• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    . Таму здзіўленыя, уражаныя і пацешаныя адначасова местачкоўцы пры выпадку ківалі Пятру Пісарчуку:
    — Ото ж і сын у цябе — зух!
    — Шэльма галайдакаваты! Га?
    — Ойёёй!..
    — Уга!..
    — Эвой!
    А Маня, мала што разумеючы ва ўчынках дарослых, пераймала ад бацькоў сваіх хіба што іхні настрой ды спачувала кожнаму, каго паны крыўдзілі.
    Пасля пагрому ў Моталі становішча пракамуністычнага падполля яшчэ больш пагоршылася, і не толькі зза жорсткай рэакцыі ўладаў. Хаваючыся ад пераследу, Паўлюк Мінюк і два браты Валынцы падаліся ў Савецкі Саюз. Ім употай удалося перайсці мяжу і трапіць у сталіцу вольнай Беларусі. Аднак далей іх след згубіўся. Дайшлі чуткі, што на тым баку арыштоўваюць усіх перабежчыкаў і ніхто ім не дае веры, калі яны прадстаўляюцца сябрамі камуністычнага падполля. Да іх ставяцца як да шпіёнаў.
    Барыс адчуваў скруху і няпэўнасць, бо недзе там у глыбіні душы ўсё яшчэ тлела неперагарэлым вуголлем цудоўная казка пра новы свет і сацыяльную роўнасць. Ён не пазбыўся расійскіх уражанняў і захапленняў. Але ж ім ужо амаль была страчана глеба, якая жывіла ягоны чалавечы інтарэс да новабудоўлі, што звалася сацыялізмам. На шэрае вуголле ў душы напластоўвалася іншае, як што пайшла паласа, дзе пераважалі сямейныя клопаты. Ён дбаў цяпер пра ўласную годнасць у местачковым жыцці, пасвойму дзелавым і крыху балаганным, дыханне і дынаміку якому надаваў капітал.
    Зрэшты ім паранейшаму кіравалі матывы сумлення, толькі цяпер ягоны імпэт шукаў іншыя крыніцы і сродкі самарэалізацыі, натхнення.
    Аднойчы бацька прынёс ад паноў і даў яму прачытаць гісторыкаэтнаграфічную працу «Сяляне мястэчка Моталь і іхнія песні», напісаную і выдадзеную ў 1888 годзе членам імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства Марыяй Саковіч, ураджэнкай суседняй вёскі Моладава. I тады Барыс як бы збоку паглядзеў на сябе, на сваіх местачкоўцаў, сялян і яўрэяў, занесеных сюды нейкім вет
    49
    рам. Асобныя старонкі раскрывалі для яго вытокі сённяшніх з’яў. Яны ўражвалі значнасцю і драматызмам таго, што рабілася на гэтай зямлі.
    У ніклыя гістарычныя часы Моталь трапляў пад уладу і апекаванне розных дзяржаў, у асноўным Польшчы, Масковіі... Мясцовыя жыхары лічылі сябе грамадзянамі Вялікага княства Літоўскага, і пагатоў — за польскай каралевай Бонай яны набылі права мяшчанства, што практычна рабіла іх вольнымі людзьмі, так бы мовіць, прадпрымальнікамі; за імператрыцай Кацярынай сталі дзяржаўнымі сялянамі, плацілі падаткі, ды зноў жа ўнікалі прыгону, і таму яны адрозніваліся ад прыгонных сялян навакольных вёсак нават знешнім выглядам. Ці варта казаць, што маталяне мелі светлы розум, смеласць у зносінах з уладным светам і вызначаліся добрым норавам, кемлівасцю.
    Праўда, далей болей пагаршалася матэрыяльнае становішча тутэйшага люду, і ўжо на вачах у даследчыцы М.Саковіч многія гібелі, не маючы зямлі, гаспадаркі — перабіваліся выпадковымі заробкамі. Прычым, пісала Саковіч, «яўрэі да такой ступені эксплуатавалі іх, што некаторых загналі ў кабалу на ўсё жыццё. У селяніна, напрыклад, у сярэдзіне зімы выходзіць хлеб — трэба купляць, а грошай няма; ідзе да камісіянера, які наймае рабочых на сплаў лесу, бярэ грошы пад вялікія працэнты і бярэ абавязацельства адпрацаваць з надыходам вясны; цягне лямку небарака, ды за адзін раз усяго, што павінен, не адпрацуе і даводзіцца яму ісці на наступны год рабіць ужо задарма, а цяжкое становішча прымушае зноў пазычаць, працэнты растуць і такім чынам селянін заблытваецца... Апошнім часам маталяне да того збяднелі, што яўрэі не выдаюць ім грошай пад вексалі, а замест працэнтаў бяруць або засевы, або штоколечы з дамашняй. скаціны — каня ці карову, а пад заклад выдадзенай ім сумы патрабуюць дамы. ці іншыя збудаванні. Рэдкі моталец вольны ад кабальных пазык... і жыды, — зазначала яна, — давёўшы справу да гвалту, прадаюць усю маёмасць з малатка. Маталяне да гэтага прызвычаіліся так, што словы «пышы. на мні» (гэта значыць, запісвай у лік маёй. пазыкі) увайшлі ў пагаворку. Лепшую частку мястэчка яўрэі прысвоілі сабе. Яны пасяліліся часткова ў жылых дамах сялян, пацясніўшы іх за даўгі на самы. край паселішча. Былога калісьці дабрабыту анізвання, і нельга не пашкадаваць гэтых людзей, што спакон веку прывыклі
    50
    да матэрыяльнай незалежнасці, da ceadodbi, высакаробны. знак якой на сабе і цяпер носяць; ён жа выяўляецца ў шырокай чыннай. натуры мотальца, асабліва ранейшых, лепшых часоў».
    To ці мог Барыс Рамановіч адвярнуцца ад падобнай гісторыі? Ён пачуваў у сваёй душы пратэст і абавязак нітаваць мінулае з сучасным у жыцці маталянаў, клапаціцца не толькі пра сваю сям’ю. А ў свядомасці не раз паўставаў малюнак з дошкамі над паняволеным людам, тымі дошкамі, на якіх балююць чужакі, палякі, яўрэі, і такі шырокі клопат нітаваўся ў яго, бадай, з ідэямі камуністычнага ўладкавання жыцця, дзе кожны дбае не толькі пра сябе. Таму і выспела, выразна акрэслілася думка: стварыць канкурэнцыю мясцовым гандлярам, якія, маючы манаполію ў торгу, трымалі цэны ў сваіх руках. Яны, як тыя крумкачы, групаваліся вакол сінагогі на рынку і жылі адасоблена сваёй абшчынай — па вуліцах Берасцейскай і Пінскай. Яны мелі ласку ад улад выбіраць собскага солтыса, каб не падпарадкоўвацца хрысціянскаму солтысу — свінячаму, як выказваліся між сабою.
    Асэнсоўвалася большае: у той час, пра які акурат апавядала ў сваім даследаванні Марыя Саковіч, на становішча солтыса ў маталян таксама ўплішчваліся яўрэі. Найперш — Озер Вайцман, круты, неардынарны, старанны чалавек — мяркуючы ўжо хоць бы па тым, што разам з Рахеляй, а памотальску — Рохляй, нагалубілі ажно адзінаццаць дзяцей; наступным, пасля Вайцмана, быў солтыс Абрагам Маталянскі, пра якога, праўда, мала якіх ведамак і захавалася, апроч таго, што ён вучыў яўрэйскай мове сына Рохлі і Озера — Хаіма, як што апошні прагна цягнуўся ў людзі.
    Вяршэнства яўрэяў у мястэчку, на думку адукаванага люду, і абумоўлівала павуціну, іх нелюдзяны, іх жорсткі ўціск і кабалу.
    У душы Барыса Рамановіча, безумоўна, таіўся зух прабеглы, і яму ўласцівы быў імпэт гульні, дзе спакваля крок за крокам ён вызначаў свой шлях да мэты. Думкі пра ўласную краму ды гандаль акурат і захапілі яго магчымасцю сапраўднай і вольнай чалавечай гульні на полі, якое трымалі ў сваіх руках іншыя людзі. Праз новую і пакуль яшчэ таямнічую для яго прызму гандлю Барыс глядзеў цяпер у будучыню, дзе мроілася яму шчасце сям’і і палёгка народу, да якога ён не быў абыякавы.
    51
    7
    Пад час службы Барыса ў войску польскім у Моталі здарылася такая прыгода: адзін з ягоных, Барысавых, прыяцеляў — Андрэй Палто — атрымаў шыфраванае пісьмо, аўтарам якога быў не хто іншы, як ён, капрал Рамановіч... Вестка нейкім чынам абляцела ўвесь Моталь. Асаблівую ж вастрыню ёй надавала тое, што небараку Палто пачала цягаць на допыты дыфензіва.
    Местачковаму абывацелю гэты выпадак падаваўся цікавым першнаперш як выява штукарства Барыса. Усе ведалі, што ён пісьменны і, бадай, самы адукаваны пасля пана Юргенсона і свайго бацькі чалавек, што ён валодаў як рускай, так і польскай каліграфіяй ды надта прыгожа пісаў. Літары і словы на паперы клаліся шчыгульна і вольна, не раўнуючы, як пракос у добрага касца. Багата хто з малапісьменных і непісьменных жыхароў Моталя прасілі яго памагчы ў напісанні ліста, заявы ці якоганебудзь іншага дакумента, і ён нікому не адмаўляў — пісаў і тлумачыў, што рабіць далей. Грошай за паслугі не браў. A калі даводзілася разлічвацца з тым ці іншым за аказаную паслугу яму, сыпаў у жменю грошы, не лічачы. Шчодрай, невымерна шчодрай душы быў чалавек.
    Ніхто не думаў, што малады і дасціпны атожылак Пісарчука здольны на такое штукарства — крыптаграмы, або шыфраваныя лісты, што наогул рабіла яго чалавекам адметным, загадкавым і рызыкоўным. Партыйная спулка, напэўна, магла б ганарыцца канспіратыўнымі здольнасцямі свайго сябрука.
    Але ж гэта не спадабалася бацьку, які не падзяляў захапленняў Барыса палітыкай. Селянін Пятро Рамановіч наогул цяпер не любіў палітыку, а калі больш дакладна — нахабнага духу бальшавікоў, таго духу, які адчуў у Расеі, — не ўспрымаў пераробкі грамадства на апраметны камуністычны капыл, — і тым больш, калі там пачалася калектывізацыя.
    У тым пралетарскім хаўрусе яго багата што насцярожвала і, слухаючы часам ад Барыса або ягоных прыяцеляў мілагучныя досведы з паноўленай Беларусі, ён ігнараваў іх; яго непакоіла празмернае захапленне мясцовых сялян падзеямі і ладам жыцця там, куды ніхто з іх цяпер не меў вольнага доступу і пра што меркавалі з няпэўных і суб’ектыўных паданняў, улётак, агітацыйных лісткоў.
    52
    Праўду казаць, не цешылі душу Пятра таксама і пілсудчыкі, іх гвалт, уціск, здзек з простага люду Крэсаў Усходніх. Праз сівыя стагоддзі доўжыцца палітыка польскіх паноў па апалячванні беларусаў, і няма на іх упыну.
    Пятро хацеў працаваць і не ведаць зусім палітычнага шалу, але ж сын міжволі ўцягваў яго ў прастору, дзе нараджаліся і бурапенілі грамадзянскія хвалі.
    Яшчэ не забыўся часовы арышт Барыса, і зноў — праява, гэтая шыфроўка, за якой у сям’ю магло пацягнуцца немаведама што. Пятро Пісарчук напісаў сыну ў войска ўсчувальны ліст, на які Барыс адказаў, што гісторыя з шыфроўкай не вартая выедзенага яйка, бо ў ёй ніякіх сакрэтных звестак не ўтрымліваецца. I бацьку з таго вальней на душы стала. Яму заставалася думаць адно, што за той шыфроўкай да Андрэя была гульня сынава, не болей, трэніроўка здольнасцей...
    Але ж трывога не пакідала Пятра і тады, калі сын вярнуўся са службы ў войскуі пачаў пановаму штукаваць у камерцыі і вытворчасці. Ён заснаваў разам з прыяцелямі спулдзельню, у якой рабілі і прадавалі местачкоўцам дахоўку і пустакі — гэта значыць пустацелыя будаўнічыя блокі. У краме таварыства, адчыненай імі таксама, прадавалі ўсё, і тавараў было ніколькі не меней, чым у крамах яўрэяў. Адно гандаль тут улічваў попыт і здольнасці пакупнікоў з мясцовага атачэння. Багата хто браў тавар у крэдыт, і менавіта цераз рукі Барыса Рамановіча праходзілі ўлік і ўсялякая іншая пісьмовая аздоба — ён працаваў за бухгалтара.
    Часам прыходзіў да Барыса селянін і бедаваў, што трэба пакрыць хату, а грошай няма на дахоўку. Барыс высвятляў абставіны глыбей і, нарэшце, суцяшаў бедака:
    — He журыся. Талан не ў грашах, а ў кемнасці. Бяры картку для ўліку... Пішы. Бяры дахоўку, а як будуць грошы, аддасі.
    Пісарчукстарэйшы ганарыўся дзелавым спрытам сына і разам з тым імкнуўся засцерагчы Бар