На суд гісторыі
Успаміны, дыялогі
Барыс Сачанка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 303с.
Мінск 1994
патыю. Мо таму гэтыя дзве мілыя жанчыны вельмі сябравалі. Трое дзяцей Лёсікаў — Юрка, Люцыя і Алеська — хадзілі ў дзіцячы садок, якім кіравала Купаліха— цётка Уладзя.
. Неяк апавядаючы мне, які прыгожы юнак быў Я. Купала і як заглядаліся на яго дзяўчаты з-пад Радашковічаў, Лёсічыха сказала:
— Каб вы зналі яго тады, дык напэўна б закахаліся.
— Я і цяпер закаханая ў яго,— азвалася я.
— He маніце, Казачонак, я добра ведаю ўсе вашыя заляцанкі, — не згаджалася цётка Ванда.
Часта яна жартавала:
— Вы ж да мяне штодня на споведзь прыходзіце.
Гэта была праўда. У мяне ад яе бадай не было. сакрэтаў.
Аднаго разу яна сказала:
— Вы ўсё хваліцеся, што маеце надзвычайных сяброў. Пакажыце іх нам з Уладкай (так яна звала Купа* ліху). Мы пабачым, паслухаем іх і выкажам вам свой погляд — ці сапраўды яны такія ўжо выдатныя.
Так паўстала ідэя супоЛьнае вечарыны маладых са старэйшымі, вечарыны, што неспадзявана для ўсіх ейных удзельнікаў дала зачэпку для абсурдных абвінавачанняў у часе арыштаў у 1930 годзе.
— Зробім вашы госці,— казала далей Лёсічыха.— Вы накажыце сястры з мужам і маладым, а я заўтра ж, як павяду сваіх студэнтаў у акадэмію да Купаліхі, перакажу ёй і Янку вашыя запросіны.
Яна падумала крыху і дадала:
— Трэба будзе і Ластоўскіх з Ганкаю паклікаць, няхай Ганка пазнаёміцца з добрай беларускай моладдзю, a то...
— Што, a to?— папыталася я.
■— Нічога асаблівага,— неяк сумелася цётка Ванда,— мо гэта мне здаецца... часамі' выглядае, што яна ўхіляецца сваіх людзей...
Я бачыла, што Лёсічыха ведае штось пра Ганку, чаго не хоча мне гаварыць.
У мяне было шмат сяброў, але я запрасіла найбольш цікавых з іх, як мне тады здавалася. Аднаго — Янку Юрашкевіча, літаратара, другога — Міколу Улашчьь ка — гісторыка. Абодва яны скончылі наш універсітэт, абодва цікавіліся старадаўняй парой гісторыі Беларусі
і вывучалі яе паводле архіўных крыніцаў. Трэцяга — лекара Язэпа Бараноўскага, ці Юзіка, як мы ўсе яго звалі. Ен быў не толькі добры лекар, але і вельмі вясёлы ў гутарцы, спрытны на жарты. Юзік падабаўся кожпаму, хто яго знаў, і на універсітэце каля яго заўсёды ракатала мора смеху.
Усё да прыйма дарыхтавала сама Лёсічыха. Зарадная гаспадыня, у сваім доме ўмела яна стварыць атмасферу ўтульнасці і камфорту. Кожнаму ў іх чулася прыемна.
Вечарына ўдалася. Мне цяжка прыгадаць цяпер, аб чым якраз гаварылі мы таго вечару. Памятаю адно, што ніякіх незвычайных ці палітычных ryfrapaK не было.
Гасцінны Язэп Лёсік, родны дзядзька Якуба Коласа, як і пляменнік, меў прыемныя рысы тыповага беларускага жартаўніка. Валодалі гэтым мастацтвам у вялікай меры М. Грамыка, Лёсічыха і Купаліха. А Юзік прыклаў тады ўсе свае маладыя сілы, усю энергію, каб не паддацца старэйшым. Таму і было шмат смеху.
Я. Купала сядзеў у цэнтры стала, папіваў свой «Барзак» (на стале да закусак не было гарэлкі, а толькі віны), гаварыў няшмат, і разам з тым здавалася, што ён бярэ ўдзел у гутарках не менш за іншых. Ен выглядаў у добрым настроі.
Таго вечару я пазнаёмілася з Ганкай Ластоўскай. Яна, беленькая, худзенькая, у чорнай сукенцы, выдавалася мне прыемнай, хоць паводле ейнага твару цяжка было пазнаць, аб чым яна думае, ці сапраўды ёй весела, калі яна разам з усімі смяецца.
Па вячэры ўсе перайшлі ў гасціпны пакой. Я села каля старэйшай Ластоўскай на канапе. Быццам жадаючы апраўдаць сваю падчарку, яна сказала мне:
— У Ганкі цяжкія перажыванні. Яна вельмі нешчаслівая.
— Чаму?— са спачуваннем зацікавілася я.
— Ейны муж у Летуве за камунізм засуджаны на 15 год турмы, — сказала яна і папыталася:— Мо вы і не ведалі гэтага?
— He ведала... Нават не думала, што Ганка ўжо замужка.
Ластоўская ўздыхнула:
— Яна рана выйшла замуж... вельмі рана. Мы з Вацлавам былі супраць гэтага...
Я чулася вельмі шчаслівай, што такія вялікія лю-
дзі, як Янка Купала, Язэп Лёсік, Вацлаў Ластоўскі, былі маімі гасцямі. Таго вечара Я. Купала падараваў мне «Жалейку». На тытульнай балонцы ён надпісаў: «Мілай дзяўчыне, Іне Рытар, на ўваходзіны. Шчыра адданы Янка Купала. 20.1.1930 г.»
Цяжка даць веры, каб такая звычайная вечарына пасля, у абвінавачаннях «нацдэмаў», магла быць кваліфікаваная як «канспірацыйны сход» у доме Лёсікаў.
* * *
На шчасце, таго вечара мы яшчэ не ведалі, якая драма завязваецца вакол нас. He ведалі, што блізу кожнаму рыхтавалася ў гэтай драме трагічная роля. Праўда, ужо былі трывожныя падзеі, але праз усе гады жыццё ў Савецкай Беларусі не было ні звычайным, ні лёгкім... а жывым людзям неўласціва заўсёды канцэнтраваць свае думкі толькі на тым, што турбуе, за•смучае.
Пакуты нашага народа — «раскулачванні» сялянаў, арышты і вывазы на Сібір — сталіся першым актам гэтае драмы, у якой адразу змушаны былі ўзяць удзел Купала і Лёсікі.
«Раскулачылі» Лявіцкіх. Забралі іхны невялікі фальварак пад Радашковічамі. Братоў Ванды Лёсік — 22гадовага Вацака і 18-гадовага Казіка — прымусова вывезлі пад Котлас. Там яны жылі ў зямлянках, секлі ад рана да начы лес, галадавалі, хварэлі на цынгу. У лістах прасілі сястру прыслаць сухароў. Язэпу Лёсіку пашанцавала выратаваць цешчу, Люцыю Лявіцкую, жонку Ядвігіна Ш. Яна, як стаіць, апынулася ў доме дачкі, бо ўлады, вывозячы на Поўнач, не дазвалялі людзям браць з сабою рэчы.
«Раскулачылі» і Купалавых сёстраў з маткаю. Колькі Янка Купала ні бегаў па ўстановах — нічога не памагала. Урэшце, калі ён дастаў дазвол ім застацца ў Беларусі, іх ужо везлі ў кірунку Котласа. Купаліха разам з Лёсічыхай дагналі іх у Барысаве, выцяглі з таварнага цягніка і прывезлі ў Менск.
У чэрвені 1930 года сядзелі арыштаваныя Юзік, Янка і Мікола, а ўжо да сярэдзіны ліпеня за кратамі былі Я. Лёсік, М. Грамыка, В. Ластоўскі і шмат іншых. Я Купала заставаўся на волі. ён не забываўся на
сем’і арыштаваных сяброў. Разам з жонкаю прыходзіў ён адведаць асірацелыя разгубленыя сем’і.
Абвінавачванні і пагрозы не спыняліся. Такія словы, як «ворагі СССР», «працэс над нацдэмамі», «суровая кара», «расстрэл», не зыходзілі з балонак афіцыйнага савецкага друку. Надышоў канец лістапада, і нашая драма падыходзіла да свае кульмінацыі: Я. Купала зрабіў спробу самагубства. У лютым застрэліўся У. Ігнатоўскі.
Уся тая пара засталася ў маёй памяці шэрай, панурай. Да ўсіх бедаў у нас яшчэ не ставала дроў, каб добра апаліць хату, і мы ўсю зіму хадзілі па пакоях у польтах. He ставала і ежы: таго, што выдавалася на карткі на тыдзень, ледзь выстачала на пару дзён, і мы былі галодныя.
Неяк у снежні месяцы я спаткалася з Купаліхай на Савецкай вуліцы, каля педагагічнага тэхнікума. Вечарэла. Крыху мяло. Я папыталася:
— Дзядзьку Купалу лепей?
— Дзякую, лепей.
— Мы з сястрою збіраемся адведаць яго.
— Даражэнькая, мо не трэба,— сказала яна і агля' нулася навокал.
Блізка не было відаць нікога.
— Падобна, яны сочаць нашую хату. Калі Янку выклікалі ў ГПУ, заўсёды ведалі, хто ў нас бывае,— тлумачыла яна нервова.
* * *
Аднаго дня ў канцы красавіка 1931 года зноў у доме мае сястры, куды я вярнулася жыць, каб даглядаць малых, калі сястра хадзіла на працу, мы сядзелі за сталом і частавалі Купаліху. На стале да гарбаДы не было ні цукру, ні хлеба, а толькі талерка сухіх тараноў, ачышчаных ад касцей і скуры. Гэта было ўсё, чым тады мы маглі пачаставаць. Кожны з нас браў кавалак сухое салонае рыбы, доўга жаваў яе. Ад солі смягла ў роце, і незасалоджаная гарбата прыемна асвяжала.
За месяцы, што мы не бачыліся з Купаліхай, усе шмат адпакутвалі, але цяпер, увесну, ведалі, што працэсу і расстрэлаў нашым не будзе. Ведалі, што бальшыня арыштаваных высылаецца за межы Беларусі. Па-
між іх і мой швагра. Сястра з дзецьмі збіралася ехаць за ім.
Купаліха ўсё яшчэ была вельмі сумная, і слёзы часта набягалі на ейныя вочы, калі яна расказвала нам пра свае пакуты.
Бадай усе найбліжэйшыя Купалавы сябры былі арыштаваныя; і Купалы, прызвычаеныя, што ў іхным доме не мінала, каб хтось да іх не завітаў, апынуліся на адзіноце. Ды ненадоўга: іх пачалі блізу штовечар наведваць агенты ГПУ^ Яны чулі, як стукала брама ад вуліцы, чулі цяжкія крокі на сваім двары і праз акно бачылі дзве цёмныя постаці ў вайсковым... Тыя забіралі Янку Купалу з сабою, а яна заставалася дома, чакала і не ведала, ці ён вернецца.
Ен вяртаўся. Праўда, іншым разам над раннем. Ад зморы не мог гаварыць, а толькі курыў, і яна бачыла, як дрыжэлі ягоныя рукі, калі ён запальваў цыгарэту. Часамі, вярнуўшыся, ён адразу ішоў у свой пакой і валіўся на канапу. Гадзінамі ляжаў моўчкі. Яна адчувала, што нешта страшное можа здарыцца з ім, і не спала сама, прыслухоўваючыся да кожнага шолаху ў ягоным пакоі.
Аднойчы ёй здалося, што з пакоя мужа чуваць стогны. 3 часіну яна ляжала знямелая, не даючы сабе веры, прыпушчаючы, што гэта толькі ўяўленне ейных напятых нерваў. Але стогн паўтарыўся — ціхі, здушаны. Яна кінулася ў ягоны пакой, спатыкаючыся, мала не падаючы, клічучы яго.
Тае начы Я Купала зрабіў харакіры, зрабіў першую распачлівую спробу вырвацца з маскоўскай няволі.
Я. Купала быў яшчэ слабы і не ўставаў з ложка, калі да яго ў адведзіны прыехаў У. Ігнатоўскі. Сам У. Ігнатоўскі чуўся і выглядаў вельмі блага, бо яго таксама штовечара цягала на допыты ГПУ. Яго, як і Я. Купалу, змушалі «прызнацца», што ён узначальваў «контррэвалюцыйную арганізацыю беларускіх нацдэмаў». Hi Я. Купала, ні У. Ігнатоўскі на гэтую правакацыю не згаджаліся.
— Табе трэба жыць, Янка... трэба жыць,— пераконваў сябра У. Ігнатоўскі.— Ты ў нас адзін...
Ен пераконваў, суцяшаў вялікага пай'а, што прыйдзе лепшы час... але сам неўзабаве застрэліўся.
Янку Купалу адратавалі, вылечылі. У снежні 1930
года ён падпісаўся пад лістом, у якім ад ягонага імя ганьбавалася ўсё тое, у што ён верыў.
— ён не можа сабе дараваць, што тае начы не вытрываў болю і застагнаў,— сказала нам Купаліха і заплакала.
Ад тае пары пачынаецца трагічны канфлікт паэта з ■собскім сэрцам, што і прывёў яго да новае спробы самагубства, да смерці.
* * *
Апошні раз бачыла я Я. Купалу ў Маскве ў часе Дэкады беларускага мастацтва ў 1940 годзе.
Пайшлі мы — я і мая сястра Валянціна — у тэатр на дзённы паказ. Ішлі «Партызаны» К. Крапівы. У антракце ў фае спаткалі ЯКупалу. На ім быў прыгожы шэры гарнітур і ордэн Леніна на грудзях. Мы прывіталіся і разам з ім, каб не стаяць на праходзе, адышлі-ся крыху ўбок, да калоны.