Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
лейцы пан. — Паехалі... Калі на тое, малады чалавек, я павінен табе растлумачыць, шо на час кастрычніцкага перавароту ў Пецярбурзе на Беларусі жылі ў асноўным сяляне і ніякіх камуністаў, бадай, не было, больш за тое, у горадзе сярод грамадзян пераважалі не люмпены і зноў жа не беларусы, а тыя, хто сюды набрыў, прывалокся, багата яўрэяў. Горад мала думаў пра нашы нацыянальныя клопаты. Пра гэта заўжды дбае карэнны народ або ягоная інтэлігенцыя, вылюднелая, дасведчая, абагачаная далучэннем да культуры свету. Зыходзячы з нацыянальных каштоўнасцей, інтэлігенцыя і мае дбаць пра ўласную годнасць, ахоўваць і ўзбагачаць спадчынныя набыткі, сярод якіх і яе светласць мова.
Каштоўнасць уяўляюць не толькі нейкія там гмахі ды золата, — доўжыў размову памешчык Скірмунт, — але і сам лад і парадак думак, каларыт жыцця. На жаль, у на
29
шай гісторыі склалася так, шо карэннае насельніцтва не робіць ніякай палітыкі. У той жа час толькі яно, карэннае, захоўвае нацыянальныя традыцыі і мае патрэбу ў сваёй абароне. Першымі, чуеш, за беларускую справу ўзяліся, калі не казаць пра пецярбужскія гурткі, — Беларуская сацыялістычная грамада і газета «Наша ніва», дзе групавалася наша інтэлігенцыя — інтэлігенцыя як субстанцыя, або тое, што спалучае мазгі і сэрца народа. Колькі спрэчак было... Хісталіся, блукалі, рабілі пралікі. Дзіва... Стукаліся мы лоб аб лоб, як шо псіхалагічна былі прывязаныя хто да расейскага, хто да польскага боку. Вельмі баяліся выпрастаць спіну. Самастойнасці баяліся. От шо было! А ведаеш, пачынаючы з 1906 года, колькі разоў я спрабаваў стварыць беларускую дэмакратычную партыю? Тады яе краёвай называлі... Сацыялісты стаялі ў баку. I кожны раз кіраўніцтва ёю перахоплівалі палякі. Нашай мэтай, панебраце, якраз і было ўваскрэснуць, вылепіць сапраўды народную незалежную дзяржаву, якой даўно мы пазбыліся. Па семнаццатым годзе і зляпілі. I тады ўжо не немцы, a бальшавікі абрынуліся на нас, безабаронных, мятых, змучаных вайной.
Ён зрабіў паўзу, перш чым перайсці да наступнага моманту ў сваіх рэмінісцэнцыях. Барыс уважліва слухаў.
— Мы ж не Фінляндыя, шо недзе з краю Расеі, збоку прыпёку. А Фінляндыя вырвала незалежнасць... Мы ў самым цэнтры матухны Еўропы, у зручным для ліхадзеяў месцы, таму і інтарэс у расейцаў да нас воўчы. Таму і ездзяць па нашай хрыбціне. Жалю варта. Але ж у семнаццатым годзе мы мелі гонар, чуеш... Заварушыліся... На нашым баку быў закон, была справядлівасць, якой вымагала гісторыя. Адно, братка, не выстарчыла сілы, каб абараніцца ад варвараў паноўленага веку. He склалася... A цяпер, вісус, ці можаш ты мне сказаць, шо ў той нашай палітычна і культурна самавітай рэспубліцы селяніну жылося б горш, чым жыве ён за саветамі? He думаў пра гэта?..
— He, светлы пане, вашы думкі для мяне зусім новыя. Шчыра кажучы, я камуніст.
— Віншую! He чакаў, аднак, шо і ты з імі. Эей... Камунізм — не шо іншае, як псіхічная містэрыя. Яна запаланіла Расею, і не толькі Расею... Бальшавікі нацкавалі рабочы клас на буржуяў, а потым і на палітычную
30
апазіцыю — так званых белых. Вайну супраць спрадвечнага нацыянальнага ўкладу жыцця і духу народа назвалі пралетарскай рэвалюцыяй. А які ж буржуй з заможнага селяніна ці святара? Іх таксама амаль знішчылі... Вось я буржуй. Па ўсіх канонах! Так... Але ж ці ведаеш ты, шо мой дзед, перш чым стаць капіталістам, доўга вучыўся ў Еўропе, набыў тое, шо завецца еўрапейскай культурай, набыў веды інжынера, тэхнолага. Ён прывёз у Парэчча разам з тэхнікай, станкамі, машынамі інтэлектуальны капітал, найперш — яго, і адкрыў суконную фабрыку. A на думку марксістаў, адно, чым Скірмунт займаўся, — дык гэта эксплуатаваў рабочых. Спрошчаны і вульгарны падыход, малады чалавек! Аляксандр, сын Сымона, Скірмунт, выступаючы арганізатарам вытворчасці, стварыў рабочыя месцы для сялян, якіх папярэдне вывучыў. Дарэчы, Аляксандр Скупеўскі, калі хочаш ведаць, з сялян. Ен працаваў фарбоўшчыкам, а затым вырас у тэхнолага і стаў кіраваць усім прадпрыемствам! Прыкладаў шмат... А Скірмунт якніяк даў дзяржаве найлепшае ў свеце сукно. Скірмунт, нарэшце, плаціў падаткі і таму, можна сказаць, пастаянна дзяліўся прыбыткам з дзяржавай, мацуючы яе эканоміку. I рабочых не крыўдзіў, разам з імі ён ператварыў завод у акцыянернае таварыства, дзе кожны атрымліваў долю ад прыбытку. Па сённяшні дзень у Парэччы працуюць бясплатныя лякарня і народнае вучылішча... Без падтрымкі буржуяў іх не было б.
Барыс маўчаў, уражаны. Так бы ўразіла яго, напэўна, калі б пан Скірмунт раптам дастаў зпад сядзення пралёткі і пачаў рваць тоўстую кнігу, на якую камуністы моляцца, — «Капітал» Маркса. На шырокім і гладкім ілбе ў Барыса выступілі кропелькі поту. Ці сведчылі яны пра пэўны заварот чалавечых уяўленняў, пачуццяў, ранейшых і сённяшніх, пра тое, што пачуцці ў сярэдзіне супярэчылі адно аднаму, скрыжоўваліся, ламаліся?.. Хто ведае.
Пралётка неўзабаве прывезла іх да маёнтка — велічнага гмаха ў два паверхі. Пры маёнтку быў парк. Скірмунт перадаў пралётку ў рукі прыслугі і прапанаваў госцю невялікую прагулку па парку:
— Я мушу закончыць гаворку. Мне зразумелыя памкненні, настроі ўсіх беларусаў Крэсаў Усходніх, іх мары пра лучнасць. Калі па жывому раздзёрта краіна, каму не баліць? Але ж я буржуй і маё месца, даруй, панебраце, пад лаўкай — там, каб баяць байкі і трызніць гісторыяй. Ta
31
кое ў мяне новае становішча, хоць я і палітык. Цяпер я адначасова — дома і ў эміграцыі.
У словах пана пачувалася ўдаўнелая горыч.
— Цяпер прабіў час такіх палітыкаў, як Браніслаў Тарашкевіч — вучоны, не эксплуататар, не чужак, малады, таленавіты, выдаў першую граматыку беларускай мовы. Ты штонебудзь чуў пра яго?
— А як жа! Тарашкевічам заснаваны Беларускі пасольскі клуб у польскім сейме... Сябры клуба моцна крытыкуюць урад за парушэнні асноўных законаў дзяржавы, адстойваюць правы беларусаў. Да Моталя тоесёе даходзіць. Польскія газеты чытаем.
— To і добра. У кожнага месца ёсць свой дух. I я там штаны праціраю, — пажартаваў Скірмунт з ранейшай сумнай усмешкай: — He давялося, аднак, паслужыць сваёй зямлі, свайму народу, ну, скажам, так, як таго хацелася б, — і ў наступны момант сенатар падаў яму руку на развітанне: — Паклон Пісарчукам! Скажы бацьку, шо я шкадую сялян і зычу ўсімусім поспеху, і табе, вісусу, — таксама, толькі не ў разбурэнні жыцця. Тым часам!
Барыс вяртаўся дадому з багатымі ўражаннямі ад новых знаёмстваў у Парэччы, з яго жыццём, купцамі і крамамі, а найбольш — ад сустрэчы твар у твар з тыповым «класавым ворагам», які, тым не менш, даў яму ўрок прастаты і вытанчанасці, аб’ёмнага бачання грамадскіх з’яў і працэсаў, да якіх ён самахоць спрабаваў далучыцца ў Расеі.
5
Мінула нешта ці не тры гады пасля той выпадкам дараванай яму сустрэчы са Скірмунтам; Барыс колькі разоў успамінаў яе з асаблівай выразнасцю, задавальненнем і сумам.
Першы раз, бадай, калі даведаўся пра арышт польскай дэфензівай у студзені 1927 года Браніслава Тарашкевіча і ягоных паплечнікаў, паслоў польскага сейму. Іхняя дзейнасць у Варшаве, нягледзячы на забарону беларускага друку, рабілася ўсё больш вядомай, калі не сказаць скандальнай. Іх дзейнасць выклікала ўхвалу, удзячнасць, падтрымку ў насельніцтва Крэсаў Усходніх.
Камуністычная партыя Заходняй Беларусі звярнулася да сваіх землякоў рабочых і сялян з улёткай:
Далоў фашыстоўскую самаволю'
32
Неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў!
Далоў правакацыйныя пляны Пілсудскага супроць рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі!
Некаторыя абзацы ўлёткі Барыс перачытваў для сябе і асобных сваіх слухачоў з мотальскай спулкі па некалькі разоў. I кожны раз у яго замірала сэрца пры ўяўленні агульнай карціны таго, што дзеялася на паняволенай зямлі беларусаў.
Азвярэлы польскі фашызм становіцца ўсё больш жорсткім... Хваля дзікіх рэпрэсыяў перакатваецца па ўсім краі. Масавыя ары.ш.ты і вобыскі, арышт пяці паслоў — прадстаўнікоў ад радыкальных сялянскіх арганізацыяў, нялюдскія катаванні і здзекі над арыштаванымі, разгром беларускіх культурнаасьветных і кааператыўных устаноў — вось вынік «успакаення крэсаў» крывавымі наезьнікамі Пілсудскага.
...Некалькім арыштаваным пракуратура дамагаецца сьмяротных прысудаў. Шмат арыштаваных сыйдуць у магілу, ня вытрымаўшы катаванняў і турэмнага рэжыму.
Клясавая ненавісьць буржуазіі ня мае граніц.
Таварышы, рабочыя і сяляне!
Нэндза даводзе масы да роспачы; эканамічнае, палітычнае і нацыянальнае прыгнечванне акупантаў, катаванні дэфензывы нястрымана піхаюць іх на крывавую клясавую помсту.Аднак, таварышы, час расплаты яшчэ ня прыйшоў. Усялякі ўзбройны выступ у сучасны момант, адарваны ад супольнага выступлення з рабочымі і сялянамі Полыйчы. і Заходняй Украіны, засуджаны на няўдачу, будзе лёгка патоплены ў крыві, сыграе на руку Пілсудскаму, які гэтага і чакае, да гэтага і імкнецца.
Таварышы, рабочыя і сяляне!
Мы павінны праціпаставіцца пагромам фашыстоўскага ўраду, мы можам не дапусьціць да далеіішых рэпрэсіяў толькі праз паўторныя масавыя палітычныя выступы рабочых, сялян і ўсіх працоўных — ня толькі Заходняй Беларусі, але і Заходняй. Украіны і ўсяе Полыачы.
Па ўсіх фабрыках, заводах, у варштатах і прафсаюзах, ва ўсіх вёсках, маёнтках, тартаках, усе гурткі Грамады, школы, усе культурныя гурткі, гмінныя рады склікайце па колькі разоў масоўкі, сходы і мітынгі, выносьце самыя вострыя пратэсты супроць белага тэрору, патрабуііце вызвалення ўсіх палітычных вязняў, арыштаваных пас
2 Зак.2827
33
лоў, якія нават згодна з польскай. канстытуцыяй лічацца недатыкальнымі, адначасна выказвайце сваю салідарнасьць з імі, пратэстуйце супраць зламаных правоў рабочасялянскіх арганізацыяў.
Склікайце дзеля пратэсту масавыя вулічныя мітынгі...
Стварайце на прадпрыемствах камітэты барацьбы з фашызмам, а на вёсках — сялянскія камітэты...
Кожны рабочы. і селянін паасобна і ўся маса працоўных цалкам...
У нашай масавасьці і арганізаванасьці наша сіла, бо супроць масавага руху бяссільны паліцыя і фашысты, бо фашыстоўскаму ўраду ня хопіць сілаў пераарыштаваць мільёны працоўных.
На дэманстрацыях арганізуйце масавую рабочасялянскую самаабарону...
Далоў белы тэрор!
На пасяджэнні спулкі Пятро Мінюк паставіў пытанне аб правядзенні масавай акцыі ў Моталі ў падтрымку ахвяраў і тэрору.
— Якой акц