• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    БЕЛАРУСКІ
    ПСТАРЫЧНЫ
    РАМАН
    Васіль
    ЯКАВЕНКА
    НАДЛОМ
    БЕЛАРУСКІ ПСТАРЫЧНЫ РАМАН
    Васіль
    ЯКАВЕНКА
    Надлом
    Раман
    Мінйі ^елл^фонд > 2003
    УДК 882.631
    ББК 84 (4 Бен) 6
    Я47
    Серыя заснавана ў 2000 годзе
    Афармленне
    Міколы Казлова
    Сябрамтаварышам, а таксама жонцы Ларысе Мацвееўне выказвае аўтар сваю шчырую ўдзячнасць за падтрымку і дапамогу падчас працы над раманам.
    ISBN 9856576059
    © Якавенка В., 2003
    © Казлоў М., афармленне, 2003
    Радзіме,
    высокім парыванням продкаў, вольнаму духу зямлі
    прысвячаю
    Аўтар
    Пралог
    Восень. Мяккі супакой у шызым сыраватым паветры, і дастаткова лёгкага подыху ў навакольнай прасторы, каб заварушыліся сцішаныя, дрымотныя галінкі дрэў і, сарваўшыся, паляцела на зямлю з клёнаў і ліп вільготнае лісце, яркае, бы выштукаванае з чыстага золата; ад мяккага, чыстага водсвету яго на душы ў прахожых рабілася ўрачыста, утульна. Разам з тым, чамусьці наварочваўся сум.
    Па сталічным бульвары, засыпаным жаўталісцем, ішлі двое, калі не лічыць аўтара гэтых радкоў. Высокі, станісты, з вусамі, на якія зверху навісала хрыбціна носа, чытаў свайго вырабу лірычныя, вершы.
    Залатая завіруха
    Замятае маю скруху, Ды сцяжынкі замятае, I лісцё на дрэвах тае.
    Другі ж, ніжэйшы і таксама зграбны, не быў ні філосафам, ні паэтам, а толькі, як і першы, меў цікаўнасць да ўсяго — працаваў у навуковай установе геолагам. Абодва — мае прыяцелі; навуковец, праўда, гаварыў паруску ў адрозненне ад паэта.
    — Калі прыкінуць, колькі разоў на вяку во гэтак ахвяравальна адгарае лістота, лік падасца не такім і значным. Бо што такое сто разоў лісце апала або — нават пяцьсот! — казаў зварушліва першы, яго звалі Лявонам. — Пяцьсот ліставеяў ад жыцця нашых продкаў у сярэднявеччы! Мо сем, мо дзесяць пакаленняў адсыпалася. А там жа ў дзяржаве быў росквіт і, як вядома, прававой мудрасці — больш, чым нам на долю прыпала.
    5
    — Але ж, але ж, — пагаджаўся прыяцель, які, што казаць, не так багата і ведаў з мінулага краіны, у якой нарадзіўся, як што ў гады ягонай асветы, узмужання не было прынята корпацца ў радаводзе, у гісторыі сваёй зямлі, сваіх продкаў.
    Ды Лявон шырыў тэзу:
    •— Здзіўляе, браце, не столькі розніца ў мысленні, хоць і гэта важна, колькі тое, што адбылося ў характары цывілізацыі наогул. Раней дзяржава дзяржаву гвалтавала — дзялілі і ніяк не маглі падзяліць тэрыторыі. Ці ж не на Гітлеры эпоха падзелу скончылася?
    — He, бадай... Яшчэ нене, дый назіраюцца рэцыдывы ў Злучаных Штатах, — заўважыў навуковец Максім.
    — Магчыма... Толькі ж цяпер час якасна іншага імпэту, які завецца глабалізацыяй. Над усімі дзяржавамі пачынаюць браць верх ліхвяры, мульцібанкіры, узброеныя навейшымі інфармацыйнымі і іншымі тэхналогіямі. Цяпер кампаніі здзіраюць скальп з народаў.
    — Удакладнім: скальп з якіх народаў?
    — 3 усяго чалавецтва.
    — Дапусцім...
    — Час чырвонаскурых індзейцаў прайшоў. Толькі для транснацыянальных кампаній усе людзі — індзейцы з прэрый!
    — Так, згодзен, і мы не выключэнне! Мы нават свядома пэцкаем сябе ў чырвоны колер — героі! — адрэагаваў на высокай ноце спадар геолаг. •— Я, між іншым, колькі тыдняў нашу з сабой газету. У ёй інфармацыя з амерыканскіх крыніц. Дзейнічае сусветны, так бы мовіць, урад — клуб Бельдэрбергераў, дзе за некаранаванага караля — трылліянер Барух. Клуб валодае львінай доляй багаццяў на нашай планеце, здратаванай хцівымы гаспадарамі. У клубе 63 залатыя галавы і сярод іх адна рыжая — з Расіі. Як вам гэта падабаецца?
    — Эйей! Мяркую, аднак, што гэта толькі для нас навіна, а там, за акіянам, — сакрэт палішынеля. Тарыбары!.. Бачыце, у які бок свет пайшоў. Цяпер кампаніям, якія трымаюць грашовую плынь у сваіх руках, наогул не трэба валодаць калоніямі. Ім дастаткова ў той ці іншай краіне выклікаць крызісную сітуацыюіўжо, «дапамагаючы», завалодаць прадпрыемствамі, нетрамі, шляхамі зносін, трубаправодамі... Сюды, на Беларусь, ужо цягнуцца шчупальцы спрутаў, з усходу...
    — Шаноўныя! — слухаючы заўзятую шчырую гаману, я ўставіў у размову свой грош: — Ад шкодніцыглабалізацыі, бадай, ёсць адзін паратунак — з’яднаны народ, яго пракаветная сацыякультурная або духоўная спадчына! He выпадкова ж ЮНЕСКА прыняла Усеагульную Дэкларацыю аб культурнай разнастайнасці, якая спрыяе абароне кожнай краінай сваёй са
    6
    мастойнасці, самавітасці — культуры, мовы, калі хочаце, нацыянальнага характару.
    ^Спрыяе... — Лявон уставіўся на мяне сваім асціставыправавальным паглядам: — Спрыяе... Яно добра, калі ёсць каму спрыяць! А нам, пасля ўсяго, што прарабілі з нашым народам, патрэбна сур’ёзная рэканструкцыя храма духоўнай культуры або, як мовяць палякі, направа быту, чым мы з нашымі маргіналамі ад культуры ніяк не можам заняцца.
    I, звяртаючыся да Максіма, паэт прадэкламаваў:
    У хворым асляпленні
    Мы йдзём да выраджэння.
    I скажуць, як аб прусах, Пра зніклых беларусаў.
    — Ці ж не так?.. — спытаўся ён.
    — Пэўна... — пагадзіўся я.
    — У мяне ёсць кніга Гумілёва, — Максім прыпыніў крок, разглядаючы яркі, захапляючы, сатканы з апалай лістоты дыван. — Гумілёў піша пра старажытныя плямёны ды не абмінае ўвагай і нас. У беларусах ён бачыць самавітае старажытнарускае, варта толькі падкрэсліць — не расейскае, а наша племя, якое, мала змяніўшыся, сягнула ажно ў XXI стагоддзе. Яго не закранулі, прынамсі, не згвалцілі і не разубожылі ні орды з поўдня, ні нямецкія рыцары, якіх разбілі пры Грунвальдзе. Я думаю, дарэчы было б сказаць, што і палякі яго не растварылі...
    — Тактак! Расейцы таксама! — жыва падтрымаў нітку размовы Лявон.
    — Але ж Гумілёў карыстаецца тэрмінам «пасіянарнасць», што азначае высокі дух, нацыянальны ўздым, перыяд актыўнай творчай рупнасці. Ён падводзіць да думкі, што Беларусь дажыла да сваёй мемарыяльнай фазы як старажытнарускі запаведнік.
    — Адным словам, ад народа, дзяржавы, культуры застаўся гістарычны рэлікт?..
    — Але ж... Пасіянарнасць згасла, як згасае гук закранутай, піша ён, струны.
    — He паверу! — катэгарычна заявіў Лявон. — Яна мо прыціхла? Пэўна! Дый то не сама па сабе. Бо колькі разоў ліхадзеі, ворагі нашы, рэзалі, рвалі тонкія струны, а яны ж узнаўляліся і гучалі пановаму. Прыгадайце пачатак дваццатага стагоддзя, асабліва парэвалюцыйныя і савецкія гады, дый не толькі...
    Навуковец Максім глядзеў на паэта ўніклівым позіркам. Ён, пэўна, радаваўся Лявону і спачуваў, спачуваў і зайздросціў, бо, калі шчыра, сумаваў таксама па нацыянальнай направе, па мове, з якой знаўся ў дзяцінстве і ад якой потым у рускамоўных вучэльнях адвык ды больш не насмельваўся да яе вярнуцца, як і багата хто з беларусаў, прычым пачуваў Максім сябе
    ніякавата, не тут будзь сказана, бы ў скуры здрадніка. Гэтакае адчуванне ўзрасло, узмацнілася, калі ён вычытаў у Гумілёва, што слова «нацыя», уласна, паходзіць ад лацінскага — нараджэнне, у літаральным сэнсе: нараджэнне мовы і тэрыторыі. От што ёсць нацыя! Таму цяпер, так ці інакш адмаўляючыся ад роднай мовы, ён здраджвае сваёй зямлі, сваёй нацыі, ператвараецца ў маргінала. Гэткае ўяўленне ў яго ішло з падсвядомасці.
    Я разумеў сваіх дружбакоў, аднаго і другога, і, калі Лявон, шукаючы лагоды ў душы, чытаў свае вершы, мне раптам легла на думку, што тэма нашай гутаркі заўжды была блізкай і зразумелай багата каму з беларусаў, хвалюючай і балючай. Нездарма ж вядомы ваявода і дзяржаўны дзеяч сярэднявечча, а яшчэ публіцыст і, пры ўсім, стараста Оршы КмітаЧарнабыльскі ў сваіх лістах да суайчыннікаў закранаў уласцівае ім прастадушша, памяркоўнасць, залішнюю даверлівасць і недаацэнку небяспекі з боку хіжых людзей. Уважаючы на гэта, ён усклікваў: «Ото, государю пане, от таковых бед людн топятса! Ото с таковых нендз давятся! Ото с того в неволю даются!»
    Тэма нязжытая, нязношаная, яна хвалявала і будзе хваляваць у пэўнай меры і герояў рамана «Надлом». Яна пасвойму адлюстроўваецца ў мастацкай тканіне твора і, спадзяюся, не пакіне раўнадушнымі чытачоў. Няхай бы!
    А Лявон тым часам чытаў:
    Бывае, што неспадзяванку Ці то ўвечар, ці то ўранку Боль ціха сэрца працінае I сэрца весці пачынае 3 табою даўнюю гаворку. I мне тады бывае горка...
    Зямлі маёй крыжы і крылы, Вас столькі многа, што хапіла б На больш вялікія дзяржавы!.. Хто сёння мы? Дзе наша слава?
    8
    Частка першая
    1
    Ей апладзіравалі, і не паспеў твар жанчыны асвяціцца радасцю, як аднекуль знутры ў яе ўзнялася новая, гарачая хваля, напоўніла сэрца, ахапіла ўсю. Пачуцці змяшаліся, і акуратная сцішаная зала людзей, што належалі да ўплывовай суполкі Rotary Club, паплыла перад вачыма.
    — Ах, дзедусь, дзедусь...
    He ведаючы сама, ці то на поўны голас, ці толькі ў думках прамовіла яна:
    — Ах, дзедусьдзедусь, каб жа ты мог пабачыць, якая доля выпала тваёй унучцы, якога гонару выстрачыла ёй!
    Узрушэнне ад нечаканага наплыву гаркаты, неспатоленай крыўды, узноўленай абразы ды замілавання сабой было такім моцным, што зазнаўшая поспех спадарыня не стрымала слёз, а яе самаздаволеныя слухачы, якіх у гэтай чужой ёй краіне цяжка было чымнебудзь расчуліць, ажывіліся, паўставалі з месцаў, рушылі да невысокай трыбуны, за якой яна выцірала вочы хусцінкай. Даклад «Аб прафілактыцы сардэчнасасудзістых захворванняў» і пытанні, якія ёй задалі, бадай, былі вычарпаны. Дакладчыца глыбока валодала тэмай і выявіла ў сабе добрага кардыёлага. Ім жа, спрактыкаваным у жыццёвым гармідары піцбуржцам, цікавымі падаліся думкі наконт найбольш распаўсюджаных прычын захворванняў і іх магчымага папярэджвання ў гэтай акрузе. Аднак не былі б яны, бадай, сапраўднымі амерыканцамі, калі б не ўбачылі ў ёй дзіўную асобу, прастата, шчырасць і пранікнёнасць якой, пэўна, пераходзілі ў чуллівасць. Таму і слёзы , загадкавыя слёзы, што перапоўнілі чашу экзальтаванай жаночай душы.
    9
    Марыя Дзямковіч гаварыла паангельску з няпэўным славянскім акцэнтам у голасе:
    — Прабачце... Найшло... У вас такая адметная і вольная краіна! А я... я згадала сваю і не стрымалася... Зразумейце мяне.
    — О’кэй! — сказаў ёй, усміхаючыся, кіраўнік клуба, высокі лысаваты мужчына з чорнай бародкай. — О’кэй, доктар Дзямковіч, сэнк’ю!
    Ён галантна схіліўся і пацалаваў ёй руку. Тойсёй з ягоных калег зрабіў тое самае. Ушанаваная дакладчыца страчвала рэальнасць, бо ўсё цяпер нагадвала сон. Жанчыны стараліся даўжэй затрымацца каля яе, каб найлепей разгледзець і словампаўсловам аддзячыць або выклікаць на нейкую новую гаворку. Некаторыя звалі яе проста: доктар Марыя, або яшчэ прасцей — Мэры...
    Марыя Дзямковіч нарэшце справілася са