Надлом
Васіль Якавенка
Выдавец: Беллітфонд
Памер: 528с.
Мінск 2003
сваёй расчуленасцю, млявасцю, што конча апанавала ёй у нейкую хвіліну, і таму не кінулася прэч адсюль, з вачэй адукаванай публікі, як у роспачы хацелася зрабіць, каб не паказаць сваіх слёз, сваёй слабасці, — усміхалася пакаянна, зычліва. Урачы бачылі на энергічным і прытомленым твары сваёй калежанкі водсвет трапяткога агню; больш за тое, таму, хто хоць раз сустрэўся з ёй позіркам, рабілася ўтульна і хораша — як пасля прычасця.
■— Доктар Марыя, — прагучаў голас спагадлівай місіс няпэўнага веку, пра якую Дзямковіч ведала, што яна псіхіятр, — нам сказалі, што ты прыехала з Польшчы, там застаўся родны дом. О, ён заўсёды цяплейшы за астатнія... Праўда?
— ТТТур! — нейк машынальна адказала яна, што на іхняй мове азначала: «пэўна!» Я ў Польшчы вучылася, і там засталіся мае маладыя гады. А цяпер — не схлушу — мне і тут добра. Сэнк’ю! Я ўдзячная вам, удзячная гэтай краіне. А ўвогуле мой родны кут, пра які вы кажаце, яшчэ трошкі далей — на ўсход ад Польшчы.
— Рашэн... Русь... Расія? — выказалі слухачы здагадку, і мала хто, акрамя псіхіятра, напэўна, мог заўважыць, што па мяккім і вабным твары місіс Дзямковіч прамільгнуў цень.
— Ноо, — пахітала яна галавой і прамовіла пасля паўзы з пэўным напружаннем у голасе: — Белая Русь... He ведаеце?.. Беларусь — мая радзіма.
Разыходзіліся. Ніхто са слухачоў, сярод якіх былі і жанчыныдакторкі, не задумваўся лішне, чаму ў іх не
10
ўзнікла адмоўных пачуццяў, напрыклад, зайздрасці, рэўнасці да місіс Дзямковіч, пры яе такім поспеху ў калег ды вабнай паставе, гожым абліччы...
А яна сваім сэрцам угадвала гэты агульны мілажальны настрой, прыхільнасць да сябе, і сэрца соладка замірала. Толькі ж калі прыехала да свайго невялічкага муру ў два паверхі, паставіла машыну ў гараж пад домам і паднялася ў пакой — ад святла ўвесь інтэр’ер, лад пакаёвы зайгралі і ўразілі, яшч^раз падкрэсліваючы яе самавітасць; успамін таго дня вярнуўся і вярнуў Марыю ў далёкую вёску, дзе прайшло дзявочае дзяцінства і дзе пад дзедавымі ласкавымі далонямі ўпершыню праклюнулася і пайшло ў рост каліўца яе годнасці, гонару. Там не было межаў марам ды волі вольнай. Там усё цвіло, і яна пачувала сябе так добра. На сэрца зноў нахлынула хваля, ад якой днём яна ледзьледзь не захлынулася.
— Ах, дзедусьдзедусь, каб жа ты быў жывы і паглядзеў на мяне!
Прабегшы міма вялікай шкляной рэчы — трумо, спадарыня Марыя кінула туды вокам і заўважыла ў ім сябе і як бы не сябе нават, а свой цень, які незалежна ад яе мільгануў воддаль. Уткнулася ў падушку і заплакала горка, наўсхліп. Ды не заўважыла, як і заснула і апынулася далёкадалёка адсюль, на зямлі або, хутчэй, над зямлёй, якая ляжала зялёным дываном паміж Польшчай і Расеяй. Улетку тая зямля вабіла, захапляла, чаравала кветкамі, духмяніла імі, буяла імі, а ўзімку спачывала пад белым пульхным покрывам, ахутвалася ў серабрысты іней, убіралася ў такія адмысловыя строі да самых апошніх галінак дрэў, да вільчыкаў хат і пела, пела; яна пела звонка і тужліва ў трыснягах над возерам і пад стромкімі палазамі саней.
Марыі трызніўся дух дзеда Пятра, які належаў цяпер і гэтай зямлі і так званаму Космасу ў аднолькавай меры. Ён як бы растварыўся ў шырокай і бясконцай прасторы, якая насіла ў сабе адкрытыя звесткі пра ўсё малое ў вялікім і — наадварот. Тым часам ягоны дух існаваў і сам па сабе, адрозна, адасоблена. Ён меў звычай набліжацца ўсутык да зямнога асяродку і свайго былога котлішча, нават апускаўся на грэшную зямлю, калі чуў, што там дзеецца нешта лёсавызначальнае, азоранае, боскае, што адпавядала ягонаму разуменню, нахілу, рытму, характару. Дух дзеда любіў назіраць, як творыцца нанова жыццё, якое
11
ён таксама тварыў, атабарыўшыся ў целе селяніна Пятра. Некалі яму, духу, пашэнціла на гэткае зграбнае цела, у якім кожная жывая кропелька пасылала імпульсы ўсведамленню, душы, і, можа, дзякуючы такому сугуччу ў органах, у арганізме Пятра не было ні сучка, ні задзірынкі — кроў па жылах ішла — аж звінела. I яму, духу, які так гарманічна быў спалучаны з целам і меў свой пракаветны інтарэс да добрага ладу ў жыцці, нахіл да сялянскае працы, вельмі ўцешна рабілася ад шчырага ўпыну Пятра — працы рук, сэрца, розуму, якая прыносіла задавальненне і някепскі прыбытак, надавала акрасу зямлі. Усцешна рабілася духу, бо ў стоме цела Пятра Рамановіча адчувалася слодыч. У сваёй стараннасці, рупнасці, зрэшты, абагачаўся не толькі ён, селянін, носьбіт духу, але і сам дух, які атрымліваў і зашыфроўваў у коды ўсю інфармацыю для ўжытку яе ў іншай прасторы.
Калі ж нечакана, з прычыны гвалтоўных абставін, самавітаму селяніну Пятру давялося развітацца з душой, ён зашыфраваў і перадаў кудысьці ў адзіную кропку Сусвету трывогу — трывогу за творцу, за чалавека, яго жыццё, ягоную сялянскую рупнасць, без якой зямля страчвала шмат у сваёй жывой матэрыяльнай і надматэрыяльнай красе. Але ж падобнай інфармацыяй Космас поўніўся і без таго ад краю да краю. Там ужо выспявала парадыгма пэўных змен акалічнасцей праз настрой, учынкі, парыванні людзей.
Пятроў дух быў абражаны і ўзбураны адначасова. 3 гэтым непамысным і страхалюдным для сябе набыткам ён падоўгу стаяў на тым самым месцы, дзе абарвалася нітка жыцця і цела асунулася, і там, на мотальскіх кладах, ля зямнога грудка — стаяў і стаяў нябачны, самотны і разам з тым неадрынуты зямлёй, сваякамі і іншымі жыхарамі мястэчка. Стаяў і стаяў не раўнуючы, як салдат у ганаровай варце.
У яго, вядома, не было аніякай ахвоты пакідаць куток, дзе жывы, зямны, адліты з плоці Пятро самахоць (і так хораша) разгарнуўся ў працы. Ён шкадаваў Пятра, шкадаваў зямлю, на якую Пятро ўпаў, не развітаўшыся ні з сям’ёй, ні з аколіцамі. Пэўны час яшчэ дух бадзяўся па полі, у дуброве, на пасецы і, вядома ж, каля хаты, у самой хаце, змайстраванай умелымі, дужымі і спрактыкаванымі рукамі Пятра. Ад гаспадара скрозь там нештатакі заставалася і з ім спалучалася.
12
Неаднаразова і настойліва ён уваходзіў у свядомасць жывых. Ён з’яўляўся ў снах да сваёй жонкі Аксінні, мала таго, завінуў да яе на другі ж дзень пасля хаўтур разам з Паўлюком, іхнім сынам, таксама нябожчыкам, цела якога, як і яго цела, знайшло свой апошні прытулак пад адным грудком. Аксіння, якую не пакідалі роспач і страх, не ведала ўжо да якіх сцен прытуліцца, бо свой дом для яе ўсё болей атаясамліваўся з дамавінай. Аксіння ўспрыняла сон як знак увагі з боку мужа і сына — нябожчыкаў, — як позву туды ж, у іншы свет. Прыбітая горам, яна і рада б да іх сторч галавой кінуцца. Ды — як, і — навошта?.. Людзі раяць уцякаць адсюль, з роднага сяла, дзе брат брата не памятае і сам д’ябал, відаць, навучае пілаваць адзін аднаго. Хто ведае, што яшчэ лёсам наканавана ёй? I, тоячыся ад лішніх вачэй, Аксіння пайшла ў царкву, паставіла свечку на спачын душы Пятра, свайго чалавека, потым свечку за душу Паўлюкасына, потым яшчэ сваякоў, Паўла і Мікалая Міховічаў. Шкадуючы, памянула іх ды слязьмі ўмылася, просячы супакаення, спачыну вечнага іхнім душам. Няма што радня, а нягожа мёртвым падоўгу затрымлівацца каля жывых, углядацца і спрабаваць нешта ўцяміць — перажываць. На тым свеце павінен быць вечны спачын і толькі. Інакш ні тут, ні там не будзе ратунку.
Зусім інакш аднеслася да з’яўлення свайго дзеда ўначы яна — вясковая ластаўка, па словах бабулі, — чарнавалосая трынаццацігадовая Марыя (дома яе звалі Маняй). Маня прачнулася радасная, бы вясельны гармонік, лёгкая, бы пушынка, — здавалася, каб маці падзьмула на яе — узляцела б угору! Узнёсласць Маніных пачуццяў тлумачылася тым, што да яе завітаў дзедусь, а разам з ім — і светлаепрасветлае, шчаслівае дзяцінства, якое было ўлятучылася ў ліхую гадзіну.
Вядома, святочныя пачуцці і мроі Мані былі зманлівымі і нядоўгімі, яны неўзабаве змяніліся іншымі пачуццямі, супрацьлеглымі тым — крыўдай даўкай, сумам, слязьмі. I ўсё ж Маня была ўсцешаная, бо пасля таго жахлівага растання да яе з’явіўся дзеднябожчык і, як бывала раней, паклікаў яе на сваё поле, дзе рос лён, павёў па знаёмай сцяжыне на пасеку.
13
2
Для гожай маталянкі падзеі ў яе родным кутку бытта спыніліся на тым трагічным моманце, калі зямля раптам рушыла са сваіх асноў, з векавечнага свайго падмурку і пайшла зпад ног у людзей, не пакідаючы ўжо ні ёй уласна, ні радзіне нічога ні для тагачаснага дня, ні для будучыні. Тады ўсёўсё ў бурнай плыні неслася кудысьці ў мінуўшчыну.
Дзеўка, між тым, помніла сваю зямлю, сваю згубленую ў віры вайны Атлантыду і аднаўляла ў памяці найбольш яркія малюнкі жыцця. Унутраным зрокам яна аналізавала местачковы побыт, перажывала карціны пановаму і старалася тут жа забыць іх, бо душу агортваў жах — зноў і зноў... I праз гэты страхалюдны набытак яна нітавала свой лёс з лёсам роднай зямлі і міжволі скіроўвала да яе свае думкі.
Дзед Пятро на векі вякоў асталяваўся там, і ад таго, бадай, нарасталі яе роспач, адчай. Яна глядзела на жыццё вачыма свайго дзеда. О, як тут ні дзівіцца, але гэта было іменна так... Адным жыццём жылі. Урэшце, іх вачыма зямляматухна глядзела на сябе, бо ў гэтых іхніх удумлівых, добрых, немітуслівых вачах было ўсведамленне сябе і зямлі як адзінага цэлага.
Яна і ён, унука і дзед — як пачатак і канец, — памяталі багата чаго з таго, што ў свой час ім на вочы трапляла. Зямля ж памятала ўсё, што дзеелася з ёй і з людзьмі; у яе пэмяці фіксавалася кожная кропля энергіі, асабліва калі тая энергія штосьці значыла, калі ўтварала і тварыла, калі ўзварушвала і кратала з месца штонебудзь.
Местачковец, земляроб Пятро Рамановіч, або як яго звалі яшчэ — Пісарчук, чытаў кнігі і разумеў іх карысць у назапашванні ведаў. Адначасова ён ўсведамляў, што чалавеку не ўсё дадзена ў спасціжэнні свету, і адзін пранікае ў таямніцы глыбей, цяміць больш, другі — менш. Нехта ж надзяляе людзей здольнасцямі, ды не ў аднолькавай меры.
Пятро Рамановіч здагадваўся аб наканаванасці жыцця, аб існаванні, так бы мовіць, інфармацыйнай карты падзей, якую ці не сам Усявышні трымае ў сваіх руках. Молячыся ў царкве і дома, ён прасіў Бога аб ласцы даць яго сэрцу і розуму сілы, каб спасцігнуць сутнасць рэчаў глыбей, дайсці да першапрычыны. «Даруй мне, Госпадзі, калі ў тым мой грэх», — казаў ён і пільна ўглядваўся ў свет навакольны.
14
Зямля глядзела на сябе вачыма Пісарчукоў, вачыма маталянцаў, а