Вас можна павіншаваць?— сказала я, паказваючы вачыма на ордэн.
    Ен нічога на гэта не адказаў, і твар ягоны не зварухнуўся.
    — А дзе ж муж?— папытаўся ён у мяне.
    — Муж высланы на Калыму.
    — А хоць малы добра гадуецца?
    — Сын памёр.
    — Вось яно як нядобра выходзіць...
    У роўным і ціхім голасе Я. Купалы, у ягоных вачах я адчула спагаду.
    — У мяне чатырохгадовая дачка,— ледзь вымавіла я, шукаючы ў торбачцы хустачкі, бо мне сціснула ў горле, а на вочы набеглі слёзы.
    — Гэтага яшчэ ў тэатры не ставала!— упікнула мяне сястра.
    — Ой, каго я бачу! Янка глядзі, яны ж ні-ні не змяніліся.
    Гэта казаў Змітрок Бядуля і працягваў свае дзве
    рукі, каб прывітацца. Усхваляваная гутаркай з Я. Купалам, я не бачыла, як ён падышоў і стаў каля нас. 3. Бядуля весела жартаваў, і мне было лягчэй перамагчы свае слёзы. Я нават рассмяялася, успомніўшы адзін эпізод з нашага з ім знаёмства.
    У 1923 годзе 3. Бядуля часта заходзіўся ў дзіцячы дом імя А. Чарвякова, дзе Валянціна была за настаўніцу. Пры доме была свая школа і колькі маладых настаўнікаў. 3. Бядуля любіў чытаць ім свае новыя творы. Чытаў ён неяк дзіўна: хутка, манатонна, быццам у ягоных творах не было ніякіх знакаў прыпынку. Аднойчы,. слухаючы яго, я не вытрывала і пырснула ад смеху. 3. Бядуля пакінуў чытаць. Сястра і іншыя настаўніцы глядзелі на мяне з дакорам. «Выбачайце, калі ласка»,— прамармытала я. «Нічога»,— сказаў 3. Бядуля, але голас ягоны быў больш ветлівы, чымся вочы. Я вучылася тады ў педагагічным тэхнікуме і жыла пры Валянціне, у дзіцячым доме. Аўтарытэту сястры не заўсёды прызнавала, і 3. Бядуля гэта ведаў. Ці раз ён спачуваў ёй: «Я дужа добра разумею вас са свае практыкі... У мяне ж тое самае дабро ёсць». Пры ім жыў ягоны малодшы брат. Тым разам, калі 3. Бядуля ўзлаваўся на мяне, адыходзячы, ён сказаў сястры: «Слухайце, давайце пажэнім нашых двух дурняў».
    — А дзе ж сястра Ліда і Міхась?— папытаўся ў нас Я. Купала.
    — У Кіраўску, у Запаляр’і.
    — Няўжо зноў Міхась высланы?
    — He, яны самі сябе туды выслалі.
    «Самі сябе выслалі». Гаты сказ часта ўжываўся тою парою і не патрабаваў тлумачэння. Кожны ведаў, што людзей, якія адбылі высылку, маглі арыштаваць ізноў. Некаторыя, больш прадбачлівыя, а спаміж іх і М. Грамыка, выбіралі самі тое месца, адкуль ужо не ^было куды далей высылаць. Перавага быда тая, што той уважаўся за «вольнага» і карыстаўся правамі «вольнанаёмпага».
    ГІаўз нас прайшоў Якуб Колас. Ен прывітаўся, але не запыніўся.
    Пачаліся светлавыя сігналы. Антракт канчаўся. Трэ было развітвацца.
    — Перадайце,— папрасіла я ЯКупалу,— прывітанні цётцы Ўладзі, Дняпру і Менску...
    Гэта быў чэрвень 1940 года. He думала я тады, што
    бачу Я Купалу і 3. Бядулю апошні раз. He думала, што ім абодвум засталося нядоўга жыць. He спадзявалася я тады і вярнуцца на Бацькаўшчыну.
    * * 4:
    У чэрвені 1942 года памёр Я. Купала на чужыне. Над Нёмнам пачула я гэтую страшную вестку і плакала па і.м*.
    » «Конадні», Нью-йорк, 1963.. № 7.
    IHA РЫТАР
    Якуб Колас
    1930 год — нешчаслівы ў жыцці Якуба Коласа. У тым годзе трагічны лёс наканаваў арышты, выгнанне, гібель амаль усіх ягоных блізкіх сяброў. Сяброў, з якімі ён дзяліў мару пра незалежнасць Беларусі.
    Я. Коласа не арыштавалі. Але ён апублікаваў у прэсе ліст, у каторым асудзіў свае палітычныя памылкі нацыяналістычнага характару.
    Быў напісаны ліст з добрае волі паэда? Той, хто ведаў Я. Коласа да 30-га года, не хацеў, не мог паверыць.
    ❖ * *
    Mae студэнцкія гады праходзілі ў Менску ў 20-х гадах, калі ЯКолас быў на вяршыні свае літаратурнае славы і, як і ЯКупала, быў сапраўдным народным паэтам Беларусі. Сярод нас, моладзі, ён карыстаўся вялікай павагай. Мы былі зачараваны ягонымі творамі, асабліва «Новай зямлёй» і «Сымонам-музыкам».
    Я тады жыла ў сям’і старэйшай сястры — жонкі паэта Міхайла Грамыкі. Яны здымалі кватэру ў доме на Шпітальнай вуліцы. На той жа вуліцы, не болей за хвіліны тры хады ад нас, мелі ўласны дом Язэп і Ванда Лёсікі. Недалёка ад іх, на 2-м Шпітальным завулку, пабудаваў дом ЯКолас.
    Блізкае суседства спрыяла досыць часта спатыкаць Я. Коласа на вуліцы ці ў хаце Грамыкаў. У адр'озненне ад іншых нашых знаёмых, прыкладам Я. Купалы, Я. Лёсіка, ён рэдка ўсміхаўся. хМо дзеля таго здаваўся мне нібы суровым. А разам з тым ад маіх сяброў-студэнтаў я ведала, што кожны малады, пачынаючы паэт мог смела ісці ў дом да «дзядзькі Коласа», чытаць яму свае творы, прасіць ацэны іх і парадаў. I ён не шкадаваў для гэтага свайго часу. Здаралася, Я. Колас здагадваўся, што хтось з гэтых маладых у цяжкім матэрыяльным стане. Ен дапамагаў ім грашыма.
    He абмінаў гэтай добразычлівасці паэта і Нічыпар Мяцельскі. Ен таксама пабываў у яго, чытаў яму свае спробы пяра, выслухоўваў парады. На бяду Я. Коласа, у сакавіку 1926 года на працэсе «лістападаўцаў» у Менску Н. Мяцельскі аказаўся адным з падсудных.
    «Лістападаўцы» — пяць юнакоў у веку ад 15-ці да 22-х гадоў, отудэнтаў агульнаадукацыйных курсаў у Слуцку, і іхны настаўнік Юры Лістапад. Іх абвінавачвалі ў друкаванні і распаўсюджанні антысавецкай літаратуры, падрыхтоўцы ўзброенага паўстання, планаванні ў змове з «буржуазнай Польшчаю» адарваць БССР ад Савецкага Саюза. Фантастычныя абвінавачанні! A доказы? Мізэрныя! Колькі нумароў рукапіснага часопіса «Наша слова», выдаванага літаратурным гуртком на курсах. Творы часопісаў — вершы, апавяданні, — наіўныя, аматарскія, але прасякнутыя шчырым замілаваннем да Беларусі.
    Візіт Н. Мяцельскага да Я. Коласа спрычыніўся да таго, што паэта ў ролі сведкі выклікалі на судовы працэс, абвінавацілі ў сувязях і ўплывах на «контррэвалюцыўную групу ліс'гападаўцаў».
    Працэс быў публічны. У часе ягоных паседжанняў у Доме працаўнікоў асветы зала заўсёды перапаўнялася, гал'оўна студэнцкай моладдзю. Мы бачылі, што судовы разгляд вядзецца паводле загадзя акрэсленага кірунку. Абвінаваўцы рэальных фактаў злачыну не мелі, таму спрабавалі інсцэніраваць іх. Падрыхтавалі двух правакатараў: аднаго — перабежчыка з Заходняй Беларусі, другога — хлапца-случчака, студэнта Беларускага педагагічнага тэхнікума ў Менску. Паказанні абодвух сведкаў хлуслівыя, прадыктаваныя ГПУ.
    Найбольш абуралі нас газеты. Кожны дзень яны друкавалі з прабегу працэсу інфармацыі. але дужа фальшывыя. «Лістападаўцы» трымаліся мужна, з годнасцю. У іхных паказаннях не адчувалася разгубленасці, а з газет выглядала, што яны прызнаюцца да віны.
    Допыты я. Коласа на працэсе былі адным з найбольш узрушаючых маментаў. Памятаю, як сёння, вялікую паўцёмную залу, да адказу набітую людзьмі. На зырка асветленай сцэне, з левага боку, за сталом, накрытым чырвоным сукном, сядзелі суддзі. Я. Колас павольна выйшаў на сярэдзіну сцэны. Ен стаў насупраць стала ў такім месцы, што быў тварам да нас не
    менш, як да суседзяў. Стоячы, адказваў на пытанні. Часам здавалася, што ён больш гаворыць да тых, хто ў зале, а не да суда і абвінаваўцаў. Што захапіла нас тады бязмерна — гэта поўны кантроль паэта над сабою. Ніводнага непатрэбнага жэцту, руху, выразу твару. Ягоны нягучны голас, без адзінае ноткі хвалявання, быў чутны ў кожнымі куточку занямелае залы. Адно незвычайная збялеласць твару выяўляла нутраную напружанасць.
    Бальшыня прысутных разумела, што мэта гэтых допытаў — запалохаць выдатнага песняра, выклікаць да яго недавер моладзі, паралізаваць уплывы на яе. Аднак эфект быў адваротны: сэрцы маладых мацней, чымся калі-небудзь да таго, палымнелі сімпатыяй, пяшчотай да Я. Коласа і абурэннем супраць фальшывага суда.
    Што Я. Коласу ўлады не давяраюць, што за ім пільна сочаць, не было сакрэдам для беларускае грамады. У 1924 годзе, калі ён вяртаўся дадому з адпачынку ў Кіславодску, на станцыі перад Растовам яго абакралі. Праз адчыненае акно вагона ў цягніку з верхняе паліцы жалезным крукам, нібы вудаю, выцягнулі ягоную валізу. Цягнік толькі пачынаў адыходзіць. На пероне стаялі людзі і начальнік станцыі. Злодзея не затрымалі. Я. Колас меў у валізе другую рэдакцыю паэмы «Сымон-музыка», падрыхтаваную ім да друку; уражанні, занатаваныя ў часе адпачынку; колькі лістоў ад крэўных і сяброў. Хто абакраў? Звычайны злодзей? Сам Я. Колас і блізкія да яго людзі схіляліся да думкі, што гэта зрабіў агент ГПУ.
    Здарылася так, што праз некаторы час пасля працэсу я адведала Н. /Дяцельскага ў менскай турме, дзе ўсе «лістападаўцы» адбывалі кару. Ен прасіў мяне перадаць прывітанне Я. Коласу. Я паабяцала, але як я зраблю гэта — не ведала. Праблема была ў тым, што дома пра маё наведанна турмы нічога не ведалі. Я перадам прывітанне, а дзядзька Колас выпадкам скажа пра гэта Міхасю. За «літасцівыя прыгоды» мне можа дома добра нагарэць. I нс без падставы. Мой швагер не мог пахваліцца ні сялянскім, ні работніцкім паходжаннем. Ягоны малодшы брат Аляксандр, кадравы афіцэр царскай арміі, пасля рэвалюцыі застаўся на эміграцыі ў Польшчы. Ва ўмовах Савецкага Саюза ўсё гэта было вялікай загапай для чалавека. У сваіх учынках Міхась заўсёды павінен быў быць вельмі асцярожным.
    I ад мяне таксама патрабавалі не зрабіць чагось неразважнага, не пашкодзіць сям’і.
    Нагода перадаць прывітанне надарылася досыць хутка і шчасліва. Я сама была дома. Шарэла. Я чытала ля акна ў сталовым пакоі. Ленавалася ўстаць, каб запаліць святло.
    — Добры вечар!— перарваў цішыню голас.
    Я ўздрыганулася. Захопленая кніжкаю, я не пачула крокаў. На парозе пакоя, у дзвярах з калідора, стаяў Я. Колас.
    — Добры вечар!— адказала я.
    — Ці Міхася ў хаце няма?
    — Нікога няма, апрача мяне.
    — Шкада, што не застаў. Скажыце яму, што я захадзіў. Бывайце!
    ён накіраваўся да выхаду.
    — Дзядзька Колас!— гукнула я яму наўздагон.
    Ен спыніўся і павярнуўся да мяне.
    — Нічыпар Мяцельскі прасіў перадаць вам прывітанне,— сказала я.
    Некаторы час Я. Колас стаяў, нібы раздумваючы.
    — Дзякую,— азваўся ён нарэшце.— Скажыце яму, дзякую,— паўтарыў ён яшчэ раз свам ціхім роўным голасам і пайшоў.
    Я ўздыхнула з палёгкаю: Я. Колас не запытаўся ў мяне, дзе я бачыла Н. Мяцельскага і калі.
    * * *
    я. Колас застаўся ў маёй памяці звязаны і з другой трагічнай падзеяй, што адбылася ў тым жа годзе.