• Газеты, часопісы і г.д.
  • Надлом  Васіль Якавенка

    Надлом

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беллітфонд
    Памер: 528с.
    Мінск 2003
    181.04 МБ
    льтуры. Дарэчы, разам з беларускімі, казалі, працуюць польскія і яўрэйскія школы. Вучацца таксама дарослыя... Словам, навідавоку было: як воля ў працы і выбары шля
    19
    ху, так і культурнае і ўсялякае там іншае адраджэнне на землях, якія ляжалі на ўсход ад новай польскай мяжы.
    Вядома, усё гэта разам абуджала ўяўленне, шыхтавала эмоцыі і аб’ядноўвала свядомых прыхільнікаў нацыянальнай вызвольнай ідэі і камуністычнага руху, клікала іх на мітынгі, дэманстрацыі, вяло багата каго далей — у турмы і на шыбеніцы.
    Але пра тое, што насіў тады ў сваёй душы Барыс Рамановіч, нельга было сказаць адназначна, маўляў, юнацкая рэвалюцыйная эйфарыя, уласцівая паплечнікам у камуністычнай спулцы.
    У Барыса былі палітычныя, з дазволу сказаць, апаненты, прычым, непасрэдна ў сям’і, у сваім атачэнні. Можа, таму ён часцей, чым хто з сяброў камуністычнага гуртка, корпаўся ў сумненнях сваіх і тых зазвычай негатыўных меркаваннях, якія выказваліся ягоным бацькам; той не меў аніякай прыязнасці да бальшавікоў. Дый маці Аксіння — таксама.
    Пятро Пісарчук вярнуўся з Расеі ні белым, ні чырвоным, ён наогул стараўся трымацца далей ад палітыкі. Праўда, і адасобіцца ад яе, назолы, няможна было, бо яна самахоць уточвалася ці то ў сямейныя, ці то ў гаспадарчыя справы, якія рупілі і вымагалі ад яго пэўнага стаўлення.
    Шчыра кажучы, на пачатку ён, адукаваны чалавек, проста не давяраў ідэі прагнага камуністычнага кіравання жыццём і, ігнаруючы яго, нават не адрозніваў партыйныя камітэты, створаныя бальшавікамі, ад саветаў: яму здавалася, што гэта — два бакі аднаго медаля, прынамсі, сплаў брыдоты з дзікунствам. I ён меў рацыю. Але ж пасля падарожжа з Самары — цераз галодную Украіну — дадому пачаў шырэй і выразней уяўляць сабе рэчы. Гэтаму спрыялі і працяглыя гутаркі з мотальскім святаром Георгіем Раздзялоўскім, які меў сваякоў на Украіне, ездзіў туды і быў сведкам некаторых падзей, што тычыліся грамадзянскай і так званай сялянскай войнаў.
    Уся справа ў тым, што бальшавікі на самым пачатку дзяржаўнага перавароту, учыненага імі ў кастрычніку 1917 года ў Петраградзе, дамагаліся перадачы зямлі сялянам, a ўлады — саветам народных дэпутатаў. Таму іхнія лозунгі аднолькава вабілі сялян і рабочых, і была ў тым сіла, уга якая! Але ж саветы ўтварыліся ў Екацярынаслаўскай губерніі, у сяле ГуляйПоле, яшчэ да кастрычніцкага пера
    20
    вароту, і там жа 25 верасня 1917 года старшыня Гуляйпольскага савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў, рэвалюцыянеранархіст, былы вязень царскіх турмаў Нестар Махно паДпісаў дэкрэт савета аб нацыяналізацыі ўсёй зямлі ва ўездзе ды размеркаванні яе паміж сялянамі. Перакроілі зямлю ціха, мірна, без крыві. Выкананне дэкрэта прынесла славу Махно. Але рэвалюцыйныя заваёвы трэба было бараніць, і трыццацігадовы чалавек аскетычнасувораўскага крою, чарнявы, прыгожы, узначальвае адначасова і Камітэт выратавання рэвалюцыі. Уважаючы на ягоную хуткую папулярнасць у ГуляйПолі і бездакорны рэвалюцыйны імпэт, за ім пацягнуліся мясцовыя сяляне, матросы з патопленых караблёў, былыя афіцэры... Вайсковым атрадам колькасцю ў 40 тысяч чалавек ён раптоўна абрушыўся на нямецкія пасты і фарміраванні. Скрышыў іх. А ў славы хуткія крылы, і неўзабаве з Кіева, каб далучыцца да Махно, выйшаў атрад анархістаў.
    У снежні наступнага 1918 года армія бацькі Махно захапіла горад Екацярынаслаў і ў далейшым стала як не асноўнай стрымліваючай і балансіруючай сілай на Паўднёвым фронце ў барацьбе бальшавікоў з Урангелем.
    — Богу было заўгодна, — расказваў Пісарчуку святар Раздзялоўскі, — каб Нестар Махно быў надзелены выдатнымі якасцямі атамана, ваяра ды меў вострае палітычнае чуццё. Ён адразу ўлавіў блюзнерства, падман, фальш у строі думак і дзеяннях бальшавікоў. Варагуючы з немцамі, пятлюраўцамі, нарэшце — Урангелем, Махно лічыў вялікімі шкоднікамі рабочасялянскай рэвалюцыі таксама і бальшавікоў. Іменна таму ён усяляк агароджваў вызваленыя ім тэрыторыі ад чырвоных, ад іхніх вірлавокіх пасланцоў — камісараў, чэкістаў, як і ад гвалтуючых насельніцтва харчовых атрадаў. Уяві сабе, як усё гэта калола ў нос шэльме Троцкаму, куратару фронта, які бачыў у беспартыйных саветах і іхнім заступніку — атамане Махно — пагрозу бальшавіцкаму рэжыму.
    Пятро Пісарчук быў ўзрушаны тым, што пачуў, і ў ягоных вачах зайграў водсвет уласнага інтарэсу.
    — Ці не божы промысел, бацюшка, — гэтая вайна сялян? Выходзіць, аднак, што атаман Махно не адмысловы дурань і анархіст, не бандыт з вялікай дарогі, якім яго распісвалі ў расейскіх газетах. Ён абараняў інтарэсы сялян і тут быў жорсткі і паслядоўны. Я правільна разумею?
    21
    — Так, браце Пятро. Тыя людзі, якія стаялі поплеч з Махно і багата чаго ведалі, якіх я, дарэчы, прычашчаў і спавядаў, згадвалі мне, што ён, Нестар Махно, як на духу, адкрыта, бескампрамісна, адчайна пісаў у тэлеграмах на адрас Троцкага ў Маскву: маўляў, заяўляю вам, што мой фронт застаецца нязменна адданым рабочасялянскай рэвалюцыі — толькі ёй, рэвалюцыі, а не ўсялякім інстытутам ды ўстановам гвалту, што ўвасабляюць вашыя камісары або надзвычайныя камісіі, тройкі і скрозь чыняць здзек.
    Інтарэс Пісарчука да асобы Махно і спрычыненых ягонай дзейнасцю эпізодаў тым часам узрастаў, і ён, паціраючы рукі ад задавальнення, не ўтрымаўся зазначыць:
    — Ойча, бачыць Бог, калі б надарылася і мне быць там і давялося выбіраць, з кім ваяваць, я пайшоў бы за такім павадыром! Я адстойваў бы акурат такую савецкую ўладу!
    — Вось як?.. Але ж небарака Пятро не стаў ваяром! Ці шкадаваць нам аб гэтым? У Бібліі ж сказана: «...і спазнаеце ісціну, і ісціна зробіць вас вольнымі». He думаў я, шчыра кажучы, што цябе, чыннага хрысціяніна, земляроба, лёгка ўвесці ў спакусу. Ёсць бо, ёсць і ў тваёй душы порах!
    — Ёсць... ёсць мо нейкае каліва. Я мужык. Я прырос да зямлі. Як і кожны, хто ўлягае ў працу, люблю справядлівасць. He мне гаварыць вам, што справядлівасць усталёўвае лад у душы. А што да спакусы, дык яна ж не д’ябальская, прабачце.
    — To я так, для понту, як кажуць у Жытоміры.
    — Шкада, што мне на свае вочы не давялося пабачыць Нестара Махно...
    — Са слоў паплечнікаў, ён нагадваў хутчэй не палкаводца, а дробненькага манастырскага служку, які добраахвотна замарьіў сябе пастамі. Сухі як ражон.
    — Але ж такія людзі нярэдка надзелены моцнай сілай духу.
    — Так. Вынослівы. Стойкі, бы табе Сувораў. Бог надзяліў яго незвычайнымі вачыма. Бацька Махно меў учэпісты і востры позірк, які не мяняўся ні калі ён смяяўся, ні калі аддаваў самыя жорсткія загады. Вочы ў яго існавалі як бы самі па сабе. Яны і вызначалі знешне ягоны характар, асобу ўвогуле. Савет яго арміі сфармуляваў сваё палітычнае крэда, згодна з якім у камуністычнай партыі і ўсім маскоўскім урадзе сядзяць адны штукары, контррэвалюцыянеры і юды; яны захапілі ўладу ў Расеі
    22
    хлуснёй і па зменліваму шляху вядуць рэвалюцыю да пагібелі.
    — А калі гэта і сапраўды так? Га?.. Што вы думаеце, ойча Георгій?
    — Я не выключаю гэтага, — Раздзялоўскі зрабіў паўзу. — Прага да ўлады губіць чалавечыя душы.
    — I што далей?..
    — Пры ўзяцці чырвонымі Перакопа войскі атамана Махно былі кінуты на самы цяжкі ўчастак; яны ў лоб бралі Турэцкі вал і мелі найвялікшыя страты. Засталося пяць тысяч герояў штурму, і іх з тылу подла і жорстка расстралялі. Па загадзе таго ж паплечніка Леніна — Троцкага. Ваяр Махно страціў нагу, але ўратаваўся. Пасля гэтага, унікаючы камуністычнай галгофы, ён пановаму сабраў войска і пачаў рэйды помсты па Украіне і па Расеі. Цяпер ужо без усялякай літасці распраўляўся з камісарамі, чэкістамі, кіруючымі партыйнымі і савецкімі работнікамі. Як злы дэман, ён пакідаў пасля сябе адмысловы крывавы след. Ужо летам 1921 года, камандуючы рэшткамі сваёй рэгулярнай арміі, Махно сумеў выскачыць з пасткі і ўцячы за мяжу, нібыта ў Румынію... Так чуў... Казалі, у 22м годзе яго бачылі ў Польшчы. Адсюль нібыта ён падаўся ў Парыж. He выключана, што там і цяпер жыве.
    Пятро Пісарчук доўга маўчаў, уражаны такім драматычным і трагічным канцом гэтай рэвалюцыйнай, з дазволу сказаць, гісторыі.
    — О, Божа, •— не то вымавіў, не то прастагнаў ён, і яшчэ глыбакадумна: — БожаБожа! Чые шляхі і чый лёс выпрабоўваеш?
    — А гэта тайна вялікая ёсць! — пабіблейску цнатліва адказаў Раздзялоўскі і праз нейкі момант працягваў: — Я, браце Пятро, не даў веры той показцы, якую прынёс мне аднойчы, уцякаючы з Расеі, манах — не манах, дваранін і думскі дзеяч •— Георгій Шачкоў. Пакуты пачаліся ў яго з Пецярбургу пасля лютаўскай рэвалюцыі, калі, сумуючы па цару, які адрокся ад прастола, ён пешы выйшаў са сталіцы і падаўся ў Валынцава Курскай губерні. Неўзабаве надарыўся кастрычніцкі пераварот і заставацца ў сваім маёнтку было небяспечна, таму ён развітаўся са стогадовымі дубамі любімага парку і рознымі спосабамі дастаў да Кіева, спыніўся ў родной сястры. Што перажыў там, Божа літасцівы! — бацюшка пахітаў кудластай сваёй галавой: — Бамбардзіроўку горада бальшавікамі на праця
    23
    гу 11 дзён, уцёкі пятлюраўцаў, якія абаранялі горад, экзекуцыі, расстрэл бальшавікамі тысяч людзей, павальныя рабункі, зноў табе Пятлюра разам з немцамі, і ўлада гетмана Скарападскага, калі люд адпачыў трохі; а тады — па новаму заходу — пятлюраўцы, Лук’янаўская турма для яго, бальшавікі, дзянікінцы... 3 дзянікінцамі, нарэшце, адступае далей на поўдзень, імкнучыся ў Адэсу. Напалоханы, стомлены, змучаны душой і целам гэты «недабіты буржуй» паўшэптам прамаўляў ці то Богу, ці мне: «Бальшавізм, апанаваўшы Расею, ёсць не што іншае, як барацьба з Богам і хрысціянствам...»
    — I дзіва няма, ойча Георгій, усё на тое паказвае, — Пісарчук палічыў, што святар Раздзялоўскі ўжо скончыў распавядаць яму пра мінуўшчыну, не такую і далёкую, каб не брала за сэрца, і прыўзняўся ў крэсле, наважваючыся развітацца, але ж той доўжыў расказ:
    — Я пацікавіўся ў Шачкова, абабітага жыццём чалавека, ці доўга яшчэ бальшавікі з народам у рожкі будуць хадзіць?
    — I што ж ён адказаў? — Пятро зноў нагастрыў слых.
    — Мардаванню рускага народа канцакраю не прадбачыцца... — пры гэтым Шачкоў выцягнуў з кішэні пакамечаныя паперчыны, чытайце, маўляў... Тут была прамова Лейбы Давідавіча БранштэйнаТроцкага недзе перад зборняй сваіх. Прачытаў я з дзіўньм пачуццём, што ў мяне зпад ног паплыў кудысьці ў далеч рэальны свет або я жыву ў сапраўдашнім свеце, але гэтага не можа быць, ніколі! Ад завароту пачуццяў мне хацелася толькі плакаць. I часам думаю: ці было тое наяве, ці мне толькі прыснілася?
    — А што ж у той прамове так уразіла вас, бацюшка?
    — Я перакажу... «Мы — а гэта «мы» нібы належыць Троцкаму, — павінны ператварыць Расею ў пустыню, населе